Блуканні па гушчарах дарэмнымі не былі...

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

З суботнікам ды імпрэзай — ад Сёмкава да Ракава
Пі­шу­чы пра гіс­то­рыю ва­лан­цёр­ска­га ру­ху па ад­на­ўлен­ні па­ла­ца апош­ня­га мін­ска­га ва­яво­ды Ад­ама Хма­ры (№ 45, 2021), які раз­меш­ча­ны ў Сем­ка­ве, блі­зу Мін­ска, мы і пад­умаць не маг­лі, што не­ўза­ба­ве гэ­тая гіс­то­рыя бу­дзе мець ве­ль­мі ці­ка­вы і важ­ны пра­цяг у ста­ра­жыт­ным мяс­тэч­ку Ра­каў, што ў Ва­ло­жын­скім ра­ёне. І што тая пуб­лі­ка­цыя на­ро­дзіць цыкл арты­ку­лаў пра кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га. А так­са­ма та­ла­ку на ра­каў­скіх мо­гіл­ках і кан­фе­рэн­цыю-кан­цэрт у Дзень на­ро­дзі­наў кам­па­зі­та­ра, да арга­ні­за­цыі якіх са­мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не мае на­ша га­зе­та.

/i/content/pi/cult/882/18697/26.jpgПРА­ЛОГ

Двух­дзён­ная та­ла­ка з на­го­ды дня на­ра­джэн­ня пі­сь­мен­ні­ка Яку­ба Ко­ла­са (3 ліс­та­па­да), якая пра­йшла ў Сём­ка­ве 29 кас­трыч­ні­ка, ме­ла не­ма­лы рэ­за­нанс. Пад­тры­маў яе сва­ёй пры­сут­нас­цю тэ­ле­ка­нал АНТ, ад­гук­ну­лі­ся пуб­лі­ка­цы­ямі іншыя СМІ. У тым лі­ку — і на­ша га­зе­та. На­пры­кан­цы той ліс­та­па­даў­скай пуб­лі­ка­цыі “Суб­отнік у Сём­ка­ве. “А што зра­біў я?”, мы пры­вя­лі сло­вы Аляк­сан­дра Ма­ця­са, спе­цы­яль­на­га ка­рэс­пан­дэн­та тэ­ле­ка­на­ла АНТ, які, ка­мен­ту­ючы падзею, вы­ка­заў­ся так: “Лю­дзі не про­сяць “ад­бу­дуй­це нам”. Яны про­ста пры­хо­дзяць і на­во­дзяць па­ра­дак, бо гэ­тая лю­боў да чыс­ці­ні на­во­кал — у на­шым мен­та­лі­тэ­це”.

А ШТО ЗРА­БІЎ Я?

