Скар­бон­ка плат­ных па­слуг, або Для чаго патрэбны сайты і месэнджары?

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Новыя тэндэнцыі ў дзейнасці айчынных Дамоў і Цэнтраў рамёстваў
Ці­ка­васць да тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх ра­мёс­тваў не пад­ае на­ват у эпо­ху пан­дэ­міі. Ма­быць, гэ­та адзін з асноў­ных вы­ні­каў тэ­ле­фа­на­ван­ня “К” у рэ­гі­ёны кра­іны, а ме­на­ві­та ў ра­ённыя Да­мы і Цэн­тры ра­мёс­тваў. Сю­ды ўсё так жа за­віт­ва­юць ама­та­ры тра­ды­цый­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, а май­стры-ра­мес­ні­кі вы­язджа­юць на фес­ты­ва­лі і кір­ма­шы, дзе дэ­ман­стру­юць свае ары­гі­на­ль­ныя вы­ра­бы з са­лом­кі, дрэ­ва, глі­ны і так­са­ма пе­ра­йма­юць во­пыт як па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў, так і на­ву­ча­юць сак­рэ­там свай­го май­стэр­ства ма­ле­нь­кіх хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак.

/i/content/pi/cult/885/18732/5.jpgАНЛАЙН-КОН­КУР­СЫ — РЭ­АЛЬ­НЫЯ

Але ж, на­ту­ра­ль­на, не­спры­яль­ная эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя, звя­за­ная з рас­паў­сю­джан­нем Covid-19, уно­сіць свае ка­рэк­ты­вы ў пра­цу ра­ённых РДР і РЦР. З гэ­тай пры­чы­ны не­хта ла­дзіць бо­льш ме­рап­ры­емстваў за меж­амі сва­ёй уста­но­вы ў па­пу­ляр­ным ця­пер фар­ма­це open-air, а іншыя актыў­на асвой­ва­юць інтэр­нэт і са­цы­яль­ныя сет­кі раз­ам з роз­ны­мі ме­сэн­джа­ра­мі.

На­прык­лад, на youtube-ка­на­ле Ба­ры­саў­ска­га Цэн­тра тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры, што на Мін­шчы­не, мож­на па­гля­дзець раз­на­стай­ныя ві­дэ­аро­лі­кі май­стар-кла­саў па вы­ра­бе ке­ра­міч­на­га пано, рос­пі­су яек вос­кам ды мно­гія іншыя, а так­са­ма пана­зі­раць на анлайн-вы­ста­вы вы­ра­баў май­строў на­род­най твор­час­ці. А яшчэ на Ба­ры­саў­шчы­не ла­дзяць анлайн-кон­кур­сы для ўсіх ама­та­раў на­род­ных тра­ды­цый. Так, ле­тась Цэнтр тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Ба­ры­са­ва за­пра­шаў усіх уз­яць удзел у анлайн-кон­кур­се “Дзя­ды і на­шчад­кі”, які быў пры­све­ча­ны на­род­на­му свя­ту Дзя­ды. Па вы­ні­ках кон­кур­су су­пра­цоў­ні­кі Цэн­тра тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры зла­дзі­лі ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да анлайн-фо­та­выс­та­ву.

Так­са­ма не ад­ста­юць ад мін­скіх ка­лег і на Го­ме­льш­чы­не. На­прык­лад, Акцяб­рскі Дом ра­мёс­тваў сён­ня ве­ль­мі актыў­ні­чае ў са­цы­яль­ных сет­ках. Ме­на­ві­та там су­пра­цоў­ні­кі раз­мяш­ча­юць раз­на­стай­ныя на­ві­ны пра сваю дзей­насць, дэ­ман­стру­юць да­сяг­нен­ні і зда­быт­кі ды аб­вяш­ча­юць пра роз­ныя падзеі і кон­кур­сы. Так, ле­тась у ра­ёне ла­дзі­лі вы­ста­ву-кон­курс “Вя­нок Ру­да­бе­льс­кіх та­лен­таў”. Па­ла­жэн­не кон­кур­су бы­ло раз­меш­ча­нае на ста­рон­цы Акцяб­рска­га РДР у ад­ной з са­цы­яль­ных се­так.

— Так­са­ма ў 2021 го­дзе мы па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ва ўсіх буй­ных тра­ды­цый­ных рэ­спуб­лі­кан­скіх фес­ты­ва­лях, — адзна­чае ды­рэк­тар Акцяб­рска­га РДР Тац­ця­на Ха­ла­док. — На­прык­лад, па­бы­ва­лі на рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі-кір­ма­шы на­род­ных мас­тац­кіх про­мыс­лаў “Вяс­но­вы бу­кет 2021”, рэ­спуб­лі­кан­скім свя­це Ку­пал­ля “Алек­сан­дрыя збі­рае сяб­роў” і не­ка­то­рых іншых.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка ўста­но­вы, на ба­зе РДР у па­ра­ўнан­ні з мі­ну­лым го­дам знач­на акты­ві­за­ва­ла­ся пра­вя­дзен­не ме­рап­ры­емстваў, сю­ды ўсё так жа за­віт­вае мо­ладзь, каб па­зай­мац­ца ў гур­тках. Та­му план плат­ных па­слуг ва ўста­но­ве вы­ка­на­ны на 140% ад уз­роў­ню мі­ну­ла­га го­да.

