kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 8 (1499) 20 - 27.02.2021г. ru Tue, 02 Mar 2021 06:37:26 +0300 Copyright 2003-2021, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ Ігар Петрышэнка, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь: “Настроіцца на канструктыўнасць” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17840 (З выступлення) Калегія Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Максім РЫЖАНКОЎ, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: “Па-ранейшаму застаецца стрыжнем нацыянальнай ідэнтычнасці нашай дзяржавы” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17841 (З выступлення) Калегія Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Актуаліі дыялогавай пляцоўкі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17842 У сённяшніх рэаліях фармат зацікаўленага дыялогу, у якім нараджаецца кансенсус, узаемаразуменне і ўзаемадавер, і ў якім абмяркоўваюцца найбольш надзённыя пытанні дня, стаў надзвычай актуальным і неабходным у працоўных калектывах. Пра далейшае развіццё гэтага дыскусійнага фармату ва ўстановах сферы гаварылася і 16 лютага на традыцыйнай апаратнай нарадзе міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. Гэтым разам пасяджэнне было прысвечанае абмеркаванню вынікаў Усебеларускага народнага сходу, які адбыўся 11 — 12 лютага бягучага года. "К" інфармуе Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Скарбы матчынай мовы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17843 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, што ладзіцца пад эгідай UNESCO. Натуральна, не застаецца ўбаку ад гэтай важнай даты і Беларусь. Пра тыя цікавосткі, якія чакалі і чакаюць аматараў роднай мовы на гэтым і наступным тыдні, “К” пагутарыла з выконваючай абавязкі вучонага сакратара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольгай МІЦКЕВІЧ. Суботнія сустрэчы Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 “Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17844 ХХVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у вядомым усім адміністратыўным комплексе “Рамонак” (пр. Пераможцаў, 14) у перыяд з 18 па 21 лютага, сабрала пад сваім дахам 281 экспанент з 20 краін. Дэвіз сённяшняй выставы — “Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны”. Свае экспазіцыі ў агульнай прасторы “Рамонка” прадставілі Венесуэла, Украіна, Турцыя, ЗША, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Ісламская рэспубліка Іран, Расія, КНР, Сербія, Германія, Казахстан, Францыя, Арменія і іншыя краіны свету. Форум Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 “Кармічныя” партытуры дырыжора http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17845 Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага дырыжора, народнага артыста СССР Яраслава Вашчака. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе Яраслаў Антонавіч не толькі працаваў, але і пэўны час быў галоўным дырыжорам, адзначыў гэты юбілей паказам двух аднаактовых балетаў — “Кармэн-сюіты” і “Карміны Бураны”. art-блог Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Пранізлівы голас яго акварэлі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17846 Легендарная Стэфанія Міхайлаўна Станюта ў адным з інтэрв’ю прызналася, што “ніколі не адчувала ўзросту”. Гэтак жа — і Іван Міхайлавіч Пратасеня, тонкі лірык-мастак, страсна ўлюбёны ў акварэльныя фарбы, паліграфіст, былы мастацкі рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, іншых выдавецкіх устаноў. Сваё доўгае жыццё ён прысвяціў услаўленню Радзімы і гераічных постацяў мінулага і сучаснасці. Ды і зараз, не зважаючы на шаноўны ўзрост, працягвае шчырую трапяткую размову з белым аркушам і капрызлівай акварэллю. art-блог Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Надпіс на адвароце карціны http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17847 Пад гісторыяй мастацтва звычайна разумеюць хроніку змены стылёвых і ідэйных прыярытэтаў у тым ці іншым сегменце культурніцкага абшару. Вось з гэтай прычыны асабіста я выставы персанальныя люблю больш чым групавыя. Бо ў межах персанальнай экспазіцыі творца раскрываецца шырэй і праўдзівей, чым ў кантэксе хору, дзе добрых галасоў шмат, але нікога канкрэтна не чуваць. Праўда, “сольны канцэрт” яшчэ трэба заслужыць… Але самае цікавае ў гісторыі мастацтва, як і ў гісторыі ўвогуле — чалавечыя лёсы. Нават скажу інакш: самае цікавае ў мастацтве — гэта самі мастакі. art-блог Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 15 варыянтаў творчасці http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17848 Кажуць, жыццё развіваецца па спіралі. Вельмі хочацца ў гэта верыць. Як і ў тое, што рэгіянальная культура пойдзе далей і вернецца ў сваёй эвалюцыі да тых часін, калі заможныя гаспадаркі зноў возьмуць на баланс музычныя школы, клубы, будуць выплачваць заробак настаўнікам ДШМ і грашовую надбаўку ўдзельнікам самадзейнасці, возьмуць на сябе абавязак па кампенсацыі камандзіровачных выдаткаў для творчых калектываў і наладжванні брэндавых фестываляў. Помнікамі тым часінам застаюцца двухпавярховыя будыніны, дзе хапала месца для адміністрацыі сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, дзе працавалі пошта, ФАП, клуб, бібліятэка, музычная школа. Не, я не за вяртанне СССР, я за тое, каб сельгаспрадпрыемствы не станавіліся банкрутамі, каб не