Паважаныя калегі, дарагія сябры!

№ 52 (1439) 28.12.2019 - 04.01.2020 г

Прыміце шчырыя віншаванні з Новым 2020 годам!

/i/content/pi/cult/777/16772/2_2.jpg

Гэтымі перадсвяточнымі днямі ўсе мы прыгадваем найбольш яскравыя ўражанні года, з якім развітваемся. У кожнага з прафесіяналаў нашай сферы яны звязаны з удалымі канцэртамі, паспяховымі прэм’ерамі, непаўторнымі святамі, гучнымі творчымі перамогамі і здзяйсненнямі. Маю ўпэўненасць, што 2020-ы будзе асвечаным менавіта такімі падзеямі!

На канец снежня — пачатак студзеня прыпадае адзін з найбольш насычаных перыядаў вашай працы. Бо менавіта ў гэты час вы дорыце людзям святочны настрой і перадаяце цеплыню сэрцаў. І гэткім чынам робіце іх бліжэйшымі да свету прыгажосці і духоўнасці.

Хочацца выказаць словы шчырай падзякі за ваш унёсак у справу развіцця нацыянальнай культуры, нястомны пошук шляхоў да яе абнаўлення і развіцця, а таксама за прэзентацыю на высокім узроўні па-за межамі нашай краіны.

Няхай Новы год прынясе невычэрпнасць творчых поспехаў, больш натхнёных дзён і нястомнага аптымізму! Жадаю Вам моцнага здароўя, вялікага асабістага шчасця, радасці творчасці і дабрабыту!

Юрый БОНДАР, міністр культуры Рэспублікі Беларусь

 

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы шчыра віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва, рэдакцыйны калектыў і усіх чытачоў газеты “Культура” з Нараджэннем Хрыстовым і новым 2020 годам!

Няхай гэтыя цудоўныя святы падораць вам добры настрой і цёплыя ўспаміны, а надыходзячы год напоўніць ваша жыццё радаснымі падзеямі і пераменамі да лепшага, будзе насычаны творчасцю і натхненнем, стане шчодрым на поспехі як у прафесійнай дзейнасці, так і ў асабістым жыцці. Шчасця і дабрабыту ў Новым годзе!.

Ігар МАРЗАЛЮК, старшыня камісіі