Рэ­ве­льс­кі Мон­тэ-Крыс­та

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Брат аўта­ра “Пін­скай шлях­ты” - спад­чын­нік мал­даў­ска­га пра­сто­ла
“К” пра­цяг­вае пуб­лі­ка­ваць “ся­мей­ную са­гу” ро­ду Мар­цін­ке­ві­чаў, сю­жэт­ныя ка­лі­зіі якой не менш па­кру­час­тыя за сцэ­на­рый якой-не­будзь “Сан­та-Бар­ба­ры”. Як вы­явіў пад­час сва­іх кар­пат­лі­вых да­сле­да­ван­няў гіс­то­рык-архі­віст Змі­цер Дрозд, па­чы­на­ль­нік но­вай бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры быў злу­ча­ны сва­яцкі­мі по­вя­зя­мі з мнос­твам вя­до­мых асоб свай­го ча­су. У іх лі­ку і прэ­тэн­дэнт на мал­даў­скі трон Дзміт­рый Кан­ця­мір, які 28 лю­та­га 1804 го­да стаў цес­цем бра­та Він­цэн­та — Ігна­та Мар­цін­ке­ві­ча.

/i/content/pi/cult/658/14600/25.jpgНя­ўда­лы фа­ва­рыт Ка­ця­ры­ны

Пра псі­хіч­нае рас­строй­ства Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра як пры­чы­ну яго за­клю­чэн­ня ў Рэ­ве­льс­кую крэ­пасць сцвяр­джае на­ват “Вя­лі­кая рас­ійская энцык­ла­пе­дыя”. А ўпер­шы­ню ў гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­тах аб яго ва­р’яц­тве па­ве­дам­ля­ецца яшчэ ў снеж­ні 1774-га, ка­лі ге­не­рал-фе­льд­мар­шал граф За­хар Ры­го­ра­віч Чар­ны­шоў (да­рэ­чы, жа­на­ты на стры­ечнай сяс­тры Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра Ган­не Ве­дэль) на­пі­саў два ліс­ты імпе­рат­ры­цы Ка­ця­ры­не II. Ён па­ве­дам­ляў, што пры­пад­кі бу­янства, у якія ўпа­даў князь, пры­му­сі­лі Чар­ны­шо­ва ад­абраць у яго шпа­гу. Пад­час ад­на­го з та­кіх пры­сту­паў Дзміт­рый Кан­ця­мір за­біў свай­го слу­гу. 25 снеж­ня 1774 го­да імпе­рат­ры­ца пе­ра­сла­ла гэ­тыя ліс­ты свай­му фа­ва­ры­ту ге­не­ра­лу-фе­льд­мар­ша­лу Ры­го­ру Па­цём­кі­ну-Таў­ры­час­ка­му для пры­няц­ця ра­шэн­ня. Але для гэ­та­га спат­рэ­бі­ла­ся бо­льш за дзе­сяць га­доў. 

У 1785 го­дзе за за­бой­ства се­ля­ні­на сва­ёй сла­ба­ды Ро­га­ні Тра­фі­ма Аста­пен­кі Кан­ця­мі­ра вы­да­лі­лі з яго ма­ёнтка, які быў пад­вер­гну­ты апя­кун­ска­му кі­ра­ван­ню. А 1 сту­дзе­ня 1787 го­да імян­ным най­вы­со­кім ука­зам Ка­ця­ры­на за­га­да­ла: “Кня­зя Кан­ця­мі­ра за смер­та­за­бой­ства се­ля­ні­на яго і ў прад­ухі­лен­не, каб ён па су­ро­вас­ці і ша­лен­стве сва­ім не ўчы­ніў бо­ль­ша­га зла, за­клю­чыць на­веч­на ў Рэ­ве­льс­кай крэ­пас­ці, пры­зна­чыў­шы на   яго ўтры­ман­не па 50 кап. у дзень з ма­ёнтка яго­на­га”. 

Кан­ця­мір у сва­іх ліс­тах да Па­цём­кі­на (яны бы­лі зна­ёмыя па ўдзе­ле ў рус­ка-ту­рэц­кай вай­не) скар­дзіў­ся на інтры­гі і га­нен­ні сва­якоў і ад­мі­ніс­тра­цыі тур­мы ды ма­ліў аб да­па­мо­зе. Але мар­на. 

