Я нават ценем вашым закаханы
І позірк ваш затоена лаўлю.
Расстанне мне прыносіць толькі раны,
Бо я вас, ненаглядную, люблю.
Вы для мяне — чароўная крынічка,
З якой магу я смагу наталіць.
Лясная вы саспелая сунічка,
Лаўлю хвілінкі разам з вамі быць.
Узвеі лёсу — разам з вамі быць.
Шукаю вас, бы зорачку на небе,
Прызнанне у каханні вам раблю.
Другога шчасця мне шукаць не трэба,
Я вас, зачараваную, люблю.
Убачыць вас — на сэрцы асалода,
Агеньчык закаханасці гарыць.
Вышэйшая у свеце ўзнагарода —
Каханую усчулена любіць,
О, дай мне Бог каханую любіць.