“СМІ для роднай Беларусі”

№ 18 (1405) 04.05.2019 - 10.05.2019 г

Такі дэвіз сёлетняй XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы сродкаў масавай інфармацыі, што распачалася ў сталіцы 2 мая — традыцыйна напярэдадні прафесійных журналісцкіх святаў: Дня друку 5 мая і Дня работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі 7 мая. Звычайна ў гэтыя дні адчайна квітнеюць сады. Белы вэлюм — як сімвал маладых парыванняў. І ён дакладна перадае сутнасную прыроду нашай нацыянальнай журналістыкі: заставацца маладой і не забывацца пры гэтым на той вялізны досвед, што назапашаны папярэднікамі.

/i/content/pi/cult/743/16123/KULTURA-obl-1-S.jpgУ цырымоніі ўрачыстага адкрыцця форуму ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк і міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч. Уладзімір Жаўняк зачытаў прывітанне Кіраўніка краны Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў выставы “СМІ ў Беларусі”. Асноўныя прыкметы сапраўды ўплывовых друкаваных і электронных выданняў, як падкрэслівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, —дакладная грамадзянская пазіцыя, шчырасць, праўдзівасць. Толькі такой прэсе паверыць чытач. А поспех развіцця нацыянальнай журналістыкі застаецца адным з важнейшых фактараў інфармацыйнай суверэннасці Беларусі.

Аляксандр Карлюкевіч казаў пра тое, што мяняецца парадыгма журналістыкі, яе тэхнічныя сродкі, але нязменнымі застаюцца крытэрыі якасці СМІ: чытэльнасць, аналітычнасць, прыстойнасць.

У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 50 сродкаў масавай інфармацыі: свае экспазіцыі прэзентуюць нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя і галіновыя СМІ, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Рэспубліцы Беларусь, FM-станцыі, недзяржаўныя СМІ.

Апрача Беларусі шырока прадстаўлены
/i/content/pi/cult/743/16123/pages-2-3-copy-6-S.jpgРасія і Украіна, а таксама Азербайджан, Балгарыя, Германія, Грузія, Індыя, Кітай, Латвія, Літва, Турцыя. Сімвалічна, што сёлетняя выстава “СМІ ў Беларусі” прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.

Адзін з важнейшых складнікаў мерапрыемства — узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара”, што адбылося ўчора ўвечары. У конкурсе — 23 намінацыі. А заявак было пададзена больш за 300. З гэтай нагоды вельмі прыемна адзначыць, што двойчы лаўрэатамі конкурсу сталі нашы калегі з часопіса “Мастацтва”. У намінацыі “Найлепшы фатограф” дыплом лаўрэата атрымаў Сяргей Ждановіч, а сам часопіс адзначаны высокай узнагародай за лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі.

/i/content/pi/cult/743/16123/KULTURA-obl-1-copy-2-S.jpgВыстава — яшчэ і падстава для абмеркавання надзённых журналісцкіх пытанняў. Сёлета праграма “СМІ ў Беларусі” багатая на семінары. Вось іх тэматыка: “Інфармацыйная работа ў сацыяльных сетках”, “Тэхналогіі Яндэкса для электронных СМІ. Інструменты манетызацыі сайтаў”, “Аўтарскае права ў СМІ: праблема рэгулявання”.

PR-тэхналогіі для журналістаў — дадатковы кампанент стасункаў з шырокай чытацкай аўдыторыяй. Зыходзячы з гэтага надзённага патрабавання 3 мая на выставе ўпершыню было абвешчана Днём піяру. У тэматычных мерапрыемствах бралі ўдзел PR-спецыялісты, журналісты, прэс-службы, дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Падчас семінараў, канферэнцый, майстар-класаў і дыскусійных гутарак выпрацоўваліся тактыка і стратэгія эфектыўнага выкарыстання інавацыйных тэхналогій.

Сёння ж на выставе — Дзень дзяцей і моладзі, якім яна і завершыць сваю працу.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"