Інклюзіі прадастаўляецца прыярытэт, або Пабачыць праз цемру

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Каб уя­віць са­бе глу­хо­га му­зы­кан­та, вя­лі­кай фан­та­зіі не трэ­ба. Ёсць фак­ты. Ге­ні­яль­ны Люд­віг ван Бет­хо­вен пра­бле­мы са слы­хам меў з 27 га­доў, а блі­жэй да 50-ці ака­заў­ся ў по­ўнай аўды­яі­за­ля­цыі. У ста­не по­ўнай глу­ха­ты кам­па­зі­тар быў да са­май смер­ці, ства­рыў­шы шэ­раг му­зыч­ных шэ­дэў­раў. Ся­род іх шы­ро­ка вя­до­мую за па-за меж­амі пра­фе­сій­на­га ко­ла “Ме­ся­цо­вую са­на­ту”. Як пі­шуць да­след­чы­кі: “Ге­ні­яль­нае ўяў­лен­не кам­па­зі­та­ра цал­кам кам­пен­са­ва­ла яму слых — Бет­хо­вен цу­доў­на чуў улас­ную му­зы­ку ўнут­ра­на: ён іграў сваю му­зы­ку ў га­ла­ве”. Пра­клён глу­ха­ты за­кра­нуў яшчэ бо­льш за дзя­ся­так кам­па­зі­та­раў менш вя­до­мых. Іншая спра­ва — не­ві­душ­чыя мас­та­кі… Вы­ста­ва тво­раў мас­та­коў, па­збаў­ле­ных зро­ку, пра­цуе на гэ­тым тыд­ні ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі.

/i/content/pi/cult/878/18601/11.jpgЧа­ла­век у звы­чай­ным жыц­ці не ве­дае сва­іх здо­ль­нас­цей. Ча­сам за­кла­дзе­ны ў нас Бо­гам па­тэн­цы­ял рас­кры­вае то­ль­кі экс­трым. І ўсё ад­но: сло­ва­спа­лу­чэн­не “не­ві­душ­чы мас­так” пада­ец­ца фан­тас­ты­кай. Пры­нам­сі, на пер­шы по­гляд. Але ка­лі вы за­зір­ня­це ў Се­ці­ва, дык зной­дзе­це там звес­ткі пра та­кіх твор­цаў і бу­дзе­це ўра­жа­ны якас­цю іх тво­раў у са­мых роз­ных сты­ліс­ты­ках — ад не­ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі да да­во­лі пе­ра­ка­наў­ча­га рэ­аліз­му. У кож­на­га з іх свая ме­то­ды­ка. У лю­бым вы­пад­ку вы­зна­ча­ль­ныя тут ва­ля­вы ха­рак­тар і не­ска­ро­ная пра­га жыц­ця. Па­мя­таю, у ад­ным з апо­ве­даў Са­мер­сэ­та Мо­эма ёсць эпі­за­дыч­ны пер­са­наж — не­ві­душ­чы ску­льп­тар, які аб­мац­вае твар парт­рэ­ту­ема­га, а по­тым пе­ра­но­сіць рэ­флек­сію рук на парт­рэт. Не­ві­душ­чыя жы­ва­піс­цы ў сэн­се кан­цэп­ту­аль­ным ро­бяць тое ж са­мае, ад­но што сён­ня ў іх праз тэх­ніч­ны пра­грэс ёсць маг­чы­масць мець да­дат­ко­выя ка­му­ні­ка­цыі з рэ­ча­існас­цю.

Вы­ста­ва, пра якую ідзе га­вор­ка, мае на­зву “TECHNOко­лер”. Кар­ці­ны ства­ра­лі­ся з да­па­мо­гай ад­мыс­ло­ва­га ма­бі­ль­на­га да­дат­ка і пры­ла­ды, якія да­зва­ля­юць “ба­чыць” ко­лер. Вы­ста­ва ла­дзіц­ца дзя­ку­ючы пад­трым­цы МТС як час­тка пра­екта BelonikaArt. У экс­па­зі­цыі бо­льш за 40 кар­цін. Іх аўта­ры за­сво­ілі ад­мыс­ло­выя тэх­на­ло­гіі. Не­ка­то­рыя ра­бо­ты ма­юць асаб­лі­вую струк­ту­ру. Спе­цы­яль­ныя эле­мен­ты да­зва­ля­лі аўта­рам пэў­ным чы­нам ары­ента­вац­ца на па­лат­не.

