Прачытаць і зразумець

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Га­доў па­ўсот­ні та­му. Вет­ка. Іду са­бе па Пра­ле­тар­скай (сён­ня ву­лі­ца ко­ліш­ня­га мі­ніс­тра за­меж­ных спраў СССР Андрэя Гра­мы­кі, зем­ля­ка, да яко­га, пра­ма ска­жам, пі­етэ­ту не маю, бо пі­саў ён ва ўсіх аўта­бі­ягра­фі­ях, што рус­кі). Дык вось, кніж­кі пад­па­хай, у біб­лі­ятэ­ку шы­бую. На­сус­трач ся­бар Са­нь­ка з мін­скім зя­цем. Зяць спы­няе: “Што за кніж­кі?.. Сай­мак Шэк­лі — ня­кеп­скі вы­бар!” Упер­шы­ню па­сля сус­трэ­чы з раз­умным зя­цем па­чы­наю за­дум­вац­ца, а кні­гі якіх аўта­раў я, улас­на ка­жу­чы, чы­таю… Ку­зь­ма Чор­ны здзі­віў не­зна­ёмай лек­сі­кай. Янка Маўр ура­зіў ве­дан­нем экза­тыч­ных кра­ін. Лі­та­ра­ль­на ага­лом­шыў не­ча­ка­нас­цю О. Ген­ры. Рэ­аліз­мам фан­та­зій уз­ялі ў па­лон Стру­гац­кія. Да­даў ва­ль­на­дум­ства Сід Чап­лін. З сам­вы­да­там па­зна­ёміў не­да­ся­га­ль­ны Мі­ха­іл Бул­га­каў.

/i/content/pi/cult/885/18739/15.jpgПа­сту­по­ва прый­шло раз­умен­не: не важ­на, пра што пі­ша твор­ца, га­лоў­нае — як ён гэ­та ро­біць. Фа­зі­ля Іскан­дэ­ра, да пры­кла­ду, мож­на чы­таць бяс­кон­ца і без аско­мы. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ён зра­біў ка­лі­сь­ці вы­сно­ву: га­лоў­ным з’яў­ля­ецца не ко­ль­касць пра­чы­та­ных кніг, а ко­ль­касць зра­зу­ме­тых. За­ла­тое пра­ві­ла чы­та­ча, на якое не па­ві­нен за­бы­вац­ца біб­лі­ятэ­кар!

Зра­зу­мець пра­чы­та­нае… Тут без дыс­ку­сій­ных чы­тац­кіх кан­фе­рэн­цый не аб­ысці­ся. І пад­лет­каў маю на ўва­зе, і ста­лых лю­дзей. Ву­чыц­ца ні­ко­лі не по­зна. На ўсё жыц­цё за­пом­ніў па­зі­цыю хрэс­та­ма­тый­на­га ко­ла­саў­ска­га Ла­ба­но­ві­ча, які імкнуў­ся вы­ха­ваць у вяс­коў­цаў кры­тыч­нае мыс­лен­не, каб яны ме­лі на ўсё свой по­гляд, а не ка­рыс­та­лі­ся чу­жым. Па­га­дзі­це­ся, та­кая якасць за­ўжды бы­ла ў дэ­фі­цы­це. Ад­нак то­ль­кі той, хто шу­кае, су­па­стаў­ляе і ана­лі­зуе, здо­ль­ны на са­ма­стой­ны по­шук свай­го мес­ца ў жыц­ці.

Мой сяб­ра, фі­ло­саф і па­эт Сяр­гей За­леў­скі, на­пі­саў і вы­даў кніж­ку “Ключ да тай­наў све­та­бу­до­вы (тры­цэн­трыч­насць свя­до­мас­ці)”. Не ска­жу, што я яе зра­зу­меў. Ка­лі­сь­ці меў шчас­це ба­чыць у ПЭН-цэн­тры: Ры­гор Ба­ра­ду­лін імкнуў­ся ўзяць з вер­хняй па­лі­цы то­мік Ва­сі­ля Бы­ка­ва, рос­ту не ста­ва­ла; вос­тра­язы­кі Адам Ма­ль­дзіс ад­рэ­ага­ваў імгнен­на: “Да Бы­ка­ва не да­цяг­нуц­ца!” Гэ­так і мне — да За­леў­ска­га. Пры­нам­сі, па­куль.

І вы­сно­ва. Мя­не як рэ­дак­та­ра ад­дзе­ла рэ­гі­яна­ль­най ку­ль­ту­ры ве­ль­мі ці­ка­віць, што кан­крэт­на чы­та­юць на­вед­ва­ль­ні­кі аб­лас­ных, ра­ённых ды сель­скіх біб­лі­ятэк. І як уплы­ва­юць на да­дзе­ны пра­цэс на­шы ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры?