паміралі вёскі, я — за вяртанне гонару ад таго, што ў дбайнага гаспадара — дбайныя хлебаробы і жывёлаводы, якія маюць талент не толькі нарошчваць эканоміку, але і ўмацоўваць традыцыю спеўнасці, суладнасці памкненняў ды дзеянняў. Я за тое, каб у нашай прыгожай неабсяжнай Беларусі запальвалася святло ва ўсіх без выключэння вокнах памянёных гмахаў, якія яшчэ можна адрадзіць. Колькасць вырашчанага хлеба і колькасць творчых гуртоў — паняцці раўназначныя і ўзаемазалежныя. На людным месцы Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 На Шчучыншчыну, да Чэслава Немэна http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17849 16 лютага, у дзень народзінаў сусветна вядомага музыканта Чэслава Немэна, “К” пабывала на яго малой радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. У гэты святочны дзень землякоў Чэслава Немэна і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі чакала насычаная культурная праграма, падрыхтаваная Шчучынскім раённым Цэнтрам культуры. Рэпарцёрскі марафон Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17850 Маляваныя дываны — унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя. Амаль забытая, пакрысе яна адраджаецца — маляванкі лепшых мастакоў мінулага захоўваюцца ў музеях, імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча цяпер ведаюць усе адукаваныя людзі. Але жыве традыцыя тады, калі ёсць сучасныя творцы і сучасныя творы. 17 лютага ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася вялікая выстава “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў маляваных дыванах”. Такога ў сталіцы Беларусі раней не было — 21 майстар з Віцебскай вобласці прадстаўляе свае яскравыя, казачныя маляванкі. І гэта трэба бачыць. Выстава будзе ісці цягам двух месяцаў. Праекты развіцця Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Пачэсная прапіска твайго імя http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17851 Нарэшце ганараваныя майстры нашага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі пачэсную прапіску свайго імя ў годным выданні “Народныя майстры Беларусі”, якое падрыхтавана ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (складальнікі Я. М. Сахута, А. Ю. Лозка. Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2020. 300 с.). Сюды патрапілі 140 умельцаў, якім спецыяльнай дзяржаўнай камісіяй прысвоены статус “народнага майстра” (на сённяшні дзень іх ужо 146). Праекты развіцця Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Зірнуць па-новаму на незабыўнае http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17852 На пачатку лютага адбылася анлайн-прэзентацыя “Digitalmeetup”, на якой былі прадстаўленыя новыя лічбавыя праекты, прысвечаныя гісторыі Другой сусветнай вайны і асэнсаванню падзей у гады нацысцкай акупацыі. Іх каманды-стваральнікі зрабіліся пераможцамі конкурсу, што адбыўся мінулай восенню падчас форуму распрацоўшчыкаў “Hack4history”. Гэтае спаборніцтва ўжо двойчы прайшло ў рамках праекта “Мультыперспектыўнасць у гісторыі”, які ладзіцца пры ўдзеле Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці і шэрагу арганізацый з Германіі, Польшчы і Расіі, што займаюцца пытаннямі культуры памяці. Мэта праекта -- аб’яднаць высілкі гісторыкаў, праграмістаў і журналістаў для стварэння лічбавых праектаў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай. Погляд з XXI стагоддзя Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 “Раней тут уставала зямля на дыбкі...” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17853 18 лютага споўнілася б 99 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. На першы погляд, дата не для афіцыйнага адзначэння, не юбілейная. Але мне здаецца, што лічба “дзевяноста дзевяць” — нейкім містычным чынам — штосьці азначае, нават цяпер, калі мастака няма з намі ўжо больш за дзесяць гадоў. Калі верыць так званай ангельскай нумералогіі, дык гэта моцны лік, які сімвалізуе самадысцыпліну і незалежнасць характару, гуманізм і духоўную прасветленасць, цярпімасць і імкненне да лідарства. Бадай усімі гэтымі якасцямі і валодаў Творца. І зусім заканамерна, што нядаўна сталіца ўвекавечыла яго імя ў гарадской прасторы: рашэннем Мінгарсавета дэпутатаў ад 24 снежня 2020 года за № 259 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу “Минск Мир” з’явілася вуліца Міхаіла Савіцкага (побач з вуліцамі архітэктара Леаніда Левіна і кампазітара Ігара Лучанка). Погляд з XXI стагоддзя Sun, 21 Feb 2021 00:00:00 +0200 Вяртанне “Паўлінкі” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17838 Кожны новы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падае гледачам сваю візітную картку — дэманструе спектакль “Паўлінка” Янкі Купалы. Напрыканцы тыдня ў Купалаўскім адбылася рэпетыцыя знакамітага спектакля ў абноўленым акцёрскім складзе, на якой прысутнічаў Прэзідэнт краіны. "К" інфармуе Sat, 20 Feb 2021 00:00:00 +0200 “Культура дапамагае нам адчуваць сябе адзіным і самабытным народам” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17839 18 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых і мясцовых органаў улады, кіраўнікі навучальных устаноў, дзеячы культуры. Адбылася грунтоўная змястоўная размова, дыялог неабыякавых людзей, суразмоўцаў, паплечнікаў. Па завяршэнні работы калегіі дзеячам культуры былі ўручаны ўзнагароды ўрада і Міністэрства культуры. Калегія Sat, 20 Feb 2021 00:00:00 +0200