Карціны без пэндзля і фарбаў

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Вы­шыў­ка — не­звы­чай­ны від твор­час­ці, які пры­ваб­лі­вае мно­гіх. Ад­нак адзін­кам ха­пае цяр­плі­вас­ці для ства­рэн­ня ма­ле­нь­кіх шэ­дэў­раў. Хто­сь­ці хут­ка ха­па­ецца за спра­ву, асвой­вае роз­ныя тэх­ні­кі, а па­сля ці­ка­васць да спра­вы зні­кае.

/i/content/pi/cult/885/18741/18.jpgДля На­тал­лі Ача­рэ­та­вай вы­шыў­ка — не­ад’емная час­тка жыц­ця. Ня­гле­дзя­чы на тое, што На­тал­ля Ула­дзі­мі­раў­на ўзна­ча­ль­вае Астра­вец­кую ра­ённую біб­лі­ятэ­ку і во­ль­на­га ча­су ў яе зу­сім ня­шмат, яна за­ўжды зна­хо­дзіць га­дзін­ку для лю­бі­май спра­вы. Яе вы­шы­ва­ныя шэ­дэў­ры ўраж­ва­юць. Шы­коў­ныя стра­ка­тыя пі­во­ні, зі­мо­выя і га­рад­скія ма­ты­вы — усё гэ­та ство­ра­на ру­ка­мі на­шай та­ле­на­ві­тай зям­ляч­кі. Ігол­кай, бы ча­роў­най па­лач­кай, На­тал­ля Ула­дзі­мі­раў­на ства­рае і воб­ра­зы лю­дзей. Вось пра­соч­ва­ецца вы­тан­ча­ны сі­лу­эт жан­чы­ны, а на іншай ра­бо­це — дзе­ці. Звяр­тае ўва­гу май­стар і на рэ­аль­ных асоб. На дзвюх кар­ці­нах кра­су­ецца Одры Хэп­бёрн — ад­на з са­мых зна­ка­мі­тых і пры­го­жых актрыс. Над­ае ўва­гу і біб­лей­скім ма­ты­вам. Ма­дон­на — веч­ны воб­раз, да яко­га звяр­та­юцца му­зы­кан­ты, мас­та­кі і ску­льп­та­ры.

Май­стры­ца ства­ры­ла не­ка­ль­кі кар­цін з вы­явай Ма­дон­ны. Са­май маш­таб­най з’яўля­ецца “Пес­ня анё­лаў”. Пра­ца над іко­най вя­ла­ся на пра­ця­гу не­ка­ль­кі га­доў. Ідэя ўзнік­ла не­ча­ка­на. Біб­лей­скія ма­ты­вы за­ўсё­ды пры­ваб­лі­ва­лі На­тал­лю Ача­рэ­та­ву. Яна ўжо вы­шы­ва­ла воб­раз Ма­дон­ны, то­ль­кі ў знач­на мен­шым фар­ма­це.

Схе­му вы­шыў­кі жан­чы­на на­бы­ла праз інтэр­нэт. Шмат ча­су за­ня­ла пад­рых­тоў­ка. Па­сту­по­ва збі­ра­лі­ся ніт­кі. Спат­рэ­бі­ла­ся бо­льш за 80 ад­цен­няў ко­ле­раў і метр кан­вы. Іко­на ўжо асве­ча­на мясц­овым ксян­дзом, укла­дзе­на ў пры­го­жы ба­гет, а не­ўза­ба­ве бу­дзе пад­ара­ва­на кас­цё­лу Ад­шу­кан­ня свя­то­га кры­жа ў Астраў­цы.

Гу­та­ры­ла Во­ль­га ЗА­ЯНЧКОЎ­СКАЯ,

біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі