Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ІВАНОЎСКІ ( 32 cт. ) |
Кухонны трылер
“Я хачу пісаць такія п’есы, якія б крыху страсянулі людзей”, — гэтыя словы належаць ірландцу Марціну МакДонаху, чыя першая п’еса “Каралева прыгажосці з Лінэна” была напісана ў 1996-м за восем дзён. “Цуд сучаснага тэатра” — так ахрысціла яе строгая прэса, а тэатральная крытыка ўзнагародзіла сур’ёзнай прэміяй Лоўранса Аліўе. “Каралева прыгажосці з Лінэна” — гісторыя пра хатнюю вайну, якая ідзе паміж пажылой мамай Мэг Фолан (заслужаная артыстка краіны Таццяна Ліхачова) і яе сталай дачкой Морын (артыстка Анжаліка Баркоўская). Але гэта яшчэ і гісторыя трагічнага кахання. У героях МакДонаха багата жыццёвых сіл і страсцей.
Далей
|
Тэнар прыедзе…
Віцебскі глядач цягам апошніх сезонаў паспеў ужо засумаваць па добрай камедыі. І нарэшце яна з’явілася на Коласаўскай сцэне. Рэжысёр Міхась Краснабаеў абраў для новай пастаноўкі п’есу Кена Людзвіга “Шукаем тэнара”, колішні паспяховы дэбют вядомага сёння аўтара.
Далей
|
Пра тых, хто сталі чужымі
П’еса сучаснага расійскага драматурга Пятра Гладзіліна “Афінскія вечары”, напісаная на пачатку 1990-х, дастаткова вядомая айчыннаму гледачу. Праблемы выхавання, сямейных каштоўнасцей, паразумення і духоўнай пераемнасці розных пакаленняў, прызначэння чалавека, асабліва творцы, сапраўднай і ўяўнай інтэлігентнасці, узнятыя ў драме, прыцягваюць стваральнікаў, хвалююць гледачоў.
Далей
|
Танцуй, Ваня!
Рэжысёр-пастаноўшчык (ён жа — аўтар інсцэніроўкі) спектакля “Да трэціх пеўняў” Міхась Краснабаеў стварыў па аднайменнай аповесці Васілія Шукшына ў Нацыянальным акдэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа яркае, забаўляльнае, камедыйнае відовішча. У ім пераважае іранічны погляд на гісторыю, на ўсіх, без выключэння, персанажаў, тым не менш асобна прасочваецца і сатырычны, выкрывальны сарказм. І ў эпізодах, дзе рэжысёру ўдаецца выявіць падтэкст твора, матэрыялізаваць яго “эзопаву мову”, пастаноўка набывае мастацкі аб’ём. Сама аповесць знешне як быццам бы не вельмі прыкметная — ну, падумаеш, нейкая там казачка. Але чытаеш — і здзіўляешся сатырычнай вастрыні твора, глыбіні падтэксту, закладзенага ў ім.
Далей
|
У віхуры рэнесанснага карнавалу
…Аднекуль здаля, у шэра-туманным марыве, за металічнымі аркамі пачынае рухацца доўгая чарада пахілых постацей у белых масках. Яны прасоўваюцца на першы план сцэны, каб стаць чароўнымі жанчынамі Вероны. Змрочныя гукі званоў змяняе лёгкая мелодыя фламенка, якую яны напяваюць. Поруч з імі, перад гледачом выстройваюцца дзве кагорты хлопцаў: адны ў чорным (людзі Мантэкі), другія — у бардовым (людзі Капулеці). Імклівыя рухі, мільгаценне клінкоў. Прывітальны жэст і ў той жа час знак гатоўнасці распачаць бойку. У любы час. І ў любым месцы. Адзін з іх, П’етра (арт. Цімур Жусупаў), чытае вядомы ўступ да трагедыі Шэкспіра аб дзвюх варагуючых сем’ях. І дзея пачынаецца.
