Но­вы бу­ды­нак. Крок у сучаснасць

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў го­ра­дзе Кас­цю­ко­ві­чы, што на Ма­гі­лёў­шчы­не, ад­бы­ла­ся зна­ка­вая падзея. 28 снеж­ня бы­лі ад­кры­ты дзве­ры но­ва­га бу­дын­ка Цэн­тра ку­ль­ту­ры, які стаў до­мам ад­ра­зу для трох ра­ённых ку­ль­тур­ніц­кіх уста­ноў. Аб тым, як пра­йшло ад­крыц­цё і на­ко­ль­кі гэ­та важ­ная падзея для Кас­цю­ко­ві­чаў, мы да­ве­да­лі­ся ў на­ча­ль­ні­ка адзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Акса­ны Іва­но­вай.

/i/content/pi/cult/886/18752/9.jpgДЗЕНЬ, ЯКІ НЕ ЗА­БЫЦЬ

Ва ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі з на­го­ды ад­крыц­ця Цэнт­ра ку­ль­ту­ры бра­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма, мясц­овай вы­ка­наў­чай ула­ды, дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са, гра­мад­скас­ці.

Пе­рад пры­сут­ны­мі вы­сту­пі­лі на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ва­ле­рый Ма­лаш­ка, стар­шы­ня Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Аляк­сан­дра Мі­хе­енка; на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Дзміт­рый Сле­сар­чык; дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Сяр­гей Сы­ран­коў; на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Алег Стэ­ль­ма­шок.

Свя­точ­нае ме­рап­ры­емства не аб­ышло­ся без ака­зан­ня зна­каў ува­гі тым, дзя­ку­ючы ка­му па­ўстаў но­вы бу­ды­нак Цэн­тра. За шмат­га­до­вую доб­ра­сум­лен­ную пра­цу, знач­ны аса­біс­ты ўклад у са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ёна і бу­даў­ніц­тва но­ва­га бу­дын­ка ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры Га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі і падзя­ка­мі Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га і Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны су­пра­цоў­ні­кі дзяр­жаў­на­га прад­пры­емства “Кас­цю­ко­віц­кая пе­ра­соў­ная ме­ха­ні­за­ва­ная ка­ло­на № 260”. Ра­ённа­му Цэн­тру ку­ль­ту­ры “ГУК “Цэн­тра­ль­ная клуб­ная сіс­тэ­ма Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ёна” ад Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма быў уру­ча­ны сер­ты­фі­кат на 90 000 руб­лёў на на­быц­цё спе­цы­яль­на­га аўта­ма­бі­ля. А сер­ты­фі­кат на на­быц­цё фар­тэ­пі­яна быў уру­ча­ны прад­стаў­ні­ка­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры. Ура­чыс­тая час­тка за­вяр­шы­ла­ся вя­лі­кай кан­цэр­тнай пра­гра­май, якая ад­бы­ла­ся на но­вай сцэ­не но­ва­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры. Але шлях да гэ­та­га свя­та быў ня­прос­ты.

/i/content/pi/cult/886/18752/10.jpgПРА­БЛЕ­МА І ШЛЯ­ХІ ЯЕ ВЫ­РА­ШЭН­НЯ

Да ня­даў­ня­га ча­су Цэнтр ку­ль­ту­ры мес­ціў­ся ў двух­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку 1949 го­да, у якім з мо­ман­ту па­бу­до­вы ні­ко­лі не пра­во­дзіў­ся ка­пі­та­ль­ны ра­монт. Не ле­пей бы­лі спра­вы і з драў­ля­ны­мі бу­дын­ка­мі 1930 го­да па­бу­до­вы, у якіх бы­лі раз­меш­ча­ны Дом ра­мёс­тваў і Шко­ла мас­тац­тваў. Ка­заць пра ад­па­вед­насць су­час­ным на­рма­ты­вам, вя­до­ма, не пры­хо­дзі­ла­ся. То-бок пра­бле­ма бы­ла на­ві­да­во­ку.

У 2020 го­дзе Кас­цю­ко­ві­чы на­ве­даў та­дыш­ні стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Ле­анід За­яц. Пад­час яго сус­трэ­чы з жы­ха­ра­мі Кас­цю­ко­ві­чаў Га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ёна Вік­тар Су­гак па­ста­віў пы­тан­не аб не­абход­нас­ці но­ва­га бу­дын­ка для ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры, што на­зы­ва­ецца, ру­бам. Пы­тан­не бы­ло дэ­та­лё­ва раз­гле­джа­на Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там, і ра­шэн­не аб бу­даў­ніц­тве но­ва­га бу­дын­ка бы­ло за­цвер­джа­на. А каб па­мен­шыць вы­дат­кі на экс­плу­ата­цыю трох асоб­ных ста­рых бу­дын­каў — ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры, ра­ённа­га До­ма ра­мёс­тваў і Дзі­ця­чай шко­лы вы­яўлен­чых мас­тац­тваў, — бы­ло вы­ра­ша­на раз­мяс­ціць тры ўста­но­вы ў ад­ным но­вым бу­дын­ку.

Згод­на з пры­ня­тым ра­шэн­нем на­пры­кан­цы 2020 го­да быў за­кла­дзе­ны пер­шы ка­ме­нь­чык у бу­доў­лі но­ва­га бу­дын­ка Цэн­тра ку­ль­ту­ры Кас­цю­ко­ві­чаў. Фі­нан­са­ван­не (6,5 мі­ль­ёнаў руб­лёў) вя­ло­ся за кошт срод­каў Дзяр­жаў­най пра­гра­мы па пе­ра­адо­лен­ні на­ступ­стваў ка­тас­тро­фы на Чар­но­бы­льс­кай АЭС на 2021—2025 га­ды (у 1986 го­дзе Кас­цю­ко­віц­кі ра­ён ве­ль­мі моц­на па­цяр­пеў праз на­ступ­ствы Чар­но­бы­льс­кай ка­тас­тро­фы). І роў­на праз год бу­даў­ні­чыя пра­цы бы­лі за­вер­ша­ны.

ЦЭНТР КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦ­ЦЯ КАС­ЦЮ­КОЎ­ШЧЫ­НЫ

Но­вы Цэнтр ку­ль­ту­ры аб’ядноў­вае бо­льш за па­ўты­ся­чы твор­цаў са­мых роз­ных кі­рун­каў. Гля­дзі­це са­мі. За­да­ча­мі ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры з’яўля­юцца за­ха­ван­не і раз­віц­цё тра­ды­цый­най не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­тваў, арга­ні­за­цыя ку­ль­тур­на­га во­ль­на­га ча­су для лю­дзей роз­ных уз­рос­та­вых груп, пра­вя­дзен­не фес­ты­ва­ляў, агля­даў-кон­кур­саў і мно­га­га інша­га. Сён­ня ў ім пра­цуе 35 ча­ла­век, ажыц­цяў­ля­ецца дзей­насць 20 клуб­ных аб’яднан­няў, якія ядна­юць 291 ча­ла­ве­ка. Ся­род гэ­тых аб’яднан­няў 11 ка­лек­ты­ваў, якія ма­юць ранг “на­род­ны” і “ўзор­ны”. З мэ­тай раз­віц­ця ва­ка­ль­на­га жан­ру на ба­зе Цэн­тра пра­цу­юць: на­род­ная сту­дыя “Шанс”, на­род­ны ансамбль на­род­най пес­ні “Ка­лі­ні­ца”, на­род­ны ВІА “Эты­кет”, на­род­ны хор ве­тэ­ра­наў пра­цы, на­род­ны ва­ка­ль­ны ансамбль мед­ыцын­скіх ра­бот­ні­каў “Надзея” і на­род­ны ва­ка­ль­ны ансамбль ЖКГ “Бліс­ка­ві­ца”. Інстру­мен­та­ль­ны жанр раз­ві­ва­юць ду­ха­выя аркес­тры. Актыў­на пра­цу­юць у гэ­тым кі­рун­ку на­род­ны ду­ха­вы аркестр, уз­орны ду­ха­вы аркестр “Но­вае па­ка­лен­не”, на­род­ны эстрад­ны аркестр “Кас­кад BAND”. А ў жан­ры “на­род­ная інстру­мен­та­ль­ная му­зы­ка” пра­цуе на­род­ны інстру­мен­та­ль­ны ансамбль “Кас­цю­ко­віц­кія му­зы­кі”. Ха­рэ­агра­фіч­ны жанр прад­стаў­ле­ны тры­ма ама­тар­скі­мі ка­лек­ты­ва­мі, а на 2022 год за­пла­на­ва­на ад­крыц­цё яшчэ і тэ­атра­ль­най сту­дыі. Акра­мя гэ­та­га, пра­цуе вя­лі­кая ко­ль­касць ама­тар­скіх аб’яднан­няў і клу­баў па інта­рэ­сах.