І гэ­та не то­ль­кі за­ро­бак ад про­да­жу су­ве­нір­най праду­кцыі, а і пра­ца па да­га­во­рах з за­каз­чы­ка­мі. Акра­мя та­го, у ку­ль­тур­на-за­баў­ля­ль­ным ком­плек­се “Буб­наў­ка” Акцяб­рска­га ра­ёна сён­ня ад­чы­не­на ся­дзі­ба Дзе­да Ма­ро­за, дзе мясц­овыя май­стры ве­ль­мі па­спя­хо­ва ган­длю­юць сва­імі вы­ра­ба­мі. Усё гэ­та і па­ляп­шае “скар­бон­ку” пла­на плат­ных па­слуг уста­но­вы.

КАН­ТАК­ТЫ НА­ВАТ БЕЗ САЙ­ТА

Пра­ўда, “сяб­ру­юць” з інтэр­нэ­там да­лё­ка не ўсе ра­ённыя Да­мы ці Цэн­тры ра­мёс­тваў. На­прык­лад, ад­шу­каць у Се­ці­ве інфар­ма­цыю пра Вер­хня­дзвін­скі РДР мне бы­ло да­во­лі скла­да­на. Як па­тлу­ма­чы­ла ды­рэк­тар До­ма ра­мёс­тваў Свят­ла­на Ма­ла­хоў­ская, па­куль што сайт уста­но­вы не ство­ра­ны, хоць гэ­та і пла­ну­ецца зра­біць. Та­му свае на­ві­ны су­пра­цоў­ні­кі Вер­хня­дзвін­ска­га РДР пуб­лі­ку­юць у са­цы­яль­ных сет­ках ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Тым бо­льш што РДР ува­хо­дзіць у склад Цэн­тра ку­ль­ту­ры і з’яўля­ецца яго струк­тур­ным пад­раз­дзя­лен­нем.

Раз­ам з тым на сай­це Вер­хня­дзвін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма я ад­шу­каў спа­сыл­ку на ста­рон­ку мясц­ова­га РДР у ад­ной з са­цы­яль­ных се­так. Апош­няя інфар­ма­цыя на ёй па­зна­ча­на... 19 ліс­та­па­да 2020 го­да. Уліч­ва­ючы, што ця­пер на два­ры рэй вя­дзе 2022 год, інфар­ма­цыю, на мой сціп­лы по­гляд, ня­кеп­ска бы­ло б і аб­на­віць.

Ба­ла­зе мясц­овым су­пра­цоў­ні­кам га­на­рыц­ца ёсць чым, як і ёсць пра што рас­каз­ваць і інфар­ма­ваць. На­прык­лад, па сло­вах Свят­ла­ны Ма­ла­хоў­скай, пер­ша­га снеж­ня ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці ад­кры­ла­ся вы­ста­ва га­бе­ле­наў “Тка­ныя гіс­то­рыі”, у якой са­мы чын­ны ўдзел уз­ялі май­стры з Вер­хня­дзвін­ска­га ра­ёна.

А вось у Дры­бі­не, што ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, у мясц­овым До­ме ра­мёс­тваў вы­ра­шы­лі скан­цэн­тра­вац­ца на пра­цы не ў са­цы­яль­ных сет­ках, а ў ме­сэн­джа­рах, та­му, як ка­жа ды­рэк­тар уста­но­вы Тац­ця­на Сі­ро­ці­на, праз іх тут ця­пер ад­бы­ва­ецца ўся су­вязь з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі і па­тэн­цый­ны­мі клі­ента­мі. Акра­мя та­го, ме­на­ві­та праз ме­сэн­джа­ры су­пра­цоў­ні­кі Дры­бін­ска­га РДР аказ­ва­юць бяс­плат­ныя кан­су­ль­та­цыі па тых ці іншых ві­дах на­род­ных ра­мёс­тваў.

— Так нам на­мно­га бо­льш зруч­на пра­ца­ваць, — упэў­не­на кі­раў­нік Дры­бін­ска­га РДР Тац­ця­на Сі­ро­ці­на. — Мы мо­жам ад­ра­зу да­ваць ад­ка­зы на ўзнік­лыя пы­тан­ні, кан­су­ль­та­ваць, пры­маць за­ка­зы ад жы­ха­роў Дры­бі­на і ўся­го ра­ёна. Гэ­та рэ­аль­ная су­вязь з на­шы­мі пры­хі­ль­ні­ка­мі і ама­та­ра­мі на­род­ных про­мыс­лаў і тра­ды­цый.

