Вы­йсці за звык­лыя межы? Праз “Ме­та­мар­фо­зы…”

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Брэс­цкі тэ­атр ля­лек і яго ды­рэк­тар Та­ма­ра Па­ўлю­ко­віч вы­сту­пі­лі іні­цы­ята­ра­мі пра­вя­дзен­ня рэ­жы­сёр­скай ла­ба­ра­то­рыі, вы­ні­кам якой па­він­на стаць но­вая па­ста­ноў­ка на сцэ­не тэ­атра, па­зна­ча­ная ўзрос­та­вым цэн­зам 6+. Пе­ра­мож­цай бы­ла пры­зна­на Ган­на Якаў­ле­ва, якая не­ўза­ба­ве ажыц­ця­віць у Брэс­це спек­такль па­вод­ле трак­та­та Ле­анар­да да Він­чы “Пра на­ву­ку і мас­тац­тва” — так-так, не для да­рос­лых, а ме­на­ві­та для дзя­цей.

/i/content/pi/cult/875/18544/9_2.jpgПра­вя­дзен­не ў Бе­ла­ру­сі рэ­жы­сёр­скіх ла­ба­ра­то­рый да­ўно не на­ві­на. Але звы­чай­на яны ты­чы­лі­ся тэ­атраў дра­мы і бы­лі пры­мер­ка­ва­ны да між­на­род­ных фо­ру­маў як ад­на са ста­ро­нак агу­ль­най фес­ты­ва­ль­най пра­гра­мы. У пры­ват­нас­ці, ла­ба­ра­то­рыі не­адной­чы ла­дзі­лі­ся на Між­на­род­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атра­ль­ным фо­ру­ме “M.@rt.кан­такт” у Ма­гі­лё­ве, але іна­чай: за­про­ша­ны ма­ла­ды рэ­жы­сёр пра­ца­ваў з артыс­та­мі, каб па­ка­заць эскіз з пры­цэ­лам на маг­чы­мую па­ста­ноў­ку. Ме­на­ві­та на кон­кур­снай асно­ве, на ча­ле з мас­тац­кім кі­раў­ні­ком-кан­су­ль­тан­там, як ця­пер у Брэс­це, пад­о­бныя май­стэр­ні пра­хо­дзі­лі ў ста­лі­цы: у 2015-м на ІІ Ма­ла­дзёж­ным тэ­атра­ль­ным фо­ру­ме кра­ін СНД, Бал­тыі і Гру­зіі, ка­лі шас­цё­ра рэ­жы­сё­раў “зма­га­лі­ся” з п’есай Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га “Блон­дзі”, і ў 2019-м у “Шко­ле TEARTа”, дзе по­шу­кі бы­лі скі­ра­ва­ны на сус­вет­ную кла­сі­ку — “Ры­чар­да ІІІ” У.Шэк­спі­ра.

Тое, што Брэс­цкая ла­ба­ра­то­рыя за­ся­ро­дзі­ла­ся на тэ­атры ля­лек, уяў­ля­ецца сім­пта­ма­тыч­ным. Спра­ва не то­ль­кі ў зга­да­най іні­цы­яты­ве, што сы­хо­дзі­ла з са­мо­га тэ­атра. Улас­на эстэ­ты­ка тэ­атра ля­лек ста­но­віц­ца сён­ня не про­ста ўсё бо­льш за­ўваж­най, але і най­бо­льш уплы­во­вай у тэ­атра­ль­ным мас­тац­тве, пры­чым аб­са­лют­на лю­бых кі­рун­каў і жан­раў. Бо ёй па­праў­дзе пад­улад­на ўсё: якія за­ўгод­на пе­ра­ўтва­рэн­ні ля­лек, лю­дзей, лю­бых рэ­чаў, тка­ні­ны — са­мой тэ­атра­ль­най пра­сто­ры. Гэ­та ві­да­воч­на і па тым эскі­зе, што пе­ра­мог: дзе і ка­лі вы ба­чы­лі, каб у тэ­атры ўва­саб­ля­ла­ся… ста­ра­даў­няя на­ву­ко­вая рас­пра­цоў­ка? Да­рэ­чы, ла­ба­ра­то­рыя не­вы­пад­ко­ва на­зы­ва­ла­ся “Ме­та­мар­фо­зы тэ­атра ля­лек”: са­ма на­зва пад­крэс­лі­ва­ла імкнен­не вы­йсці за звык­лыя межы.

