Ад­на сям’я ў ад­ным ВНУ

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Цу­ды зда­ра­юцца не то­ль­кі на Но­вы год ці Рас­тво, але і пер­ша­га ве­рас­ня. Ме­на­ві­та ў пер­шы во­се­ньс­кі дзень у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў пры­сту­пі­лі да ву­чо­бы, ся­род мно­гіх іншых на­ву­чэн­цаў, тры ад­мет­ныя пер­ша­кур­сні­кі — Аляк­сандр Фё­да­ра­віч і Ка­ця­ры­на Мі­хай­лаў­на Ра­нь­ша­вы, а так­са­ма іх ста­рэй­шая да­чка Дар’я.

/i/content/pi/cult/866/18374/pages-3-S.jpgНа­ту­ра­ль­на, усе тры чле­ны ад­ной сям’і бу­дуць ву­чыц­ца на роз­ных фа­ку­ль­тэ­тах і на роз­ных спе­цы­яль­нас­цях. Так, ся­мей­ная па­ра пла­нуе атрым­лі­ваць вы­шэй­шую ад­ука­цыю на фа­ку­ль­тэ­це за­воч­на­га на­ву­чан­ня па спе­цы­яль­нас­ці “На­род­ная твор­часць (на­род­ныя ра­мёс­твы)”, а іх да­чка — на дзён­ным ад­дзя­лен­ні на фа­ку­ль­тэ­це ку­ль­ту­ра­ло­гіі і са­цы­яку­ль­тур­най дзей­нас­ці па спе­цы­яль­нас­ці “Са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ная дзей­насць”. Вар­та да­даць, што ўсе трое пер­ша­кур­сні­каў па­сту­пі­лі не на плат­нае, а ме­на­ві­та на бю­джэт­нае на­ву­чан­не.

Да­рэ­чы, у На­ва­по­лац­ку, дзе пра­жы­вае сям’я Ра­нь­ша­вых, пра бу­ду­чае па­ступ­лен­не ба­ць­коў і да­чкі ў ад­ну ВНУ ніх­то не ве­даў.

— Мы ні­ко­му не ка­за­лі пра тое, што раз­ам з да­чкой збі­ра­емся сё­ле­та па­сту­паць у БДУКМ, вы­ра­шы­лі за­ха­ваць та­ямні­цу, — адзна­чыў “К” Аляк­сандр Ра­нь­шаў. — Але ця­пер, па­сля за­лі­чэн­ня ва ўні­вер­сі­тэт, нас він­шу­юць усе, пры­чым і сяб­ры, і су­се­дзі, і зна­ёмыя на пра­цы. Што і ка­заць, гэ­та ве­ль­мі пры­емна!

Аляк­сандр і Ка­ця­ры­на Ра­нь­ша­вы са сфе­рай ку­ль­ту­ры звя­за­ны, да сло­ва, не пер­шы год — яшчэ ў да­лё­кім 2000 го­дзе яны скон­чы­лі Ві­цеб­скае ву­чы­ліш­ча мас­тац­тваў па спе­цы­яль­нас­ці “Жы­ва­піс”. І вось ужо ка­ля 15 га­доў за­йма­юцца ды­зай­нам мэб­лі і інтэ­р’е­ру, пра­цу­ючы на прад­пры­емстве “Мас­так-Сэр­віс” у На­ва­по­лац­ку.

— Так скла­ла­ся сі­ту­ацыя, што атры­маць вы­шэй­шую ад­ука­цыю па роз­ных пры­чы­нах нам, ба­ць­кам, не ўда­ло­ся, але гэ­та бы­ло на­шай да­ўняй ма­рай, — ка­жа Аляк­сандр Ра­нь­шаў. — Мы раз­ам з да­чкой сё­ле­та на­ве­да­лі “Дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй у БДУКМ”, дзе і па­чу­лі пра ка­фед­ру на­род­на­га дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Та­ды Дар’я, якая ха­це­ла на­ву­чац­ца на спе­цы­яль­нас­ці “Са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ная дзей­насць”, і пра­па­на­ва­ла па­спра­ба­ваць па­сту­паць ва ўні­вер­сі­тэт усім раз­ам, што мы, улас­на ка­жу­чы, і зра­бі­лі.

Па сло­вах Аляк­сан­дра Ра­нь­ша­ва, і яму, і жон­цы па­ста­янна хо­чац­ца ства­раць што-не­будзь сва­імі ру­ка­мі, а дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва, на­род­ныя ра­мёс­твы — гэ­та ме­на­ві­та той від дзей­нас­ці, які ве­ль­мі бліз­кі ім і да­па­ма­гае рас­крыць у по­ўнай ме­ры ўлас­ны твор­чы па­тэн­цы­ял.

Што ж, як ка­жуць, ву­чыц­ца ні­ко­лі не по­зна, на­ват у ста­лым уз­рос­це. А ка­лі яшчэ ад па­спя­хо­вай ву­чо­бы за­ле­жыць здзяй­снен­не тва­ёй да­ўняй ма­ры, дык на­ву­чан­не ро­біц­ца на­шмат ляг­чэй­шым і ці­ка­вей­шым.

Да­рэ­чы, Ка­ця­ры­на Мі­хай­лаў­на ў во­ль­ны ад пра­цы час ро­біць рос­піс адзен­ня, а так­са­ма вя­дзе свой блог у са­цы­яль­ных сет­ках. Ёсць сваё хо­бі і ў Аляк­сан­дра Фё­да­ра­ві­ча, які, акра­мя ды­зай­ну, за­йма­ецца жы­ва­пі­сам і мае ў сва­ёй мас­тац­кай ка­лек­цыі ўжо дзя­сят­кі ўлас­на зроб­ле­ных кар­цін. Так што твор­чыя па­мкнен­ні гэ­тых двух та­ле­на­ві­тых лю­дзей здаў­на ўва­саб­ля­юцца ў рэ­аль­нас­ці. І, што ве­ль­мі ве­ра­год­на і зра­зу­ме­ла, ро­бяц­ца пры­кла­дам для іх дзя­цей.

Да сло­ва, як па­ве­дам­ля­ецца на сай­це БДУКМ, сям’я Ра­нь­ша­вых пад­час пра­вя­дзен­ня ўступ­ных вы­пра­ба­ван­няў вы­гля­да­ла про­ста бліс­ку­ча. Кож­ны з чле­наў сям’і прад­эман­стра­ваў глы­бо­кія ве­ды пра­грам­на­га ма­тэ­ры­ялу, а так­са­ма да­ска­на­ла вы­ка­наў экза­ме­на­цый­ныя за­дан­ні на кож­ным з трох эта­паў па дыс­цып­лі­не “Твор­часць”, вы­явіў­шы грун­тоў­ныя на­вы­кі і ўмен­ні ў да­дзе­най га­лі­не твор­чай дзей­нас­ці.

Рэ­ктар уні­вер­сі­тэ­та На­тал­ля Кар­чэў­ская аса­біс­та па­він­ша­ва­ла ўсіх чле­наў твор­чай сям’і Ра­нь­ша­вых з па­ступ­лен­нем у БДУКМ і па­жа­да­ла по­спе­хаў у ву­чо­бе. Ця­пер пе­рад імі, як і пе­рад со­тня­мі іншых пер­ша­кур­сні­каў БДУКМ, ад­кры­ты ўсе да­ро­гі да на­ву­чан­ня і да но­вых по­спе­хаў у твор­час­ці.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"