“…Па­ля­ван­не”? На мас­тац­кія ад­крыц­ці

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

8 ве­рас­ня На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі ад­крые се­зон “Дзі­кім па­ля­ван­нем ка­ра­ля Ста­ха”. Прэм’ерай гэ­та­га спек­так­ля ў ся­рэ­дзі­не лі­пе­ня за­вяр­шаў­ся мі­ну­лы твор­чы ма­ра­фон ка­лек­ты­ва. Опе­ра Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на ста­ла злу­ча­ль­най ніт­кай не то­ль­кі між дву­ма се­зо­на­мі, але і між роз­ны­мі эпо­ха­мі.

/i/content/pi/cult/866/18381/pages-7-S.jpg

Ёсць не­йкая ма­гія ліч­баў у тым, што 89-ы се­зон ад­кры­ва­ецца опе­рай, на­пі­са­най і ўпер­шы­ню па­стаў­ле­най у 89-м — у ча­сы са­вец­кай пе­ра­бу­до­вы, мож­на ска­заць, на дос­віт­ку да­лей­шай Не­за­леж­нас­ці кра­іны. Той спек­такль, пра­тры­маў­шы­ся ў рэ­пер­ту­ары ка­ля чвэр­ці ста­год­дзя, стаў “лі­дарам пра­ка­ту” ся­род бе­ла­рус­кіх опер усіх ча­соў. Але ця­пе­раш­няя прэм’ера — не про­ста но­вая вер­сія сцэ­ніч­на­га пра­чы­тан­ня вя­до­май парт­ыту­ры. Гэ­та яшчэ і шмат у чым но­вая му­зы­ка!

Ула­дзі­мір Со­лтан тра­гіч­на за­гі­нуў у 1997-м, але рэ­жы­сёр Ган­на Ма­тор­ная і ды­ры­жор Андрэй Іва­ноў звя­за­лі­ся з на­шчад­ка­мі, каб ад­на­віць не­ка­то­рыя ня­вы­ка­рыс­та­ныя ра­ней фраг­мен­ты. Спра­ва ў тым, што тво­ры, па­тра­піў­шы ў тэ­атр, звы­чай­на рэ­да­гу­юцца ў ад­па­вед­нас­ці з па­ста­ноў­чай за­ду­май. А гэ­та опе­ра і ўво­гу­ле, мож­на ска­заць, ства­ра­ла­ся ка­лек­тыў­на — пры­бліз­на так, як час­ця­ком ра­бі­ла­ся ў са­вец­кіх тэ­атрах з 1930-х га­доў.

ІДЭЯ СА “...СТАХАМ”

Жа­дан­не звяр­нуц­ца да ад­на­ймен­най апо­вес­ці Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча ўзнік­ла ў за­слу­жа­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі, та­га­час­на­га са­ліс­та тэ­атра Вік­та­ра Ско­ра­ба­га­та­ва. У парт­ыі збі­ра­ль­ні­ка фа­льк­ло­ру Бе­ла­рэц­ка­га ён шмат у чым ува­со­біў ся­бе са­мо­га: не­ўза­ба­ве ства­рыў “Бе­ла­рус­кую ка­пэ­лу”, скі­ра­ва­ную на по­шук, вы­ву­чэн­не і па­пу­ля­ры­за­цыю по­мні­каў ста­ра­даў­няй айчын­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры. А тую ідэю са “…Ста­хам” пад­тры­ма­лі і ў тэ­атры, і ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры, за­мо­віў­шы му­зы­ку ма­ла­до­му на той час кам­па­зі­та­ру Ула­дзі­мі­ру Со­лта­ну — ня­даў­ня­му вы­пус­кні­ку пра­фе­са­ра, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Ана­то­ля Ба­га­ты­ро­ва. Ліб­рэ­тыс­там вы­сту­пі­ла Свят­ла­на Клім­ко­віч. На­пі­са­ныя ста­рон­кі ад­ра­зу пры­но­сі­лі­ся ў тэ­атр для аб­мер­ка­ван­ня, кож­ны вы­каз­ваў аўта­рам за­ўва­гі, про­сь­бы (маў­ляў, зра­бі­це для мя­не так і гэ­так), да­ваў па­ра­ды. Пад­обная пра­кты­ка дае плён ся­род ад­на­дум­цаў. Але на­ша тру­па, уз­рош­ча­ная амаль вы­ключ­на на кла­сі­цы ХІХ ста­год­дзя, ары­ента­ва­ла­ся на тра­ды­цый­ную дра­ма­тур­гіч­на-сты­лё­вую ма­дэль, што і бы­ла та­ды ўва­соб­ле­на.

