Ура­та­ваць і не на­шко­дзіць

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Вы­яўлен­не, за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыя не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей да­ўно зра­бі­лі­ся важ­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці ў айчын­най га­лі­не ахо­вы спад­чы­ны. Сён­ня стаў­ка ў пра­мо­цыі гіс­та­рыч­на­га на­быт­ку Бе­ла­ру­сі ў све­це ро­біц­ца аку­рат на жы­выя тра­ды­цыі, якія не ма­юць ана­ла­гаў у іншых на­ро­даў аль­бо за­ха­ва­лі­ся ў на­шай кра­іне ў най­­больш аўтэн­тыч­ным вы­гля­дзе. З які­мі вы­клі­ка­мі і ры­зы­ка­мі су­ты­ка­юцца жы­вая спад­чы­на Бе­ла­ру­сі і яе за­ха­ва­ль­ні­кі?

Грун­тоў­ная прэ­зен­та­цыя бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый ва ўсім све­це не­маг­чы­мая без плён­най дзей­нас­ці, якая му­сіць па­чы­нац­ца ўнут­ры кра­іны яшчэ на рэ­гі­яна­ль­ным уз­роў­ні. Каб да­нес­ці да су­пра­цоў­ні­каў на мес­цах усе асаб­лі­вас­ці пра­цы з тра­ды­цы­ямі і іх но­сь­бі­та­мі, рэ­гу­ляр­на ла­дзяц­ца сус­трэ­чы, на якіх спе­цы­яліс­ты з усёй кра­іны мо­гуць падзя­ліц­ца дос­ве­дам сва­ёй ра­бо­ты ў гэ­тай га­лі­не і атры­маць каш­тоў­ныя па­ра­ды. 26 жніў­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў ад­быў­ся што­га­до­вы рэ­спуб­лі­кан­скі на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ны се­мі­нар, пры­све­ча­ны ана­лі­зу эфек­тыў­нас­ці вы­ка­нан­ня кан­вен­цыі UNESCO аб ахо­ве не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ў меж­ах пад­рых­тоў­кі чар­го­вай пе­ры­ядыч­най на­цы­яна­ль­най спра­ваз­да­чы.

Як адзна­чы­ла на­ча­ль­нік упраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ля Хвір, ко­ль­касць не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей, уне­се­ных у Дзяр­жаў­ны спіс, імклі­ва па­вя­ліч­ва­ецца, сён­ня іх на­ліч­ва­ецца ўжо сто пя­ць­дзя­сят пяць. Рас­це прад­стаў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і ў спі­сах UNESCO — у Рэ­прэ­зен­та­тыў­ны спіс не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны ча­ла­вец­тва ўклю­ча­ныя та­кія эле­мен­ты, як Буд­слаў­скі фэст і ку­ль­ту­ра ляс­но­га бор­тніц­тва, а ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, якая па­тра­буе тэр­мі­но­вай ахо­вы, — аб­ра­ды “Ка­ляд­ныя ца­ры” і “Юраў­скі ка­ра­год”. Асаб­лі­вая ад­каз­насць за за­ха­ван­не не­ма­тэ­ры­яль­ных ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей кла­дзец­ца на рэ­гі­ёны, у якіх існу­юць гэ­тыя пра­явы на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры.

ДВА СПІ­СЫ, ДВА ЛЁ­СЫ

/i/content/pi/cult/866/18378/pages-4-S.jpgДы­рэк­тар фон­ду «Ку­ль­тур­ная спад­чы­на і су­час­насць», член На­цы­яна­ль­най ка­мі­сіі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях UNESCO Ала Сташ­ке­віч рас­па­вя­ла аб ажыц­цяў­лен­ні пра­гра­мы пад­трым­кі су­по­ль­нас­ці но­сь­бі­таў вяс­но­ва­га аб­ра­ду “Юраў­скі ка­ра­год” у вёс­цы Па­гост Жыт­ка­віц­ка­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. Гэ­ты эле­мент у 2019 го­дзе ўвай­шоў у спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны UNESCO, якой па­тра­бу­ецца тэр­мі­но­вая ахо­ва.

Як пад­крэс­лі­ла да­клад­чы­ца, ме­на­ві­та гэ­ты спіс з’яўля­ецца га­лоў­ным інстру­мен­там ахо­вы не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны, бо ў яго ўва­хо­дзяць, як пра­ві­ла, эле­мен­ты, якія ма­юць ве­ль­мі кан­крэт­ныя ла­ка­цыі, рас­паў­сю­джа­ныя ў не­вя­лі­кіх су­по­ль­нас­цях. Ахо­ва та­кіх пра­яў не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны за­бяс­печ­ва­ецца шэ­ра­гам да­ку­мен­таў — акра­мя Усе­агу­ль­най дэк­ла­ра­цыі аб ку­ль­тур­най раз­на­стай­нас­ці, гэ­та так­са­ма і На­гой­скі пра­та­кол аб аб­аро­не пра­воў но­сь­бі­таў ге­не­тыч­ных рэ­сур­саў і тра­ды­цый­ных ве­даў і пра­ктык, і Кан­вен­цыя аб бі­яраз­нас­тай­нас­ці, у якой згад­ва­ецца аб існа­ван­ні тра­ды­цый­ных ве­даў і пра­ктык, звя­за­ных з ге­не­тыч­ны­мі рэ­сур­са­мі, пад які­мі раз­уме­ецца су­куп­насць усіх жы­вых арга­ніз­маў. Та­кім чы­нам, з ге­не­тыч­ны­мі рэ­сур­са­мі звя­за­ныя та­кія тра­ды­цый­ныя пра­кты­кі, як бор­тніц­тва, траў­ніц­тва, ры­ба­лоў­ства і г.д.

Дру­гі па важ­нас­ці інстру­мент — Рэ­прэ­зен­та­тыў­ны спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ча­ла­вец­тва. У яго ўва­хо­дзяць, як пра­ві­ла, тыя эле­мен­ты, якім знік­нен­не па­гра­жае не ў гэт­кай сту­пе­ні і якія ма­юць бо­льш шы­ро­кае рас­паў­сю­джан­не, на­ват на ўзроў­ні ўсёй кра­іны. Та­кія эле­мен­ты час­та ро­бяц­ца на­цы­яна­ль­ны­мі брэн­да­мі — як пры­кла­ды ў на­шых умо­вах мож­на зга­даць тра­ды­цыі са­ло­мап­ля­цен­ня аль­бо вы­ці­нан­кі. Тым не менш та­кое маш­таб­нае брэн­дзі­ра­ван­не ча­сам па­гра­жае за­ха­ван­ню ла­ка­ль­ных ад­мет­нас­цей — ка­лі ўні­фі­ка­ва­ная тра­ды­цыя збе­ра­га­ецца на агу­ль­на­на­цы­яна­ль­ным уз­роў­ні, але раз­ам з тым губ­ля­юцца яе мясц­овыя асаб­лі­вас­ці.

ЮРАЎ­СКА­МУ ФЕСТЫВАЛЮ БЫЦЬ?

Аб­рад “Юраў­скі ка­ра­год” з’яўля­ецца ад­ной з пер­шых пра­яў не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны, што бы­лі ўклю­ча­ныя ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей. Ці­ка­ва, што ана­ла­гіч­ныя аб­ра­ды ёсць у Ма­ке­до­ніі, Сла­ва­кіі, Сер­біі і на­ват у лу­жыц­кіх сер­баў — сла­вян, якія жы­вуць у Гер­ма­ніі ў ва­ко­лі­цах Дрэз­дэ­на. Тым не менш з усіх сла­вян­скіх кра­ін ме­на­ві­та ў Бе­ла­ру­сі за­ха­ваў­ся най­бо­льш арха­ічны ва­ры­янт гэ­та­га аб­ра­ду.

Для рас­пра­цоў­кі эфек­тыў­най стра­тэ­гіі за­ха­ван­ня эле­мен­ту быў да­сле­да­ва­ны рэ­гі­ён, у якім рас­паў­сю­джа­ны аб­рад, вы­ву­ча­ны па­тэн­цы­ял раз­віц­ця, з мэ­тай вы­ра­шэн­ня цэ­ла­га шэ­ра­га пра­блем, з які­мі су­ты­ка­ецца су­по­ль­насць но­сь­бі­таў тра­ды­цыі, — эка­ла­гіч­ных, дэ­маг­ра­фіч­ных, пра­цаў­лад­ка­ван­ня мо­ла­дзі. З мэ­тай інвен­та­ры­за­цыі не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ужо ад­бы­ла­ся су­мес­ная экс­пе­ды­цыя Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, вы­ні­кі якой ця­пер апра­цоў­ва­юцца і ўжо свед­чаць аб вы­дат­ным па­тэн­цы­яле да­сле­да­ва­на­га рэ­гі­ёна.

На на­ступ­ны год тут за­пла­на­ва­ная дзей­насць Лет­няй сту­дэн­цкай шко­лы, што да­зво­ліць актыў­на ўклю­чыць мо­ладзь у дзей­насць па за­ха­ван­ні мясц­овых тра­ды­цый. Для па­пу­ля­ры­за­цыі “Юраў­ска­га ка­ра­го­да” на 2022 год так­са­ма пла­ну­ецца пра­вя­дзен­не ў вёс­цы Па­гост фес­ты­ва­лю не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, мяр­ку­ецца, што ту­ды бу­дуць за­про­ша­ныя для ўдзе­лу прад­стаў­ні­кі іншых сла­вян­скіх на­ро­даў, якія так­са­ма ма­юць свае ад­мет­ныя тра­ды­цыі свят­ка­ван­ня дня свя­то­га Юрыя.

ВІР­ТУ­АЛЬ­НАЯ СПАД­ЧЫ­НА

Га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га ад­дзе­ла Брэс­цкай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі імя Мак­сі­ма Гор­ка­га Ка­ця­ры­на Ба­ры­сюк рас­па­вя­ла аб па­пу­ля­ры­за­цыі твор­час­ці на­род­ных мас­та­коў на пры­кла­дзе ства­рэн­ня элек­трон­на­га рэ­сур­су «Іван Суп­рун­чык. Ад сло­ва да дрэ­ва». У 2020 го­дзе ў рам­ках адзна­чэн­ня Го­да ма­лой ра­дзі­мы Брэс­цкая аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка і ўпраў­лен­не ку­ль­ту­ры Брэс­цка­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та іні­цы­ява­лі пра­вя­дзен­не кон­кур­су па ства­рэн­ні вір­ту­аль­ных пра­ектаў кра­язнаў­ча­га на­прам­ку, на якім Сто­лін­ская цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка прад­ста­ві­ла зга­да­ны элек­трон­ны інфар­ма­цый­на-кра­язнаў­чы рэ­сурс, пры­све­ча­ны спад­чы­не на­род­на­га май­стра і сла­ву­та­га разь­бя­ра, біб­лі­ятэ­ка­ра і этног­ра­фа.

Май­стар пра­цуе ў та­кіх ві­дах вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, як стан­ко­вая ды ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­ная ску­льп­ту­ра і гра­фі­ка. Элек­трон­ны рэ­сурс, пры­све­ча­ны твор­час­ці Іва­на Суп­рун­чы­ка, змяш­чае яго бі­ягра­фіч­ныя звес­ткі, этнаг­ра­фіч­ныя ма­тэ­ры­ялы, саб­ра­ныя ім, біб­лі­ягра­фію, фо­та­здым­кі, аўдыя- і ві­дэ­ама­тэ­ры­ялы, а так­са­ма гіс­то­рыю Цэн­тра драў­ля­най ску­льп­ту­ры ў вёс­цы Це­раб­лі­чы Сто­лін­ска­га ра­ёна, які ўзна­ча­ль­вае разь­бяр. Азна­ёміц­ца з рэ­сур­сам мож­на на сай­це Брэс­цкай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі. Сён­ня ад­дзе­лам ку­ль­ту­ры Сто­лін­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та вя­дзец­ца ра­бо­та па ўклю­чэн­ні ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны эле­мен­та “Твор­часць Іва­на Пі­лі­па­ві­ча Суп­рун­чы­ка”. Пэў­най пра­бле­май, ад­нак, за­ста­ецца ад­сут­насць за­бес­пя­чэн­ня ў гэ­тым вы­пад­ку пе­ра­емнас­ці, бо май­стар не мае па­сля­доў­ні­каў, якія пе­ра­ня­лі б яго ўмен­ні.

ЗНАЙ­СЦІ БА­ЛАНС

У сфе­ры за­ха­ван­ня не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны яшчэ за­ста­ецца ба­га­та акту­аль­ных пы­тан­няў, вы­ра­шэн­не якія па­тра­буе грун­тоў­най пра­цы. Не­абход­нае па­вы­шэн­не да­свед­ча­нас­ці ўдзе­ль­ні­каў мясц­овых су­по­ль­нас­цей аб тра­ды­цы­ях, якія існу­юць у мес­цы іх жы­хар­ства, за­бес­пя­чэн­не пе­ра­емнас­ці тра­ды­цый­ных умен­няў і на­вы­каў, за­ахвоч­ван­не мо­ла­дзі да ўклю­чэн­ня ў спра­ву збе­ра­жэн­ня жы­вой спад­чы­ны.

Устой­лі­ва­му раз­віц­цю і за­ха­ван­ню не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей у мясц­інах іх бы­та­ван­ня мо­жа істот­на спры­яць вы­ка­рыс­тан­не ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­ялу — але пры ўмо­ве, што срод­ка­мі, на­кі­ра­ва­ны­мі на пад­тры­ман­не той ці іншай тра­ды­цыі, му­сяць ка­рыс­тац­ца ме­на­ві­та іх но­сь­бі­ты і за­ха­ва­ль­ні­кі, удзе­ль­ні­кі мясц­овых су­по­ль­нас­цей. Раз­ам з тым вар­та па­мя­таць і аб ры­зы­ках, якія мо­жа не­сці па­пу­ля­ры­за­цыя жы­вой спад­чы­ны, і па­збя­гаць яе фа­льк­ла­ры­за­цыі, ка­мер­цы­ялі­за­цыі ды брэн­дзі­ра­ван­ня. Не­ма­тэ­ры­яль­ная спад­чы­на па­тра­буе да­лі­кат­на­га стаў­лен­ня, і за­ха­ваць яе маг­чы­ма ад­но су­по­ль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі не то­ль­кі но­сь­бі­таў аль­бо ра­бот­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры, ад­ука­цыі ці срод­каў ма­са­вай інфар­ма­цыі, але вы­сіл­ка­мі ўся­го гра­мад­ства.