Про­стая і зра­зу­ме­лая фор­му­ла пры­га­жос­ці

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

25 cту­дзе­ня ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы ад­бы­ла­ся імпрэ­за пад на­зваю Modern Culture View. Гэ­та па­каз уз­ораў твор­час­ці ды­зай­не­раў, чыя спе­цы­ялі­за­цыя — ма­дэ­ля­ван­не адзен­ня. Па­каз су­пра­ва­джаў­ся му­зы­кай, ха­рэ­агра­фі­яй, іншай эстэ­тыч­най аздо­бай. Тэ­атр, што прад­аста­віў сваю сцэ­ну і ўзяў на ся­бе рэ­жы­су­ру ме­рап­ры­емства, меў ста­тус афі­цый­на­га парт­нё­ра імпрэ­зы. Свой унё­сак зра­бі­лі так­са­ма шэ­раг вы­твор­цаў, вы­дан­няў, інфар­ма­цый­ных парт­алаў ды іншых за­ці­каў­ле­ных струк­тур і асоб.

/i/content/pi/cult/885/18743/20.jpgТое, што мне да­вя­ло­ся па­ба­чыць, мож­на на­зваць “тэ­атрам мо­ды”, пры­нам­сі — спро­бай ства­рэн­ня яго. Ка­лі ска­заць пра зга­да­ную імпрэ­зу ко­рат­ка, бы­ло ці­ка­ва. Імпрэ­за бы­ла падзе­ле­ная на дзве час­ткі. Пер­шы па­каз ад­быў­ся а дру­гой га­дзі­не дня, дру­гі — а сё­май га­дзі­не ве­ча­ра. Для гле­да­чоў атры­ма­ла­ся не ве­ль­мі зруч­на. Па­гля­дзець пер­шую дзею, а по­тым не­ка­ль­кі га­дзін ча­каць дру­гую па­го­дзіц­ца да­лё­ка не кож­ны. Але, ві­даць, та­кі рас­клад дык­та­ва­лі тэх­ніч­ныя аб­ста­ві­ны.

Аса­біс­та я да мо­ды стаў­лю­ся пра­гма­тыч­на. Пры­га­жосць вы­ні­кае з фун­кцыі, а зна­чыць, зруч­ная рэч у лю­бым вы­пад­ку бу­дзе пры­го­жай. На ка­рысць гэ­тай тэ­зы свед­чаць тра­ды­цый­ныя кас­цю­мы на­ро­даў све­ту. Ад­нак ёсць вы­пад­кі, ка­лі фун­кцы­яй з’яўля­ецца са­ма пры­га­жосць. І вось тут на сцэ­ну вы­хо­дзіць “яе вя­лі­касць Мо­да”. Хоць і ка­жуць, што мо­да — гэ­та тое, што хут­ка вы­хо­дзіць з мо­ды, ні­ко­му не хо­чац­ца вы­гля­даць арха­ічна і лі­чыц­ца рэ­траг­ра­дам. Цал­кам ігна­ра­ваць мо­ду мо­гуць то­ль­кі моц­ныя асо­бы з вы­со­кім ста­ту­сам і аўта­ры­тэ­там. Астат­нія вы­му­ша­ны пад­па­рад­коў­вац­ца…

Ба­за­ва ўся мо­да грун­ту­ецца на двух сты­лях, у якіх ува­соб­ле­на ген­дар­ная і са­цы­яль­ная сут­насць муж­чын і жан­чын. Для пер­шых — “military”, для дру­гіх — “sexy”. А ўнут­ры гэ­та­га падзе­лу мнос­тва асаб­лі­вас­цей і ню­ансаў, шы­ро­кі спектр гра­да­цый ад звык­ла­га пра­кты­цыз­му да да­клад­на вы­ве­ра­най эпа­таж­нас­ці. Да­рэ­чы, ды­зайн, і пра­екта­ван­не адзен­ня ў тым лі­ку, ні­ко­лі не бы­вае вы­ключ­на фун­кцы­яна­ль­ным. Эма­цый­на-псі­ха­ла­гіч­ны чын­нік і тут да­лё­ка не апош­няя спра­ва.

На імпрэ­зе, пра якую ідзе га­вор­ка, пан­ава­ла сты­ліс­ты­ка, на якой вы­раз­на ад­чу­ваў­ся ўплыў бе­ла­рус­ка­га псі­ха­ла­гіч­на­га кан­тэн­ту. Гэ­та тое, што ад­па­вя­дае на­ша­му раз­умен­ню пры­га­жос­ці і пры­стой­нас­ці тут і ця­пер. Дэ­ман­стра­ва­ла­ся адзен­не для ўсіх ўзрос­та­вых груп — ад дзя­цей да­шко­ль­на­га ўзрос­ту да жан­чын, якім ёсць на што азір­нуц­ца і што асэн­са­ваць і якія за по­бы­та­вай за­вя­дзён­каю не за­бы­ва­юць пра сваю пры­на­леж­насць да пры­го­жай час­ткі ча­ла­вец­тва. Рас­пра­цоў­кі адзен­ня вы­ключ­на экс­клю­зіў­ныя. Тое, што ро­біц­ца ў адзі­ным экзэм­пля­ры і зы­ход­на не пла­ну­ецца за­пус­кац­ца ў се­рыю. Па­ка­зу кож­най з ка­лек­цый па­пя­рэд­ні­ча­ла ха­рэ­агра­фіч­ная кам­па­зі­цыя, якая, па­вод­ле за­ду­мы рэ­жы­сё­ра, му­сі­ла быць эма­цый­ным ка­мер­то­нам для дэ­фі­ле. Ідэя ці­ка­вая, але, на маю дум­ку, гар­ма­ніч­на­га спа­лу­чэн­ня дэ­фі­ле і сты­ліс­ты­кі ха­рэ­агра­фіч­ных кам­па­зі­цый, што ім па­пя­рэд­ні­ча­лі, не атры­ма­ла­ся. Ма­гу і па­мы­ляц­ца, мо я про­ста не быў на­стро­ены на ад­па­вед­ную хва­лю і та­му не ад­чуў та­го, што ві­да­воч­нае знаў­цу мо­ды як твор­час­ці. Ад­нак у цэ­лым імпрэ­за атры­ма­ла­ся. Пры­го­жыя жан­чы­ны ў пры­го­жай воп­рат­цы — гэ­та са­мая про­стая і зра­зу­ме­лая фор­му­ла пры­га­жос­ці як та­кой. За­ла тэ­атра, пры­нам­сі на ве­ча­ро­вым па­ка­зе, бы­ла за­поў­не­ная. Лю­дзі пры­йшлі па свя­та, і свя­та атры­ма­лі.

Тую ж дум­ку па вы­ні­ках шоу, як мне пад­ало­ся, ма­юць і арга­ні­за­та­ры імпрэ­зы, бо дэк­ла­ра­ва­лі свой на­мер і над­алей шчы­ра­ваць у гэ­тым на­прам­ку і зла­дзіць на­ступ­ную пад­обную акцыю ўжо ў са­ка­ві­ку.