Фо­рум на Ка­ля­ды — жан­ру опе­ры ўсе ра­ды

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — заўжды раўнанне-параўнанне з некалькімі невядомымі. Але цяперашні, адзінаццаты фестываль пры ўсіх яго цікавостках стаўся сцвярджэннем беларускага опернага падмурку на фоне ва ўсіх сэнсах зорнага космасу, дзе ўсе “невядомыя”, уключаючы прэм’еры, насамрэч аказваліся добра вядомымі, хаця і з іншых бакоў.

/i/content/pi/cult/885/18742/19.jpgПа-пер­шае, у ад­роз­нен­не ад не­ка­то­рых ра­ней­шых, фо­рум скла­даў­ся вы­ключ­на з на­шых па­ста­но­вак — мак­сі­мум з за­про­ша­ны­мі зор­ны­мі са­ліс­та­мі. Па-дру­гое, пры­мер­ка­ва­ная да фес­ты­ва­лю прэм’ера “Сам­со­на і Да­лі­лы” К. Сен-Сан­са ста­ві­ла­ся амаль той жа па­ста­ноў­чай ка­ман­дай, што і “Ві­лі­сы. Фа­тум”, та­му доб­ры вы­нік мож­на бы­ло так ці іна­чай прад­ба­чыць. Па-трэ­цяе, за­про­ша­ныя зор­кі так­са­ма ўжо да нас пры­язджа­лі, та­му не ўяў­ля­лі­ся гэт­кі­мі “міс­та­рам-мі­сіс Ікс” і не то­ль­кі цал­кам спраў­дзі­лі, але і пе­ра­ўзыш­лі ўсе ча­кан­ні.

Афі­ша ахоп­лі­ва­ла сем ве­ча­роў і скла­да­ла­ся з ча­ты­рох спек­так­ляў (“Сам­сон...” як цал­кам прэм’ерны па­каз­ваў­ся двой­чы) і дзвюх кан­цэр­тных пра­грам — со­ль­ні­ка сус­вет­на зна­ка­мі­тай Ка­ця­ры­ны Се­мян­чук і тра­ды­цый­на фі­на­ль­на­га га­ла-кан­цэр­та. Да та­го ж са­ліс­тка з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі (як па сва­ім па­хо­джан­ні, так і па­вод­ле па­чат­ко­вай ва­ка­ль­най ад­ука­цыі) пра­вя­ла грун­тоў­ны май­стар-клас для ўдзе­ль­ні­каў ста­жор­скай гру­пы тэ­атра. Напярэдаднi ўрачыстага адкрыц­ця адбылася прэзен­тацыя дакументальнай стуж­кi "Святлана Данiлюк", пры­све­ча­най памяцi нашай знакамiтай опернай прымадоны. Рэжысерам выступiў яе сын Максiм Федасееў.

Зор­ныя со­ла, так­са­ма ду­эты

Вы­ступ­лен­ні Ка­ця­ры­ны Се­мян­чук ста­лі­ся сап­раў­дным ка­ляд­ным цу­дам на­ват для тых, хто з са­ма­га па­чат­ку быў на­стро­ены на твор­чыя ад­крыц­ці. У кож­ным ну­ма­ры, ня­гле­дзя­чы на кан­цэр­тны фар­мат, яна пра­па­ноў­ва­ла не асоб­ныя арыі ці ду­эты, а ме­на­ві­та сцэ­ны з опер. Пры­чым на­сто­ль­кі воб­раз­на ды ка­ла­рыт­на, што мы ўяў­ля­лі і ад­па­вед­ныя спек­так­лям кас­цю­мы, і ад­сут­ную сцэ­наг­ра­фію. А га­лоў­нае — не­адрыў­на са­чы­лі за імгнен­ны­мі псі­ха­ла­гіч­ны­мі зме­на­мі ў ду­шы яе пер­са­на­жаў. Яна ўсю ся­бе ад­да­ва­ла му­зы­цы. Спя­ва­ла з не­ве­ра­год­най па­лкас­цю і са­ма­за­быц­цём, дэ­ман­стру­ючы ўсю па­літ­ру гу­чан­ня — ад моц­на­га да на­сто­ль­кі ці­ха­га і ад­на­ча­со­ва па­лёт­на­га, што бы­ло чут­на, як тра­пят­лі­ва ды­хае па­вет­ра. Яе Да­лі­ла ска­ра­ла ча­роў­на са­лод­кім спа­ку­шэн­нем, лі­та­ра­ль­на ку­па­ла­ся ў пры­га­жос­ці му­зы­кі і са­ма вы­пра­ме­нь­ва­ла бос­кую пры­га­жосць. Сан­ту­ца да­хо­дзі­ла да ма­гіч­най апан­та­нас­ці. Эба­лі — да эма­цый­на­га вы­бу­ху. Іза­бэ­ла з рас­іні­еўскай “Іта­ль­янкі ў Алжы­ры” гул­лі­ва, быц­цам “про­ста так” сы­па­ла фі­яры­ту­ра­мі-афа­рыз­ма­мі. А Кар­мэн за­ва­рож­ва­ла бяс­кон­цай раз­на­стай­нас­цю ад­цен­няў-пе­ра­ўтва­рэн­няў. Спе­вы “на біс” уво­гу­ле пе­ра­тва­ры­лі­ся ў па­ўна­вар­тас­нае трэ­цяе ад­дзя­лен­не кан­цэр­та, што за­кра­ну­ла на­ват апе­рэ­ту.

