І ўсё ж пахавана...№ 20 (1198) 16.05.2015 - 22.05.2015 г На вялікі жаль, ні розгалас у СМІ (у тым ліку і артыкул Пётры Васілеўскага "Пахавана пад уцяпляльнікам" у "К" № 18), ні негатыўная рэакцыя з боку грамадскасці не прыпынілі работ на фасаднай частцы Палаца культуры "Лошыцкі", у выніку якіх "ахвярай" стала манументальнае зграфіта аўтарства двух народных мастакоў Беларусі Гаўрылы Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка. Дадзены сумны прыклад яшчэ раз сведчыць пра пільную неабходнасць распрацоўкі на дзяржаўным узроўні сістэмы абароны манументальных твораў — гаворка, вядома, не пра тыражныя работы — у публічнай прасторы. Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by
|