Ды і ў са­мім РДР, які раз­меш­ча­ны ў агра­га­рад­ку Ка­роў­чы­на Дры­бін­ска­га ра­ёна, за­ўсё­ды га­то­вы пра­кан­су­ль­та­ваць лю­бо­га ахвот­на­га па тым ці іншым ві­дзе дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, за­пра­сіць стаць удзе­ль­ні­кам май­стар-кла­са або асво­іць на­вы­кі ўпа­да­ба­на­га ра­мяс­тва. Ба­ла­зе вяс­ко­вым май­страм уда­ло­ся за­ха­ваць мно­гія тра­ды­цыі на­род­най твор­час­ці: вы­шыў­кі, ткац­тва, пля­цен­ня па­ясоў, ло­зап­ля­цен­ня і пля­цен­ня лап­цей. Апош­няя з на­зва­ных тра­ды­цый, да сло­ва, уне­се­ная ў Спіс не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей Бе­ла­ру­сі.

— На­сам­рэч на­род­ных про­мыс­лаў на Дры­бін­скай зям­лі знач­на бо­лей, і на­шы су­пра­цоў­ні­кі здо­ле­лі даць но­вае жыц­цё шмат­лі­кім з іх, — ка­жа Тац­ця­на Сі­ро­ці­на. — На­прык­лад, мы аб­а­вя­за­ны пер­ша­му кі­раў­ні­ку і за­сна­ва­ль­ні­ку на­ша­га До­ма ра­мёс­тваў Ла­ры­се За­клі­коў­скай тым, што сак­рэ­ты пля­цен­ня лап­цей не знік­лі ў не­вя­до­мас­ці. Іх уда­ло­ся ўзна­віць, і ця­пер дры­бін­скія лап­ці ўпры­гож­ва­юць шмат­лі­кія му­зей­ныя экс­па­зі­цыі і пры­ват­ныя ка­лек­цыі.

Ды і ўво­гу­ле, ка­жа кі­раў­нік мясц­ова­га РДР, са­ма­роб­ныя прад­ме­ты з ла­зы ця­пер ка­рыс­та­юцца знач­на бо­ль­шым по­пы­там, чым з той жа са­лом­кі, бо ры­нак сён­ня ўжо на­сы­ча­ны і на­ват пе­ра­на­сы­ча­ны са­ла­мя­ны­мі вы­ра­ба­мі.

— А мы актыў­на вы­ву­ча­ем по­пыт і пра­па­но­ву, со­чым за тым, каб вы­ра­бы на­шых май­строў прад­ава­лі­ся і пад­час вы­ездаў на фес­ты­ва­лі, і ў на­шых ган­длё­вых аб’ектах, што раз­меш­ча­ны ў Дры­бі­не, — адзна­чы­ла Тац­ця­на Сі­ро­ці­на. — Да­рэ­чы, ка­лі да нас звяр­та­юцца па той ці іншы прад­мет, про­сяць не­шта вы­ра­біць пад за­мо­ву, мы мо­жам і са­мі арга­ні­за­ваць да­стаў­ку за­моў­ле­на­га па­куп­ні­ку ў лю­бы пункт ра­ёна.

Што ж, сап­раў­ды, як ка­жуць у пад­обных вы­пад­ках, ры­нак дык­туе свае ўмо­вы. Та­му пад­обная ма­бі­ль­насць су­пра­цоў­ні­каў Дры­бін­ска­га РДР, іх актыў­ная анлайн-су­вязь з ама­та­ра­мі на­род­ных ра­мёс­тваў не мо­жа не вы­клі­каць па­ва­гі. А дры­бін­скі во­пыт, маг­чы­ма, вар­та браць на ўзбра­енне і іншым ра­ённым Да­мам і Цэн­трам ра­мёс­тваў Бе­ла­ру­сі, бо пер­спек­ты­вы тут — на­ві­да­во­ку.

УМЕН­НЕ “КРУ­ЦІЦ­ЦА”

Да­рэ­чы, па­вод­ле пры­нцы­пу “хо­чаш жыць — умей кру­ціц­ца” пра­цу­юць і су­пра­цоў­ні­кі Ваў­ка­выс­ка­га ра­ённа­га До­ма ра­мёс­тваў, што на Гро­дзен­шчы­не.