Та­му ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, што ця­пе­раш­няя ла­ба­ра­то­рыя, у ад­роз­нен­не ад іншых, ні­як не аб­мя­жоў­ва­ла ўдзе­ль­ні­каў у вы­ба­ры тэм. Так, гэ­та ўсклад­ні­ла пра­цу экс­пер­таў, якім ча­сам да­во­дзі­ла­ся па­ра­ўноў­ваць не­па­раў­на­ль­нае. Але ка­ман­да саб­ра­ла­ся пра­фе­сій­ная. Кі­раў­ні­ком за­пра­сі­лі доб­ра вя­до­ма­га рэ­жы­сё­ра Іга­ра Ка­за­ко­ва, лаў­рэ­ата шмат­лі­кіх тэ­атра­ль­ных прэ­мій і ўзна­га­род не то­ль­кі ў нас, але і ў за­меж­жы. У экс­пер­тны са­вет, акра­мя ды­рэк­та­ра тэ­атра, увай­шлі ма­ла­дыя кан­ды­да­ты мас­тац­тваз­наў­ства Ксе­нія Кня­зе­ва, Аляк­сей Стрэ­ль­ні­каў, які да та­го ж вы­сту­піў з лек­цы­яй “Пра­ца акцё­ра з ад­чу­жэн­нем Брэх­та”, а так­са­ма ха­рэ­ограф Яўген Іва­ноў, што раз­ам з Ка­за­ко­вым і са­ма­стой­на пра­во­дзіў для ўдзе­ль­ні­каў трэ­нін­гі і май­стар-клас, пры­све­ча­ны ру­ху акцё­раў. Па­вы­ша­ная ўва­га да плас­ты­кі не­вы­пад­ко­вая: гэ­ты склад­нік здо­ль­ны ажы­віць лю­бы спек­такль, а ўмен­не артыс­таў ру­хац­ца ўсё бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ль­нае — асаб­лі­ва ў тэ­атрах ля­лек, дзе акцё­ры ця­пер не аб­авяз­ко­ва ха­ва­юцца за шыр­май, а вы­сту­па­юць і з ля­ль­ка­мі, і жы­вым пла­нам, як у драм­тэ­атры.

Пры пад­трым­цы Брэс­цка­га аб­лвы­кан­ка­ма і спон­са­раў бы­лі ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для плён­най пра­цы, вы­да­дзе­ны бук­лет, пры­све­ча­ны ла­ба­ра­то­рыі, яе ўдзе­ль­ні­кам і іх эскі­зам.

— Бы­ло пад­адзе­на ка­ля 20-ці за­явак, мы спы­ні­лі­ся на ча­ты­рох, — рас­ка­заў кі­раў­нік Брэс­цкай рэ­жы­сёр­скай ла­ба­ра­то­рыі Ігар Ка­за­коў. — Дэ­ві­зам аб­ра­лі цы­та­ту з Аль­бе­ра Ка­мю: “мой бунт, мая сва­бо­да і мой за­пал”. Бо ла­ба­ра­то­рыя — гэ­та тэ­ры­то­рыя да­сле­да­ван­ня, што ро­біц­ца дзе­ля раз­віц­ця тэ­атра ля­лек. За­нят­кі ішлі амаль ты­дзень, рас­клад быў пры­бліз­на та­кім: зран­ку — май­стар-кла­сы і трэ­нін­гі, а па­сля аб­еду ўсе раз­ыхо­дзі­лі­ся па пля­цоў­ках, каб пра­ца­ваць над сва­імі эскі­за­мі з артыс­та­мі Брэс­цка­га тэ­атра ля­лек. Не­абход­ных па­мяш­кан­няў у ад­ноў­ле­ным бу­дын­ку ха­пае, та­му ўсім бы­ло кам­фор­тна, ніх­то ні на якія пра­бле­мы не скар­дзіў­ся. У апош­ні дзень эскі­зы бы­лі прад­эман­стра­ва­ны, ад­бы­лі­ся іх аб­мер­ка­ван­ні, круг­лы стол і пад­вя­дзен­не вы­ні­каў. У час пра­цы я імкнуў­ся па­глы­біц­ца ў кож­ную за­ду­му, да­па­маг­чы, даць пра­фе­сій­ныя па­ра­ды. Але пры гэ­тым бы­ло ве­ль­мі важ­на за­ха­ваць інды­ві­ду­аль­насць кож­на­га ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра. Бо ўсе яны — з вы­дат­най пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кай, бо­ль­шасць з іх ака­за­ла­ся з Рас­іі. На жаль, пан­дэ­мія і тут унес­ла свае ка­рэк­ты­вы: Антон Панароўскі, які збіраўся засяродзіцца на японскай казцы “Брат і сястра”, за­хва­рэў і пры­ехаць не змог. За­тое да­лу­чы­ла­ся брэс­цкая рэ­жы­сёр Алі­са Ярмак — на па­за­кон­кур­снай асно­ве: яна пра­цуе ў Брэс­цкім тэ­атры ля­лек, мае з дзя­ся­так улас­ных па­ста­но­вак, а ка­лек­тыў шу­каў най­перш но­выя імё­ны. Між тым, Алі­са пра­па­на­ва­ла ці­ка­вы эскіз “Пры­го­даў То­ма Со­ера”: плот, пэн­дзлі­кі, што тран­сфар­му­юцца ў ля­лек.

