Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Клопат аб дабрабыце сваіх грамадзян
17 сту­дзе­ня ў прэс-цэн­тры До­ма прэ­сы ад­быў­ся бры­фінг з удзе­лам стар­шы­ні Па­ста­яннай ка­мі­сіі па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Люд­мі­лы Ка­на­но­віч, на якім бы­лі раз­гле­джа­ныя не­ка­то­рыя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, што за­кра­на­юць пы­тан­ні раз­віц­ця са­цы­яль­най сфе­ры жыц­ця кра­іны.
Зі­ма ў «інтэ­р’е­ры» го­ра­да
У га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га пра­хо­дзіць вы­ста­ва “Зі­ма ў го­ра­дзе”. Мне як гле­да­чу бы­ло ці­ка­ва су­аднес­ці рэ­ча­існасць га­рад­скіх ву­ліц і яе воб­раз­нае ад­люс­тра­ван­не на па­лот­нах і гра­фіч­ных арку­шах.
На­па­мін пра мес­ца тра­ге­дыі
27 сту­дзе­ня адзна­ча­ецца Між­на­род­ны дзень па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту. Сён­ня ў на­шай кра­іне пра­цяг­ва­ецца руп­лі­вая пра­ца па збо­ры свед­чан­няў аб зла­чын­ствах на­цыз­му, ад­кры­ва­юцца но­выя ста­рон­кі гэ­та­га тра­гіч­на­га пе­ры­яду на­шай гіс­то­рыі, ад­шук­ва­юцца чар­го­выя мес­цы па­ха­ван­ня ахвяр, уз­ні­ка­юць но­выя мес­цы па­мя­ці аб тра­ге­дыі ча­соў апош­няй вай­ны.
Ад Дэльфаў да Нясвіжа
14 сту­дзе­ня 2022 го­да ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з прад­стаў­ні­ка­мі збор­най кра­іны, якія ў 2021 го­дзе год­на прад­ста­ві­лі Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь на Пят­нац­ца­тых ма­ла­дзёж­ных Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­нях дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД. У ме­рап­ры­емстве так­са­ма бра­лі ўдзел на­ча­ль­нік упраў­лен­ня уста­ноў ад­ука­цыі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Ма­ры­на Юрке­віч і ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка “Ня­свіж” Дзміт­рый Яшчан­ка. Мес­цам, дзе ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тасць сё­ле­та, ста­ла Тэ­атра­ль­ная за­ла Па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Ня­сві­жы.
Дыстанцыя для... конкурсаў, або Для чаго “прыручаць” відэакамеру?
Пра­цяг­ва­ем пуб­лі­ка­цыю ма­тэ­ры­ялаў пра дзей­насць раз­на­стай­ных уста­ноў ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. На чар­зе — дзі­ця­чыя шко­лы мас­тац­тваў у роз­ных рай­цэн­трах кра­іны. На­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, як вы­свет­лі­ла “К”, сён­ня да­во­лі плён­на і зла­джа­на пра­цу­юць з на­ву­чэн­ца­мі, ня­гле­дзя­чы на пан­дэ­мію і шмат­лі­кія пе­ра­шко­ды, звя­за­ныя з за­крыц­цём меж­аў, вы­ка­нан­нем пла­на плат­ных па­слуг і ня­ста­чай гро­шай для ства­рэн­ня сай­таў. Але пра ўсё — па па­ра­дку.
Знай­сці сма­рагд ся­род ка­мен­ня
Тэ­атр “Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла” вы­пус­ціў да зі­мо­вых ка­ні­ку­лаў прэм’еру — “Ча­раў­нік Сма­раг­да­ва­га го­ра­да”. У ад­па­вед­нас­ці з на­звай, ча­раў­ніц­тва там ха­пае. Сма­раг­ды так­са­ма ма­юцца. Але ёсць і іншыя ка­мя­ні па­ся­род ка­зач­на­га го­ра­да.
Тульскія тэатральныя “пернікі”
Мі­ну­лым тыд­нем Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр пры­маў гас­цей: у рам­ках гас­тро­ль­на­га пра­екта “Ста­ры Но­вы год з Ту­льс­кім ака­дэ­міч­ным тэ­атрам дра­мы” бы­лі па­ка­за­ны ча­ты­ры спек­так­лі, тры з іх — двой­чы. Да­рэ­чы, гас­тро­лі бы­лі аб­мен­ны­мі: у тыя ж дні, 12 — 16 сту­дзе­ня, на­шы артыс­ты вы­сту­па­лі ў Ту­ле, ку­ды па­вез­лі пяць спек­так­ляў роз­ных жан­раў, уклю­ча­ючы прэм’ерны ва­дэ­віль “L’amour, l’amour — ка­хан­не, ка­хан­не”, а так­са­ма свя­точ­ны кан­цэрт.