І сам кан­цэрт, і да­лей­шы май­стар-клас К. Се­мян­чук свед­чы­лі, на­ко­ль­кі важ­на для спя­вач­кі раз­умен­не сут­нас­ці не то­ль­кі кож­на­га спек­так­ля, асоб­на­га ну­ма­ра з яго, але і кож­най фра­зы, што час­ця­ком утой­вае “сак­рэт­ны” му­зыч­ны код, вы­во­дзіць на па­вер­хню пад­свя­до­масць ге­ро­яў. Умен­не “да­ка­пац­ца” да са­май глы­бі­ні ду­шы пе­рад­ава­ла­ся пры­сут­ным, вы­му­ша­ла не то­ль­кі на­са­ло­джвац­ца спе­ва­мі, але і за­дум­вац­ца над лё­сам пер­са­на­жаў, пры­мер­ваць на ся­бе іх ха­рак­та­ры, па­во­дзі­ны, тыя ці іншыя жыц­цё­выя сі­ту­ацыі.

Не сас­ту­паў у артыс­тыч­нас­ці Ма­ге­рам Гу­сей­наў (Азер­бай­джан), бас-ба­ры­тон яко­га ста­на­віў­ся то зу­сім ві­ялан­чэ­ль­ным, вы­во­дзя­чы стры­ма­ную ад­ухоў­ле­насць Ва­льф­ра­ма, то ка­міч­на кан­тра­ба­са­вым, ма­лю­ючы ла­са­га на жан­чын Мус­та­фу, то бліс­ку­ча “дон­жу­аніс­тым” у ша­лё­най пра­зе за­да­ва­ль­нен­ня ад жыц­ця.

Пры­емна здзі­віў і наш аркестр, якім у той ве­чар кі­ра­ваў Эйюб Ку­лі­еў з Азер­бай­джа­на, і аб­ра­ныя сім­фа­ніч­ныя ну­ма­ры. Ура­чыс­ты марш Элга­ра па­чы­наў­ся ўзру­ша­на жва­ва, ве­се­ла, чап­ляў кры­ху лі­ры­кі, да­хо­дзіў да ўра­чыс­тас­ці, каб зноў з хіт­ра­ва­тай усмеш­кай пе­ра­йсці ледзь не ў га­лоп. Вя­до­мая ўвер­цю­ра да “Вя­сел­ля Фі­га­ра”, ня­гле­дзя­чы на ку­ды бо­ль­шыя, чым звы­чай­на, унут­ра­ныя кан­трас­ты, пра­ля­це­ла на ад­ным ды­хан­ні — мо­жа, яшчэ і дзя­ку­ючы доў­гай, амаль “бяс­кон­цай” фра­зі­роў­цы, што над­ава­ла му­зы­цы асаб­лі­вую мо­цар­таў­скую гра­цыю. За­ча­ра­ва­ла Інтэр­ме­ца з “Сель­ска­га го­на­ру”, дра­ма­тур­гія яко­га бы­ла ад­бу­да­ва­на та­кім чы­нам, быц­цам на на­шых ва­чах з ма­ле­нь­ка­га бу­то­на рас­пус­ка­ла­ся цу­доў­ная квет­ка, а сці­ша­ныя апош­нія так­ты ста­на­ві­лі­ся яе во­да­рам. Увер­цю­ра да “Ві­ль­ге­ль­ма Тэ­ля”, якая час­ця­ком бы­вае дзёр­зка “ху­лі­га­ніс­тай”, па­ўста­ла не­ча­ка­на сур’ёзнай кар­ці­най за­то­енай на­род­най на­ва­ль­ні­цы.

