Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама Валянціны Кулак, дадзены праект — працяг плённага супрацоўніцтва культработнікаў з мясцовым прыватным рэкламным агенцтвам і яго кіраўніком — Уладзімірам Жылюком.
— На сённяшні дзень мы дамовіліся пра тое, што ў хуткім часе ў Пінску з’явяцца яшчэ тры такія прыпынкі, — распавяла “К” Валянціна Кулак. — А за год іх плануецца ўсталяваць больш за 10 ва ўсіх мікрараёнах горада. На банерах будуць адлюстраваны знакамітыя калектывы і выканаўцы з Пінска, раёна і іншых куткоў вобласці, а таксама архітэктурныя цікавосткі сталіцы Палесся.
Як адзначыла супрацоўнік рэкламнага агенцтва Лізавета Лукашук, новыя мадэлі прыпынкаў распрацаваны з улікам усіх патрабаванняў гарадскіх службаў.
— Пры вырабе аздобы падобных аб’ектаў прымяняюцца сучасныя кампазітныя і ўдаратрывалыя матэрыялы, — кажа візаві. — Іх устаноўка і абслугоўванне ажыццяўляецца спецыялістамі агенцтва. Кошт усіх работ па такім прыпынку складае амаль 60 мільёнаў рублёў, а ўсяго мяркуецца замяніць, як мінімум, яшчэ тры дзясяткі іх цягам некалькіх гадоў... Прычым замена адбудзецца не за кошт гарадскога бюджэту, а за прыватныя сродкі.
Для зручнасці карыстальнікаў грамадскага транспарту праектам прадугледжана падсветка назвы, пазнакі папярэдняга і наступнага прыпынкаў, таніраваны дах...