Пе­ра­ўтва­рыц­ца, каб стаць са­бою
Хай да­ру­юць мне тыя, хто мае звыч­ку “пра­вя­раць алгеб­рай гар­мо­нію”, вы­во­дзіць ідэ­аль­ныя пра­пор­цыі, вы­бу­доў­ваць ідэ­аль­ныя ма­дэ­лі і не пры­маць рэ­ча­існасць як та­кую, па­ко­ль­кі яна тым ма­дэ­лям не ад­па­вя­дае. Хай да­ру­юць, бо я за­ўжды лі­чыў, што эта­лон­ныя ліч­бы “90-60-90” не ма­юць да­чы­нен­ня да рэ­аль­ных жан­чын. Кож­ны ча­ла­век уні­ка­ль­ны, кож­ны ча­ла­век мо­жа быць пры­го­жым. Для гэ­та­га трэ­ба то­ль­кі рас­крыць той па­тэн­цы­ял, што за­кла­дзе­ны ў нас пры­ро­даю. Та­му мне пад­аба­ецца тэ­ле­праг­ра­ма “Мод­ны пры­суд”, дзе ўдзе­ль­ні­каў не ўпліш­чва­юць у акту­аль­ны ў да­дзе­ны мо­мант эстэ­тыч­ны стан­дарт, але да­па­ма­га­юць ім стаць са­мі­мі са­бою — вы­явіць сваю не­паў­тор­насць з да­па­мо­гаю ад­па­вед­ных кан­крэт­на гэ­тай асо­бе но­ва­га гар­дэ­ро­ба, ма­кі­яжу, пры­чос­кі.
Са­ма­акуп­насць ма­ры
Хто пра што, а я ўсё пра тое ж. У Ма­гі­лё­ве, у шум­ных ку­лу­арах ад­на­го з фэс­таў тэ­атра­ль­най са­ма­дзей­нас­ці, дзяў­чы­на з ад­чай­ны­мі ва­чы­ма рас­каз­ва­ла: “Ка­лі па­сту­па­ла, у ка­мі­сіі быў Мі­кі­та Мі­хал­коў. За­га­даў: “Здзі­ві!” Я за­па­ль­ніч­кай фі­ран­ку пад­па­лі­ла”. Не важ­ным пад­ава­ла­ся, па­сту­пі­ла ў на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву тая дзяў­чы­на ці не, га­лоў­ным для мя­не быў твор­чы за­гад: “Здзі­ві!” Усё пра­ві­ль­на! Гля­дач ча­кае не ру­ці­ны, а цу­да, якое вар­та ка­лі не ўдас­ка­на­ль­ваць, дык ві­даз­мя­няць. Па­ліць, на­ту­ра­ль­на, ні­чо­га не трэ­ба: у нас і без та­го ге­рас­тра­таў ха­пае. А вось доб­рым ча­раў­ні­ком ра­бот­нік ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ад­чу­ваць ся­бе па­ві­нен. Не­вя­ліч­кае ўдак­лад­нен­не: той ра­бот­нік ма­ецца на ўва­зе, які хо­ча здзіў­ляць, а не ездзіць па­ся­род ра­бо­ча­га дня ў гры­бы. “Дзе ж та­кіх на­брац­ца?” — за­пы­та­ецца з енкам на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры. Пы­тан­не зна­ёмае, хрэс­та­ма­тый­нае, мож­на ска­заць, ры­та­рыч­нае, але не кан­струк­тыў­нае. Ко­ль­касць якас­ных ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў за­ле­жыць ад якас­ці клуб­ных ды біб­лі­ятэч­ных ме­рап­ры­емстваў, на якіх тыя спе­цы­яліс­ты вы­хоў­ва­лі­ся з дзя­цін­ства. І ў пед­аго­гі ідуць тыя вы­пус­кні­кі, якіх ка­лі­сь­ці здзі­ві­ла пер­шая на­стаў­ні­ца. Мне, да пры­кла­ду, мае клуб ды біб­лі­ятэ­ка ні­чо­га ці­ка­ва­га не пра­па­ноў­ва­лі, та­му і па­йшоў я ў “злыя” жур­на­ліс­ты.