Га­ла-кан­цэр­ты фо­ру­му ў мі­ну­лыя га­ды, зда­ра­ла­ся, бы­лі за­цяг­ну­ты­мі, уклю­ча­лі час­тку сум­неў­ных для між­на­род­на­га ўзроў­ню гас­ця­вых вы­ступ­лен­няў. Сё­лет­ні фі­нал ка­ляд­ных опер­ных свят­ка­ван­няў па­зба­віў­ся тых не­да­хо­паў, за­про­ша­ныя зор­кі па­праў­дзе зі­ха­це­лі. Іх вы­ступ­лен­ні ста­на­ві­лі­ся да­дат­ко­вым май­стар-кла­сам для на­шых ва­ка­ліс­таў. А ду­эты, асаб­лі­ва Ула­дзіс­ла­ва Су­лім­ска­га з Га­дэр­зі Джа­не­лі­дзэ і, пад­крэс­лю, Ка­ця­ры­ны Се­мян­чук з на­шым ма­ла­дым Дзміт­ры­ем Ша­бе­цем, пе­ра­тва­ры­лі­ся ў ма­гут­ныя па ўра­жан­нях ку­ль­мі­на­цыі. Да­рэ­чы, пе­ра­ка­нац­ца ў гэ­тым мо­гуць на­ват тыя, хто не па­тра­піў у тэ­атр: 7 і 8 сту­дзе­ня БТ-3 дэ­ман­струе тран­сля­цый­ны за­піс аб­одвух ад­дзя­лен­няў кан­цэр­та.

Сон пра “Сам­со­на...”

Тра­ды­цый­ны для Ка­ляд­на­га фо­ру­ма “хіт-па­рад” све­жых па­ста­но­вак на­ша­га Вя­лі­ка­га (а на ця­пе­раш­нім фес­ты­ва­лі дэ­ман­стра­ва­лі­ся “Фа­уст”, “Ві­лі­сы. Фа­тум” і “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха”) быў да­поў­не­ны прэм’ерай опе­ры К. Сен-Сан­са “Сам­сон і Да­лі­ла”, якая ра­ней у нас ні­ко­лі не ста­ві­ла­ся. Та­му для мно­гіх гэ­та бы­ло ад­крыц­цё не то­ль­кі но­ва­га спек­так­ля, але і но­ва­га рэ­пер­ту­ару.

З пер­шай но­ты ў па­лон бя­рэ пры­га­жосць, за­воб­лач­на па­вы­ша­ная эстэ­тыч­насць му­зы­кі фран­цуз­ска­га кла­сі­ка ХІХ ста­год­дзя (ды­ры­жор — Алег Ля­сун). Сус­вет­на вя­до­мая пры­ма на­ша­га тэ­атра Акса­на Вол­ка­ва, упер­шы­ню па­ста­віў­шы вя­лі­кую опе­ру (да­гэ­туль яна ўва­саб­ля­ла бо­льш ка­мер­ных “Ві­лі­саў”), ства­ры­ла мак­сі­ма­ль­на спры­яль­ныя ўмо­вы для ва­ка­лу. Вы­кштал­цо­нае сцэ­наг­ра­фіч­нае збу­да­ван­не ўтрым­лі­вае ў са­бе раз­ма­іты шэ­раг мас­тац­ка-фі­ла­соф­скіх аса­цы­яцый — ад Ва­ві­лон­скай ве­жы і егі­пец­кіх пі­ра­мід да су­час­най урба­ніс­ты­кі з яе хма­ра­чо­са­мі і жу­дас­на­га по­ста­па­ка­ліп­тыч­на­га гра­мад­ства. І ад­на­ча­со­ва той шчы­ль­ны кар­кас на­блі­жае артыс­таў да пуб­лі­кі, не да­зва­ляе ім “сха­вац­ца” ў глы­бі­ні сцэ­ны, скі­роў­вае гук у за­лу, а не рас­пус­кае яго па ку­лі­сах. Да та­го ж, дзя­ку­ючы шма­туз­роў­не­вас­ці, ге­роі час­та зна­хо­дзяц­ца на дру­гім-трэ­цім па­вер­хах (гэ­та доб­ра да­па­ма­гае па­лёт­нас­ці го­ла­су, асаб­лі­ва ў ансам­бле­ва-ха­ра­вых фраг­мен­тах) і спус­ка­юцца до­лу звы­чай­на та­ды, ка­лі ніш­то не па­гра­жае ім быць не­да­чу­ты­мі.

Ра­бо­та рас­ійскай мас­тач­кі Этэль Іёш­пы ва­біць пры­дум­ка­мі, гар­ма­ніч­нас­цю, не­абход­нас­цю і сім­во­лі­кай кож­най дро­бя­зі. У роз­ных сцэ­нах кан­струк­цыя па­ва­роч­ва­ецца ўсі­мі ча­тыр­ма гра­ня­мі, тым са­мым што­раз пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў ней­кае но­вае збу­да­ван­не — на мя­жы біб­лей­скай пры­па­вес­ці і су­час­най інста­ля­цыі, за­ме­ша­най на архі­тэк­тур­ных по­шу­ках. Гэ­та­му ве­ль­мі да­па­ма­гае пра­ца мас­та­ка па свят­ле і ві­дэ­акан­тэн­це (Стас Свіс­ту­но­віч з Рас­іі), што вы­во­дзіць да­дат­ко­выя пе­ра­ўтва­рэн­ні — ажно да ці­ка­вых аптыч­ных эфек­таў, пад­ма­наў зро­ку, уз­рас­тан­ня плос­кас­ных вы­яў у аб’ёмныя.

