“Бе­лая Ве­жа” як па­літ­ра тэ­атра­ль­ных фар­баў

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Вот как там должно быть: Позна ўвечары 18 верасня былі падведзены вынікі ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Але сэнс гэтага буйнога форуму насамрэч куды шырэйшы, чым вызначэнне лепшых спектакляў і акцёрскіх прац. Бо цяперашні юбілейны фестываль, узяўшы геаграфічны кірунак “на ўсход”, даў магчымасць убачыць суцэльны зрэз развіцця тэатральнага мастацтва краін СНД.

/i/content/pi/cult/870/18434/6.jpgНА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЯ ТЭ­МА

“Бе­лая Ве­жа” па­чы­на­ла­ся ў 1996-м з жа­дан­ня саб­раць раз­ам рус­кія тэ­атры бы­лых са­юзных рэ­спуб­лік, ад­на­віць з імі твор­чыя су­вя­зі. А ка­лі трэ­ба, ака­заць і ме­та­дыч­ную да­па­мо­гу. Вя­до­ма, кож­ная кра­іна, стаў­шы са­ма­стой­най, імкну­ла­ся пад­крэс­ліць на­цы­яна­ль­ныя ры­сы свай­го мас­тац­тва. Гэ­та тэн­дэн­цыя за­ха­ва­ла­ся і сё­ле­та. “Жоў­тае ліс­це” з Ху­джан­да (спе­цы­яль­ны дып­лом за за­ха­ван­не на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый — на­род­най артыс­тцы Та­джы­кіс­та­на Сай­ром Ісо­евай) бы­ло на­сы­ча­на та­джык­скі­мі пес­ня­мі і тан­ца­мі, але ча­му­сь­ці пад... плю­са­вую фа­наг­ра­му — пры тым, што спек­такль па­стаў­ле­ны ў там­тэй­шым тэ­атры муз­ка­ме­дыі, дзе вы­ключ­на ўсе артыс­ты — спе­ва­кі. “А.Л.Ж.И.Р.” з Тбі­лі­сі (спец­дып­лом за шчы­расць гіс­та­рыч­най па­мя­ці), за­сна­ва­ны на да­ку­мен­та­ль­ных ма­тэ­ры­ялах ста­лін­скіх ла­ге­раў, пад­крэс­лі­ваў гру­зін­скае па­хо­джан­не не то­ль­кі “ба­ць­кі на­ро­даў”, але і Бе­рыі. І тым са­мым вы­пра­цоў­ваў не­абход­ную ў та­кіх вы­пад­ках рэ­флек­сію на чор­ныя, не­пры­емныя ста­рон­кі на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі. “Гар­дэ­нія” з Ерэ­ва­на (леп­шы акцёр­скі ансамбль) “мік­шы­ра­ва­ла” на­цы­яна­ль­на-са­цы­яль­ныя ма­ты­вы, рас­кі­да­ныя па ўсім тэк­сце су­час­най поль­скай п’есы, што ста­ві­ла­ся ўжо ў Бе­ла­ру­сі, і спек­такль атры­маў­ся ве­ль­мі армян­скім: са сцэ­наг­ра­фі­яй са­да-аран­жа­рэі і клаў­на­дай-бу­фа­на­дай-экс­цэн­тры­кай, што ад­ця­няе тра­гіч­ны на­пал. Дый фі­на­ль­ны “Дон Кі­хот” тэ­атра Н. Ка­сат­кі­най і У. Ва­сі­лё­ва, які ад­на­ча­со­ва па­чы­наў да­лей­шыя гас­тро­ль­ныя па­ка­зы гэ­та­га ка­лек­ты­ву, успры­маў­ся дэ­ман­стра­цы­яй рас­кру­ча­на­га рас­ійска­га брэн­да (спец­дып­лом за твор­чую ад­да­насць ідэ­алам рус­ка­га кла­січ­на­га ба­ле­та).