Сён­няш­няя по­шта пры­нес­ла ве­ль­мі ці­ка­вае пі­сь­мо, якое ўтрым­лі­вае пэў­ныя ад­ка­зы на мае вы­шэй­вык­ла­дзе­ныя пы­тан­ні. Аўтар — су­пра­цоў­нік цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі го­ра­да Жо­дзі­на Іры­на Хі­лю­ціч. Яна пі­ша (ува­га!) пра та­лент чы­та­ча. Цу­доў­нае, не збі­тае сло­ва­злу­чэн­не! Ця­гам го­да ва ўста­но­ве рэ­алі­зоў­ваў­ся пра­ект “Лі­та­ра­тур­ны SOS для мо­ла­дзі. Кні­га па ду­шы”. Але даю сло­ва спа­да­ры­ні Іры­не: “Нам за­ха­це­ла­ся пры да­па­мо­зе лі­та­ра­тур­ных тво­раў сфар­ма­ваць у ма­ла­дых ду­хоў­на-ма­ра­ль­ныя ары­енці­ры, па­вы­сіць ста­тус чы­тан­ня і яго якасць… Быў пра­па­на­ва­ны тэст “Ці ўме­еш ты чы­таць мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру?”. У лі­ку пы­тан­няў бы­лі і та­кія: “Ці ўзні­кае ў ця­бе воб­раз­нае ўяў­лен­не чы­та­ема­га?”, “Ці су­адно­сіш ты чы­та­емае з аса­біс­тым во­пы­там?”, “Ці ўклю­ча­ешся ў тэкст эма­цый­на?” По­тым ма­ла­дыя лю­дзі за­паў­ня­лі чэк-ліс­ты, пра­ана­лі­за­ваў­шы якія біб­лі­ятэ­ка­ры скла­да­лі для ся­бе кар­ці­ну да­лей­ша­га ба­чан­ня ра­бо­ты з чы­та­ча­мі”. Да­лей не­абы­яка­вая аўтар­ка рас­па­вя­дае пра тое, што склад­ні­кам пра­екта ста­лі і лі­та­ра­тур­ныя дэ­ба­ты, за­нят­кі па са­ма­ўдас­ка­на­лен­ні. “А 18 снеж­ня, — пра­цяг­вае Іры­на Хі­лю­ціч, — мы пад­су­моў­ва­лі вы­ні­кі пра­екта, ла­дзі­лі лі­та­ра­тур­ны баль “Парт­рэт ма­ла­до­га чы­та­ча XXI ве­ка”.

Свой до­піс за­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Свят­ла­на Чуб­рык на­зва­ла ве­ль­мі лі­рыч­на: “Цеп­лы­ня кніж­ных ста­ро­нак”. Га­вор­ка — пра да­бра­чын­ную акцыю “На­шы дзе­ці”, старт якой быў да­дзе­ны ў фіз­ку­ль­тур­на-азда­раў­лен­чым ком­плек­се “Лі­дар”, дзе пра­цуе біб­лі­ятэч­ны пункт. Інтэ­рак­тыў­ная пля­цоў­ка так і на­зы­ва­ла­ся — “Цеп­лы­ня кніж­ных ста­ро­нак”. І бы­лі тут кон­кур­сы, май­стар-кла­сы па вы­ра­бе кніж­ных за­кла­дак, пад­арун­кі і но­выя кніж­кі для ці­ка­ва­га чы­тан­ня.

Астра­вец­кая ра­ённая біб­лі­ятэ­ка, — рас­па­вя­дае біб­лі­ятэ­кар Во­ль­га За­янчкоў­ская, — пе­ра­маг­ла ў рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се твор­чых ра­бот да Го­да на­род­на­га адзін­ства ў на­мі­на­цыі “Мо­ва зям­лі ма­ёй” і за­ня­ла дру­гое мес­ца. Так вы­со­ка быў ацэ­не­ны ві­дэ­аро­лік “Ма­ту­лі­на мо­ва жы­ве ў на­шым краі” пра жыц­цё­вы і твор­чы шлях Ка­зі­мі­ра Сва­яка (Кан­стан­ці­на Ста­по­ві­ча) — па­эта, свя­та­ра, мыс­лі­це­ля, які на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя ад­ным з пер­шых пра­во­дзіў бо­гас­лу­жэн­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве”. Пер­шае пры­зна­чэн­не ві­ка­ры­ем Ка­зі­мір Сва­як атры­маў у Ка­май­скім кас­цё­ле, што на Па­стаў­шчы­не. Мя­не ве­ль­мі ўра­зі­ла тое, што ў гэ­тым кас­цё­ле дзей­ні­чае му­зей зна­ка­мі­та­га свя­та­ра.

