Па­ва­жа­ныя ка­ле­гі! Да­ра­гія сяб­ры!

№ 1 (1544) 01.01.2022 - 06.01.2022 г


/i/content/pi/cult/884/18719/01.jpgПры­мі­це шчы­рыя він­ша­ван­ні з над­ыхо­дзя­чым Но­вым го­дам і Ка­ля­да­мі! Тра­ды­цый­на гэ­ты­мі свя­точ­ны­мі дня­мі мы згад­ва­ем най­бо­льш яскра­выя падзеі, пад­во­дзім вы­ні­кі, вызначаем перспектывы.

Дзя­ку­ючы на­шым су­мес­ным на­ма­ган­ням зроб­ле­на шмат. Год за­пом­ніў­ся яркі­мі кан­цэр­та­мі, па­спя­хо­вы­мі прэм’ера­мі, гуч­ны­мі пе­ра­мо­га­мі. Не­за­быў­ную атмас­фе­ру твор­час­ці мы ад­чу­лі на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску” і Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі “Ліс­та­пад”. Гэ­тыя аўта­ры­тэт­ныя фо­ру­мы — сім­ва­лы на­шай не­за­леж­най дзяр­жа­вы — ста­лі сап­раў­дным свя­там вя­лі­ка­га сяб­роў­ства на­ро­даў.

Плён­на пра­ца­ва­лі і на ні­ве ад­на­ўлен­ня по­мні­каў архі­тэк­ту­ры, у сфе­ры бу­даў­ніц­тва аб’ектаў ку­ль­ту­ры. Яны актыў­на, у тым лі­ку ў рэ­гі­ёнах, ад­чы­ня­юць свае дзве­ры для на­вед­ва­ль­ні­каў.

Ад­ыхо­дзя­чы год пра­йшоў пад зна­кам на­род­на­га адзін­ства. Па­тры­ятызм, вы­со­кія ідэ­алы, доб­ра­зыч­лі­выя ад­но­сі­ны па­між лю­дзь­мі роз­ных на­цы­яна­ль­нас­цей і ве­ра­выз­нан­няў — жыц­цес­цвяр­джа­ль­ная сі­ла бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, каш­тоў­ны дар про­дкаў, які мы аб­авя­за­ны за­ха­ваць.

Па­ва­жа­ныя ка­ле­гі! Пры­мі­це шчы­рыя сло­вы падзя­кі за ваш унё­сак у спра­ву раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі. Усе на­шыя да­сяг­нен­ні ста­лі маг­чы­мыя дзя­ку­ючы ва­шай што­дзён­най доб­ра­сум­лен­най ра­бо­це. Упэў­не­ны, што ў но­вым го­дзе мы з яшчэ бо­ль­шай энер­гі­яй бу­дзем пра­ца­ваць на ка­рысць Ра­дзі­мы.

Няхай новы 2022 год стане для ўсіх нас годам ажыццяўлення самых добрых і чыс­тых жаданняў! Здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч