Май­стар з за­ла­ты­мі ру­ка­мі

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

З да­ўніх ча­соў Свіс­лач­чы­на сла­віц­ца сва­імі пра­ца­ві­ты­мі жы­ха­ра­мі, тра­ды­цы­ямі і звы­ча­ямі. Асаб­лі­вае мес­ца ў гіс­то­рыі на­ша­га краю за­йма­юць раз­на­стай­ныя ра­мёс­твы і про­мыс­лы. Але якія ра­мёс­твы без ра­мес­ні­каў, без май­строў? Та­му ў гэ­тым ма­тэ­ры­яле хо­чац­ца рас­ка­заць пра май­стра з за­ла­ты­мі ру­ка­мі Свя­тас­ла­ва Леш­чу­ка з агра­га­рад­ка Да­бра­во­ля Свіс­лац­ка­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

/i/content/pi/cult/876/18566/11_1.jpgСвя­тас­лаў Ляш­чук пра­цуе кі­роў­цам аўто­бу­са ў Да­бра­во­льс­кай шко­ле. А ў во­ль­ны

/i/content/pi/cult/876/18566/11_2.jpg

 час за­йма­ецца разь­бой, ства­ра­ючы па-сап­раў­дна­му ды­зай­нер­скія рэ­чы. Бо­льш за двац­цаць га­доў увесь во­ль­ны час ён ад­дае сва­ёй лю­бі­май спра­ве.

Да­лё­ка не кож­ны з нас у на­рас­ці на дрэ­ве ці ў якім-не­будзь кар­чы мо­жа раз­гле­

дзець тую пры­га­жосць, што за­кла­ла пры­ро­да. А ён мо­жа. І не то­ль­кі раз­гле­дзець, а і да­вес­ці ка­ва­лак дрэ­ва да та­ко­га ста­ну, каб ім лю­ба­ва­лі­ся іншыя. З-пад рук май­


А па­чы­на­ецца ўсё з по­шу­ку ма­тэ­ры­ялу. Най­леп­шы час для зрэ­зу — з кан­ца кас­трыч­ні­ка па сне­жань, ка­лі ў драў­ні­не менш за ўсё ві­ль­га­ці: у бу­ду­чы­ні та­кі ма­тэ­ры­ял лепш со­хне і не рэ­па­ецца.стра вы­хо­дзяць дзіў­ныя ва­зы, пры­го­жыя цу­кер­ні­цы, сто­лі­кі, пад­ста­вач­кі, пад­свеч­ні­кі, на­ват крэс­лы. На­прык­лад, з ма­сіў­най кар­ча­кі ён зра­біў сап­раў­дны цар­скі трон. Па-мас­тац­ку афор­міў фа­сад свай­го до­ма і два­ра.

До­ма Свя­тас­лаў Мі­ка­ла­евіч ад­праў­ляе зрэз з ка­пам (так на­зы­ва­юць на­расць) на тры га­дзі­ны ва­рыц­ца ў ве­лі­зар­ны чан, на­поў­не­ны са­лё­най ва­дой. Ва­рыць, каб кап не трэс­каў­ся, каб з яго доб­ра зды­ма­ла­ся ка­ра і за­хоў­ва­ла­ся струк­ту­ра дрэ­ва, якая на­гад­вае мар­мур. А по­тым трэ­ба доў­га су­шыць дрэ­ва — і год, і на­ват два га­ды.

То­ль­кі по­тым мож­на пры­сту­паць да пра­цы: над­аваць вы­ра­бу па­трэб­ную фор­му. Для гэ­та­га ў май­стра ма­ецца не­злі­чо­ная ко­ль­касць інстру­мен­таў, раз­на­стай­ных раз­акоў, ста­ме­сак і інша­га. Мно­гае, да­рэ­чы, зроб­ле­на сва­імі ру­ка­мі. Па­ўкруг­лым, ве­ль­мі вос­трым на­жом зды­ма­ецца тон­кай габ­люш­кай драў­ні­на, раз за раз­ам усё глы­бей ста­но­віц­ца ча­ша.

Свя­тас­лаў Мі­ка­ла­евіч Ляш­чук — актыў­ны ўдзе­ль­нік ра­ённых, аб­лас­ных і між­на­род­ных свят і вы­стаў. Яго вы­ра­бы цэ­няц­ца не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, а і ў Літ­ве, Поль­шчы і Рас­іі.

Акса­на ВА­СІ­ЛЬ­КА, за­гад­чык ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці

На фота: Твор­чыя вы­ра­бы Свя­тас­ла­ва Леш­чу­ка.