— І ў 2021-м, і ў 2020-м мы ад­чу­ва­лі зні­жэн­не ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў на­шых ме­рап­ры­емстваў, ха­ця, трэ­ба пры­знац­ца, ле­тась лю­дзі па­ча­лі бо­льш актыў­на за­віт­ваць да нас, — ка­жа ды­рэк­тар уста­но­вы Ка­ця­ры­на Крыш­то­фік. — Та­му, каб вы­ка­наць план плат­ных па­слуг, за­раб­ля­ем з да­па­мо­гай не то­ль­кі асноў­най, але і па­боч­най дзей­нас­ці. На­прык­лад, ла­дзім ра­ніш­ні­кі, квэс­ты, тэ­атра­лі­за­ва­ныя імпрэ­зы, а яшчэ на­бы­лі ба­тут і гі­рас­ку­тар, які­мі так­са­ма за пла­ту мо­гуць па­ка­рыс­тац­ца на­шы на­вед­ва­ль­ні­кі.

Акра­мя та­го, на сва­ёй тэ­ры­то­рыі су­пра­цоў­ні­кі Ваў­ка­выс­ка­га РДР зра­бі­лі сап­раў­дную мі­ні-рэ­зі­дэн­цыю Дзе­да Ма­ро­за, дзе ла­дзяц­ца плат­ныя ра­ніш­ні­кі для дзя­цей. Тут мес­ціц­ца драў­ля­ная ха­та ка­зач­на­га пер­са­на­жа, ча­роў­ны млын, які вы­кон­вае жа­дан­ні дзят­вы, а так­са­ма ста­іць на­ва­год­няя ялін­ка.

Для та­го каб пад­обныя ме­рап­ры­емствы пра­хо­дзі­лі на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, у рэ­зі­дэн­цыю бы­лі на­бы­тыя гу­каў­змац­ня­ль­ная ка­лон­ка і мік­ра­фо­ны. Су­пра­цоў­ні­кі раз­ам з дзе­ць­мі ла­дзяць ва­кол ялін­кі ка­ра­го­ды, тан­цы і шмат­лі­кія за­баў­ля­ль­ныя кон­кур­сы, а на­пры­кан­цы час­ту­юць усіх ча­ем з блі­на­мі.

Так­са­ма на плат­най асно­ве ў Ваў­ка­выс­кім РДР ла­дзяц­ца май­стар-кла­сы па роз­ных ві­дах ра­мёс­тваў, лек­цыі, му­зей­ныя за­нят­кі ды мно­гае іншае. Да та­го ж, як ка­жа Ка­ця­ры­на Крыш­то­фік, уся­го за 30 руб­лёў су­пра­цоў­ні­кі пра­во­дзяць для ўсіх ахвот­ных аб­рад “Бра­ма”. Гэ­ты ста­ра­даў­ні аб­рад на Ваў­ка­выш­чы­не ад­бы­ваў­ся і ад­бы­ва­ецца пад­час вя­сел­ляў, ка­лі друж­кі і ро­дзі­чы ма­ла­дой хва­ляць яе, пе­ра­ліч­ва­ючы леп­шыя якас­ці дзяў­чы­ны, а жа­ніх з сяб­ра­мі і сва­та­мі вы­куп­ля­юць яе з да­па­мо­гай роз­ных пры­сма­каў, гро­шай ці не­ча­га яшчэ.

Вы­ву­чыў­шы лі­та­ра­ту­ру і пра­вёў­шы апы­тан­не ся­род мясц­овых жы­ха­роў, су­пра­цоў­ні­кі РДР на­пі­са­лі сты­лі­за­ва­ны сцэ­на­рый дзеі, якая пра­во­дзіц­ца ў вер­ша­ва­най фор­ме і ў якой за­ха­ва­ны ўсе ла­ка­ль­ныя асаб­лі­вас­ці гэ­та­га са­ма­быт­на­га аб­ра­ду Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёна. І, па сло­вах Ка­ця­ры­ны Крыш­то­фік, “Бра­ма” ка­рыс­та­ецца да­во­лі вя­лі­кім по­пы­там у жы­ха­роў ра­ёна, так­са­ма, на­ту­ра­ль­на, па­паў­ня­ючы скар­бон­ку плат­ных па­слуг уста­но­вы ку­ль­ту­ры.

Так што, як бач­на, “кру­ціц­ца” сён­ня па­трэб­на ўсім. І мно­гія су­пра­цоў­ні­кі ра­ённых Да­моў і Цэн­траў Бе­ла­ру­сі гэ­та вы­дат­на раз­уме­юць, ад­чу­ва­ючы па­трэ­бу ў вы­ка­рыс­тан­ні ў сва­ёй дзей­нас­ці най­ноў­шых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, пра­цы з са­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі, сай­та­мі ды хос­тын­га­мі. І, як вы­ні­кае, ісці ў на­гу з імклі­вым су­час­ным ча­сам, за­хоў­ва­ючы і па­пу­ля­ры­зу­ючы ста­ра­даў­нія тра­ды­цыі, не так ужо і скла­да­на. Абы то­ль­кі бы­ло жа­дан­не.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"