Па­ла­цы, ад­кры­тыя для кож­на­га

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Па­ча­так во­се­ні сё­ле­та це­шыць ла­год­ным со­неч­ным над­вор’ем, а зна­чыць, яшчэ не скон­чыў­ся час на­шых тра­ды­цый­ных ван­дро­вак па Бе­ла­ру­сі. Гэ­тым раз­ам вы­пра­вім­ся ў пад­арож­жа па ве­ліч­ных па­ла­цах на по­ўна­чы Брэс­тчы­ны, а так­са­ма за­ві­та­ем у адзін з най­ста­рэй­шых хра­маў Бе­ла­ру­сі. Раз­гле­дзім збліз­ку, як па­ла­ца­вая архі­тэк­ту­ра не­пас­рэд­на ўпіс­ва­ецца ў ансам­блі мес­тач­ко­вай за­бу­до­вы, а так­са­ма якім чы­нам ад­ноў­ле­ныя по­мні­кі архі­тэк­тур­най спад­чы­ны сён­ня зноў па­чы­на­юць вы­кон­ваць фун­кцыі ку­ль­тур­ных і ду­хоў­ных цэн­траў га­ра­доў і мяс­тэ­чак.

/i/content/pi/cult/872/18489/24.jpgКА­ЗАЧ­НЫ ЗА­МАК НА ЎСКРАЙ­КУ МЯС­ТЭЧ­КА

Пер­шы пункт на на­шым шля­ху — Ко­са­ва Іва­цэ­віц­ка­га ра­ёна, дзе ту­рыс­таў пе­рад­усім ці­ка­віць па­лац маг­нац­ка­га ро­ду Пус­лоў­скіх, які ва­ло­даў мяс­тэч­кам, па­чы­на­ючы з 1821 го­да. Але вар­тае ўва­гі і са­мо мяс­тэч­ка, якое ў роз­ныя га­ды на­ле­жа­ла ро­дам Храп­то­ві­чаў, Сан­гуш­каў, Чар­та­рый­скіх і Са­пе­гаў. Тут мож­на па­ба­чыць кас­цёл свя­той Трой­цы, бу­даў­ніц­тва яко­га бы­ло за­вер­ша­нае ў 1877 го­дзе. Храм мае ры­сы як не­аго­ты­кі, так і ра­ман­ска­га сты­лю, а вя­до­мы, пе­раду­сім, дзя­ку­ючы та­му, што збу­да­ва­ны на мес­цы ра­ней­ша­га кас­цё­ла, уз­ве­дзе­на­га ў XVII ста­год­дзі, дзе ў 1746 го­дзе быў ахрыш­ча­ны сла­ву­ты кі­раў­нік вы­зва­лен­ча­га па­ўстан­ня 1794 го­да, на­цы­яна­ль­ны ге­рой Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і ЗША Та­дэ­вуш Кас­цюш­ка. На­во­кал кас­цё­ла — ты­по­вая за­бу­до­ва, ха­рак­тэр­ная для за­ход­не­бе­ла­рус­ка­га мяс­тэч­ка, якім яно бы­ло яшчэ да апош­няй вай­ны. Про­ста на­суп­раць кас­цё­ла мож­на па­ба­чыць драў­ля­ныя да­мкі з бран­дмаў­эра­мі — ад­мыс­ло­вы­мі цаг­ля­ны­мі сце­на­мі, якія ра­та­ва­лі мес­тач­ко­вую за­бу­до­ву ад по­ўна­га зніш­чэн­ня, не да­ючы агню пе­ра­кі­нуц­ца з ад­на­го драў­ля­на­га бу­дын­ка на іншы.

З цэн­тра мяс­тэч­ка вы­праў­ля­емся да яго сла­ву­тай ві­зіт­най кар­ткі — па­ла­ца, бу­даў­ніц­тва яко­га ад­бы­ва­ла­ся з 1838 да 1853 го­да пад кі­раў­ніц­твам архі­тэк­та­ра Фран­ціш­ка Яшчал­да. Гэ­ты ве­ліч­ны бе­лы гмах ураж­вае сва­імі па­ме­ра­мі (да­ўжы­ня бу­дын­ка скла­дае со­тню мет­раў) і ня­звык­лай архі­тэк­ту­рай у сты­лі гіс­та­рыз­му, якая, як і ў вы­пад­ку з ту­тэй­шым кас­цё­лам, спа­лу­чае ры­сы ра­ман­ска­га сты­лю і не­аго­ты­кі. Па­лац вы­год­на раз­меш­ча­ны на ўзвыш­шы, а пе­рад яго га­лоў­ным фа­са­дам раз­гор­ну­ты лан­дшаф­тны парк, які не­ка­ль­кі­мі тэ­ра­са­мі спус­ка­ецца да да­ро­гі. З па­гор­ку ад­кры­ва­ецца від на на­ва­ко­ль­ныя па­лі і вя­лі­кую са­жал­ку, якая над­ае кра­яві­ду асаб­лі­вую ма­ляў­ні­часць.