На­ва­сел­ле ў Цэн­тры адзна­чыў і ра­ённы Дом ра­мёс­тваў, асноў­ны­мі кі­рун­ка­мі яко­га з’яўля­юцца за­ха­ван­не і раз­віц­цё тра­ды­цый­ных ві­даў ра­мёс­тваў, дэ­кат­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва і арга­ні­за­цыя вы­ста­вач­най дзей­нас­ці. На ба­зе РДР пра­цу­юць дзі­ця­чыя фар­мі­ра­ван­ні па не­ка­ль­кіх на­прам­ках: разь­ба па дрэ­ве, ке­ра­мі­ка, вы­шыў­ка, ткац­тва, ба­тык, са­ло­ма- і бі­се­рап­ля­цен­не.

Ка­лек­тыў До­ма ра­мёс­тваў — 7 ча­ла­век, а ко­ль­касць дзе­так, якія штод­ня за­йма­юцца ў май­стэр­нях, — 70. А яшчэ пра­цуе на­род­ны клуб май­строў-ра­мес­ні­каў “Спад­чы­на”, які аб’ядноў­вае бо­льш за 45 на­род­ных май­строў.

Дзі­ця­чая шко­ла вы­яўлен­чых мас­тац­тваў пра­цуе ў двух кі­рун­ках: вы­яўлен­чае і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва. У ёй пра­цуе 7 асоб, а ко­ль­касць вуч­няў па­праў­дзе ўраж­вае — 113!

Сам жа бу­ды­нак вы­гад­на ад­роз­ні­ва­ецца ад тых, у якіх ра­ней мес­ці­лі­ся ўста­но­вы. Гля­дзе­ль­ная за­ла аб­ста­ля­ва­на са­май су­час­най апа­ра­ту­рай і раз­лі­ча­на на 240 мес­цаў. На пер­шым па­вер­се бу­дын­ка ма­юцца артыс­тыч­ныя гры­мёр­ныя, за­ла ха­рэ­агра­фіі, ва­ка­ль­ная сту­дыя, ка­бі­не­ты ме­та­дыч­най і гур­тко­вай пра­цы, май­стэр­ня па па­шы­ве і ра­мон­це сцэ­ніч­ных кас­цю­маў, гар­дэ­роб. У фае прад­угле­джа­на маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў. Дру­гі па­верх уклю­чыў вы­ста­вач­ную за­лу, кан­фе­рэнц-за­лу, па­мяш­кан­ні гур­тко­вай дзей­нас­ці. Да­рэ­чы, для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі прад­угле­джа­ны спе­цы­яль­ныя мес­цы ў гля­дзе­ль­най за­ле, а так­са­ма ліфт на вер­хні па­верх.

P.S. 

Нам за­ста­ецца то­ль­кі да­даць, што Кас­цю­ко­ві­чы — Ма­лая ра­дзі­ма та­ле­на­ві­та­га па­эта, эсэ­іста Але­ся Пі­сь­мян­ко­ва (1957—2004), у го­нар яко­га што­год ла­дзіц­ца рэ­гі­яна­ль­ны фес­ты­валь па­эзіі і аўтар­скай пес­ні “Пі­сь­мян­коў луг”.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар