Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп падчас адкрыцця Дзён культуры Малдовы ў Беларусі. / Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ
Дні культуры Малдовы ў Беларусі праходзілі з 6 па 8 чэрвеня. Замежная дэлегацыя наведала шэраг устаноў і арганізацый сферы культуры нашай краіны. Гаворка пра Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”, Нацыянальную бібліятэку, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Перад беларускімі гледачамі выступаў знакаміты малдаўскі фальклорны калектыў “Флуераш”.
На гэтым тыдні быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова на 2017 — 2019 гады.
— Гэта вельмі важны дакумент, які адпавядае духу адносін паміж нашымі рэспублікамі, — лічыць міністр культуры Рэспублікі Малдова Моніка Бабук, што наведала Мінск у складзе замежнай дэлегацыі. — Вядома, што культура аб’ядноўвае. План — працяг сумесных намаганняў для таго, каб нашы культуры і народы станавіліся бліжэй. Мы паставілі перад сабой канкрэтныя мэты — будзем праводзіць культурныя мерапрыемствы, ладзіць абменныя стажыроўкі нашых студэнтаў творчых ВНУ, збіраемся супрацоўнічаць у галіне рэстаўрацыі, і на міжурадавай камісіі гаворка ішла пра тое, што Малдова хоча пераняць цудоўны вопыт Беларусі ў справе рэстаўрацыі такіх помнікаў архітэктуры, як Мірскі і Нясвіжскі замкі. Хочам, каб і Дні культуры былі традыцыйным мерапрыемствам. Раней канцэрты і імпрэзы такога кшталту праходзілі вельмі часта. Час змяніўся, але не адносіны, таму мы імкнемся іх захаваць.Дні культуры Малдовы ў Беларусі праходзілі з 6 па 8 чэрвеня. Замежная дэлегацыя наведала шэраг устаноў і арганізацый сферы культуры нашай краіны. Гаворка пра Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”, Нацыянальную бібліятэку, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Перад беларускімі гледачамі выступаў знакаміты малдаўскі фальклорны калектыў “Флуераш”.
На гэтым тыдні быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова на 2017 — 2019 гады.
— Гэта вельмі важны дакумент, які адпавядае духу адносін паміж нашымі рэспублікамі, — лічыць міністр культуры Рэспублікі Малдова Моніка Бабук, што наведала Мінск у складзе замежнай дэлегацыі. — Вядома, што культура аб’ядноўвае. План — працяг сумесных намаганняў для таго, каб нашы культуры і народы станавіліся бліжэй. Мы паставілі перад сабой канкрэтныя мэты — будзем праводзіць культурныя мерапрыемствы, ладзіць абменныя стажыроўкі нашых студэнтаў творчых ВНУ, збіраемся супрацоўнічаць у галіне рэстаўрацыі, і на міжурадавай камісіі гаворка ішла пра тое, што Малдова хоча пераняць цудоўны вопыт Беларусі ў справе рэстаўрацыі такіх помнікаў архітэктуры, як Мірскі і Нясвіжскі замкі. Хочам, каб і Дні культуры былі традыцыйным мерапрыемствам. Раней канцэрты і імпрэзы такога кшталту праходзілі вельмі часта. Час змяніўся, але не адносіны, таму мы імкнемся іх захаваць.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