Месца сустрэчы эпох

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

5 лістапада ў Гродне, ва ўнутраным дворыку Старога замка, адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная завяршэнню першага этапу рэканструкцыі гісторыка-культурнага комплексу. У ёй прыняў удзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. “Наша краіна славіцца цудоўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца часткай сусветнай скарбніцы, — сказаў ён. — Вельмі важна было захаваць і зберагчы гэтую спадчыну”. ...На­ве­даць му­зей на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця но­вай экс­па­зі­цыі — гэ­та як пры­сут­ні­чаць на ге­не­ра­ль­най рэ­пе­ты­цыі прэм’еры. Але ў да­дзе­ным вы­пад­ку га­вор­ка ідзе на­ват не пра но­вую экс­па­зі­цыю, а фак­тыч­на пра но­вы му­зей. Гро­дзен­скі гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­ны му­зей не змя­ніў ла­ка­цыі, не з’ехаў на но­вае мес­ца. Ён дзе быў, там і за­стаў­ся. Але са­мо мес­ца яго пры­вяз­кі змя­ні­ла­ся: па­сля рэ­стаў­ра­цыі з рэ­кан­струк­цы­яй Ста­ры за­мак, што па­мя­тае Ві­таў­та і Стэ­фа­на Ба­то­рыя, не па­знаць. І гэ­та то­ль­кі пер­шая чар­га рэ­алі­за­цыі пра­екта. Наш ка­рэс­пан­дэнт на­ве­даў за­мак за дзень да афі­цый­на­га ад­крыц­ця но­вай экс­па­зі­цыі ў ад­ноў­ле­ных сце­нах. Яго­ны­мі пра­вад­ні­ка­мі па за­мку-му­зеі бы­лі га­лоў­ны спе­цы­яліст упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Акса­на Коха­на­ва і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Глеб От­чык. Рэ­пар­таж з гэ­тай экс­кур­сіі пра­па­ну­ем ува­зе на­шых чы­та­чоў

5 ліс­та­па­да ад­бы­ло­ся афі­цый­нае ад­крыц­цё пер­шай чар­гі ад­на­ўлен­ня Га­ра­дзен­ска­га Ста­ро­га за­мка, а на­ступ­ным днём му­зей­ныя за­лы ўжо ад­кры­тыя для гра­ма­ды. Па­дзея доў­га­ча­ка­ная. Рас­па­ча­ла­ся пра­ца над вяр­тан­нем га­ра­дзен­скай сла­ву­тас­ці бы­лой ве­лі­чы ў 2017 го­дзе. Пра­ект зы­ход­на ўспры­маў­ся гра­мад­ствам спра­ваю не рэ­гі­яна­ль­на­га, але на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу.

/i/content/pi/cult/876/18552/1_1.jpg

Усю­ды, дзе экс­па­на­ваў­ся пра­ект ад­бу­до­вы, ён трап­ляў у цэнтр ува­гі. Бы­ло зра­зу­ме­ла, што ад­ро­джа­ны Ста­ры за­мак не про­ста ста­но­віц­ца ў адзін шэ­раг з іншы­мі на­цы­яна­ль­ны­мі брэн­да­мі — Мір­скім за­мкам, Ня­свіж­скім і Ко­саў­скім па­ла­ца­мі, але, хут­чэй за ўсё, му­сіць уз­на­ча­ліць агу­ль­на­бе­ла­рус­кі рэ­йтынг. Рэч у тым, што зга­да­ныя шэ­дэў­ры дой­лід­ства ад са­ма­га па­чат­ку бы­лі ўлас­нап­ры­ват­ніц­кі­мі ўла­дан­ня­мі. Яны — свед­чан­ні на­яўнас­ці ў бе­ла­рус­кім гра­мад­стве да­ўніх ча­соў на­цы­яна­ль­най элі­ты, моц­най ку­ль­тур­на і эка­на­міч­на. А Га­ра­дзен­скі Ста­ры за­мак — ка­ра­леў­скі. Гэ­та рэ­зі­дэн­цыя Стэ­фа­на Ба­то­рыя. Га­род­ня пад­час яго­на­га ка­ра­ля­ван­ня фак­тыч­на бы­ла ста­лі­цай фе­дэ­ра­тыў­най дзяр­жа­вы. Гэ­ты за­мак — ма­тэ­ры­яль­ны аргу­мент на ка­рысць сцвяр­джэн­ня, што зям­ля, якая сён­ня на­зы­ва­ецца Бе­ла­рус­сю, бы­ла дзяр­жа­ваў­тва­ра­ль­най і для Вя­лі­ка­га княс­тва, і для Рэ­чы Па­спа­лі­тай.