Рых­ту­ючы пуб­лі­ка­цыю пра кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га (“К” №№ 46, 49, 2021), мы вы­ра­шы­лі па­бы­ваць у яго­ных мясц­інах — на­ве­даць ма­ёнтак Груш­віц­кіх у Вы­га­ні­чах, за­ві­таць у Ра­каў, дзе ён пра­жыў апош­нія не­ка­ль­кі год і дзе быў па­ха­ва­ны на ста­рых ка­та­ліц­кіх мо­гіл­ках. Сто­ячы на за­няд­ба­ных пад­мур­ках ся­дзі­бы, нам пры­йшла ідэя ад­свят­ка­ваць “но­вы” Дзень на­ро­дзі­наў Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га тут, на Ра­каў­шчы­не. “Но­вы”, бо ра­ней лі­чы­ла­ся, што ён на­ра­дзіў­ся ў Вы­га­ні­чах 29 ліс­та­па­да 1828 го­да , а як па­ка­за­ла зной­дзе­ная на­мі мет­ры­ка яго хрос­ту, на­ра­дзіў­ся ён 30 ліс­та­па­да (12 снеж­ня) у Мін­ску. З ма­ёнтка, які ў не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад Ра­ка­ва, мы пе­ра­мяс­ці­лі­ся на ра­каў­скія мо­гіл­кі, дзе на­ве­да­лі ма­гі­лы Груш­віц­кіх — Мі­ха­ла і Ка­ра­ля (сын кам­па­зі­та­ра), якія за­ха­ва­лі­ся і да­гля­да­юцца мес­ці­ча­мі. Ча­го не­ль­га ска­заць пра да­во­лі вя­лі­кі па па­ме­рах сек­тар ста­рых па­ха­ван­няў, які не­пра­лаз­на за­рос хмыз­ня­ком. На вя­лі­кі жаль, не то­ль­кі хмыз­няк пе­ра­шка­джаў рас­чы­таць над­пі­сы шмат­лі­кіх на­паў­за­сы­па­ных і пе­ра­ку­ле­ных над­ма­гіл­ляў ХІХ ста­год­дзя. Да­гля­да­ючы па­ха­ван­ні сва­якоў, мес­ці­чы не за­ўсё­ды кла­па­ці­лі­ся аб тым, каб і по­бач з імі бы­ло чыс­та. Пра­ўда, да та­го, каб пе­ра­ўтва­рыць якую-не­будзь за­няд­ба­ную ма­гі­лу ў смет­нік, тут не да­йшло. Але ўзга­да­лі­ся нам мо­гіл­кі знік­лай у ча­сы апош­няй вай­ны вёс­кі Рад­коў­шчы­на, што ў Сма­ля­віц­кім ра­ёне. Там на мес­цы ма­гіл ба­ць­коў інша­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі мясц­овыя жы­ха­ры, па ня­ве­дан­ні, та­кі смет­ні­чак і арга­ні­за­ва­лі (“К” № 21, 2019).

Блу­кан­ні па гуш­ча­рах ра­каў­скіх мо­гі­лак да­рэм­ны­мі не бы­лі. Вы­свет­лі­ла­ся, што не­па­да­лёк ад цаг­ля­най пі­ра­мі­ды і по­бач з вы­со­кай чы­гун­най стэ­лай Гі­па­лі­та Гор­ска­га ёсць ся­мей­нае па­ха­ван­не прад­стаў­ні­коў ро­ду Хел­хоў­скіх. А гэ­тыя Хел­хоў­скія, дзя­ку­ючы сва­яцкім су­вя­зям з ро­дам Хма­раў, бы­лі апош­ні­мі да­рэ­ва­лю­цый­ны­мі ўлас­ні­ка­мі па­ла­ца ў Сём­ка­ве. І ме­на­ві­та ў іх ча­сы пра­ца­ваў на сём­каў­скай сма­ла­кур­ні Янка Ку­па­ла! Па­зней вы­свет­лі­ла­ся, што ба­ць­кі са­мо­га Ад­ама Хма­ры доў­гі час жы­лі ў Ра­ка­ве і на­ват бы­лі па­ха­ва­ныя ў ста­рым кас­цё­ле (ця­пер не існуе). Так на­ра­дзі­ла­ся ідэя пра­вес­ці на ра­каў­скіх мо­гіл­ках суб­отнік, пры­све­ча­ны і Груш­віц­кім, і Хма­рам-Хел­хоў­скім, які і ад­быў­ся 4 ліс­та­па­да. Бра­лі ў ім удзел ва­лан­цё­ры з Сём­ка­ва Тац­ця­на Ха­мян­ко­ва, Ва­сіль Сі­да­рэн­ка, Сяр­гей Пі­рож­ні­каў, Ігар Іваш­ке­віч, а з бо­ку рэ­дак­цыі га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра” — аўтар гэ­тых рад­коў. Зма­ган­не з хмыз­ня­ком доў­жы­ла­ся ўвесь свет­ла­вы дзень. Спры­яла та­му со­нца і лёг­кі ма­роз. І за­вер­шы­ла­ся ўжо ў пры­цем­ках, пад сне­га­вы “са­лют” і сум­ныя раз­ва­гі. Спра­ва ў тым, што ра­каў­скія мо­ніл­кі, як і лю­быя іншыя ста­рыя кла­ды, што на­зы­ва­ецца, “жы­выя”. За­мест ста­рых, за­няд­ба­ных па­ха­ван­няў з’яўля­юцца но­выя. Пры­чым, пад­аец­ца, ча­сам гэ­тае “за­няд­бан­не” ро­біц­ца штуч­на. Ста­рое над­ма­гіл­ле про­ста пе­ра­ку­ль­ва­ецца тва­рам уніз, або ссоў­ва­ецца ўбок, каб вы­зва­ліць мес­ца для но­ва­га па­ха­ван­ня, або про­ста за­топ­тва­ецца ў зям­лю. Аку­рат апош­нім акор­дам на­ша­га суб­отні­ка ста­ла ўста­лёў­ка та­ко­га па­ва­ле­на­га над­ма­гіл­ля Ка­ця­ры­ны з Янчэў­скіх Дзю­дзе­віч (па­мер­ла ў 1881 го­дзе), праз якое пра­йшла сцеж­ка да смет­ні­ка. І гэ­тая пра­бле­ма — сап­раў­дная тра­ге­дыя, бо свае ж зем­ля­кі, не пры­хад­ні, сці­ра­юць не то­ль­кі адзі­ную па­мят­ку пра гэ­тых лю­дзей, але і на­шу агу­ль­ную гіс­то­рыю. Не ка­жу ўжо, што за кож­ным та­кім зніш­ча­ным па­ха­ван­нем мо­жа ха­вац­ца ці­ка­вая або на­ват сен­са­цый­ная гіс­то­рыя. Ве­ль­мі ха­це­ла­ся б, каб мес­ці­чы, а не то­ль­кі жы­ха­ры Сём­ка­ва і Мін­ска, вы­ка­за­лі кло­пат пра мо­гіл­кі.