А што ж бе­ла­ру­сы? І ў ку­па­лаў­скай “Па­ўлін­цы”, што як гас­ця­вы спек­такль ад­кры­ва­ла фэст яшчэ да яго афі­цый­на­га ад­крыц­ця, і ў “Пане Ка­хан­ку” тэ­атра імя М.Гор­ка­га на­цы­яна­ль­на-гіс­та­рыч­ная тэ­ма ўва­саб­ля­ецца праз да­во­лі тра­ды­цый­нае кас­цю­мі­ра­ва­нае ві­до­віш­ча. “Но­бе­леў­скі ты­дзень” Но­ва­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра не са­мы па­ка­за­ль­ны, але ж зва­рот да су­час­най бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. У “Но­вай зям­лі” Брэс­цка­га тэ­атра ля­лек да звык­ла­га рэ­аліз­му да­да­лі­ся “ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ныя”, надзвы­чай ві­до­віш­чныя ўва­саб­лен­ні по­раў го­ду, пры­род­ных вы­яў, на­ват свя­тых, што быц­цам сы­хо­дзяць з аб­ра­зоў, і ўсё гэ­та цал­кам ад­па­вя­дае бе­ла­рус­кай мен­та­ль­нас­ці. На­рэш­це, “Шлюб з вет­рам” РТБД, пры­зна­ны леп­шым спек­так­лем фес­ты­ва­лю, спля­тае ў ад­ну не­па­дзе­ль­ную по­вязь увесь клу­бок на­цы­яна­ль­ных “ад­ме­цін”: улас­ці­вы айчын­на­му тэ­атру па­чат­ку ХХ ста­год­дзя жанр “аб­ра­ду на сцэ­не”, зва­рот да на­род­на-пе­сен­ных цы­тат, амаль што аб­авяз­ко­вых ледзь не ў кож­ным бе­ла­рус­кім тво­ры, су­час­ная дра­ма­тур­гія на­ша­га Па­ўла Пра­жко, за­сна­ва­ная на “пе­сен­ных цык­лах” (“Ды­джэй Па­вел”, “Два пер­стні”). Але ўсё гэ­та пад­адзе­на праз агу­ль­на­ча­ла­ве­чыя пы­тан­ні ўза­ема­адно­сін па­ка­лен­няў, ген­дар­най пра­бле­ма­ты­кі, жыц­ця і смер­ці, мі­ра і вай­ны, про­стых біб­лей­скіх ісцін і за­па­ве­таў, што ўпіс­ва­юць бе­ла­рус­кую тэ­му ва ўлон­не за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тва роз­ных эпох.

БЕЗ ЖАН­ЧЫН НЕ ПРА­ЖЫЦЬ

Так збег­лі­ся спек­так­лі, што ў цэн­тры фес­ты­ва­лю ака­за­ла­ся жа­но­чая тэ­ма. “Шлюб з вет­рам” — су­пра­цьс­та­янне свяк­ро­ві і ня­вес­ткі. “Тай­на ста­ро­га до­ма” Ула­дзі­мір­ска­га тэ­атра дра­мы — гіс­то­рыя трох сёс­траў (са спа­сыл­кай на Чэ­ха­ва) і іх цё­так-ба­буль. Мю­зікл NoRA “Тэ­атра Пі­ліг­ры­маў” з Іркуц­ка па­вод­ле “Ля­леч­на­га до­ма” Г. Ібсе­на — сы­ход шчас­най, зда­ва­ла­ся б, жан­чы­ны ад му­жа і дзя­цей. “Гар­дэ­нія” — ле­та­піс ча­ты­рох па­ка­лен­няў жан­чын (ба­бу­ля, ма­ці, да­чка, унуч­ка). “Во­се­ньс­кая са­на­та” з Алма-Аты па­вод­ле І. Бер­гма­на — на­ла­джван­не ўза­ема­адно­сін між зна­най пі­яніс­ткай Шар­ло­тай, для якой кар’ера за­ўжды бы­ла на пер­шым мес­цы (леп­шая жа­но­чая ро­ля — Іры­на Леб­сак), і яе да­чка­мі. “Жоў­тае ліс­це” — апо­вед пра раз­ня­во­лен­не ся­лян­скай дзяў­чы­ны-та­джыч­кі. “Лё­вуш­ка” кі­шы­нёў­ска­га тэ­атра “З ву­лі­цы Роз” — успа­мі­ны ге­роя пра дзвюх яго­ных ба­буль: укра­інку і яўрэй­ку. “Вій” Па­лес­ка­га драм­тэ­атра з Пін­ска па п’есе “Пан­нач­ка” Ні­ны Са­дур па­вод­ле Го­га­ля — пе­ра­асэн­са­ва­ная тра­ге­дыя дзяў­чы­ны, апа­на­ва­най чор­ны­мі сі­ла­мі. “Дзень Б” гас­па­да­роў фес­ты­ва­лю — ста­лен­не і раз­вен­чван­не ілю­зій ма­ла­дой рас­ійскай эміг­ран­ткі ў Аме­ры­ку. “А.Л.Ж.И.Р.” — тра­гіч­ныя гіс­то­рыі жо­нак “здрад­ні­каў ра­дзі­мы” з Акмо­лін­ска­га ла­ге­ра. “Бяс­печ­ная но­та” Твор­ча­га аб’яднан­ня “Не­тэ­атр” з Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да — успа­мі­ны жан­чы­ны пра сваё ва­еннае дзя­цін­ства.

