Пры­ваб­ныя тва­ры сяб­роў…

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Ку­ль­тур­ная гіс­то­рыя кра­іны па вер­сіі Яўге­на Кок­ты­ша
За­зір­нуў­шы дня­мі ў Се­ці­ва, каб знай­сці ад­рас ад­ной з мін­скіх мас­тац­кіх га­ле­рэй, я быў пры­емна ўра­жа­ны ды­на­мі­кай раз­віц­ця га­ле­рэй­най спра­вы ў на­шай ста­лі­цы. Па ана­ло­гіі зга­да­ла­ся па­меж­жа 1980-х — 1990-х, ка­лі, ба­дай, кож­ная ўста­но­ва, што дба­ла пра свой імідж, імкну­ла­ся мець мас­тац­кую ка­лек­цыю ці ха­ця б пра­сто­ру, пры­ста­са­ва­ную для пра­вя­дзен­ня вы­стаў ці іншых ку­ль­тур­ных акцый. По­тым ці то гро­шы скон­чы­лі­ся, ці то гра­ма­да ад мас­тац­тва ад­хі­ну­ла­ся, але па­сля ўзды­му ў гэ­тай га­лі­не, як і мае быць па­вод­ле ло­гі­кі кі­ва­ча, над­ышоў спад. І вось зноў… Чар­го­вай пра­явай ку­ль­тур­най экс­пан­сіі ў га­рад­скую пра­сто­ру ста­ла з’яўлен­не на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці га­ле­рэі-ка­вяр­ні “Арцель”.

/i/content/pi/cult/658/14592/9.jpgКаб тра­піць у “Арцель”, трэ­ба пра­йсці па­між да­ма­мі ну­мар 58 і 60 углыб два­ра. Мяр­ку­ючы па архі­тэк­ту­ры, бу­ды­нак ра­ней меў тэх­ніч­нае пры­зна­чэн­не, з’яўля­ючы­ся час­ткай ком­плек­су пра­мыс­ло­вых па­бу­доў, што за­раз па­сту­по­ва пе­ра­раб­ля­юцца пад іншыя, бо­льш ад­па­вед­ныя цэн­тру ста­лі­цы фун­кцыі. Існуе тая “Арцель” з мая. Пер­шыя вы­ста­вы тут ад­бы­лі­ся ўлет­ку. Ту­тэй­шыя мас­тац­кія пра­екты на­ўрад ці мож­на лі­чыць ка­мер­цый­ны­мі, бо за пра­гляд вы­стаў гро­шай не бя­руць. Ха­ця, маг­чы­ма, эка­на­міч­ны сэнс тут пры­сут­ні­чае. На­яўнасць пры ка­вяр­ні вы­ста­вач­най пра­сто­ры дае ёй пе­ра­ва­гі пе­рад іншы­мі прад­пры­емства­мі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Ро­біць яе бо­льш пры­ваб­най, а зна­чыць, і бо­льш пры­быт­ко­вай.

Тое, што ўздоўж цэн­тра­ль­най ма­гіс­тра­лі ста­лі­цы, якая фак­тыч­на з’яўля­ецца  га­лоў­най  ту­рыс­тыч­най сла­ву­тас­цю Мін­ска, па­ўста­юць не то­ль­кі офі­сы, кра­мы і біз­нес-цэн­тры, але і ку­ль­тур­ныя аб’екты — тэн­дэн­цыя, вар­тая пад­трым­кі га­рад­скіх улад. Тым бо­льш, ка­лі га­вор­ка ідзе пра ад­рэ­зак пра­спек­та па­між ЦУ­Мам і Ака­дэ­мі­яй на­вук, які ад­нос­на ня­даў­на лі­чыў­ся пе­ры­фе­ры­яй цэн­тра. За кошт на­яўнас­ці ў зга­да­ным квар­та­ле роз­нас­ты­лё­вай, збо­ль­ша­га не над­та са­ма­ві­тай за­бу­до­вы (ко­ліш­нія за­вод­скія цэ­хі і  архі­тэк­тур­на не­вы­раз­нае жыт­ло) ён вон­ка­ва вы­па­дае з па­ра­дна-ўра­чыс­та­га пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці. Як у пер­спек­ты­ве да­вес­ці да ла­ду квар­тал, над­аць яму рэ­спек­ту, ду­маць архі­тэк­та­рам. Але на­поў­ніць яго­ную без­абліч­ную, дэп­рэ­сіў­ную за­бу­до­ву ку­ль­тур­ны­мі чын­ні­ка­мі, над­аць яму крэ­аты­ву  мож­на і трэ­ба ўжо за­раз. 

