Твор­чая зме­на Го­ме­льш­чы­ны

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Го­ме­льс­кая воб­ласць мае шы­ро­ка раз­ві­тую сет­ку ўста­ноў па­чат­ко­вай мас­тац­кай ад­ука­цыі, у якую ўва­хо­дзяць шэс­ць­дзя­сят дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў і шэс­ць­дзя­сят пяць фі­лі­ялаў, у ся­мі­дзе­ся­ці дзе­вя­ці на­се­ле­ных пун­ктах і агра­га­рад­ках фун­кцы­яну­юць кла­сы дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў.

У 2020 го­дзе па­ча­лі пра­цу шэсць но­вых кла­саў, з іх ча­ты­ры му­зыч­ныя, кла­сы вы­яўлен­ча­га і ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Раз­ам з тым, на­ме­ці­ла­ся тэн­дэн­цыя ска­ра­чэн­ня ад­крыц­ця но­вых ад­дзя­лен­няў і кла­саў і за­крыц­ця ўжо існу­ючых (за тры га­ды ад­кры­ла­ся двац­цаць ча­ты­ры но­выя кла­сы і ад­дзя­лен­ні, за­чы­ні­ла­ся ча­тыр­нац­цаць фі­лі­ялаў і кла­саў.

План пры­ёму ў ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы вы­ка­на­ны. З 1862 вы­пус­кні­коў дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў 2018 го­да пра­цяг­ну­лі атрым­лі­ваць пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю 210 ча­ла­век (11,3%), з іх у ка­ле­джы Го­ме­льс­кай воб­лас­ці па­сту­пі­лі 158, а ў іншыя ССНУ і ВНУ — 52 ча­ла­ве­кі.

Ад­ука­цый­ны пра­цэс у ДШМ за­бяс­печ­ва­юць ты­ся­ча васем­сот на­стаў­ні­каў.

У рам­ках асноў­най аду­ка­цый­най дзей­нас­ці ў ка­ле­джах Го­ме­льс­кай воб­лас­ці рэ­алі­зу­юцца пра­гра­мы дзяр­жаў­на­га стан­дар­ту ся­рэд­няй пра­фе­сій­най аду­ка­цыі па 17 спе­цы­яль­нас­цях.

У бя­гу­чым го­дзе ў ка­ле­джы воб­лас­ці пры­ня­та 219 ча­ла­век, у тым лі­ку на плат­най асно­ве — 22, на за­воч­ную фор­му на­ву­чан­ня — ча­ты­ры ча­ла­ве­ка. План пры­ёму ў ССНУ вы­ка­на­ны на 100%.

У Го­ме­льс­кай воб­лас­ці рэ­алі­зу­юцца па­спя­хо­выя твор­чыя пра­екты — што­га­до­выя кон­кур­сы і фес­ты­ва­лі, іні­цы­ява­ныя і арга­ні­за­ва­ныя дзі­ця­чы­мі шко­ла­мі мас­тац­тваў і ка­ле­джа­мі. Са­мым яркім і аўта­ры­тэт­ным з’яў­ля­ецца Між­на­род­ны дзі­ця­чы кон­курс «Му­зы­ка надзеі», які з-за пан­дэ­міі не ад­быў­ся, і пе­ра­не­се­ны на сне­жань бя­гу­ча­га го­да ў на­мі­на­цыі «ду­ха­выя і ўдар­ныя інстру­мен­ты».

На ба­зе ка­ле­джаў пра­во­дзяц­ца твор­чыя спа­бор­ніц­твы, якія доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ся­бе. У Го­мель і Ма­зыр з’яз­джа­юцца кан­кур­сан­ты з роз­ных рэ­гі­ёнаў рэ­спуб­лі­кі і воб­лас­ці: яны ўдзе­ль­ні­ча­юць у ад­кры­тым кон­кур­се дзі­ця­чай і мо­ла­дзе­вай твор­час­ці «Квiт­ней, мая зям­ля», у кон­кур­се дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва «У ча­кан­ні ка­ляд­ных цу­даў». За га­ды свай­го існа­ван­ня кон­курс «Май­стар» за­няў тры­ва­лае мес­ца ў мас­тац­кім ася­род­дзі і стаў сво­еа­саб­лі­вай кроп­кай пры­цяг­нен­ня для са­ма­вы­яўлен­ня та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Го­ме­льс­кі мас­тац­кі ка­ледж вы­сту­піў арга­ні­за­та­рам пра­вя­дзен­ня жы­ва­піс­на­га пле­нэ­ра «Фар­бы ма­ёй зям­лі», які сё­ле­та прай­шоў на ба­зе Пет­ры­каў­ска­га ра­ёна.

У рам­ках 100-год­дзя ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Н.Ф. Са­ка­лоў­ска­га арга­ні­за­ва­ныя кон­кур­сы вы­ка­наў­цаў на струн­на-смыч­ко­вых і струн­на-шчып­ко­вых інстру­мен­тах, кон­курс фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі, ба­яніс­таў і акар­дэ­аніс­таў, вы­ка­наў­цаў на ду­ха­вых і ўдар­ных інстру­мен­тах, ва­ка­ль­ных, інстру­мен­та­ль­ных і джа­за­вых ансам­бляў. Вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­кае твор­чы пра­ект «Спеў­ная ака­дэ­мія».

Пры­ваб­ны­мі для му­зы­каў ста­лі што­га­до­вы кон­курс му­зыч­на-вы­ка­наў­ча­га май­стэр­ства для вы­пус­кні­коў дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў і кон­курс ва­ка­ль­на-ха­ра­вой твор­час­ці «Вя­сёл­ка, якая спя­вае» на ба­зе Ма­зыр­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа.

Што­год бо­льш за 50% на­ву­чэн­цаў уста­ноў аду­ка­цыі пры­ма­юць удзел у кон­кур­сах роз­на­га ўзроў­ню.

У мі­ну­лым го­дзе агу­лам бы­ло за­ва­ява­на 2967 дып­ло­маў лаў­рэ­атаў, з іх 1912 — лаў­рэ­атаў між­на­род­ных і 466 рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў.

Сваё асаб­лі­вае мес­ца за­ймае і пра­вя­дзен­не аб­лас­ных се­мі­на­раў ды май­стар-кла­саў. З мэ­тай па­вы­шэн­ня ўзроў­ню пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пед­аго­гаў ад­бы­лі­ся аб­лас­ныя се­мі­на­ры па пра­бле­мах вы­кла­дан­ня су­час­най ха­рэ­агра­фіі і эстрад­на­га тан­ца, па акту­аль­ных пы­тан­нях му­зыч­най пед­аго­гі­кі і вы­ка­на­ль­ніц­тва, па но­вых фор­мах дыс­тан­цый­най пра­цы з на­ву­чэн­ца­мі ва­ка­ль­на-ха­ра­вых дыс­цып­лін, асаб­лі­вас­цях вы­кла­дан­ня дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва.

У ДШМ і ССНУ пра­цуе 617 твор­чых ка­лек­ты­ваў, з лі­ку на­ву­чэн­цаў — 455, з лі­ку на­стаў­ні­каў — 162. Асаб­лі­вы го­нар прад­стаў­ля­юць твор­чыя ка­лек­ты­вы са зван­ня­мі “на­род­ны”, “уз­орны” і “за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў”, уся­го ка­лек­ты­ваў са зван­нем — 120.

Вы­ра­шэн­не пы­тан­няў, звя­за­ных з пад­рых­тоў­кай кад­раў і ма­дэр­ні­за­цыі ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы ўста­ноў ад­ука­цыі — у лі­ку асноў­ных пры­яры­тэ­таў.

Гра­фік на­быц­ця і ра­мон­ту му­зыч­ных інстру­мен­таў для арга­ні­за­цый ку­ль­ту­ры і ўста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры на 2019 — 2021 га­ды, за­цвер­джа­ны на­мес­ні­кам Прэ­м’ер-мі­ніс­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь І.В. Пет­ры­шэн­кам, у 2020 го­дзе вы­ка­на­ны ў по­ўным аб’­ёме. За кошт бю­джэт­ных і па­за­бю­джэт­ных срод­каў на­бы­тыя 36 адзі­нак му­зыч­ных інстру­мен­таў, ад­ра­ман­та­ва­ныя 150 адзі­нак, на на­зва­ныя мэ­ты на­кі­ра­ва­на 149,6 ты­сяч руб­лёў. У пер­шым па­ўгод­дзі бя­гу­ча­га го­да для ўста­ноў ад­ука­цыі пры пла­не 17 му­зыч­ных інстру­мен­таў на­бы­та 19 інстру­мен­таў на су­му 31,3 ты­сяч руб­лёў, з іх за кошт срод­каў бю­джэ­ту 5 інстру­мен­таў на су­му 17,8 тыс. руб., а па­за­бю­джэт­ных і спон­сар­скіх срод­каў — 14 інстру­мен­таў на су­му 13, 5 тыс. руб. Да па­чат­ку на­ву­ча­ль­на­га го­да ўсе на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы здзей­сні­лі бя­гу­чыя і кас­ме­тыч­ныя ра­мон­ты.