Ба­лада пра баяніста

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Да на­пі­сан­ня гэ­та­га ма­тэ­ры­ялу пад­штур­хну­ла пі­сь­мо ад бы­лой за­гад­чы­цы ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Соф’і Ла­зар: “Па­сля вай­ны ў Смар­го­ні пра­фе­сій­ных му­зы­каў не бы­ло. То­ль­кі ў 60-х і 70-х га­дах ста­лі з’яўляц­ца дып­ла­ма­ва­ныя спе­цы­яліс­ты. Ся­род іх асаб­лі­ва вы­лу­чаў­ся Мі­ка­лай Хо­даш. Ба­яніст ад Бо­га. Ге­ній. Бес­ка­рыс­лі­вы, улю­бё­ны ў сваю ра­бо­ту. Ён вы­дат­на граў на роз­ных інстру­мен­тах (ба­яне, акар­дэ­оне, пі­яні­на, ба­ла­лай­цы, сак­са­фо­не), ра­біў апра­цоў­кі для цым­ба­ль­на­га аркес­тра і на­род­на­га ансам­бля пес­ні і тан­ца імя Агін­ска­га... …На жаль, пра Аляк­сан­дра Дзя­ру­гу, за­сна­ва­ль­ні­ка пер­ша­га ў Бе­ла­ру­сі на­род­на­га цым­ба­ль­на­га аркес­тра, смар­гон­цы ве­да­юць ня­шмат, а пра Мі­ка­лая Хо­да­ша — яшчэ менш. Мі­ка­лай Іва­на­віч па­йшоў у іншы свет ра­на. Твор­чая дзей­насць пры­зна­на­га ма­эстра аб­арва­ла­ся, ка­лі ён да­сяг­нуў са­ма­га рос­кві­ту свай­го та­лен­ту”. Гэ­ты ма­тэ­ры­ял — рэ­кві­ем твор­чай Асо­бе і Ча­ла­ве­ку з вя­лі­кай лі­та­ры.

Лю­бую но­ту браў ён з лё­ту

/i/content/pi/cult/875/18548/12_1.jpgСмар­гон­скім Му­ля­ві­ным на­зы­ва­лі Мі­ка­лая Хо­да­ша ка­ле­гі па цэ­ху. Мас­тац­кі кі­раў­нік ансам­бля “Пес­ня­ры” быў рус­кім па на­цы­яна­ль­нас­ці, але як шмат ён зра­біў для бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры! Так і ўкра­інец Мі­ка­лай Хо­даш моц­на па­лю­біў Смар­гон­скі край, яго лю­дзей, цу­доў­ную са­ма­быт­ную бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру — му­зы­ку, пес­ні, тан­цы… Яго ўнё­сак у раз­віц­цё ку­ль­тур­най спад­чы­ны Смар­гон­шчы­ны — бяс­цэн­ны.

Мі­ка­лай Іва­на­віч на­ра­дзіў­ся 19 жніў­ня 1943 го­да ў ся­ле Зве­ні­чаў Рэ­пкін­ска­га ра­ёна Чар­ні­гаў­скай воб­лас­ці ў сям’і, дзе ўсе лю­бі­лі спя­ваць і гра­лі на му­зыч­ных інстру­мен­тах.

Ка­лі я спы­та­ла ў свяк­ро­ві, ка­лі Ко­ля на­ву­чыў­ся граць на інстру­мен­це, то яна рас­ка­за­ла гіс­то­рыю, у якую цяж­ка па­ве­рыць, — успа­мі­нае жон­ка му­зы­кі Ала Фе­лік­саў­на. — У ча­ты­ры га­ды Ко­ля ўжо граў на гар­мо­ні­ку. Дзяў­ча­ты пры­хо­дзі­лі, за­бі­ра­лі ма­ло­га, а да­ха­ты пры­но­сі­лі на ру­ках со­нна­га. Пад яго му­зы­ку мо­ладзь ве­ча­рам тан­ца­ва­ла, а ў якас­ці га­на­ра­ру ма­лы атрым­лі­ваў шап­ку, по­ўную цу­ке­рак і арэ­хаў”.

У 1961 го­дзе скон­чыў Го­ме­льс­кае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га. Раз­мер­ка­ваў­ся на Смар­гон­шчы­ну, у му­зыч­ную шко­лу.

Быў ся­род за­сна­ва­ль­ні­каў на­род­на­га ансам­бля пес­ні і тан­ца імя Агін­ска­га, яго ня­змен­ным кан­цэр­тмай­страм. Па­зней ансамбль стаў ві­зі­тоў­кай Смар­го­ні, пра яго ве­да­лі ў Са­вец­кім Са­юзе і на­ват за мя­жой.