“Маўчуна” ды ў печ!
Іта­ль­янская пі­ца, гру­зін­скае ха­ча­пу­ры, япон­скае су­шы, укра­інскі боршч… Лі­да­рам па вя­до­мас­ці і па­пу­ляр­нас­ці ся­род бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ль­ных страў сме­ла мож­на на­зы­ваць дра­ні­кі. Хоць у маш­та­бе пла­не­ты яны, мо­жа, і не так вя­до­мы, як зга­да­ныя стра­вы, і не ста­лі яшчэ та­кім сла­ву­тым брэн­дам, але пра­цэс ідзе. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да экс­пер­тная гру­па на ба­зе Цэн­тра не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны БДУКМ пра­вя­ла круг­лы стол і вы­сту­пі­ла з рэ­ка­мен­да­цы­яй па пад­рых­тоў­цы на­леж­ных да­ку­мен­таў для над­ання ста­ту­су не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці дра­ні­кам і іншым бе­ла­рус­кім стра­вам з тар­ка­ва­най бу­ль­бы. Мяр­ку­ецца, што ўжо ўвес­ну гэ­тая падзея ад­бу­дзец­ца.
Мэта — выхаванне нацыянальнай годнасці
Уні­ка­ль­ны для Бе­ла­ру­сі Му­зей бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня, ад­на з ві­зі­то­вак су­час­на­га По­ла­цка, за­хоў­вае артэ­фак­ты на­шай ста­ра­жыт­най, бо­льш чым ты­ся­ча­га­до­вай гіс­то­рыі. Але сам му­зей — акту­аль­ны, жы­вы, па­пу­ляр­ны, на­поў­не­ны лю­дзь­мі і ці­ка­вы­мі падзе­ямі, доб­ра прад­стаў­ле­ны і ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры. Дзя­ка­ваць за гэ­та трэ­ба, ка­неш­не ж, су­пра­цоў­ні­кам, якія не про­ста ад­ука­ва­ныя і да­свед­ча­ныя, але і крэ­атыў­ныя і на­тхнё­ныя ідэ­яй… І пра ідэі, і пра падзеі мы па­га­во­рым са Сла­ві­най ГАЎ­РЫ­ЛА­ВАЙ, за­гад­чы­цай Му­зея бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня, які ўва­хо­дзіць у склад На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка.
Брэнд УНО­ВИС: ад ма­не­ты да та­бу­рэт­кі
На гэ­тым тыд­ні ад­бы­ла­ся доў­га­ча­ка­ная па­дзея — па­мят­ная ма­не­та, вы­пуш­ча­ная На­цы­яна­ль­ным бан­кам Бе­ла­ру­сі да 100-га­до­ва­га юбі­лею УНО­ВИС, па­сту­пі­ла ў про­даж. Афі­цый­на ў зва­рот яна бы­ла ўве­дзе­на на­пры­кан­цы якраз юбі­лей­на­га 2020 го­да, а 18 сту­дзе­ня ўжо гэ­та­га го­да 999 экзэм­пля­раў ся­рэб­ра­най ма­не­ты з на­звай “Вы­яўлен­чае мас­тац­тва. Аван­гард. УНО­ВИС” змаг­лі на­рэш­це тра­піць у ру­кі ка­лек­цы­яне­раў і ўсіх за­ці­каў­ле­ных. Акра­мя знач­нас­ці са­мой тэ­мы, якой ма­не­та пры­све­ча­на, акра­мя яе мас­тац­кіх і ды­зай­нер­скіх якас­цей, ува­гу на ся­бе звяр­тае і та­кі мо­мант: гэ­та пер­шая ў на­шай кра­іне ма­не­та з QR-ко­дам. Як яшчэ ў Бе­ла­ру­сі брэн­дзі­ру­ецца тэ­ма УНО­ВИС, па­гля­дзім на пры­кла­дзе дзей­нас­ці Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва і яго су­ве­нір­най па­лі­ты­кі.
Плён сустрэч, дыскусій, абмеркаванняў
20 сту­дзе­ня Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў Указ аб пры­зна­чэн­ні рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му. Па­вод­ле яго, рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум пры­зна­ча­ны на 27 лю­та­га бя­гу­ча­га го­да.