На гэ­тым тыд­ні ў “Арце­лі” ад­кры­ла­ся пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва вя­до­ма­га фо­та­май­стра, фо­та­жур­на­ліс­та Яўге­на Кок­ты­ша. Твор­цы, чые ра­бо­ты не со­рам­на вы­ста­віць хоць у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім, хоць у На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі. Хоць у Мас­кве, хоць у Па­ры­жы.  У “Арце­лі” вы­ста­ва за­ймае дзве не­вя­лі­кія за­лы, якія сва­ім маш­та­бам па­су­юць экс­па­зі­цыі, раз­лі­ча­най на ўдум­лі­ва­га гле­да­ча. У якас­ці на­звы аўтар аб­раў па­этыч­ны ра­док Бэ­лы Ахма­ду­лі­най “Дру­зей мо­их пре­крас­ные чер­ты…”  На ёй сап­раў­ды прад­стаў­ле­ны парт­рэ­ты асо­баў, з які­мі спа­дар Яўген бліз­ка зна­ёмы, якіх ша­нуе як сяб­роў і ад­на­дум­цаў. Гэ­та лю­дзі ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.  Фо­та­хро­ні­ку іх жыц­ця і твор­час­ці ён вя­дзе не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе. Па­ко­ль­кі ўсе мы хо­дзім пад  Бо­гам і ад­ной­чы вы­праў­ля­емся да яго, не­ка­то­рыя асо­бы гля­дзяць на нас  з гэ­тых фата­гра­фій ні­бы­та з Веч­нас­ці…  Асаб­лі­вую каш­тоў­насць фо­та­здым­кам над­ае тая ака­ліч­насць, што яны не па­ста­но­вач­ныя.  Гэ­та не вы­бу­да­ва­ныя кам­па­зі­цыі, але злоў­ле­ныя аб’­екты­вам май­стра імгнен­ні, у якія ча­ла­век най­бо­льш то­есны са­мо­му са­бе. 

/i/content/pi/cult/658/14592/10.jpgНе­ка­то­рыя з тых, чые ры­сы тва­ру за­на­та­ва­ныя Яўге­нам Кок­ты­шам у фо­та­пар­трэ­тах, зна­ёмыя і мне, хоць і не так бліз­ка.  Дзіў­лю­ся інту­іцыі май­стра, які мае здо­ль­насць  апы­нуц­ца по­бач  і на­кі­ра­ваць ка­ме­ру на ча­ла­ве­ка ме­на­ві­та та­ды,  ка­лі яго мі­мі­ка і па­ста­ва да­клад­на ад­па­вя­даюць унут­ра­най сут­нас­ці. Фо­та­пар­трэ­ты ахоп­лі­ва­юць час ад 70-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя да на­шых дзён. Ка­лі ча­ла­век да­ся­гае вы­со­ка­га са­цы­яль­на­га ста­ту­са, яго­ны сён­няш­ні стан тран­слю­ецца і на ўсё яго­нае мі­ну­лае. Маў­ляў, свае та­лен­ты  ён дэ­ман­стра­ваў яшчэ ў дзя­цін­стве. А па свед­чан­нях спа­да­ра Яўге­на  бач­на, што зна­ка­выя асо­бы вы­рас­та­юць са звы­чай­ных лю­дзей і та­кі­мі ж звы­чай­ны­мі за­ста­юцца па-за меж­амі май­стэр­ні, тэ­атра­ль­най ці кан­цэр­тнай сцэ­ны, зды­мач­най пля­цоў­кі кі­нас­ту­дыі.

Не­ма­лая ко­ль­касць тых, чыё аб­ліч­ча за­фік­са­ва­нае Яўге­нам Кок­ты­шам для гіс­то­рыі, пры­йшлі на вер­ні­саж. Бы­лі ся­род іх і яго­ныя ка­ле­гі па твор­чым цэ­ху — фо­та­жур­на­ліс­ты. А па­ко­ль­кі  лю­дзі гэ­тай пра­фе­сіі ні­ко­лі не ад­па­чы­ва­юць, і, на­ват зна­хо­дзя­чы­ся  на свя­це, ад­чу­ва­юць ся­бе, так бы мо­віць, “пры вы­ка­нан­ні”, усе яны раз­ам са спа­да­ром Яўге­нам  бы­лі ўзбро­еныя ка­ме­ра­мі і зды­ма­лі, зды­ма­лі, зды­ма­лі…

Пад­ума­ла­ся:  ча­му пры на­яўнас­ці  ад­но­ль­ка­ва­га інстру­мен­та­рыя, ад­но­ль­ка­вых ка­мер і аб’­екты­ваў у роз­ных аўта­раў атрым­лі­ва­юцца роз­ныя здым­кі? Я  маю на ўва­зе не тэх­ніч­ны ўзро­вень, а мас­тац­кія якас­ці. А вось і вы­хо­дзіць, што тры­ма­еш у ру­ках ка­ме­ру, а зды­ма­еш усё ж та­кі сэр­цам. Яўген Кок­тыш ша­нуе, лю­біць сва­іх сяб­роў. І гэ­та па­чуц­цё не­йкім чы­нам пе­рад­аец­ца аб’­екты­ву. Та­му і на­зва вы­ста­вы цал­кам ад­па­вя­дае сут­нас­ці яго­най твор­час­ці.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"