Далей
|
Абставіны для Грушова
Цудоўныя знешнія даныя, выдатны акцёрскі тэмперамент, адметны тэмбр голасу, моцны энергетычны запал у спалучэнні з унутранай высакароднасцю вылучылі яго ад пачатку працы на Коласаўскай сцэне. Створаныя акцёрам вобразы — быццам яго дзеці. Спярша гэта былі маладыя зухаватыя хлапчукі, што ў барацьбе з мяшчанскімі пастулатамі сваіх бацькоў спрабавалі адстойваць свае юнацкія ідэалы. Да іх можна далучыць і плеяду рамантычных герояў з “камедый плашча і шпагі”. Здавалася б, менавіта такі акцёр мусіў стаць вельмі запатрабаваным у тэатры, арыентаваным на акадэмічную “мадэль”, дзе вялікае месца адводзіцца класічнай драматургіі. Але так не адбылося. На працягу доўгага часу (пасля вымушанага сыходу Сямёна Казіміроўскага і да прыходу Барыса Эрына) сусветная класіка стала рэдкім госцем на Коласаўскай сцэне. А ў сучасныя п’есы тыпаж “рамантычнага героя” неяк не зусім упісваўся. Але Вячаслаў ГРУШОЎ не губляў надзеі, што ягоны “зорны час” яшчэ прыйдзе. Захапіўся рэжысурай, нават ездзіў у славуты пецярбургскі Вялікі драматычны тэатр, каб павучыцца ў Георгія Таўстаногава. Ставіў герой гэтага артыкула дзіцячыя, “выяздныя” спектаклі. Нарэшце, прыход у тэатр Віталя Баркоўскага, які пачаў актыўна звяртацца да інтэлектуальнай драмы, па-новаму раскрыў і талент Грушова, вылучыўшы яго ў шэраг вядучых і найбольш цікавых артыстаў Коласаўскай трупы. А гутарым з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь яшчэ і з нагоды яго нядаўняга 65-годдзя.
Далей
|
Энергетыка маладых
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра спецыяльна для "К" былі зададзены пытанні новаму пакаленню артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Чым "дыхае" творчая моладзь у Віцебску? Які прафесійны досвед лічыць найбольш карысным? Ці ведае, нарэшце, пра запатрабаванні сучаснага гледача? Пра гэта і гутарка з маладымі акцёрамі знакамітай трупы, якія, сярод іншых, вызначаюць сучаснае аблічча калектыву, — Яўгенам БЕРАСНЕВЫМ, Дзмітрыем КАВАЛЕНКАМ і Юліяй ЦВІКІ.
Далей
|
“Цягам жыцця я стаў рэалістам…”
Георгія Лойку, пэўна ж, не трэба прадстаўляць віцебскаму гледачу. Гэта адзін з найпапулярных артыстаў Коласаўскага тэатра, вядучы майстар сцэны. Спектаклі з яго ўдзелам, асабліва камедыі, карыстаюцца попытам. Але тут трэба заўважыць, што патэнцыял папулярнага акцёра зусім не абмяжоўваецца рамкамі камедыйнага амплуа. Яго шырокі творчы дыяпазон неаднойчы адзначала крытыка, што, зрэшты, пацвердзілі ролі апошніх сезонаў: Макдуф з трагедыі Уільяма Шэкспіра “Макбет”, Ігар з драмы Юліі Чарняўскай “Ліфт”, Жэром Ангюст з псіхалагічнага трылера Амелі Натомб “Я вольны!”. Ну а дзве пяцёркі ў ліку сёлетняга дня нараджэння Георгія Мікалаевіча сталі яшчэ адной прыемнай нагодай для сустрэчы.
Далей
|
“Вы не ролю сыгралі, а лёс…”
Гутарыць з гэтым чалавекам надзвычай прыемна і цікава, бо адказ на кожнае з тваіх пытанняў ператвараецца ў маленькі спектакль, у які ён міжволі альбо наўмысна ўцягвае субяседніка… Вобразы, створаныя Майстрам, увайшлі ў скарбонку беларускага сцэнічнага мастацтва. Сярод галоўных здабыткаў акцёра — феерычны Труфальдзіна са “Слугі двух гаспадароў” Карла Гальдоні, камедыйна-буфанадны з падкрэсленай лініяй характару Благае з “Доктара філасофіі” Браніслава Нушыча, сатырычна-гратэскавыя Расплюеў з “Вяселля Крачынскага” Сухава-Кабыліна, Качкароў з “Жаніцьбы” Гогаля, сацыяльна тыпізаваны Жабрак з “Сымона-музыкі” Коласа, псіхалагічна аб’ёмныя, жыццёва-пазнавальныя Шаргаёў з “Парога”, Гастрыт з “Вечара”, Салянік з “Радавых”, Ютка з “Вежы” Дударава, трагічны Блазан з “Караля Ліра” Шэкспіра, па-дзіцячы наіўна-мудры Тарас з “Тараса на Парнасе” паводле Сяргея Кавалёва і многія іншыя… Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік “Крыштальнай Паўлінкі” Тадэвуш КОКШТЫС, якому 31 кастрычніка спаўняецца 80 гадоў, — увасабленне гонару і годнасці старэйшага пакалення коласаўцаў, лепшых традыцый нацыянальнага тэатра, яго вытокаў і каранёў.
Далей
|
Чытанні плюс школа
13 — 14 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа праходзіў Віцебскі гарадскі фестываль “Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр-19”. Цягам амаль двух дзясяткаў гадоў дзякуючы намаганням рупліўцам тэатра (найперш — былога загадчыка літаратурнай часткі, а зараз асістэнта рэжысёра Святланы Дашкевіч) ён спрыяе далучанасці да тэатральнага мастацтва дзяцей і падлеткаў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"