Праўда і Памяць
На­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты і па спра­вах мо­ла­дзі Бя­ро­заў­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Дзміт­рый Ка­пі­тан­чык:
Пра Канстытуцыю ў сценах БДУКМ
У апош­ні ме­ся­ц ды­яло­га­выя пля­цоў­кі, на якіх аб­мяр­коў­ваў­ся пра­ект змя­не­нняў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­хо­дзі­лі па ўсёй краіне. Уста­но­вы ку­ль­ту­ры не вы­клю­чэн­не. 20 сту­дзе­ня на ба­зе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў ад­бы­лі­ся ад­ра­зу два ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя гэ­тай акту­аль­най для на­ша­га гра­мад­ства тэ­ме. Яны ста­лі ла­гіч­ным пад­су­ма­ван­нем цэ­ла­га шэ­ра­гу сус­трэч, якія ад­бы­лі­ся ва ўні­вер­сі­тэ­це за апош­нія тыд­ні і бы­лі на­кі­ра­ва­ныя на інфар­ма­ван­не мо­ла­дзі аб кан­сты­ту­цый­ным рэ­фе­рэн­ду­ме і аб­мер­ка­ван­не пра­екта зме­наў і да­паў­нен­няў, які быў аб­на­ро­да­ва­ны на На­цы­яна­ль­ным пра­ва­вым парт­але 27 снеж­ня 2021 го­да.
Ска­жы мне, што ты чы­та­еш?
За­кон­чыў­ся 2021-ы, і на аб­ане­мен­це мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры ў Жо­дзін­скай цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы пра­вя­лі ана­ліз чы­тац­кіх пры­хі­ль­нас­цяў мі­ну­ла­га го­да. І гэ­та не про­ста ці­каў­насць. Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра ўплы­вае на роз­ум, фар­мі­руе ма­ра­ль­ныя якас­ці, пры­му­шае ду­маць, ча­сам за­баў­ляе і па­ляп­шае на­строй. Аксі­ёма для за­пой­на­га чы­та­ча: без лю­бі­мых пі­сь­мен­ні­каў і кніг ня­ма лю­бо­ві да чы­тан­ня. Каб вы­явіць чы­тац­кія гус­ты, ця­гам го­да мы ад­соч­ва­лі за­пы­ты на­вед­ва­ль­ні­каў для бо­льш якас­на­га фар­мі­ра­ван­ня кніж­на­га фон­ду і, ад­па­вед­на, бо­льш якас­на­га аб­слу­гоў­ван­ня чы­та­чоў.
Чатыры вобразы Веткі
Вы­ста­ва ў фі­лі­яле Вет­каў­ска­га му­зея ў Го­ме­лі прад­стаў­ляе вет­каў­скі аб­раз з улас­ных фон­даў му­зея. На гэ­ты раз не­звы­чай­на ла­ка­ніч­на: ча­ты­ры воб­ра­зы, ча­ты­ры іка­наг­ра­фіі: “Па­кроў”, “Ба­га­ро­дзі­ца Ка­зан­ская”, “Мі­ко­ла”, “Спас Не­ру­кат­вор­ны”. Да та­го ж аб­ра­ныя то­ль­кі па не­ка­ль­кі ікон са збо­ру: сем “Па­кро­ваў”, шэсць “Мі­кол”, па ча­ты­ры вы­явы “Спа­су” і “Ка­зан­скай”. Мож­на ска­заць, што гэ­та кан­цэп­ты вет­каў­скай ку­ль­ту­ры. Ідэі і фак­ты, якія не то­ль­кі раз­уме­юцца, але і пе­ра­жы­ва­юцца. Воб­раз і эмо­цыя — тыя вян­цы, якія кла­дуц­ца ў асно­ву, ка­лі бу­ду­ецца стыль.
Песня сяброўства
У пер­шым то­ме фун­да­мен­та­ль­на­га да­сле­да­ван­ня “Усе бе­ла­рус­кія фі­ль­мы” пра лёс стуж­кі “Пес­ня сяб­роў­ства” (1940 г.) на­пі­са­на: “Фи­льм на экра­ны не вы­хо­дил”. Што за на­го­да? Ча­му? Хто за­ба­ра­ніў вы­хад? Ці хто пе­ра­шко­дзіў? Па­гля­дзеў кар­ці­ну, па­чаў да­зна­вац­ца пра яе за­гад­ка­вы лёс: аказ­ва­ецца, гэ­та —
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»