Не­ўза­ба­ве ма­ла­до­га му­зы­ку за­бра­лі ў вой­ска. Гуч­на мо­ладзь пра­во­дзі­ла яго ў армію. “Не­ка­то­рыя на­ват ду­ма­лі: “Не вер­нец­ца Ко­ля”. Для /i/content/pi/cult/875/18548/12_2.jpgяго сап­раў­ды бы­лі ад­кры­ты лю­быя твор­чыя га­ры­зон­ты, — лі­чыць Соф’я Ла­зар. — Але ж мы, апан­та­ныя смар­гон­скія артыс­ты, амаль кож­ны дзень пі­са­лі яму ліс­ты, у якіх рас­каз­ва­лі пра на­ша твор­чае жыц­цё. У кож­ным до­пі­се па­зна­ча­лі, як нам не ха­пае Ко­лі, што мы су­му­ем і ве­ль­мі ча­ка­ем яго. І Ко­ля вяр­нуў­ся”.

Дру­гая па­ло­ва 60-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя для ансам­бля Агін­ска­га вы­зна­чы­ла­ся вы­ступ­лен­ня­мі ў Мас­кве, ГДР і Поль­шчы. Смар­гонь час­та на­вед­ва­лі вя­до­мыя дзея­чы бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, у тым лі­ку мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор Дзяр­жаў­най ака­дэ­міч­най ха­ра­вой ка­пэ­лы БССР Ры­гор Шыр­ма, кі­раў­нік аркес­тра­вай гру­пы Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га хо­ру Кан­стан­цін Па­плаў­скі, мас­тац­кі кі­раў­нік Дзяр­жаў­на­га на­род­на­га хо­ру БССР Ге­надзь Ці­то­віч, вя­до­мы ба­лет­май­стар Янка Хво­раст, кам­па­зі­тар Аляк­сандр Шыд­лоў­скі…

Усе яны адзна­ча­лі му­зыч­ны та­лент Мі­ка­лая Хо­да­ша. Не­адна­ра­зо­ва яму пра­па­ноў­ва­лі па­сту­паць у кан­сер­ва­то­рыю, да ся­бе ў аркес­тра­вую гру­пу клі­каў ба­яніс­та Кан­стан­цін Па­плаў­скі, але сціп­лы Мі­ка­лай Іва­на­віч за­ўсё­ды ад гэ­та­га ад­маў­ляў­ся. А смар­гон­скія артыс­ты та­лент Хо­да­ша вы­зна­чы­лі ка­рот­кім, з гу­ма­рам, але ве­ль­мі трап­ным рад­ком: “Лю­бую но­ту браў ён з лё­ту”.

Смар­гон­скі біт

/i/content/pi/cult/875/18548/12_3.jpgАсаб­лі­вае мес­ца ў жыц­ці Смар­гон­шчы­ны за­йма­лі агля­ды мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці. У ра­ёне быў 31 кал­гас, у кож­ным — хор. Пад­час агля­даў Мі­ка­лай Іва­на­віч акам­па­на­ваў усім ка­лек­ты­вам. У дзе­сяць га­дзін ра­ні­цы надзе­не на пле­чы ра­мя­ні ад ба­яна і да по­зня­га ве­ча­ра не сы­хо­дзіць са сцэ­ны. Соф’я Іва­наў­на пры­пом­ні­ла, што ад­ной­чы кон­кур­сны агляд скон­чыў­ся ў га­дзі­ну но­чы. Хо­даш ні­ко­лі на цяж­кас­ці не скар­дзіў­ся, а жон­ка га­ва­ры­ла, што па­сля маш­таб­ных ме­рап­ры­емстваў на пля­чах у му­зы­кі ад ра­мя­нёў утва­ра­лі­ся вя­лі­кія ма­за­лі. Уво­гу­ле граць на ба­яне для яго бы­ло як ды­хаць.

Мі­ка­лай Іва­на­віч апе­ка­ваў два сель­скія Да­мы ку­ль­ту­ры — Сі­нь­коў­скі і Віш­неў­скі. Альф­рэ­да Ды­ро, якая бо­льш за со­рак га­доў уз­на­ча­ль­вае Віш­неў­скі ДК, пры­па­мі­нае: “Доў­гі час па су­мяш­ча­ль­ніц­тве пра­ца­ваў Мі­ка­лай Хо­даш у на­шым клу­бе. Кі­ра­ваў хо­рам у па­ўсот­ню ча­ла­век і ансам­блем на­род­ных інстру­мен­таў, у склад якіх ува­хо­дзі­лі во­сем мясц­овых са­ма­быт­ных му­зы­каў, усе яны — у ста­лым уз­рос­це, са­ма­ву­кі, але як гра­лі! Мі­ка­лай Іва­на­віч быў вы­ключ­ным кі­раў­ні­ком”.