Ся­род та­ко­га ба­гац­ця ня­прос­тых жа­но­чых лё­саў апы­ну­ла­ся “Вя­сел­ле ў сты­лі рэ­тра” на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра. Гле­да­чы го­ра­ча пад­трым­лі­ва­лі кож­ны вы­хад на­род­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі На­тал­лі Гай­ды, рас­ійскія ж кры­ты­кі здзіў­ля­лі­ся: ці мо­жа быць акту­аль­ным сён­ня апо­вед пра трох ста­лых, да­во­лі па­спя­хо­вых жан­чын (ад­на з іх — бы­лая пры­ма­дон­на), згод­ных імгнен­на кі­нуць усё і з’ехаць у вёс­ку, дзе пры­бі­ра­ль­ня на ву­лі­цы, за дзяд­ком-жа­ні­хом.

Сап­раў­дны­мі зо­рач­ка­мі на фес­ты­ва­ль­ным не­бас­хі­ле ўспры­ма­лі­ся твор­чыя пра­цы бе­ла­рус­кіх тэ­атраў ля­лек. Да­рэ­чы, пе­ра­мож­ны “Шлюб з вет­рам” ста­ві­ла тая ж ка­ман­да, што пра­ца­ва­ла над “На­тат­ка­мі юна­га ле­ка­ра” ста­ліч­на­га тэ­атра ля­лек (леп­шая муж­чын­ская ро­ля — Дзміт­рый Чуй­коў): рэ­жы­сёр Яўген Кар­няг, мас­так Тац­ця­на Не­рсі­сян, кам­па­зі­тар Кацярына Авер­ка­ва. Дый у іншых па­ста­ноў­ках ад­чу­ва­ла­ся ўздзе­янне ад­па­вед­най эстэ­ты­кі. Тое ж з’яўлен­не Вія ў зга­да­ным пін­скім пра­чы­тан­ні вы­ра­ша­ла­ся праз жу­дас­нае аб­ліч­ча рос­та­вай ля­ль­кі. На жаль, не ве­ль­мі ўда­ла пра­йшоў “Кан­дыд, або Апты­мізм” з Ма­гі­лё­ва, што два з па­ло­вай га­ды та­му пе­ра­мог на Між­на­род­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атра­ль­ным фо­ру­ме “M.@rt.кан­такт”. За гэ­ты час там змя­ніў­ся акцёр­скі склад, што­сь­ці атры­ма­ла­ся кры­ху іна­чай. Але ўсё роў­на ў спек­так­лі ад­чу­ва­лі­ся за­кла­дзе­ныя ў яго ары­гі­на­ль­ныя ідэі рэ­жы­су­ры (Ігар Ка­за­коў), сцэ­наг­ра­фіі і кас­цю­маў (Аляк­сандр Вах­ра­ме­еў), дра­ма­тур­гіч­на­га вы­ра­шэн­ня (інсцэ­ні­роў­ку ра­ма­на Ва­ль­тэ­ра ра­біў Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі).

ДА­ЕШ СІН­ТЭЗ МАС­ТАЦ­ТВАЎ!

Сё­лет­няя “Бе­лая Ве­жа”, па-ра­ней­ша­му па­зі­цы­яна­ва­ная як тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь, яшчэ бо­льш на­стой­лі­ва, чым ка­лі, ру­шы­ла ў бок сін­тэ­зу мас­тац­тваў. Гэ­ты фэст за­ўсё­ды яднаў роз­ныя ві­ды тэ­атраў. Хоць на ця­пе­раш­нім фо­ру­ме не бы­ло ву­ліч­ных спек­так­ляў, які­мі за­ўжды сла­ві­ла­ся “Бе­лая Ве­жа”, але бы­лі прад­стаў­ле­ны мю­зікл, кла­січ­ны і су­час­ныя ба­ле­ты, спек­так­лі тэ­атраў муз­ка­ме­дый і су­цэ­ль­ны шэ­раг скрозь му­зыч­ных спек­так­ляў дра­ма­тыч­ных ка­лек­ты­ваў. Але спра­ва не то­ль­кі ў та­кім “унут­ры­тэ­атра­ль­ным” сін­тэ­зе: улас­на тэ­атра­ль­ная пра­гра­ма спа­лу­ча­ла­ся з да­дат­ко­вы­мі ме­рап­ры­емства­мі — вы­стаў­ка­мі і кан­цэр­та­мі.

