Гэта падобна да здымак на вуліцы ці фотапалявання. Ніколі не ведаеш, што здымеш, або, як у маім выпадку, што трапіцца на вочы. Цяпер, калі выходзіш у горад з камерай, фатаграфаваць даводзіцца рэчаіснасць (а гэта робяць сёння, хто лепш, а хто горш — тысячы прафесіяналаў і аматараў), але звярнуцца ў мінулае, у 1980-я (мой архіў, у асноўным, адносіцца да гэтага часу), маюць магчымасць нямногія.
Адзнятыя ж тысячы негатываў. Некаторыя плёнкі падпісаныя, але такіх, на жаль, адзінкі, большасць ляжыць без усялякіх апазнавальных часовых знакаў. Дзе, калі і што знята — даводзіцца ўзгадваць ды вызначаць па ўскосных прыкметах або па суседніх кадрах.
Так было і ў выпадку з гэтай плёнкай. На кавалку газеты, у якую быў загорнуты негатыў, не стаяла, вядома, ні даты, ні месца здымкі. Калі з месцам было ўсё зразумела (паркі імя Максіма Горкага і Янкі Купалы ў Мінску), то з датай разабраўся не адразу. Па кадрах бачу, што свята, а якое — незразумела. І раптам на адным здымку вулічны мастак ставіць подпіс і дату пад малюнкам дзяўчынкі, але ставіць толькі лічбу! Малю, каб на суседнім кадры з’явіўся год. І сапраўды! На наступнай фатаграфіі той жа мастак паставіў поўную дату: 24.05.86! Звяртаюся да інтэрнэта і даведваюся: гэтым днём у Мінску ўпершыню святкаваўся Дзень славянскага пісьменства. Літаральна праз месяц пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС...
Вадзім КАЧАН, фатограф, педагог