У архі­ве му­зы­кі-са­ма­ву­ка з Куш­лян Бра­ніс­ла­ва Дэ­бе­ся знай­шоў­ся зды­мак, дзе з мясц­овы­мі артыс­та­мі гра­юць вя­до­мы этног­раф Алесь Лось і Мі­ко­ла Хо­даш. Граць з не­пра­фе­сі­яна­ла­мі Мі­ка­лай Іва­на­віч не тое, што не цу­раў­ся, а ра­біў гэ­та з за­да­ва­ль­нен­нем. На­род­ная му­зы­ка яго надзвы­чай пры­ваб­лі­ва­ла.

Ся­род ба­га­тай спад­чы­ны Юра­ся Це­ра­бу­на знай­шоў­ся зды­мак 1966 го­да — вы­ступ­лен­не аркес­тра імя Агін­ска­га ў Поль­шчы. Ды­ры­жы­руе Кан­стан­цін Па­плаў­скі, а ў пер­шым шэ­ра­гу ся­род артыс­таў — зу­сім яшчэ ма­ла­ды ба­яніст Хо­даш… з ба­ла­лай­кай.

У 1967 го­дзе му­зы­кі вы­ра­шы­лі ства­рыць “смар­гон­скі “Бітлз”. Кі­раў­нік Ко­ля Хо­даш граў на рытм-гітары. Чы­таю ўспа­мі­ны ўдзе­ль­ні­ка біт-гур­та Юра­ся Це­ра­бу­на: “Мы ся­дзе­лі ка­ля ра­дыё, пі­са­лі на маг­ні­та­фон усе ме­ло­дыі, дзе гу­ча­лі гі­та­ры. Саб­ра­ла­ся ня­дрэн­ная фа­на­тэ­ка, якую по­тым пе­ра­кла­лі на но­ты. Асаб­лі­ва лёг­ка ра­біў гэ­та Мі­ко­ла Хо­даш, бо ён ба­яніст, а та­му доб­ра ад­чу­ваў гар­мо­нію. Вы­ра­шы­лі ла­дзіць тан­цы ў До­ме ку­ль­ту­ры. На­пя­рэ­дад­ні нам за­ка­за­лі чыр­во­ныя ка­мі­зэ­ль­кі, мы іх апра­ну­лі — і прэм’ера ад­бы­ла­ся.

…Бы­вае, ка­лі са­джу­ся, каб змах­нуць пыл з кла­віш, на­ігры­ваю ме­ло­дыю тан­га, якую, ду­маю, на­пі­саў сам Мі­ко­ла, але ні­ко­му з нас не ска­заў, успа­мі­наю з хва­ля­ван­нем га­ды сва­ёй ма­ла­дос­ці…”.

Уз­ор для пе­ра­йман­ня

Су­час­ні­кі ца­ні­лі і па­этыч­ны та­лент Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча. На кож­ны дзень на­ра­джэн­ня твор­чых сяб­роў ён пі­саў верш-пры­свя­чэн­не. Ка­лі за /i/content/pi/cult/875/18548/12_4.jpgста­лом арга­ні­зоў­ва­лі кон­курс па вер­шас­кла­дан­ні, пе­ра­мож­цам за­ўсё­ды вы­хо­дзіў Хо­даш. “Ва ўсіх — эклек­ты­ка, а ў Ко­лі — шэ­дэўр, — ка­жа Соф’я Ла­зар. — Да та­го ж ён (укра­інец!) цу­доў­на ва­ло­даў бе­ла­рус­кай мо­вай. У гэ­тым пла­не для мно­гіх, у тым лі­ку і для бе­ла­ру­саў, ён мо­жа быць уз­орам для пе­рай­ман­ня”.

А Альф­рэ­ду Ды­ро за­ўсё­ды здзіў­ля­ла, на­ко­ль­кі бліс­ку­ча Мі­ка­лай Хо­даш ве­даў са­вец­кі пе­сен­ны рэ­пер­ту­ар. Пры­чым не то­ль­кі са­мі пес­ні, але і аўта­раў му­зы­кі і тэк­сту. За гэ­та Альф­рэ­да Ля­во­наў­на на­зы­ва­ла ба­яніс­та ха­дзя­чай энцык­ла­пе­ды­яй.

Ня­рэд­ка на Смар­гон­шчы­ну на­вед­ва­ла­ся зды­мач­ная гру­па твор­ча­га аб’яднан­ня “Тэ­ле­фі­льм”. За гэ­та наш край жар­таў­лі­ва на­зы­ва­лі “Бе­ла­рус­кім Га­лі­ву­дам”. Тут ства­ра­лі­ся ра­бо­ты, якія ўвай­шлі ў за­ла­ты фонд на­цы­яна­ль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня. А ў аль­бо­мах смар­гон­цаў і да­гэ­туль за­хоў­ва­юцца фа­таг­ра­фіі з мес­ца зды­мак, удзел у якіх ня­рэд­ка пры­маў і Мі­ка­лай Хо­даш.