У фае пер­ша­га і дру­го­га па­вер­хаў Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы, які за­ўжды вы­сту­паў га­лоў­ным арга­ні­за­та­рам свя­та і асноў­най фес­ты­ва­ль­най ла­ка­цы­яй, раз­гар­ну­ла­ся экс­па­зі­цыя ІV Між­на­род­на­га кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га пла­ка­та. Да­рэ­чы, лаў­рэ­атам дру­гой прэ­міі апы­нуў­ся бе­ла­рус­кі мас­так Юрый Та­рэ­еў — за ад­люс­тра­ван­не “Ка­ра­ля Лі­ра”.

На ўва­хо­дзе ў гля­дзе­ль­ныя за­лы мож­на бы­ло на­быць ад­мыс­ло­выя фес­ты­ва­ль­ныя су­ве­ні­ры, раз­на­стай­ныя вы­ра­бы ра­мес­ні­каў — чым не “Го­рад май­строў”?

У ка­вяр­ні драм­тэ­атра ла­дзі­лі­ся “Тэ­атра­ль­ныя ква­тэр­ні­кі”, дзе артыс­ты спя­ва­лі, му­зы­цы­ра­ва­лі, рас­па­вя­да­лі пра ся­бе, ад­каз­ва­лі на пы­тан­ні. Кож­ны з ве­ча­роў быў пры­све­ча­ны пэў­ным імё­нам. Ад­па­вед­на, пуб­лі­ка ішла не то­ль­кі дзе­ля та­го, каб ад­па­чыць, се­дзя­чы за сто­лі­ка­мі з шам­пан­скім, але і на сус­трэ­чу са свай­мі ўлю­бён­ца­мі. У рам­ках гэ­та­га но­ва­га пра­екту вы­сту­пі­лі Ігар Па­шэч­ка і лаўнж-ду­эт ViKey Project, Улад Фі­лі­паў — з улас­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі і ка­вер-вер­сі­ямі сус­вет­ных хі­тоў. Аса­біс­та я па­тра­пі­ла на Jazz’t Du Et у скла­дзе ва­ка­ліс­ткі Іры­ны Па­шэч­ка і гі­та­рыс­та Мі­ка­лая Сур­ма­ча — і бы­ла пры­емна ўра­жа­на. Ня­зму­ша­ная атмас­фе­ра, што пан­ава­ла ў тэ­атра­ль­ным ба­ры, спа­лу­ча­ла­ся з зу­сім не рэ­ста­ран­най ма­не­рай і не “ква­тэр­на-хат­нім” уз­роў­нем вы­ка­нан­ня: гэ­та бы­ло што­сь­ці на­кшталт пра­ця­гу тых мас­тац­кіх са­ло­наў мі­нуў­шчы­ны (да­стат­ко­ва зга­даць Па­рыж ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя), дзе вы­сту­па­лі леп­шыя па­эты і му­зы­кан­ты. Брэс­цкія артыс­ты шчы­ра дзя­лі­лі­ся тым, што ўпа­да­ба­лі са­мі. А ўдзяч­ныя гле­да­чы згад­ва­лі на­ват бы­лыя спек­так­лі, што да­ўно не ідуць: маў­ляў, пра­спя­вай­це ад­туль пес­ню — вось так, зня­нац­ку. І спя­ва­лі раз­ам з артыс­та­мі, ча­сам пад­каз­ва­ючы ім падза­бы­тыя за 15 га­доў сло­вы.