У роз­ныя ча­сы гэ­ты ма­ёнтак ро­ду Пус­лоў­скіх на­вед­ва­лі та­кія вя­до­мыя ў гіс­то­рыі краю асо­бы, як сла­ву­ты мас­так На­па­ле­он Орда, лі­та­ра­та­ры Ген­рык Сян­ке­віч і Элі­за Ажэш­ка. Сён­ня ў па­ла­цы пра­цяг­ва­юцца ад­на­ўлен­чыя ра­бо­ты, якія ажыц­цяў­ляе ААТ “Брэс­трэс­таў­ра­цыя” пад на­ву­ко­вым кі­раў­ніц­твам архі­тэк­та­ра Ула­дзі­мі­ра Ка­за­ко­ва. Бу­ды­нак, па­шко­джа­ны яшчэ ў га­ды Пер­шай сус­вет­най вай­ны, пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся для раз­мяш­чэн­ня яўрэ­яў з мясц­ова­га ге­та, і ў 1944 го­дзе быў істот­на пан­ішча­ны па­жа­рам, у вы­ні­ку яко­га бы­лі стра­ча­ныя як дэ­та­лі інтэр’еру, так і сце­ны ды дах. Доў­гія га­ды па­лац ста­яў за­кі­ну­тым і за­рас­таў ле­сам, па­куль у 1989 го­дзе не бы­лі рас­па­ча­тыя за­ха­ды па яго па­сту­по­вых рас­чыс­тцы і ад­на­ўлен­ні.

/i/content/pi/cult/872/18489/25.jpgКА­ЛЫС­КА ГЕ­РОЯ

Про­ста на­суп­раць па­ла­ца Пус­лоў­скіх зна­хо­дзіц­ца ся­дзі­ба, якая не­ка­лі на­ле­жа­ла ба­ць­кам та­го са­ма­га Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі — дом так­са­ма быў стра­ча­ны пад­час апош­няй вай­ны, а за ад­бу­до­ву яго ўзя­лі­ся на­па­чат­ку 2000-ых. Лё­сы двух гэ­тых по­мні­каў за­ўжды бы­лі ўза­емаз­вя­за­ны­мі. Та­му, як то­ль­кі ў 2004 го­дзе бы­ло за­вер­ша­нае ад­на­ўлен­не ся­дзі­бы Кас­цю­шак, на­ле­та рэ­стаў­ра­та­ры ўзя­лі­ся ўжо за па­лац Пус­лоў­скіх. Сён­ня ў двух кры­лах бу­дын­ка ўжо дзей­ні­ча­юць рэ­ста­ран і га­тэль, а ў цэн­тра­ль­най час­тцы ад­чы­ні­ла свае дзве­ры для агля­ду пуб­лі­кі так зва­ная бе­лая за­ла. Не­ўза­ба­ве му­сяць быць ад­кры­тыя для на­вед­валь­ні­каў і па­мяш­кан­ні на дру­гім па­вер­се па­ла­ца.

З ган­ку па­ла­ца Пус­лоў­скіх ад­кры­ва­ецца ма­ляў­ні­чы від на Ме­ра­чоў­шчы­ну — фа­ль­ва­рак, якім ва­ло­да­лі Кас­цюш­кі. Ме­на­ві­та тут у 1746 го­дзе з’явіў­ся на свет бу­ду­чы пра­ва­дыр паўстан­цаў. Ля ад­ноў­ле­ных бу­дын­каў Ме­ра­чоў­шчы­ны зна­хо­дзіц­ца і пер­шы ў Бе­ла­ру­сі по­мнік Та­дэ­ву­шу Кас­цюш­ку — ён быў ура­чыс­та ад­кры­ты тут у 2018 го­дзе. А ў са­мім ад­ноў­ле­ным до­ме, які ста­іць на пад­мур­ках ары­гі­на­ль­най ся­дзі­бы, збу­да­ва­най у 1720-ыя, мож­на па­ба­чыць ма­тэ­ры­ялы з архе­ала­гіч­ных рас­ко­пак на тэ­ры­то­рыі фа­ль­вар­ка, а так­са­ма іншыя рэ­чы, што на­гад­ва­юць аб по­бы­це тых ча­соў.

ЗЯМ­НЫЯ СПРА­ВЫ Ў КАС­МІЧ­НЫХ КРА­ЯВІ­ДАХ

На­ступ­ны пры­пы­нак ро­бім у Ру­жа­нах Пру­жан­ска­га ра­ёна, дзе так­са­ма за­ха­ваў­ся цу­доў­ны па­ла­ца­вы ком­плекс, які быў збу­да­ва­ны ў 1784-1786 га­дах і на­ле­жаў ро­ду Са­пе­гаў. Не­ка­лі гэ­та быў цэ­ль­ны ансамбль, які скла­даў­ся з улас­на па­ла­ца, двух ба­ка­вых кар­пу­соў і двух флі­ге­ляў аб­апал бра­мы — усе гэ­тыя бу­дын­кі ўтва­ра­лі сво­еа­саб­лі­вае ка­ль­цо з унут­ра­ным два­ром шы­ры­нёю ў дзве со­тні мет­раў. Маш­таб па­ла­ца­ва­га ком­плек­су ўраж­вае і сён­ня, ха­ця ён быў істот­на пан­ішча­ны пад­час апош­няй вай­ны. Да на­ша­га ча­су па­лац да­йшоў у ру­іна­ва­ным вы­гля­дзе, за­ха­ва­лі­ся так­са­ма ка­ла­на­ды, якія злу­ча­лі яго з ба­ка­вы­мі кар­пу­са­мі, з якіх за­ха­ваў­ся то­ль­кі ўсход­ні, дзе аку­рат ця­пер пра­цяг­ва­юцца рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты. Пры­брам­ныя ж флі­ге­лі ўжо ад­рэс­таў­ра­ва­ныя — у іх раз­меш­ча­ны му­зей, пры­све­ча­ны гіс­то­рыі ком­плек­су і ро­ду Са­пе­гаў. Сто­ячы ся­род ма­ляў­ні­чых ру­інаў па­ла­ца­ва­га два­ра, ляг­чэй уя­віць, што зна­хо­дзіш­ся на іншай пла­не­це, чым па­ве­рыць, што гэ­ты цуд зна­хо­дзіц­ца ў про­стым бе­ла­рус­кім рай­цэн­тры — і, тым не менш, гэ­та факт.

Ван­дру­ючы гэ­ты­мі ва­ко­лі­ца­мі, нель­га не за­ўва­жыць, што сво­еа­саб­лі­вае ка­ль­цо па­ла­цаў і іншых по­мні­каў гіс­то­рыі ды архі­тэк­ту­ры пры­ваб­лі­вае не то­ль­кі ту­рыс­таў, але і мясц­овых жы­ха­роў — так, на­прык­лад, і ў Ко­саў­скім, і ў Ру­жан­скім па­ла­цах мы за­спя­ва­ем ад­ну і тую ж гру­пу — ма­ла­дая па­ра, ві­да­воч­на, вы­ра­шы­ла адзна­чыць ван­дроў­кай па гэ­тых зна­ка­вых аб’ектах сваё вя­сел­ле, і ця­пер з за­да­ва­ль­нен­нем ла­дзіць фо­та­се­сію ля ма­ляў­ні­чых му­роў, па­куль іх гос­ці з ці­ка­вас­цю агля­да­юць тэ­ры­то­рыю па­ла­ца­ва-па­рка­вых ком­плек­саў. А гэ­та свед­чыць аб тым, што вы­сіл­кі рэ­стаў­ра­та­раў ды му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў бы­лі не­да­рэм­ны­мі — з за­кі­ну­тых ды доў­гі час ні­ко­му не­пат­рэб­ных ру­ін па­ла­цы Пус­лоў­скіх ды Са­пег пе­ра­тва­ры­лі­ся сён­ня ў сап­раў­дныя ку­ль­тур­ныя цэн­тры мясц­ова­га жыц­ця, да­па­ма­га­ючы ту­тэй­шым жы­ха­рам ад­чуць по­вязь з улас­ны­мі про­дка­мі і да­лу­ча­ючы іх да агу­ль­най па­мя­ці ра­ней­шых па­ка­лен­няў.

Пры­тым не вар­та за­бы­ваць, што, акра­мя па­ла­ца, ёсць на што па­гля­дзець і ў са­мім мяс­тэч­ку — тут за­ха­ва­лі­ся ба­роч­ная цар­ква, збу­да­ва­ная ў дру­гой па­ло­ве XVIII ста­год­дзя як грэ­ка-ка­та­ліц­кая, з пры­лег­лым бу­дын­кам кляш­та­ра, а так­са­ма ўзве­дзе­ны на па­чат­ку XVII ста­год­дзя па фун­да­цыі кан­цле­ра ВКЛ Льва Са­пе­гі кас­цёл Свя­той Трой­цы. Вар­та звяр­нуць ува­гу і на дзве сі­на­го­гі — ад­на з іх да­йшла да на­шых дзён у вы­гля­дзе ру­іны, а іншая вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца як ад­мі­ніс­тра­тыў­ны бу­ды­нак.

