kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 36 (956) / 4 - 10.09.2010г. ru Wed, 08 Sep 2010 16:15:54 +0400 Copyright 2003-2010, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ Слова аб “...крылах”. Пралог http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4590 Гэтая паласа з’яўляецца своеасаблівым пралогам да Рэспубліканскай выстаўкі жывапісу, скульптуры, графікі, габелена, керамікі і мастацкага шкла “Зямля пад белымі крыламі”. Калі нумар ужо быў здадзены ў друк, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста “стартавала” экспазіцыя... Вядома, у наступных нумарах “К” мы распавядзём аб творчасці класікаў і іх таленавітых вучняў. А іхнія работы ўпрыгожылі залы першага паверха, фае і галерэю музея. У асноўным, створаны яны цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў — перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Вядома, выстаўку гэтую немагчыма ўявіць па-за гордым сцвярджэннем “Беларусь — гэта мы!”, якое дало назву маштабнай Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі. Мастыхін Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Сем лістоў з глыбіні Палесся http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4591 Бацьку, маці, Бацькаўшчыне... Наш эксклюзіў Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Характар Прыпяці http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4592 У багатых сховішчах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ёсць асобная калекцыя, прысвечаная фотамастацтву нашага краю. Рыхтуючы нумар, прысвечаны Хойніччыне, а калі шырэй — Палессю і палешукам, “Культура” пры дапамозе загадчыка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц НГМ Надзеі Саўчанка падрыхтавала падборку здымкаў, якія праз тыпажы і краявіды выяўляюць загадкавы і непаўторны “характар палескага краю”. Наш эксклюзіў Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 “Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы...” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4593 Міхась Філіповіч, герой гэтага артыкула, вядомы не толькі як яркі жывапісец. Яго запамінальныя ілюстрацыі аздобілі не адну кнігу беларускіх пісьменнікаў. І менавіта ў гэтых выданнях, аформленых Філіповічам, яны атрымалі статус класікі нацыянальнага мастацкага слова. Як жа склаўся лёс творцы ў 1920 — 1940-х? вяртанне імёнаў Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Людзі на зямлі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4594 Неад’емная частка Палесся: па Хойніччыне разам з... Іванам Мележам Рэпарцёрскі марафон Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4595 Паважаныя сябры! Дзень беларускага пісьменства -- традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. "К" інфармуе Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Родавы код Радзівілаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4596 Пра што “пяе” папера старадаўніх фаліянтаў? Погляд з XXI стагоддзя Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Абозны Вялікага Княства http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4597 Прозараўскія мясціны і “Chojniki” Гістарыёграф Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Вежа і экзоты http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4598 Пра вёску Барысаўшчына, якая вядомая ў Беларусі знаходкамі найстаражытнай металічнай прылады (меднае долата сярэдзіны III тыс. да н. э.) і шматлікіх каменных баявых сякер, энцыклапедыя “Гарады і вёскі Беларусі” паведамляе, нібыта ўпершыню яна была згадана ў пісьмовых крыніцах пад 1567 годам. Але тут мы маем справу з відавочнай блытанінай, бо практычна тыя ж самыя звесткі аўтары прыводзяць і ў дачыненні да вёскі Барыскавічы на Мазыршчыне. Але, у адрозненне ад апошняй, наша Барысаўшчына не пазначана на карце аднаго з найбольш дасведчаных у Беларусі знаўцаў крыніц XVI ст. — М.Ф. Спірыдонава. Гістарыёграф Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Тэхналогіі лексікону http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4599 Сёлета з’явілася добрая нагода згадаць, што пісьменства і правапіс — словы аднакарэнныя. Акурат напярэдадні Свята нацыянальнага слова, 1 верасня набыў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які хтосьці неабачліва называе “зменай правапісу” або нават “моўнай рэформай”. У кантэксце свята Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Нязгаснай лампады цяпло http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4600 Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй ладзіцца семнаццаты раз. У кантэксце свята Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Пісьменніцкі “Купідон” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4601 5 верасня ў Хойніках адбудзецца ўрачыстае ўручэнне прэмій пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2009 года”. Дыпломы і галоўны прыз — “Залатыя Купідоны” будзе ўручаць старшыня журы конкурсу, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцёнак. У кантэксце свята Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Віртуальны Музей Мележа http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4602 Ужо даволі працяглы перыяд у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.Леніна праводзіцца праца па стварэнні віртуальных музеяў пісьменнікаў — ураджэнцаў гэтага рэгіёна Беларусі. На віртуальнай старонцы ўстановы культуры з’явілася асобная спасылка на сайт, прысвечаны Івану Мележу. У кантэксце свята Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Якія яны, унукі Васіля і Ганны? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4603 Гэтымі днямі ў Хойніках сціх будаўнічарамонтны бум і завіраваў творчы дух прыемнага перадсвяточнага ажыятажу. На вуліцах і пляцах палескага гарадка рэй цяпер вядуць не будаўнікі, а рэжысёры з артыстамі: завяршаюцца апошнія рэпетыцыі рэспубліканскага свята. У кантэксце свята Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Аркестр у горадзе дзяцінства http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4604 Для народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла ФІНБЕРГА Гомельскае Палессе — не проста край, дзе ён нарадзіўся. А Дзень беларускага пісьменства — не проста свята, што вандруе па нашых малых гарадах. Сярод бязмежнага акіяна музыкі, сыгранай Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра, асаблівае месца займаюць 27 праграм, якія можна лічыць гэткімі песенна-паэтычнымі манаграфіямі, прысвечанымі творчасці класікаў беларускай літаратуры. Тут — Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Аркадзь Куляшоў… Не трэба забывацца і на тое, што Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што праводзіцца з 1993 года, таксама быў ініцыяваны М.Фінбергам — як сродак папулярызацыі беларускай мовы праз песні, праз жывыя сустрэчы з айчыннымі паэтамі і кампазітарамі. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Ад сонца, або Загадка Цітовіча http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4605 Народны артыст СССР Генадзь Цітовіч, стагоддзе з дня нараджэння якога споўнілася нядаўна, — персаніфікаваны сімвал беларускай народнай песеннасціспеўнасці. А Цітовіч і Гомельшчына — тэма для асобнай размовы. Бо Палессе даўно стала сінонімам беларускай адметнасці. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Да роднай публікі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4606 Ансамбль “Сябры” на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам на Дні беларускага пісьменства ў Хойніках выступае з сольным канцэртам. Да таго ж, Анатоль Іванавіч выконвае партыю Князя ў новай рэдакцыі рок-оперы “Гусляр” Ігара Лучанка. Прэзентацыя гэтага твора мае быць адной з галоўных святочных падзей. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Аўдыёзапісы не гінуць http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4607 Сольны альбом Івана КІРЧУКА “Спадчына загінулых вёсак” утрымлівае народныя песні не толькі Гомельшчыны, але і іншых рэгіёнаў Беларусі, аднак сама назва яго сведчыць пра аднесенасць значнай часткі запісаў да гэтай вобласці. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Як “...Хроніка” стала серыялам? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4608 Даследчыкамі нацыянальнага кінамастацтва даўно заўважана: лепшым матэрыялам для яго заўсёды служыла айчынная ж літаратура. Творчая спадчына народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа тут — не выключэнне. Сакавітая мова герояў яго кніг, магутны драматургічны патэнцыял знакамітага рамана-эпапеі неаднойчы станавіліся прадметам цікавасці з боку беларускіх кінематаграфістаў. Відавочную “серыяльнасць” твораў пісьменніка на поўную моц ацаніла тэлебачанне: “Палеская хроніка” прыходзіла да нас найперш у выглядзе кіно для малога экрана. Нягледзячы на тое, што ў ранейшыя часы тэлевізійнае кіно ў процілегласць кінастужкам лічылася справай не надта сур’ёзнай, аказалася, што менавіта тэлевізійная стылістыка лепшым чынам адлюстроўвае стыль Мележа. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 На падмостках і ў прамым эфіры http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4609 Культавая ў шасцідзесятыя гады інсцэніроўка рамана Мележа “Людзі на балоце” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з’явілася прыкладна праз год пасля таго, як Беларускае тэлебачанне стварыла трохсерыйны тэлеспектакль па “Палескай хроніцы”. У абедзвюх пастаноўках ролю Васіля Дзятліка сыграў тады яшчэ зусім малады акцёр-купалавец, а сёння— народны артыст Беларусі Генадзь ГАРБУК. — Генадзь Міхайлавіч, ці складана было праз такі кароткі час пасля выхаду тэлеспектакля зноў вярнуцца да гэтай ролі, ужо ў тэатры? І ці стаў “тэатральны” Васіль працягам “тэлевізійнага”? Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Лірычная драма ў графіцы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4610 Барыс Цітовіч, вядомы беларускі графік, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, увайшоў у вялікае мастацтва праз два гады пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, калі ў 1973-м ён праілюстраваў першыя дзве кнігі “Палескай хронікі” Івана Мележа: “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Трэцяя кніга трылогіі — “Завеі, снежань” з васьміпалоснымі ілюстрацыямі і супервокладкай Б.Цітовіча выйшла ў 1978 годзе, калі пісьменніка ўжо не было ў жывых. Але, як мне вядома, да ілюстрацый аўтарства Цітовіча народны пісьменнік Беларусі ставіўся вельмі добра. Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Тыпажы вачыма Турава http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4611 Аб здымках “па лескай стужкі” Вік тара Турава апа вёў спецыяльна для “К” яго са аўтар — кінаапе ратар і рэжысёр Дзмітрый ЗАЙЦАЎ: Сродкамі мастацтва Sat, 4 Sep 2010 00:00:00 +0200 Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Прыпяцкае Палессе стане сапраўднай перлінай Беларусі” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4578 Палессе — гэта край, пра які немагчыма не сказаць: зямля казачнай прыгажосці. Уладзімір Караткевіч некалі запісаў у сваіх дзённіках: “Палессе нельга разгадаць”. І сапраўды, як разгадаеш блакіт нябёсаў, што пераліваецца тут у ранішніх водблісках залатога сонца, лясы, якія шумяць са спеўным прыгукам ветру, срэбра прыпяцкіх вод, што нясуць магутнасць і сілу самога жыцця?.. І ўся самабытнасць зямлі палескай нібыта ўвасобілася ў непаўторнай культуры — слове, песні, фарбах — Палесся… Зямлю гэтую ў ваеннае ліхалецце Вялікай Айчыннай мужна вызвалялі ў 1943-м — 1944-м і тыя, хто сёння стаў славай Беларусі культурнай у свеце. Народны мастак краіны Леанід Шчамялёў быў паранены непадалёк ад хойніцкіх мясцін пры фарсіраванні Прыпяці… У ліпені ж за цыкл работ “Палітра майго часу” творца атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. У нумар! Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4579 Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў сімвалічным, што гэты прадстаўнічы кніжны форум адкрываецца 1 верасня, калі ў многіх краінах адзначаецца Дзень ведаў. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Што заўжды пад рукой у старшыні? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4580 На пытанні “К” адказвае старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Бічан Адразу за ўязным знакам, што вітае вас на шляху ў Хойніцкі раён, у вочы кідаюцца аўтобусныя прыпынкі-паветкі, размаляваныя ўпэўненай рукой майстра, які ведае толк у кампазіцыі і колеравай выразнасці. На першым прыпынку — выява Івана Мележа. На наступных бетонных “палотнах” — партрэты Якуба Коласа, Янкі Купалы… Нават у гэтым прыдарожным антуражы дакладна прасочвалася сістэмна-крэатыўная планавасць, з якой горад і раён рыхтаваўся да Дня беларускага пісьменства. Ды ці толькі планавасць? У чарговы раз Хойніччына засведчыла, што на гэтай слаўнай зямлі не забыліся на мову, культуру, слынных сваіх землякоў, на ўсё тое, што спрадвек рабіла гонар Беларусі… У нумар! Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 “Краіна маёй будучыні” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4581 Дзень ведаў запомніўся сёлета не толькі школьнікам і студэнтам навучальных устаноў Беларусі, але і беларускіх школ у замежжы. Яшчэ напрыканцы жніўня па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сталіцу Латвіі прыбыла аўтакалона, якая даставіла абсталяванне, тэхніку, вучэбна-метадычную літаратуру для Рыжскай беларускай школы. А непасрэдна 1 верасня Беларускай школе імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе дыпмісіяй нашай краіны на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндыі Уладзімірам Дражыным былі перададзены абсталяванне і кнігі. Таксама кожны вучань школы атрымаў асабісты падарунак ад Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Узнагароды кніжнага года http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4582 “Кніжны” год для выдавецтва “Мастацкая літаратура” стаў даволі плённым на ўзнагароды. Адна толькі кніга “Ніколі не забудзем” узяла Гран-пры на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2010” і дыплом І ступені ў намінацыі “Перамога” на Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНД. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Што вучаць з задавальненнем? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4583 Асабліва шмат навінак ад выдавецтва “Вышэйшая школа” — на паліцах з падручнікамі па замежных мовах. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Пра Беларусь і не толькі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4584 Аўтар кнігі “Помнікі сусветнай спадчыны” Уладзімір Кісель будзе ўдзельнічаць у яе прэзентацыі на Дні пісьменства. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 З Полацка — пачатак http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4585 Новым праектам выдавецтва “Пачатковая школа” стала навукова-папулярная серыя “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 З пункта погляду “…Навукі” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4586 Шмат цікавых і рознабаковых выданняў апошнім часам пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука”. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Энцыклапедыі для ўсіх http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4587 Акрамя кнігі “Радзівілы. Альбом партрэтаў”, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” імя П.Броўкі на Дні пісьменства ў Хойніках прадставіць гасцям свята фотаальбом “Беларускі сучасны жывапіс. XXI стагоддзе”, дзе змяшчаюцца творы знакавых мастакоў апошняга часу. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Дзецям і дарослым http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4588 “Слоўнік сучаснай беларускай мовы” з улікам новых правілаў арфаграфіі прэзентуе на Дні пісьменства выдавецтва “Народная асвета”. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200 Каляровыя цуды http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4589 “Вынікі працы ўсёй выдавецкай індустрыі Беларусі, самыя цікавыя айчынныя кнігі можна ўбачыць на Дні пісьменства. Мы атрымліваем узнагароды, знаёмімся з дасягненнямі адно аднаго, абмяркоўваем планы на будучыню з калегамі”, — такія ўражанні ад свята выказаў начальнік аддзела маркетынгу Мінскай фабрыкі каляровага друку Валерый Пілеўскі. "К" інфармуе Fri, 3 Sep 2010 00:00:00 +0200