Усе экс­па­на­ты ства­ра­лі­ся з да­па­мо­гай пры­ла­ды, якая не то­ль­кі “ба­чыць” ню­ансы аб’екта, але і здо­ль­ная пе­рад­аць іх праз гук, праз ме­ло­дыю на смар­тфо­не. Не­шта пад­обнае з’яві­ла­ся яшчэ за са­вец­кім ча­сам, ка­лі на дыс­ка­тэ­ках у трэн­дзе бы­ла так зва­ная “цве­то­му­зы­ка”. Ка­лі гу­ка­вы тон ад­па­вя­даў пэў­най ко­ле­ра­вай на­сы­ча­нас­ці.

Раз­гля­даць гэ­ты пра­ект з мас­тац­тваз­наў­ча­га гле­дзіш­ча сэн­су не мае. Ён хут­чэй цал­кам па­ля­гае ў рэ­чыш­чы псі­ха­ло­гіі і тэх­на­ло­гіі. Ёсць гіс­то­рыя сус­вет­на­га мас­тац­тва. Гэ­та ўзо­ры мас­тац­кай твор­час­ці і асо­бы, пра якія му­сіць ве­даць кож­ны ад­ука­ва­ны ча­ла­век. А яшчэ ёсць пласт ку­ль­ту­ры, які ахоп­лі­вае шы­ро­кую гра­ма­ду, дзе шэ­дэў­ры не тое каб на­огул ад­сут­ні­ча­юць, але не так за­ўваж­ныя, і тым бо­лей — не так за­пат­ра­ба­ва­ныя. І на­рэш­це ёсць мас­тац­тва, што мае фун­кцыі са­цы­яль­най ад­апта­цыі лю­дзей, якія з не­йкіх пры­чын вы­му­ша­ны жыць з пэў­ны­мі фі­зі­яла­гіч­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі. Твор­часць бы­ла і ёсць важ­ным чын­ні­кам са­ма­сцвяр­джэн­ня асо­бы і яе ад­ра­джэн­ня па­сля за­ня­па­ду, па­сля дра­ма­тыч­ных ці на­ват тра­гіч­ных зда­рэн­няў, ка­лі ча­ла­ве­ку зда­ецца, што да­лей­шае жыц­цё не мае сэн­су.

Ка­лі­сь­ці мне да­вя­ло­ся браць інтэрв’ю ў кі­раў­ні­ка на­цы­яна­ль­най арга­ні­за­цыі інва­лі­даў-ка­ля­сач­ні­каў. Ён ся­род інша­га ў той га­вор­цы з бо­лем зга­даў, што гра­ма­да па­куль што ня­здо­ль­ная ўсвя­до­міць, якія моц­ныя лю­дзі з інва­лід­нас­цю. Тыя, хто пра­йшоў праз па­ку­ты, ка­лі свя­до­масць за­сціць на­вяз­лі­вая дум­ка пра су­іцыд, хто здо­леў пе­ра­адо­лець д’яба­льс­кую спа­ку­су і на­ву­чыў­ся жыць са сва­ёй бя­дой, з’яўля­юцца сён­ня не да кан­ца за­пат­ра­ба­ва­ным па­тэн­цы­ялам кра­іны.

У рэ­чыш­чы гэ­тай дум­кі я раз­гля­даю і пра­ект, рэ­алі­за­ва­ны ў сце­нах На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. Па-пер­шае, ён звяр­тае ўва­гу да на­яўнай пра­бле­мы. Ёсць лю­дзі, су­айчын­ні­кі, якія ма­юць па­трэ­бу не то­ль­кі ў на­шым спа­чу­ван­ні, але і раў­нап­раў­ным су­пра­цоў­ніц­тве з імі. Мы ду­ма­ем, што гэ­тыя мас­та­кі не­ві­душ­чыя? А мо­жа, ім да­дзе­на ўба­чыць тое, што сха­ва­на ад нас, тых, ка­му не вы­па­ла гэ­тых па­кут і вы­пра­ба­ван­няў. Па-дру­гое, гэ­та па­пу­ля­ры­за­цыя но­вых тэх­на­ло­гій, якія ад­кры­ва­юць і но­выя да­ляг­ля­ды не то­ль­кі для тых, ка­му не па­шчас­ці­ла, але і для іншых.

Сло­вам, вы­ста­ва вар­тая та­го, каб яе на­ве­даць і па­гля­дзець на твор­часць моц­ных ду­хам лю­дзей.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"