Яшчэ ад­на на­ві­на ад Во­ль­гі За­янчкоў­скай. Біб­лі­ятэ­кар Во­ль­га Баг­да­но­віч арга­ні­за­ва­ла ў Мі­ха­ліш­каў­скай ся­рэд­няй шко­ле акцыю #Ялюб­люс­ва­юкра­іну. Ма­ле­нь­кія гра­ма­дзя­не пры­га­да­лі асноў­ныя гіс­та­рыч­ныя падзеі, дзея­чаў на­ву­кі, ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва. Ка­за­лі пра ад­мет­нас­ці пры­ро­ды, спар­тыў­ныя і пра­мыс­ло­выя аб’­екты.

Су­пра­цоў­ні­кі Бе­рас­та­віц­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці на­пі­са­лі пра ад­крыц­цё рэ­зі­дэн­цыі Бе­раст-Зю­зі і спа­да­ры­ні За­веі ў дзі­ця­чым азда­раў­лен­чым ла­ге­ры “Бе­рас­та­віц­кі”.

А Ма­ла­бе­рас­та­віц­кая інтэг­ра­ва­ная сель­ская біб­лі­ятэ­ка ла­дзі­ла ван­дроў­ку “Ча­раў­ні­ца зі­ма”. Гу­ча­лі ўрыў­кі тво­раў пра зі­му, пес­ні, пры­каз­кі ды пры­маў­кі.

На­ва­год­ні на­строй ця­гам мі­ну­ла­га тыд­ня ства­ра­лі біб­лі­ятэ­ка­ры Гро­дзен­ска­га ра­ёна. Ла­дзі­лі­ся кніж­ныя вы­ста­вы, пра­ца­ва­лі май­стэр­ні Дзе­да Ма­ро­за па вы­ра­бе на­ва­год­ніх ца­цак, ма­ла­на­се­ле­ныя ды ад­да­ле­ныя вёс­кі на­ве­да­ла пе­ра­соў­ная біб­лі­ятэ­ка.

Лі­лія Рэ­йшаль, стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Гу­дзе­віц­ка­га (Мас­тоў­скі ра­ён) дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-кра­язнаў­ча­га му­зея, рас­па­вя­ла: “Прай­шло што­га­до­вае ме­рап­ры­емства “Лі­та­ра­тур­ная гас­цёў­ня”. У чар­го­вы раз да нас за­ві­та­лі гро­дзен­скія пі­сь­мен­ні­кі Люд­мі­ла Ке­біч, Мі­ка­лай Іва­ноў­скі, Люд­мі­ла Шаў­чэн­ка, Андрэй Та­тур. На свет­лую згад­ку аб цёп­лай сне­жа­ньс­кай сус­трэ­чы твор­цы пад­ары­лі на за­ха­ван­не ў му­зей но­выя кні­гі.”

І на­пры­кан­цы на­ві­ны, так бы мо­віць, му­зыч­ныя. Смар­гон­скім най­гры­шам над­адзе­ны ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Гэ­та эле­мент мясц­овай му­зыч­на-інстру­мен­та­ль­най тра­ды­цыі.

Доб­ра зна­ёмая нам Во­ль­га За­янчкоў­ская з Астра­вец­ка­га ра­ёна рас­па­вя­дае пра му­зыч­ны та­лент Ве­ры Сход­кі­най. Дзі­ця­чая шко­ла мас­тац­тваў у РосіГро­дзен­скі му­зыч­ны ка­ледж, пра­ца ў Росі… На сён­ня Ве­ра Ва­ле­р’еў­на — пры­зна­ны пед­агог. Яе вы­ха­ван­цы ста­но­вяц­ца лаў­рэ­ата­мі прэс­тыж­ных за­меж­ных кон­кур­саў. А са­ма Сход­кі­на з’яў­ля­ецца актыў­най удзе­ль­ні­цай ансам­бля на­род­най пес­ні “Ке­мя­лі­на”.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Ашмян­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Тац­ця­на Печ­кур пі­ша пра 70-га­до­вы юбі­лей род­най уста­но­вы: “На сён­ня ў нас на­ву­ча­юцца 489 шко­ль­ні­каў, пра­цу­юць 49 на­стаў­ні­каў. Бо­ль­шая па­ло­ва з іх — ко­ліш­нія на­шы вы­пус­кні­кі. Юбі­лей пе­ра­ўтва­рыў­ся ў шы­ро­ка­маш­таб­ны кан­цэрт”.

З Но­вым го­дам, ша­ноў­ныя на­шы пад­піс­чы­кі! Шчас­ця вам ды зда­роў­я!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"