Мяжа горада насамрэч не там, дзе яна намалявана на адміністрацыйнай карце, а там, адкуль электрычкі, маршруткі, аўтобусы раніцай прывозяць людзей на працу, а ўвечары адвозяць дадому.
На працягу некалькіх гадоў, каб неяк бавіць час у дарозе, я фатаграфую на мабільнік саму дарогу і пасажыраў. Тое ж раблю і ў далёкіх вандроўках, калі такія надараюцца.
...Кажуць, што горад — гэта людзі, якія яго насяляюць. Дарога — таксама не кіламетры і мілі, а пасажыры, з якімі на пэўны час зводзяць з табой акалічнасці.
Фота аўтара