Асаб­лі­ва ўраж­вае аса­цы­ятыў­ная су­вязь су­во­яў то­ры з доў­гі­мі ва­ла­са­мі Сам­со­на, у якіх кры­ецца яго­ная сі­ла. Гэ­тая дэ­таль лі­та­ра­ль­на ві­зу­алі­зуе га­лоў­ную дум­ку спек­так­ля: сі­ла — у ве­ры.

Ба­лет­май­стар Сяр­гей Мі­кель уда­ла пра­цяг­вае за­шыф­ра­ва­насць сім­во­лі­кі спек­так­ля, уклю­ча­ючы ў яго ві­до­віш­чныя сцэ­ны з гім­нас­тыч­ны­мі стуж­ка­мі ў ру­ках артыс­так.

Вы­дат­на гу­чыць хор (хор­май­стар — Ні­на Ла­ма­но­віч). Ся­род ста­лых са­ліс­таў вы­лу­ча­ецца Алег Ме­ль­ні­каў у парт­ыі Ста­ро­га габ­рэя. Ся­род твор­чай мо­ла­дзі ад­крыц­цём ста­ла На­стас­ся Ма­ле­віч, бо­льш вя­до­мая пад ра­ней­шым про­звіш­чам Ва­хом­чык. Ме­на­ві­та ёй Акса­на Вол­ка­ва ад­да­ла пер­шую прэм’еру, са­ма ж па­ўста­ла Да­лі­лай на дру­гі дзень.

Два па­ка­зы за­пар гэ­та­га спек­так­ля ака­за­лі­ся ве­ль­мі роз­ны­мі, але, на мой по­гляд, ні­вод­ны з іх не да­сяг­нуў кан­чат­ко­вай да­ска­на­лас­ці. Так і ха­це­ла­ся знай­сці іх не­йкі сін­тэз, уз­га­даў­шы па­ку­ты ня­вес­ты з го­га­леў­скай “Жа­ні­ць­бы”. Ча­сам у артыс­таў ку­ль­га­ла да­клад­насць інта­на­цыі, ад­чу­ваў­ся не­ка­то­ры бар’ер у спас­ці­жэн­ні біб­лей­скай тэ­мы. Асаб­лі­ва скла­да­на па­куль вы­бу­доў­ва­ецца па дра­ма­тур­гіі сцэ­на спа­ку­шэн­ня Сам­со­на, дзе і сап­раў­ды ве­ль­мі цяж­ка вы­лу­чыць усе пе­ра­па­ды на­строю і пры гэ­тым за­ха­ваць адзін­ства лі­ніі, што вя­дзе да тра­ге­дыі.

Але ўсе гэ­тыя пры­дзір­кі цьмя­не­лі пе­рад ад­ной ва­ка­ль­най зна­ход­кай. У трэ­цяй дзеі, дзе па­лон­ны Сам­сон трап­ляе ў тур­му, у го­ла­се Дзміт­рыя Ша­бе­ці з’яві­лі­ся эле­мен­ты, улас­ці­выя ста­ра­даў­нім яўрэй­скім пес­няс­пе­вам. Яны не то­ль­кі ўзба­га­ці­лі ака­дэ­міч­ную сты­ліс­ты­ку, але і пад­ка­за­лі тыя ўнут­ра­ныя зме­ны, што ад­бы­лі­ся ў ду­шы ге­роя: ён ад­чуў сваю ма­гут­ную су­вязь з ду­хоў­най спад­чы­най на­цыі.

Фі­нал спек­так­ля не­ча­ка­ны і ад­роз­ні­ва­ецца ад звык­ла­га пе­ра­ка­зу біб­лей­скай гіс­то­рыі: зме­ны ў ду­шы пе­ра­жы­вае і Да­лі­ла. Якія? Пры­хо­дзь­це і па­гля­дзі­це. Бо гэ­та той спек­такль, які з кож­ным чар­го­вым па­ка­зам бу­дзе ад­кры­ваць вам усё но­выя сэн­са­выя глы­бі­ні, год­ныя аб­мер­ка­ван­ня не то­ль­кі на Ка­ляд­ным фо­ру­ме, але і на фо­ру­мах Се­ці­ва.

Фо­та Тац­ця­ны Ма­ту­се­віч

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"