І тут не­ль­га не зга­даць аб зна­мя­на­ль­най падзеі ў жыц­ці Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра і імпе­рат­ры­цы, якая па­пя­рэд­ні­ча­ла яго “ва­р’яц­тву”. А ў якас­ці прэ­амбу­лы вар­та пры­вес­ці сло­вы поль­ска­га гіс­то­ры­ка Ка­зі­мі­ра Ва­лі­шэў­ска­га: “Фа­ва­ры­тызм быў у Рас­іі асноў­ным ко­лам яе дзяр­жаў­на­га ме­ха­ніз­му... У кан­ды­да­тах ні­ко­лі не бы­ло не­да­хо­пу. Мес­ца бы­ло доб­рае, і пра яго ма­ры­ла не ад­но сла­ва­люб­нае сэр­ца. У гвар­дыі, гэ­тым тра­ды­цый­ным па­стаў­шчы­ку да­час­ні­каў, бы­лі за­ўсё­ды два ці тры пры­го­жыя афі­цэ­ры, якія ўпар­та гля­дзе­лі ў бок імпе­ра­тар­ска­га па­ла­ца з бо­льш ці менш сха­ва­ным жа­дан­нем і надзе­яй. Ад ча­су да ча­су адзін з іх з’яў­ляў­ся пры два­ры, прад­стаў­ле­ны якім-не­будзь буй­ным са­ноў­ні­кам, які звед­ваў шчас­це пра­вес­ці да імпе­рат­ры­цы свай­го ча­ла­ве­ка і па­ста­віць яго на пост, што слу­жыў кры­ні­цай уся­ля­ка­га ба­гац­ця і ўша­на­ван­няў”. 

У лі­ку аван­ту­рыс­таў быў і ма­ла­ды князь Кан­ця­мір — пры­га­жун, аб­ця­жа­ра­ны шмат­лі­кі­мі па­зы­ка­мі. Ён доў­га блу­каў ва­кол імпе­ра­тар­ска­га па­ла­ца, спа­дзе­ючы­ся на вы­пад­ко­вую сус­трэ­чу і на­ват двой­чы — ні­бы­та па­мы­ліў­шы­ся дзвя­ры­ма — трап­ляў у аса­біс­тыя па­коі гас­па­ды­ні. Але вы­ні­ку гэ­та не пры­нес­ла, і та­ды Дзміт­рый вы­ра­шыў па­йсці ва-банк. Афі­цэр пра­краў­ся да Ка­ця­ры­ны і ўпаў да яе ног з пры­знан­ня­мі ў ка­хан­ні. 

Ён ве­даў, што Па­цём­кі­ну ўда­ло­ся да­сяг­нуць свай­го ме­на­ві­та дзя­ку­ючы та­кой дзёр­зкас­ці. Але гэ­тым раз­ам імпе­рат­ры­ца бы­ла ў іншым на­строі. Яна па­зва­ні­ла, і на­хаб­ні­ка арыш­та­ва­ла вар­та. Зрэш­ты, ні­чо­га страш­на­га яму не зра­бі­лі. Ка­ця­ры­на ста­ві­ла­ся да та­кіх вы­ха­дак ве­ль­мі па­блаж­лі­ва і про­ста за­га­да­ла па­са­дзіць Дзміт­рыя ў кі­біт­ку ды ад­вез­ці яго да ста­рэй­ша­га і па­ва­жа­на­га сва­яка — За­ха­ра Чар­ны­шо­ва. 

Мяр­ку­ючы па ўсім, той і сам пад­трым­лі­ваў Кан­ця­мі­ра ў яго спро­бах за­няць мес­ца фа­ва­ры­та імпе­рат­ры­цы. Ад­нак ка­лі яны па­цяр­пе­лі фі­яска, Чар­ны­шо­ву ні­чо­га не за­ста­ва­ла­ся, як вы­пра­віць ня­ўда­ла­га па­лю­боў­ні­ка Ка­ця­ры­ны пад­алей ад ста­лі­цы і аб­вяс­ціць, што ён зу­сім зва­р’я­цеў. Фар­ма­ль­най пад­ста­вай для за­клю­чэн­ня ў крэ­пасць ста­ла за­бой­ства слу­гі. Але па­ка­ран­не за пад­обнае бы­ло ві­да­воч­на не­су­вы­мер­ным зла­чын­ству  — пры­нам­сі, па тых ча­сах, ка­лі жыц­цё пра­ста­лю­дзі­на каш­та­ва­ла ня­мно­га.