Яшчэ ад­ной фес­ты­ва­ль­най раз­ынач­кай ста­ла вы­ста­ва “Шлях да сцэ­ны” з во­ль­ным ува­хо­дам для ўсіх ахвот­ных, уклю­ча­ючы вы­пад­ко­вых мі­на­коў, што за­ці­ка­ві­лі­ся ўба­ча­ным біг­бор­дам. Уся­го дзе­сяць тво­раў, але якіх! Зна­ка­мі­ты эскіз кас­цю­ма Жар-птуш­кі Ле­она Бак­ста да ад­на­ймен­на­га ба­ле­та Стра­він­ска­га — і по­бач вы­ява ба­ле­ры­ны, якая гэ­ту парт­ыю тан­ца­ва­ла: “Парт­рэт Та­ма­ры Кар­са­ві­най” Са­ве­лія Со­ры­на — з доў­гай, вы­гну­тай, па­праў­дзе ле­бя­дзі­най шы­яй, што лі­та­ра­ль­на па­глы­нае аго­ле­ныя пле­чы. Ці эскі­зы сцэ­ніч­ных стро­яў усё та­го ж Бак­ста, што ро­дам з Грод­на, да ба­ле­та “Жар­таў­ні­цы” па­вод­ле ка­ме­дыі Га­ль­до­ні: гэ­ты ба­лет на му­зы­ку Скар­ла­ці ста­віў у 1916-м для “Рус­кіх се­зо­наў у Па­ры­жы” Ле­анід Мя­сін — у сты­лі “ма­дэрн у гіс­та­рыч­ных кас­цю­мах”. “Кня­зёў­на” ўра­джэн­ца Брэс­та Дзміт­рыя Сця­лец­ка­га ўво­гу­ле дэ­ман­стру­ецца ўпер­шы­ню ў Бе­ла­ру­сі, а “Каз­ка” і дып­тых “Ба­яры” да­зва­ля­юць пра­са­чыць уз­дзе­янне іка­на­пі­су, якім гэ­ты ску­льп­тар і мас­так так­са­ма за­ймаў­ся, на яго жы­ва­піс­ную ма­не­ру. “Ве­жа Бры­сак” Фрай­біш-Шра­гі Цар­фі­на на­ўпрост аса­цы­юец­ца з ка­мя­нец­кай Бе­лай Ве­жай, што зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лёк ад Брэс­та і да­ла на­зву ўся­му фес­ты­ва­лю (да­рэ­чы, не­ка­то­рыя ра­ней­шыя та­кія фэс­ты ад­кры­ва­лі­ся ля сцен гэ­тай ве­жы і, у пры­ват­нас­ці, у 2001-м — “Но­вай зям­лёй” ві­цеб­ска­га На­цы­яна­ль­на­га драм­тэ­атра імя Яку­ба Ко­ла­са). Кар­ці­на ва­біць і ары­гі­на­ль­на інтэр­прэ­та­ва­най тэх­ні­кай пу­анты­ліз­му, дзе за­мест ма­ле­нь­кіх ка­ля­ро­вых кро­па­чак — да­стат­ко­ва вя­лі­кія “кроп­лі” з раз­мы­ты­мі кра­ямі, і не­ча­ка­ны­мі фар­ба­мі з надзвы­чай акту­аль­ным сён­ня спа­лу­чэн­нем роз­ных ад­цен­няў шэ­ра­га, бэ­за­ва­га, сма­раг­да­ва­га, і не­ве­ра­год­най энер­ге­ты­кай, што ўцяг­вае гле­да­ча ў вір аб­ра­най ка­ла­рыс­ты­кі.

Рап­там пад­ума­ла­ся пра не­ка­то­рую пе­ра­емнасць “Бе­лай Ве­жы” са “Сла­вян­скім ба­за­рам у Ві­цеб­ску”. Але ж там тэ­атра­ль­ная і вы­ста­вач­ная пра­гра­мы — да­да­так да му­зыч­най і спеў­ных кон­кур­саў, а тут — на­адва­рот: спек­так­лі спа­бор­ні­ча­юць у дзі­вос­ным ата­чэн­ні му­зы­кі, жы­ва­пі­су, ды­зай­ну, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, тэ­ма­тыч­на звя­за­ных з тэ­атра­ль­ным. І ві­цеб­скі фэст на­сам­рэч “не ві­на­ва­ты”: пад­обнае яднан­не твор­чых сіл у роз­ных га­лі­нах улас­ці­ва фес­ты­ва­ль­на­му ру­ху ва ўсім све­це. І ў чар­го­вы раз свед­чыць пра ўсю­ды­існасць і шма­таб­ліч­насць не то­ль­кі ўлас­на тэ­атра­ль­най ма­дэ­лі, але і ўся­го фес­ты­ва­ль­на­га раз­віц­ця ў на­шай кра­іне.

 Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"