АД­СУТ­НАЯ НО­ТА ДА СЛО­НІМ­СКА­ГА ПА­ЛА­НЭ­ЗУ

На­рэш­це ру­шым у кі­рун­ку Сло­ні­ма. Тут ува­гу вар­та звяр­нуць на­ват на са­му пла­ні­роў­ку гіс­та­рыч­на­га цэн­тра з яго па­кру­час­ты­мі ву­лач­ка­мі, якая скла­ла­ся яшчэ ў ся­рэд­ня­веч­чы. Цэн­тра­ль­ная час­тка го­ра­да мае ха­рак­тэр­ную мес­тач­ко­вую за­бу­до­ву, якая скла­да­ецца, у знач­най сту­пе­ні, з двух-трох­па­вяр­хо­вых ка­мя­ніц кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, по­бач мож­на сус­трэць і пры­кла­ды між­ва­еннай за­бу­до­вы, уз­ве­дзе­най у ча­сы, ка­лі го­рад зна­хо­дзіў­ся ў скла­дзе Поль­шчы — гэ­тыя да­мы ма­юць ры­сы фун­кцы­яна­ліз­му: про­стыя ку­біч­ныя аб’ёмы, скруг­ле­ныя вуг­лы, час­та на фа­са­дзе па­зна­ча­ны год бу­даў­ніц­тва.

Хрыс­ці­янскія хра­мы Сло­ні­ма, збу­да­ва­ныя ў XVII — XVIII ста­год­дзях, да­ўно ад­рэс­таў­ра­ва­ныя і з’яўля­юцца вы­раз­ны­мі архі­тэк­тур­ны­мі да­мі­нан­та­мі го­ра­да. За­не­па­ко­енасць па­куль вы­клі­кае хі­ба што лёс сло­нім­скай сі­на­го­гі, уз­ве­дзе­най у 1642 го­дзе. Ве­ліч­ны ба­роч­ны бу­ды­нак доў­гі час ста­яў за­кі­ну­тым, і то­ль­кі сё­ле­та быў на­бы­ты ў пры­ват­ную ўлас­насць. Ад­нак ці па­чнуц­ца тут блі­жэй­шым ча­сам рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты — па­куль за­ста­ецца пад пы­тан­нем.

ДЗІ­ВА МІЖ ПА­ЛЁЎ

А ў ва­ко­лі­цах Сло­ні­ма, без­умоў­на, вар­та звяр­нуць ува­гу на адзін з най­ці­ка­вей­шых по­мні­каў ста­ра­даў­няй бе­ла­рус­кай архі­тэк­ту­ры — Свя­та-Мі­хай­лаў­скую цар­кву ў вёс­цы Сын­ка­ві­чы Зэ­ль­вен­ска­га ра­ёна. Афі­цый­на яе па­бу­до­ва да­ту­ецца XVI ста­год­дзем, але існуе мер­ка­ван­не, што храм мо­жа быць яшчэ ста­рэй­шым. Так ці іна­чай, гэ­тая цар­ква аб­арон­ча­га ты­пу — адзін з са­мых ран­ніх уз­ораў бе­ла­рус­кай го­ты­кі, якія за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён. Ма­гут­ныя му­ры ды ве­ліч­ныя ве­жы і вы­тан­ча­ны фран­тон не мо­гуць па­кі­нуць ні­ко­га аб­ыя­ка­вым, а са­мо раз­мяш­чэн­не хра­ма ў чыс­тым по­лі ро­біць ура­жан­не ад яго ві­да­ры­су яшчэ мац­ней­шым.

Не менш ураж­вае яшчэ і тое, што на служ­бе ня­дзе­ль­ным ран­кам гэ­тая цар­ква, на па­ру дзя­сят­каў кі­ла­мет­раў ад­да­ле­ная як ад Зэ­ль­вы, так і ад Сло­ні­ма, цал­кам за­поў­не­ная лю­дзь­мі. Та­кое ня­час­та па­ба­чыш у про­стым вяс­ко­вым хра­ме — ві­даць, усё-та­кі не­вы­пад­ко­вае гэ­тае пры­цяг­нен­не не­звы­чай­на­га по­мні­ка, які за­ста­ецца, як і ў ра­ней­шыя ста­год­дзі, мес­цам да­лу­чэн­ня як да гіс­та­рыч­най ды архі­тэк­тур­най, так і да ду­хоў­най спад­чы­ны на­ро­да.