Кру­шэн­не ма­раў

Зрэш­ты, тут кі­да­ецца ў во­чы і яшчэ ад­на ака­ліч­насць. Дзіў­ным чы­нам пер­шыя згад­кі пра ва­р’яц­тва ў 1774 го­дзе су­па­лі з за­вяр­шэн­нем чар­го­вай вай­ны з Тур­цы­яй, ка­лі Рас­ія атры­ма­ла ве­ль­мі вы­гад­ныя ўмо­вы мі­ру, знач­на ўзмац­ніў­шы свае па­зі­цыі ў Кры­ме, Пры­чар­на­мо­р’і, на Бал­ка­нах. Чын­ны ўдзел у той вай­не ўзяў і бу­ду­чы ня­ўда­лы фа­ва­рыт Ка­ця­ры­ны. Пад­пал­коў­нік Ні­жа­га­род­ска­га ка­ра­бі­нер­на­га па­лка князь Дзміт­рый быў уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Свя­то­га Гео­ргія IV сту­пе­ні, а не­ка­то­рыя яго подзві­гі на­ват за­ста­лі­ся ў ва­еннай гіс­то­рыі.

 Па­сля па­ра­зы пад Бу­ха­рэс­там ту­рэц­кая армія ад­сту­пі­ла за Ду­най. 4 ліс­та­па­да 1771 го­да атрад лёг­кай ка­ва­ле­рыі Кан­ця­мі­ра (да 1,5 тыс. ча­ла­век) дзя­ку­ючы ра­шу­чым і са­ма­стой­ным дзея­нням ка­ман­дзі­ра ўзяў крэ­пасць Жур­жу амаль без су­пра­ці­ву, за­ха­піў­шы не­ма­лыя тра­феі. 27 ве­рас­ня 1773 го­да атрад ужо па­лкоў­ні­ка Кан­ця­мі­ра ка­ля крэ­пас­ці Тур­на раз­біў ту­рэц­кую ка­ва­ле­рыю, якую ўзна­ча­ль­ваў сам ні­ка­по­льс­кі се­рас­кір Ахмет-па­ша. Пра­ціў­нік у гэ­тым баі стра­ціў да 1500 за­бі­ты­мі, а рус­кія стра­ты скла­лі ўся­го 20 за­бі­тых і 145 па­ра­не­ных.

 Ад­нак у вы­ні­ку за­клю­ча­на­га ў 1774 го­дзе мір­на­га па­гад­нен­ня Мал­до­ва бы­ла вер­ну­та Бліс­ку­чай По­рце. Кан­ця­мір, які прэ­тэн­да­ваў на яе трон,  мог раз­гля­даць гэ­та як здра­ду. Ён чым да­лей тым бо­лей раз­умеў, што яго амбі­цыі ні­як не ўпіс­ва­юцца ў  гран­ды­ёзныя пла­ны Ка­ця­ры­ны — яе, так бы мо­віць, грэ­час­кі пра­ект. 

Вось што пі­ша на гэ­ты конт Ка­зі­мір Ва­лі­шэў­скі: “Яшчэ ў 1762 го­дзе (…) Ка­ця­ры­на за­ці­ка­ві­ла­ся гэ­тым пла­нам. І гэ­тая ці­ка­васць не асты­ла ў ёй да са­май яе смер­ці. Пра­ўда, то бы­ла пры­го­жая ма­ра, якая пры­ня­ла ва ўяў­лен­ні Ка­ця­ры­ны ча­роў­ныя аб­ры­сы: увас­кра­шэн­не Грэ­цыі, вы­зва­лен­не па­ўднё­вых сла­вян змя­ня­лі­ся іншы­мі пры­ві­да­мі, ад­но­ль­ка­ва свет­лы­мі, але менш бес­ка­рыс­лі­вы­мі. Ка­ця­ры­не ўяў­ляў­ся Кан­стан­ці­но­паль, які ад­кры­вае ва­ро­ты хрыс­ці­янска­му све­ту, прад­стаў­ні­ком яко­га з’яў­ля­ла­ся б рус­кае вой­ска; ёй ма­ля­ваў­ся на ку­па­ле Св. Са­фіі ва­сь­мі­кан­цо­вы грэц­кі крыж за­мест па­ўме­ся­ца, і ля пад­нож­жа кры­жа шчыт з двух­га­ло­вым імпе­ра­тар­скім арлом... Вось ча­му дру­гі сын Па­ўла быў на­зва­ны Кан­стан­ці­нам, а не Пят­ром або Іва­нам, вось ча­му ў яго бы­ла кар­мі­це­ль­ка-гра­чан­ка і дзя­дзь­ка-грэк...”