АД СУБ­ОТНІ­КА ДА КАН­ЦЭР­ТА

Па­сля вяр­тан­ня ў Мінск мы ўзя­лі­ся за пад­рых­тоў­ку да ўра­чыс­та­га свят­ка­ван­ня Дня на­ро­дзі­наў Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га. І вось 12 снеж­ня, па­сля та­го як на ма­гі­ле кам­па­зі­та­ра быў за­па­ле­ны зніч, у Januskievic Concert Hall (кан­цэр­тнай за­ле Януш­ке­ві­чаў), якая зна­хо­дзіц­ца ў пры­ват­ным му­зеі вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Фе­лік­са Януш­ке­ві­ча, рас­па­ча­ла­ся дзея, вя­ду­чай якой бы­ла ха­рэ­ограф Але­на Про­ха­ра­ва.

Ве­ль­мі ўра­чыс­та пра­гу­чаў “Па­ла­нэз на шлюб­ную ўра­чыс­тасць” Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га, які вы­ка­на­ла трыа Ірэ­ны Афо­ні­най (фар­тэ­пі­яна), Але­ны Мя­леш­кі (скрып­ка) і Са­бі­ны Пят­роў­скай (скрып­ка). У гіс­та­рыч­най час­тцы імпрэ­зы вы­сту­пі­лі па­чы­на­ль­ні­кі па­пу­ля­ры­за­цыі асо­бы кам­па­зі­та­ра — лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Язэп Януш­ке­віч, які раз­ам з бра­там Фе­лік­сам яшчэ ў 1970-х га­дах ад­шу­каў над­ма­гіл­ле кам­па­зі­та­ра на мо­гіл­ках, а па­зней пры­свя­ціў кам­па­зі­та­ру бра­шу­ру, і му­зы­каз­наў­ца Свят­ле­на Не­ма­гай, аўтар не­ка­ль­кіх пуб­лі­ка­цый пра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га. Аўтар гэ­тых рад­коў, на пад­ста­ве сва­іх архіў­ных зна­хо­дак, падзя­ліў­ся но­вай і ўдак­лад­ніў не­ка­то­рую ста­рую інфар­ма­цыю пра род і асо­бу кам­па­зі­та­ра.

