З кло­па­там аб зда­роў­і і роў­ных маг­чы­мас­цях

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

2 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Аб­мяр­коў­ва­ючы пан­дэ­міч­ную сі­ту­ацыю і тэм­пы вак­цы­на­цыі ся­род су­пра­цоў­ні­каў уста­ноў сфе­ры ку­ль­ту­ры, мі­ністр у чар­го­вы раз звяр­нуў ува­гу на не­абход­насць акты­ві­за­ваць тлу­ма­ча­ль­ную ра­бо­ту, за­пра­ша­ючы на сус­трэ­чы з ка­лек­ты­ва­мі спе­цы­яліс­таў-мед­ыкаў, якія ва­ло­да­юць акту­аль­най інфар­ма­цы­яй аб за­ха­дах, што не­абход­на прад­пры­маць для ба­ра­ць­бы з за­хвор­ван­ня­мі і іх пра­фі­лак­ты­кі, пе­рад­усім аб па­трэ­бе вак­цы­на­цыі. Су­пра­цоў­ні­кі ўста­ноў ку­ль­ту­ры па­він­ны па­мя­таць, што пра­цу­юць з лю­дзь­мі, і ра­біць усё маг­чы­мае, каб не ста­віць пад па­гро­зу жыц­цё і зда­роў­е на­вед­ва­ль­ні­каў.

20-26 ліс­та­па­да рых­ту­ецца пра­вя­дзен­не кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”, пра­гра­ма яко­га бу­дзе ўклю­чаць дзе­вя­нос­та тры фі­ль­мы, у тым лі­ку двац­цаць сем фі­ль­маў па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы, што пла­ну­юцца да па­ка­зу ў рэ­гі­ёнах.

Акра­мя та­го, аб­мяр­коў­ва­ла­ся маг­чы­масць ства­рэн­ня на ўзроў­ні ра­ёнаў га­лі­но­вых цэн­траў, якія бу­дуць пад­па­рад­коў­вац­ца ад­дзе­лам ку­ль­ту­ры ра­ённых вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў, а так­са­ма пы­тан­ні ства­рэн­ня спры­яль­ных умоў для ўдзе­лу ў ме­рап­ры­емствах сфе­ры ку­ль­ту­ры лю­дзей з інва­лід­нас­цю; ство­ра­ны адзі­ны план та­кіх ме­рап­ры­емстваў на на­ступ­ны год.