Як па­ка­за­ла ця­пе­раш­няя прэм’ера, та­га­час­ныя не­рэ­алі­за­ва­ныя кам­па­зі­тар­скія за­ду­мы і на­кі­ды, па­мно­жа­ныя на крэ­атыў­ны па­ста­ноў­чы пад­ыход, да­лі зу­сім іншую опе­ру — ку­ды бо­льш су­час­ную на­ват па сва­ёй дра­ма­тур­гіі.

Спек­такль па­бу­да­ва­ны па за­ко­нах дэ­тэк­ты­ва і на­ват хо­ра­ру. За­мест звык­ла­га опер­на­га рас­кла­ду (экс­па­зі­цыя, за­вяз­ка, ку­ль­мі­на­цыя, раз­вяз­ка) гля­дач ад­ра­зу па­глыб­ля­ецца ў атмас­фе­ру стра­ху, мі­ль­га­цен­ня та­ямні­чых падзей. Рэ­жы­сёр да­дае та­кіх пер­са­на­жаў Ка­рат­ке­ві­ча (вя­до­ма, бяз­моў­ных, бо не да­пі­шаш за кам­па­зі­та­ра іх маг­чы­мыя рэ­плі­кі), як Ма­лы ба­лот­ны ча­ла­век, пры­ві­ды Бла­кіт­най жан­чы­ны. Бо­льш пад­ра­бяз­нае зна­ёмства з га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі ажыц­цяў­ля­ецца не сто­ль­кі праз арыі, ко­ль­кі праз “парт­рэт­ныя” ма­на­ло­гі-раз­ва­гі і ўво­гу­ле ад­кла­дзе­на на дру­гую дзею. Тая па­чы­на­ецца ця­пер не з туж­лі­вай пес­ні се­ля­ні­на Ры­го­ра, а з ві­до­віш­чнай на­род­най сцэ­ны ка­ляд­ных аб­ра­даў. Гэ­ты кан­траст яшчэ бо­льш пад­крэс­лі­вае сім­во­лі­ку кож­най па­ста­ноў­чай дэ­та­лі.

Ця­гам уся­го спек­так­ля на аван­сцэ­не за­ста­юцца га­дзін­ні­кі. Та­ямні­чыя свед­кі, яны быц­цам жы­вуць сва­ім улас­ным жыц­цём: то ідуць, то пры­кід­ва­юцца па­ла­ма­ны­мі, каб по­тым усё роў­на вы­пра­ме­нь­ваць інфер­на­ль­нае свят­ло. І тым са­мым пра­цяг­ва­юць за­да­дзе­ны і вы­тры­ма­ны ў спек­так­лі ду­алізм жы­во­га і мёр­тва­га, пе­ра­дадзе­ны, у тым лі­ку, сіс­тэ­май двай­ні­коў, пры якой не­ка­то­рыя ге­роі ма­юць сваё су­пра­ць­лег­лае ад­люс­тра­ван­не. Стах на парт­рэ­це пе­ра­тва­ра­ецца ў чэ­рап. За­сма­жа­ны вяп­рук у ата­чэн­ні ва­яўні­чых гас­цей Ду­ба­тоў­ка — у шкі­лет, з яко­га тыр­чаць ван­тро­бы. Бер­ман з вы­бе­ле­ным тва­рам — бы жы­вы мяр­цвяк. На­ват час­тка вя­се­ль­на­га аб­ра­ду ў па­чат­ку дру­гой дзеі аса­цы­юец­ца з па­кла­дан­нем у тру­ну.

Доб­ра рас­пра­ца­ва­ны сам архе­тып па­ля­ван­ня, у свой час да­сле­да­ва­ны ў бе­ла­рус­кай му­зы­цы Ра­дас­ла­вай Ала­да­вай. Для яго бо­льш яркай тэм­бра­вай аб­ма­лёў­кі кам­па­зі­тар прад­угле­дзеў ста­ра­даў­нія бе­ла­рус­кія сур­мы — доў­гія па­ляў­ні­чыя тру­бы, што вы­раб­ля­лі­ся з су­цэ­ль­на­га дрэ­ва. Для ця­пе­раш­няй па­ста­ноў­кі іх вы­ра­біў май­стар Алесь Лось, пры гэ­тым у спек­так­лі за­дзей­ні­ча­ны і сур­мы з ра­ней­шай сцэ­ніч­най вер­сіі. Фа­льк­лор­ны стру­мень тра­ды­цый­на спа­лу­ча­ны з тэм­брам жа­лей­кі, змай­стра­ва­най Ула­дзі­мі­рам Пу­зы­нем.

/i/content/pi/cult/866/18381/pages-7-S2.jpg

ГЛЫБЕЙШАЯ ЗА ДЭТЭКТЫЎ

Гэ­та су­пра­цьс­таў­лен­не жы­ват­вор­най, ства­ра­ль­най на­род­най ку­ль­ту­ры і жу­дас­на­га, раз­бу­ра­ль­на­га па­ля­ван­ня пад­адзе­на і вон­ка­ва — праз два роз­ныя аб­ліч­чы ка­ня. Для ся­лян ён — га­лоў­ны кар­мі­ль­ца: і поле ўза­раць, і дроў пры­вез­ці. Не­вы­пад­ко­ва рэ­жы­сёр вы­ве­ла на сцэ­ну сап­раў­дна­га жы­во­га ка­ня — са­ма­га звы­чай­на­га, без ані­якай спе­цы­яль­най вы­праў­кі ды цыр­ка­вой пад­рых­тоў­кі. Кра­на­ль­ны ў сва­ёй без­аба­рон­нас­ці, ён мір­на жуе се­на. Та­кое ра­шэн­не не пры­ха­маць, не да­ні­на мо­дзе, не жа­дан­не ўра­зіць пуб­лі­ку “жы­вё­лі­най з за­апар­ка”, а ключ да раз­умен­ня бо­льш глы­бо­кай за дэ­тэк­тыў ма­ра­ль­на-фі­ла­соф­скай, ду­хоў­най лі­ніі спек­так­ля. А вось уз­бро­ены вер­шнік на ка­ні ня­се не­бяс­пе­ку. Дзі­кае па­ля­ван­не — гэ­та жах­лі­выя ў сва­ёй ве­ліч­нас­ці ме­та­ліч­ныя ску­льп­ту­ры “Вер­шні­кі на дрык­ган­тах”, зроб­ле­ныя Ула­дзі­мі­рам Пі­лі­ным і Кан­стан­ці­нам Кас­цю­чэн­кам, сы­нам па­мер­ла­га га­лоў­на­га мас­та­ка тэ­атра Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­кі. Пад­ве­ша­ныя “між не­бам і зям­лёй”, яны па­во­ль­на ру­ха­юцца, спус­ка­юцца до­лу за сва­ёй ахвя­рай, каб за­гнаць яе ў дрыг­ву.

Той жа хо­лад ме­та­лу — у сцэ­не ба­лю. Мы ба­чым яго быц­цам ва­чы­ма Яноў­скай, та­му і вы­ра­ша­ны ён як жах­лі­вы кар­на­вал. Ні­якай по­бы­та­вай жан­ра­вас­ці, шля­хет­на­га бляс­ку “ве­ча­рын­кі ў па­ла­цы”. Гос­ці — у мас­ках, ва­яўні­чых стро­ях. Ду­ба­тоўк — у мас­цы мя­дзве­дзя. А над усім — тан­цы за кра­та­мі. На та­кое па­ра­ўнан­не на­во­дзяць і ра­шот­кі па­ла­ца­вай ага­ро­джы, і кар­кас ста­ра­даў­няй су­кен­кі, што сціс­кае ге­ра­іню з усіх ба­коў, і яна, бы тая птуш­ка ці за­гна­ны звя­рок, бі­ецца ў клет­цы.

Спек­такль атры­маў­ся шмат­гран­ны, пра­сяк­ну­ты сім­во­лі­кай. Чым да­лей раз­гор­тва­ецца дзея, тым бо­льш ён ма­ду­люе ад дэ­тэк­ты­ву да пры­па­вес­ці. Ад гіс­та­рыч­ных рэ­алій, па­мно­жа­ных на фэн­тэ­зі, — да акту­аль­ных пра­блем су­час­нас­ці. Раз­маў­ляе з гле­да­чом на са­мыя на­ба­ле­лыя тэ­мы — шчы­рас­ці і кры­ва­душ­нас­ці, во­лі і пры­гнё­ту (ма­ра­ль­на­га ці фі­зіч­на­га — не так важ­на), ад­да­нас­ці і здра­ды, ду­хоў­на­га свят­ла і д’яба­льс­кай цем­ры. Хі­ба ўсё пе­ра­лі­чыш? Бо пры дру­гім, трэ­цім пра­гля­дах ад­кры­ва­юцца ўсё но­выя дэ­та­лі, не за­ўва­жа­ныя ра­ней. Дый кож­ны з трох, а то і ча­ты­рох скла­даў артыс­таў уно­сіць раз­ынач­ку, па-свой­му рас­стаў­ляе сэн­са­выя акцэн­ты. А як іна­чай, ка­лі тут на­ват ся­род га­дзін­ні­каў ня­ма двух пад­обных? Кож­ны з іх — ува­саб­лен­не не­паў­тор­най інды­ві­ду­аль­нас­ці, згу­біць якую — не­за­мен­ная стра­та. Што ж та­ды ка­заць пра лю­дзей?

ТРЫВАЛЫ ПАСТУЛАТ

Та­му ў зга­да­ным ду­аліз­ме жы­во­га і мёр­тва­га пе­ра­ма­гае не хто­сь­ці з ге­ро­яў, а са­мое жыц­цё, што аза­рае кож­на­га не­па­доб­нас­цю да іншых. Гэ­ты па­сту­лат спек­так­ля за­ста­ецца тры­ва­лым. Астат­няе — змя­ня­ецца раз­ам з са­мі­мі пер­са­на­жа­мі, ха­рак­тар якіх вы­зна­ча­юць спе­ва­кі.

Так, Але­на Зо­ла­ва і Ула­дзі­мір Гро­маў плён­на раз­ві­ва­юць тэ­му кра­на­ль­на шчы­ра­га вы­ра­та­ва­ль­на­га ка­хан­ня, чым на­блі­жа­юць спек­такль да ме­лад­ра­мы. Мар­та Да­ну­се­віч і Ула­дзі­мір Пят­роў трак­ту­юць уз­ае­ма­адно­сі­ны ге­ро­яў як раў­наз­нач­нае ба­ць­коў­ска-да­чкоў­скае парт­нёр­ства, за­сна­ва­нае на лю­бо­ві і ўза­ема­па­ва­зе. Іх пер­са­на­жы вар­тыя адзін ад­на­го і на­ват у чым­сь­ці пад­обныя: аб­одва мо­гуць сум­ня­вац­ца ў са­бе, але ва­ло­да­юць вя­лі­кім ду­хоў­ным па­тэн­цы­ялам, ма­юць моц­ныя ха­рак­та­ры. Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва і Аляк­сандр Гон­ца, які ня­даў­на з’явіў­ся ў на­шым тэ­атры, “эміг­ры­ра­ваў­шы” на ра­дзі­му па­сля ву­чо­бы і пра­цы ў Рас­іі, ува­саб­ля­юць унут­ра­нае пры­цяг­нен­не ў кла­січ­ным рас­кла­дзе за­па­ло­ха­най ахвя­ры, амаль да­ве­дзе­най да стра­ты роз­уму, і яе аб­арон­цы, не над­та схі­ль­на­га да бур­най пра­явы эмо­цый. Але на ад­крыц­ці се­зо­на Мар­та Да­ну­се­віч бу­дзе спя­ваць з Ула­дзі­мі­рам Гро­ма­вым — зна­чыць, мы ўба­чым яшчэ адзін ва­ры­янт рас­кла­ду ўнут­ры па­ры!

Ве­ль­мі роз­ны­мі атрым­лі­ва­юцца і іншыя ге­роі. Ду­ба­тоўк мо­жа быць як пя­рэ­ва­рат­нем (Дзміт­рый Ша­бе­ця), так і ві­да­воч­ным д’яблам (Сяр­гей Фран­коў­скі). Яго­ны блі­жэй­шы па­плеч­нік Ва­ро­на, за­ка­ха­ны ў Яноў­скую, — як гра­ніч­на жор­сткім (Ста­ніс­лаў Тры­фа­наў), так і на­сам­рэч бо­льш мяк­кім, што імкнец­ца па­ка­заць сваю ад­па­вед­насць сум­неў­най кам­па­ніі (Андрэй Ся­лю­цін). Све­ці­ло­віч — як го­ра­ча за­ка­ха­ным (Та­рас Пры­сяж­нюк), так і кры­ху са­ма­ўлю­бё­ным, у чым­сь­ці са­ма­на­дзей­ным (Аляк­сандр Міх­нюк) ці ўво­гу­ле “пра­зрыс­та” тон­кім інтэ­лі­ген­там, здо­ль­ным ха­ваць па­чуц­ці ў ду­шы, не рас­плёс­ква­ючы іх на пуб­лі­ку (Юрый Га­ра­дзец­кі). Ры­гор па­ўстае і про­стым бе­ла­рус­кім се­ля­ні­нам, муд­расць яко­га за­сна­ва­на на ба­га­тым жыц­цё­вым во­пы­це (Аляк­сандр Ке­да), і зу­сім ня­прос­тым ча­ла­ве­кам, з яко­га мог бы ўзрас­ці да­пыт­лі­вы да­след­чык (Андрэй Ва­лен­цій).

Але ў гэ­тым се­зо­не мы ўба­чым не то­ль­кі но­выя спа­лу­чэн­ні скла­ду са­ліс­таў, але і іншых ды­ры­жо­раў за пу­ль­там. Так, па­ка­зы ў ве­рас­ні і кас­трыч­ні­ку пра­вя­дзе Ула­дзі­мір Ава­док. А гэ­та зна­чыць, што, маг­чы­ма, нас ча­ка­юць но­выя ці­ка­выя дэ­та­лі, бо кож­ны інтэр­прэ­та­тар, на­ват аб­апі­ра­ючы­ся на рас­пра­ца­ва­ны ва­ры­янт, уно­сіць што­сь­ці сваё. Ад­крыц­ці пра­цяг­ва­юцца!

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"