ЧАС СВЕЖАГА ПАВЕТРА№ 33 (1211) 15.08.2015 - 21.08.2015 г ЛЕПШАЕ З БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА ЗА ГАДЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
На гэтым кадры ў інтэр'еры выставачнага памяшкання Цэнтра сучасных мастацтваў — карціна
народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага "Без вестак зніклыя". Напісаная ў 1990-м, яна як сімвал змены часоў нібы папярэднічае, адкрывае шлях для мастацтва найноўшай эпохі — часу свежага паветра, часу Незалежнасці Беларусі. На гэты тэзіс спрацоўваюць паасобку і агулам работы выстаўкі "Беларусь за гады Незалежнасці. Лепшае", якая, перад экспанаваннем у ЦСМ, дэманстравалася з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны ў Палацы Рэспублікі. У гэтым нумары прапануем пазнаёміцца з экспазіцыяй у рубрыцы "Фотасюжэт нумара", а таксама даведацца пра тое, калі ў Беларусі з'явіцца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by
|