Па­вод­ле пла­наў імпе­рат­ры­цы, ме­на­ві­та яе ўну­ку Кан­стан­ці­ну і бы­ло на­ка­на­ва­на ў бу­ду­чы­ні кі­ра­ваць Мал­до­вай і Ва­ла­хі­яй — асно­вай грэ­час­кай ма­нар­хіі яе ма­ры. А ўжо ад­туль праз не­йкі час з тры­умфам пе­ра­брац­ца ў Цар­град.  

Пры та­кім рас­кла­дзе ў апош­ня­га з ро­ду Кан­ця­мі­раў не бы­ло ні­вод­на­га шан­цу за­няць трон Мал­до­вы. І ён гэ­та­га не мог не раз­умець.  Не­ вык­лю­ча­на, што кру­шэн­ня надзей бы­ло цал­кам да­стат­ко­ва, каб Дзміт­рый з’е­хаў з глуз­ду. Зрэш­ты, зу­сім не вы­клю­ча­ны   і іншы ва­ры­янт: ён быў хут­чэй дзі­ва­ком, чым хво­рым. А вось вар’ятам яго ста­ран­на імкну­лі­ся зра­біць вы­со­ка­пас­таў­ле­ныя доб­ра­зыч­ліў­цы — і на тое бы­лі пры­чы­ны. 

Жа­ні­ць­ба вар’ята

Да­лей за­гад­кі ад­нос­на лё­су Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра пра­цяг­ва­юцца. У 1789 го­дзе ў Ро­га­ні на гро­шы кня­зя бы­ла па­бу­да­ва­ная Уз­ня­сен­ская цар­ква — ад­па­вед­на, вар’ят, за­клю­ча­ны ў Рэ­ве­льс­кую крэ­пасць, мог са­ма­стой­на рас­па­ра­джац­ца сва­імі гра­шы­ма. Ды і гэ­та яшчэ не ўсё. Як вы­яві­ла­ся, не­ўза­ба­ве ён… ажа­ніў­ся. За­ха­ваў­ся ліст, на­пі­са­ны ў ссыл­ку вя­до­ма­му ма­со­ну Іва­ну Тур­ге­не­ву пі­сь­мен­ні­цай Лі­за­ве­тай Хе­рас­ка­вай  — жон­кай вя­до­ма­га па­эта Мі­ха­іла Хе­рас­ка­ва. Там ёсць та­кія рад­кі: “…зва­р’я­це­лы Кан­ця­мір ажа­ніў­ся з пля­мен­ні­цай ма­ёй Лі­за­ве­тай Андрэ­еўнай Хруш­чо­вай, ад­важ­ная гэ­та дзяў­чы­на, і ві­даць, што яна смер­ці не ба­іцца...” Ха­ця Дзміт­рыя зноў на­зы­ва­юць “ва­р’я­там”, уз­ні­кае ві­да­воч­ны па­ра­докс: ча­ла­век, афі­цый­на пры­зна­ны не­дзе­яздо­ль­ным, не мог за­клю­чаць ні­якія здзел­кі, а тым бо­льш —  ажа­ніц­ца. 

Ад­нак у гэ­тым шлю­бе сап­раў­ды па­ўста­лі су­р’ёз­ныя пра­бле­мы. Звя­за­ныя яны бы­лі з па­ру­шэн­нем цар­коў­ных за­ко­наў: вы­йшла, што вян­чан­не ад­бы­ло­ся на Сыр­ным тыд­ні — апош­нім пе­рад Вя­лі­кім по­стам, аль­бо на Мас­ле­ні­цу. Па­ру­шэн­не ўмо­вы за­клю­чэн­ня шлю­бу да­зва­ля­ла лі­чыць яго не­сап­раў­дным, чым ад­ра­зу ж і ска­рыс­таў­ся Кан­ця­мір. Ча­му? Пра гэ­та мож­на мер­ка­ваць з яго ўлас­ных слоў. Дзміт­рый сцвяр­джаў, што яго “п’я­на­га з ёй ажа­ні­лі, і што я, пра­чнуў­шы­ся, ня­ма­ла здзі­віў­ся ба­чыць яе з са­бою!” 

Не­ўза­ба­ве дзіў­ны шлюб быў ска­са­ва­ны. На гэ­тым гіс­то­рыя не скон­чы­ла­ся — пра што мы рас­па­вя­дзем па­зней. Па­куль жа адзна­чым на­ступ­нае: пад­обна на тое, што ўсе дзе­ці кня­зя, уклю­ча­ючы бу­ду­чую жон­ку Ігна­та Мар­цін­ке­ві­ча Со­ф’ю, бы­лі на­ро­джа­ныя зу­сім не ад да­чкі бры­га­дзі­ра Лі­за­ве­ты Хруш­чо­вай.

/i/content/pi/cult/658/14600/26.jpgРаз­ам з жон­кай брат на­ша­га кла­сі­ка атры­маў і ка­рыс­ныя су­вя­зі. На­прык­лад, ге­не­рал-гу­бер­на­та­ры Ма­гі­лёў­скай (Бе­ла­рус­кай) гу­бер­ні — і За­хар Чар­ны­шоў (1778 — 1782), і Пётр Па­сек (1782 — 1796), — а так­са­ма ві­цэ-гу­бер­на­тар Ва­сіль Ня­ро­наў (1773 — 1777) бы­лі сва­яка­мі Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра. Пра­ўда, да мо­ман­ту жа­ні­ць­бы Ігна­та Мар­цін­ке­ві­ча з яго да­чкой яны ўсе ўжо ста­лі “бы­лы­мі”. Але ў свят­ле гэ­тых ся­мей­ных су­вя­зяў Яна Мар­цін­ке­ві­ча і яго сы­на Ігна­та — а яны, да­рэ­чы, і са­мі бы­лі сва­яка­мі та­ко­га ўплы­во­ва­га ча­ла­ве­ка, як ка­та­ліц­кі Міт­ра­па­літ Ста­ніс­лаў Бо­гуш-Сес­тран­цэ­віч — сям’ю на­ша­га кла­сі­ка на­ўрад ці мож­на ўя­віць у тра­ды­цый­ным для бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі лі­та­ра­ту­ры клю­чы: бед­ных шлях­ці­цаў, якія ледзь ці не з са­хой апра­цоў­ва­лі аран­да­ва­ны імі ка­ва­ла­чак зям­лі.

Ці быў цесць Ігна­та Мар­цін­ке­ві­ча ба­га­тым? Ду­маю, гэ­та­га эпі­тэ­ту бу­дзе за­ма­ла, каб апі­саць яго фі­нан­са­вы стан. У 1803 го­дзе, якраз не­за­доў­га да вя­сел­ля, стры­ечны брат Дзміт­рыя Кан­ця­мі­ра Ва­сіль Па­сек так ацэ­нь­ваў яго ма­ёмасць: 16000 душ і бо­льш за 400000 руб­лёў, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў Дзяр­жаў­ным па­зы­ко­вым бан­ку! Ад­нак маг­чы­ма, што гэ­тыя скар­бы збо­ль­ша­га і бы­лі пры­чы­най бед­стваў кня­зя. Ме­на­ві­та За­ха­ра Чар­ны­шо­ва і Пят­ра Па­се­ка Кан­ця­мір лі­чыў кры­ні­цай сва­іх пра­блем, па­ко­ль­кі яны, як бліз­кія сва­які і ўплы­во­выя лю­дзі свай­го ча­су, маг­лі раз­ліч­ваць атры­маць спад­чы­ну.

 Па­вод­ле не­ка­то­рых звес­так, сва­бо­ду Дзміт­рыю пры­нес­ла то­ль­кі смерць Ка­ця­ры­ны II, ка­лі Па­вел I у ліс­та­па­дзе 1796 го­да ад­ным з пер­шых сва­іх ука­заў за­га­даў вы­зва­ліць усіх па­лі­тыч­ных вяз­няў. Ад­нак на­сам­рэч Дзміт­рый пра­вёў у тур­ме ўвесь тэр­мін кі­ра­ван­ня Па­ўла і вы­йшаў ужо пры Аляк­сан­дры.

Тут нам трэ­ба зра­біць не­вя­лі­кае ад­ступ­лен­не, каб рас­па­вес­ці пра лёс яшчэ ад­на­го сва­яка Кан­ця­мі­ра (і сва­яка Яна Мар­цін­ке­ві­ча), які ад­ыграў знач­ную ро­лю як у вы­зва­лен­ні кня­зя, так і ў тым, што ён ад­пі­саў сваю спад­чы­ну ў тым лі­ку і па­заш­люб­най да­чцэ Со­ф’і. Зра­біць тое тым бо­льш пры­емна, што жыц­цё і твор­часць гэ­та­га сва­яка — і не про­ста сва­яка, а яшчэ ад­на­го па­эта — цес­на звя­за­ныя з Ма­гі­лё­вам. Ва­сіль Ва­сі­ль­евіч Па­сек — сын сяс­тры ма­ці Кан­ця­мі­ра — меў не менш тра­гіч­ны лёс, чым яго брат.

Змі­цер ДРОЗД, гіс­то­рык, архі­віст