Уво­гу­ле, усе пра­екты бы­лі ве­ль­мі роз­ны­мі. Дзмітрый Багданаў з Масквы, які працуе там у Цэнтральным тэатры лялек імя Сяргея Абразцова, спыніўся на кнізе “Маяк на амаравых рыфах” Джэймса Круса — аўтара казкі “Цім Талер, ці Прададзены смех”, што калісьці экранізавалася на “Беларусьфільме”, а нядаўна была пастаўлена ў віцебскім тэатры “Лялька”. Кацярына Ціханава абрала “Бан­дыц­кія вер­шы” бры­тан­ска­га лі­та­ра­та­ра Ро­аль­да Да­ля. Яго твор­часць ве­ль­мі па­пу­ляр­ная ў све­це, а ў нас то­ль­кі на­бі­рае аб­аро­ты: па­вод­ле яго каз­кі быў ство­ра­ны ба­лет “Джэймс і Пер­сік-во­лат” Ка­ця­ры­ны Шы­ма­но­віч, што ста­віў­ся Сяр­ге­ем Мі­ке­лем у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным тэ­атры. Але “Бан­дыц­кія вер­шы” — зу­сім іншыя, гэ­та сво­еа­саб­лі­выя “пя­рэк­ру­ты” ка­зак Шар­ля Пе­ро, бра­тоў Грым, на­сы­ча­ныя чор­ным гу­ма­рам. Расійская рэжысёрка да­да­ла да іх, як адзна­чыў І.Ка­за­коў, сты­ліс­ты­ку жор­стка­га ка­ба­рэ і атмас­фе­ру су­до­ва­га па­ся­джэн­ня, ку­ды ўцяг­ва­юцца гле­да­чы, каб вы­зна­чыць ві­на­ва­тых.

/i/content/pi/cult/875/18544/9_1.jpg

А пе­ра­маг­ла Ган­на Якаў­ле­ва, якая па­ка­за­ла са­мы не­звы­чай­ны экзер­сіс — зва­рот да на­ву­ко­ва­га трак­та­та. На асно­ве за­пі­саў, зроб­ле­ных Ле­анар­да да Він­чы, яна прад­эман­стра­ва­ла за­хап­ля­ль­ныя пе­ра­ўтва­рэн­ні рэ­чаў — гэт­кі тэ­атр прад­ме­ту, ство­ра­ны ўся­го ад­ным акцё­рам. Ган­на ро­дам з Бе­ла­ру­сі, вы­пус­кні­ца на­ша­га Уні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў як рэ­жы­сёр дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Па­сля пра­цяг­ну­ла ад­ука­цыю па не­ка­ль­кіх на­прам­ках. У на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў пра­йшла кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі па сцэ­наг­ра­фіі. Рэ­жы­су­ру тэ­атра ля­лек спас­ці­га­ла ў Рас­ійскім дзяр­жаў­ным інсты­ту­це сцэ­ніч­ных мас­тац­тваў. Скон­чы­ла Gogol School у Мас­кве. Пра­цяг­вае ву­чыц­ца і ця­пер — у ма­гіс­тра­ту­ры Мас­коў­ска­га мас­тац­ка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га. На­шы гле­да­чы па­мя­та­юць яе па шмат­лі­кіх чыт­ках п’ес, што яна ла­дзі­ла, па спек­так­лі “Усё на­рма­ль­на” ў РТБД, па мно­гіх іншых пра­ектах для да­рос­лых і дзя­цей. Дый раз­на­стай­ных рэ­жы­сёр­скіх ла­ба­ра­то­рый за яе пля­чы­ма ба­га­та. За­ста­ецца да­ча­кац­ца прэм’еры “Пра на­ву­ку і мас­тац­тва”.

А яшчэ — бу­дзем ча­каць чар­го­вых та­кіх ла­ба­ра­то­рый. Ця­пе­раш­няя не­вы­пад­ко­ва бы­ла га­нар­лі­ва па­зна­ча­на як Пер­шая. Да­рэ­чы, у на­зве мо­гуць ад­быц­ца зме­ны, на­ўпрост звя­за­ныя са ста­ту­сам ме­рап­ры­емства — ла­ба­ра­то­рыя мо­жа быць ку­ды шы­рэй­шай, ахоп­лі­ваць іншыя рэ­гі­ёны.

— Пад­обныя ла­ба­ра­то­рыі трэ­ба ла­дзіць рэ­гу­ляр­на, пры­бліз­на раз на два га­ды, — мяр­куе І.Ка­за­коў. — Да та­го ж по­шук та­ле­на­ві­тых рэ­жы­сё­раў, іх пры­цяг­нен­не да твор­чай пра­цы ў на­шых тэ­атрах — усё гэ­та маг­ло б да­стат­ко­ва ла­гіч­на ўпі­сац­ца ў фес­ты­ва­ль­на-кон­кур­сны рух як на­цы­яна­ль­на­га, так і між­на­род­на­га раз­гор­ту. І, у рэ­шце рэшт, спры­яць да­лей­ша­му плён­на­му раз­віц­цю бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"