Кан­цэр­тная пра­гра­ма ве­ча­ры­ны, пад­рых­та­ва­ная Свят­ле­най Не­ма­гай і Але­най Про­ха­ра­вай, бы­ла надзвы­чай ці­ка­вая і ба­га­тая на рэ-прэм’еры. Гу­ча­лі ад­шу­ка­ныя і пры­ве­зе­ныя з за­меж­ных схо­віш­чаў му­зыч­ныя тво­ры Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га. А так­са­ма кам­па­зі­цыі яго блі­жэй­ша­га сва­яка і зна­ка­мі­та­га скры­па­ча-вір­ту­оза Мі­ха­ла Ельс­ка­га ды іншых зна­ных кам­па­зі­та­раў бе­ла­рус­ка­га і поль­ска­га ра­ман­тыз­му: Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, Фрэ­дэ­ры­ка Ша­пэ­на, На­па­ле­она Орды, Ген­ры­ха Вя­няў­ска­га, Фла­ры­яна Мі­ла­доў­ска­га. У імпрэ­зе, акра­мя зга­да­ных вы­шэй му­зы­кан­таў, бра­лі ўдзел са­ліс­ты Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі Та­ма­ра Рэ­мез (сап­ра­на) і Аляк­сей За­гор­скі (скрып­ка), му­зы­каз­наў­ца Свят­ле­на Не­ма­гай (фар­тэ­пі­яна), Ева Вол­ка­ва (скрып­ка). А гас­па­дар кан­цэр­тнай за­лы Ва­ля­р’ян Януш­ке­віч (фар­тэ­пі­яна) за­вяр­шыў му­зыч­ную час­тку ве­ча­ры­ны “Па­ла­нэ­зам Агін­ска­га”. Да­рэ­чы, у той ве­чар, маг­чы­ма, упер­шы­ню па­сля смер­ці кам­па­зі­та­ра, у Ра­ка­ве за­гу­ча­ла “Ма­літ­ва” (верш Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва з му­зы­кай Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га). У ХІХ ста­год­дзі парт­ыту­ра “Ма­літ­вы” бы­ла над­ру­ка­ва­на ў Мін­ску, доў­гі час лі­чы­ла­ся знік­лай, але ня­даў­на бы­ла зной­дзе­на Свят­ле­най Не­ма­гай.

Асоб­ную час­тку імпрэ­зы скла­да­ла мас­тац­кая вы­ста­ва кра­яві­даў Ра­каў­шчы­ны. Вя­до­мая мас­тач­ка Ма­рыя Сы­рак­ваш прад­ста­ві­ла се­рыю аква­рэ­ль­ных ма­люн­каў, ство­ра­ных у апош­нія га­ды. А мас­так-жы­ва­пі­сец Алесь Ро­дзін па­ка­заў два тво­ры 1980-х, адзін з якіх быў пад­ара­ва­ны му­зею Фе­лік­са Януш­ке­ві­ча. За­вяр­шы­ла­ся ве­ча­ры­на экс­кур­сі­яй па му­зеі і дыс­ку­сі­ямі пра мас­тац­тва, му­зы­ку і, вя­до­ма ж, са­мо­га Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га.

Адзі­нае, што пры­му­ша­ла су­ма­ваць у той ве­чар: да­лё­ка не ўсе жа­да­ючыя змаг­лі па­тра­піць на імпрэ­зу. Эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная аб­ста­ноў­ка пры­му­ша­ла нас як арга­ні­за­та­раў увес­ці та­кія-ся­кія аб­ме­жа­ван­ні на ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў. Але ніш­то не за­мі­нае зра­біць нам яшчэ ад­ну ве­ча­ры­ну па­зней. Тым бо­льш што асо­ба кам­па­зі­та­ра ўсё яшчэ па­тра­буе па­пу­ля­ры­за­цыі.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар