Падчас свята можна было прадэгуставаць, а таксама набыць малочную прадукцыю ад мясцовых гаспадынь, ад прыватнай гаспадаркі “Смаката” і Слонімскага вытворчага цэха Шчучынскага масласырзавода.
Былі адзначаны лепшыя работнікі малочна-таварнай фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Суворава. Траім перадавікам падаравалі стокілаграмовых бычкоў.
Ладзіліся конкурсы “Малочная гаспадыня”, “Мая лепшая кароўка”… Працавалі гандаль, атракцыёны, фотазона. Калектывы мастацкай самадзейнасці раёна падрыхтавалі канцэрт.
Ганна ПАНАШЧЫК, загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.