— Спачатку трэба нарыхтаваць розныя балотныя, лугавыя і палявыя расліны, — распавядае Вольга. — З прычыны іх далікатнасці, асабліва падчас восеньскага збору, нарыхтоўка вядзецца невялікімі пучкамі, а зрэзы павінны быць роўнымі і чыстымі.
Замест ніткі Вольга выкарыстоўвае лазовую стужку. Пучкі травы аднолькавай таўшчыні сшывае па спіралі. Пры сцягванні атрымліваюцца вельмі моцныя ў аснове вырабы. Далей лішняя трава прыбіраецца, а выраб дэкаруецца сухімі кветкамі, тасьмой або дэкаратыўным шнурам.
Кошыкі, скрыні, падносы, розныя бочачкі, падстаўкі пад гарачае атрымліваюцца ўнікальныя. Пляценне іншым разам сумяшчаецца з дрэвам, нават са скурай. Гэтыя вырабы вельмі арганічна выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці.
Дадзенае рамяство пастаянна ўдасканальваецца, бо незвычайна папулярнае ў наш час. Вырабы з травы ўпрыгожваюць жыллё, выкарыстоўваюцца для захоўвання прадуктаў, яны зручныя і якасныя. Даўно вядома, што пах свежаскошанай травы супакойвае галаўны боль! Так што “зялёныя” дэталі інтэр’еру — карысныя ўдвая.
У Вольгі Вайтовіч маецца велізарны досвед працы ў гэтай сферы мастацтва! Пажадаем ёй творчых перамог, выдумкі і самавыяўлення, радасці і натхнення!
Алена САДАЎНІЧАЯ, дырэктар Мастоўскага раённага Цэнтра рамёстваў
Фота аўтара