/i/content/pi/cult/876/18552/1_2.jpg

Па­ча­так гіс­то­рыі Ста­ро­га за­мка — з ХІ ста­год­дзя. На­пры­кан­цы XIV гэ­та ад­на з асноў­ных рэ­зі­дэн­цый Ві­таў­та. Пры ім на тэ­ры­то­рыі за­мка бы­ла па­бу­да­ва­ная Ніж­няя цар­ква. Яе пад­му­рак і рэ­шткі сцен за­ха­ва­лі­ся па сён­няш­ні дзень. Той за­мак быў га­тыч­ным. Ка­ля 1580 го­да вя­лі­кі князь і ка­роль Стэ­фан Ба­то­рый вы­ра­шыў пе­ра­бу­да­ваць яго ў сты­лі Рэ­не­сан­су. На ка­ра­леў­скую за­мо­ву зра­біў гэ­та іта­ль­янскі архі­тэк­тар Ско­та з Па­рмы.

У 1655 го­дзе Ста­ры за­мак быў цал­кам раз­бу­ра­ны пад­час вай­ны з Мас­ко­ві­яй. Ад­бу­доў­ваў яго ста­рас­та га­ра­дзен­скі і кан­цлер лі­тоў­скі Кшыш­таф Жы­гі­монт Пац. З 1678 год тут пра­во­дзіў­ся адзін з трох дзяр­жаў­ных сэй­маў. По­тым бы­лі Па­ўноч­ная вай­на і чар­го­выя раз­бу­рэн­ні, вя­лі­кі па­жар 1735 го­да, па­сля яко­га за­мак на ста­год­дзі стра­ціў ве­ліч­нае аб­ліч­ча. У ся­рэ­дзі­не XVII ста­год­дзя пры Аўгус­це ІІІ по­бач са ста­рым бу­дын­кам за­мка паў­стаў но­вы, які з’яўляў­ся лет­няй ка­ра­леў­скай рэ­зі­дэн­цы­яй.

/i/content/pi/cult/876/18552/1_3.jpg

ХХХ

Ця­пер Ста­ро­му за­мку вяр­та­юць рэ­не­сан­сны вы­гляд. Пер­шая чар­га рэ­кан­струк­цыі доў­жы­ла­ся ча­ты­ры га­ды. Для на­вед­ва­ль­ні­каў ад­кры­тыя ве­жа ўяз­ной бра­мы, га­ле­рэя з па­мяш­кан­ня­мі роз­на­га пры­зна­чэн­ня: ка­мя­ні­ца, дзе жыў, га­во­ра­чы су­час­най мо­вай, аб­слу­гоў­ва­ючы пер­са­нал, і яшчэ ад­на ве­жа. Усё да­во­дзі­ла­ся ра­біць фак­тыч­на з ну­ля. Пер­шая чар­га — гэ­та сем экс­па­зі­цый­ных за­лаў. Час­тка пры­све­ча­на ўтва­рэн­ню Га­ра­дзен­ска­га княс­тва і раз­віц­цю Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, час­тка — асо­бе Стэ­фа­на Ба­то­рыя. Ёсць і ві­зу­алі­за­ва­ны апо­вед пра Га­род­ню ХVI — XVII cта­год­дзяў. У па­мяш­кан­нях за­мка ад­ноў­ле­ны аздоб­ле­ныя каф­ляй пе­чы.

/i/content/pi/cult/876/18552/4_1.jpg

Гэ­та ўсё ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ючы твор­чай су­пра­цы на­ву­коў­цаў, рэ­стаў­ра­та­раў, мас­та­коў. Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Глеб От­чык, чыя спе­цы­ялі­за­цыя — ма­ну­мен­та­ліс­ты­ка, рас­па­вёў на­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту пра не­пас­рэд­ны ўнё­сак яго­ных ка­лег у ад­ра­джэн­не Га­ра­дзен­ска­га Ста­ро­га за­мка.