/i/content/pi/cult/875/18548/12_5.jpgАсоб­на мож­на га­ва­рыць пра Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча як пра на­стаў­ні­ка, які вы­веў у свет ні ад­но па­ка­лен­не ба­яніс­таў, як кі­раў­ні­ка ансам­бля на­род­най му­зы­кі “Яры­ца”. Мі­ка­лай Іва­на­віч раз­умеў, што не кож­ны ча­ла­век мо­жа стаць му­зы­кам. Але ў кож­на­га мож­на раз­віць слых і пры­віць лю­боў да му­зы­кі.

Ала Хо­даш да­да­ла яшчэ не­ка­ль­кі штрыш­коў да парт­рэ­та му­жа: “Ён быў вы­ключ­ным ча­ла­ве­кам. Ураў­на­ва­жа­ным, ку­ль­тур­ным. Ні­ко­лі не ска­заў у ад­рас іншых лю­дзей дрэн­на­га сло­ва, і ў сям’і быў уваж­лі­вым. З дзе­ць­мі ста­сун­кі меў надзвы­чай шчы­рыя і цёп­лыя. Сва­іх ба­ць­коў ша­на­ваў, звяр­таў­ся да іх то­ль­кі на “вы”.

На­пры­кан­цы бур­лі­ва­га, на­сы­ча­на­га дня, ка­лі ўсе сі­лы бы­лі ад­да­дзе­ны ра­бо­це, Мі­ка­лай Хо­даш га­ва­рыў то­ль­кі ад­но сло­ва, зра­зу­ме­лае най­перш му­зы­кам, — “бе­кар”. У му­зы­цы знак “бе­кар” ад­мя­няе дзея­нне бе­мо­ляў і ды­езаў і га­во­рыць пра тое, што трэ­ба граць звы­чай­ную но­ту, не па­вы­ша­ную і не пан­іжа­ную. Для Мі­ка­лая Хо­да­ша, хут­чэй за ўсё, гэ­та азна­ча­ла: “Хо­піць, па­ра ад­па­чы­ваць”.

Фі­на­ль­ны “бе­кар” ба­яніс­ту па­ста­віў лёс да­во­лі ра­на. 22 кас­трыч­ні­ка 2001 го­да ён па­йшоў у леп­шы свет.

Жыц­цё Мі­ка­лая Іва­на­ві­ча бы­ло ка­рот­кім, але та­кім на­сы­ча­ным і ці­ка­вым. Плён­ная твор­чая пра­ца, актыў­ная жыц­цё­вая па­зі­цыя, вы­со­кая па­тра­ба­ва­ль­насць у спа­лу­чэн­ні з доб­ра­зыч­лі­вас­цю і ўваж­лі­вы­мі ад­но­сі­на­мі да лю­дзей пры­нес­лі яму аўта­ры­тэт і па­ва­гу, — лі­чыць Соф’я Ла­зар. — Двац­цаць га­доў пра­йшло з та­го ча­су, як ня­ма з на­мі Мі­ка­лая Хо­да­ша, але жы­ве тое, што хо­чац­ца на­пі­саць вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі, — ПА­МЯЦЬ. Свет­лая, шчы­рая, удзяч­ная”.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА

Фо­та з архі­ваў Соф’і ЛА­ЗАР, Бра­ніс­ла­ва ДЭ­БЕ­СЯ, Юра­ся ЦЕ­РА­БУ­НА

На здымках: “Смар­гон­скі “Бітлз”. Ста­ніс­лаў Фе­да­ро­віч, Юрый Це­ра­бун, Мі­ка­лай Хо­даш, Аль­герд Апа­но­віч, ка­нец 1960-х га­доў, Мі­ка­лай Хо­даш і сі­нь­коў­скія артыс­ты, Смар­гонь. 2001 год,  пра­фе­сій­ныя і са­ма­быт­ныя му­зы­кі Смар­гон­шчыны. Алесь Лось (скрып­ка), Мі­ка­лай Хо­даш (ба­ян), Куш­ля­ны. 1980-я га­ды, на­род­ны ансамбль пес­ні і тан­ца імя Агін­ска­га. Ды­ры­жор — Кан­стан­цін Па­плаў­скі. 1966 год, рэ­жы­сёр твор­ча­га аб’яднан­ня “Тэ­ле­фі­льм” Валерый Ба­саў і Мі­ка­лай Хо­даш. Жо­дзіш­кі. 1995 год.