/i/content/pi/cult/876/18552/4_2.jpg

Фрагмент адноўленага фасада.

Гэ­та най­перш сгра­фі­та на фа­са­дзе бу­дын­ка. Па­мер — 250 квад­рат­ных мет­раў. Вы­ка­наў­цы — сам спа­дар Глеб, а так­са­ма Ва­сіль Зя­нь­ко і Аляк­сандр Бе­льс­кі. Не­пас­рэд­най пра­цы па­пя­рэд­ні­ча­ла вы­ву­чэн­не ана­ла­гаў та­кой аздо­бы, най­перш у ге­агра­фіч­на бліз­кай нам Поль­шчы. Падобныя сгра­фі­та за­ха­ва­лі­ся ў Краснічыне, Любліне, Кракаве і ў шэрагу іншых мясцін. Звяр­та­лі­ся і да ўзо­раў іта­ль­янска­га мас­тац­тва ХVI ста­год­дзя. На сгра­фі­та ўяз­ной ве­жы Ста­ро­га за­мка ця­пер ёсць вы­явы, якія, ве­ра­год­на, маг­лі быць там у ча­сы Ба­то­рыя, — сты­лі­за­ва­ныя парт­рэ­ты гіс­та­рыч­ных асоб з тлу­ма­ча­ль­ны­мі над­пі­са­мі. Гэ­та на­вер­се. А ўні­зе — дзве сю­жэт­ныя сцэ­ны: па­ля­ван­не Стэ­фа­на Ба­то­рыя і ва­ярская дзей­насць, ува­соб­ле­ная ў эпі­зо­дзе вай­ны з Мас­ко­ві­яй — аб­ло­зе ка­ра­леў­скім вой­скам Пско­ва. Каб увай­сці ў сты­ліс­ты­ку та­го ча­су, вы­ву­ча­лі, акра­мя ся­рэд­ня­веч­най ма­ну­мен­та­ліс­ты­кі, яшчэ і ста­ра­жыт­ныя гра­вю­ры.

/i/content/pi/cult/876/18552/4_3.jpg

Старыя артэфакты ў новых інтэр'ерах.

Інтэр’ер за­мка­вай кап­лі­цы і ка­мя­ні­цы аздоб­ле­ны віт­ра­жа­мі Ва­ле­рыя Чай­кі, вы­ка­на­ныя па­вод­ле ста­ра­жыт­най тэх­на­ло­гіі. Мас­та­кі, што пра­ца­ва­лі над аздо­бай пер­шай чар­гі за­мка, вы­йгра­лі тэн­дар і на мас­тац­кія рос­пі­сы, ру­кі да якіх дой­дуць у блі­жэй­шы час.

/i/content/pi/cult/876/18552/4_4.jpg

З гэтай пляцоўкі адкрываецца цудоўны від на горад.

На­шы ста­лыя чы­та­чы ве­да­юць, што ў свой час на­цы­яна­ль­ная пра­гра­ма “За­мкі Бе­ла­ру­сі” бы­ла іні­цы­ява­ная кі­раў­ніц­твам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, а га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” за­бяс­печ­ва­ла інфар­ма­цый­ную пад­трым­ку пра­гра­мы, рас­па­вя­да­ючы пра мі­ну­лае і су­час­ны стан ка­мен­ных све­дак ве­ліч­най і дра­ма­тыч­най гіс­то­рыі на­шай кра­іны. Та­ды, на­па­чат­ку, шмат хто не ве­рыў, што яна бу­дзе рэ­алі­за­ва­ная, бо, маў­ляў, ня­ма гро­шай, пры­нам­сі ў па­трэб­най ко­ль­кас­ці, ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў, зрэш­ты — ад­па­вед­на­га дос­ве­ду. Але, як ба­чым, цу­ды зда­ра­юцца. І гэ­ты цуд ця­пер упры­гож­вае за­мка­вую га­ру ў ста­ра­жыт­ным Грод­не.

Фота аўтара
Мінск — Гродна — Мінск

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"