Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таццяна МАТУСЕВІЧ ( 61 cт. ) |
Нават крыху экзотыкі
12 верасня ля сталічнага Палаца спорту стартаваў ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Спалучаны з Днём горада Мінска ён дадаў у каларыт агульных святкаванняў крыху экзотыкі і замежных матываў. Так, культуру нашых паўднёвых суседзяў на гала-канцэрце прэзентаваў фальклорны ансамбль украінскага абраду і песні “Ватра”, а індыйскую — ансамбль танца “Наваратна”.
Далей
|
Пасля абнаўлення
У Нацыянальным гістарычным музеі завяршыўся рамонт некалькіх залаў — у прыватнасці, датычнай гісторыі беларускіх шляхецкіх родаў і геральдыкі.
Далей
Каментарыі (1)
|
Трыенале-ІІ
У сталічным Палацы мастацтва да 5 жніўня — ІІ Беларуская трыенале графічнага дызайну.
Далей
|
У майстэрні Скрыпнічэнкі
Героем чарговага выпуска рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." стане знакаміты мастак Георгій Скрыпнічэнка. Пра што журналісты "К" гутарылі са знакамітым беларускім авангардыстам — чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
Далей
|
Наперадзе — Ляляўскі
Наступным героем рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." на старонках "К" стане Аляксей Ляляўскі — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Пра тэатр, чалавека ў ім, замежны досвед ды пра тое, чаму Мінск — нетэатральны горад — аб усім гэтым чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
Далей
|
"Арт-астравы": і да Дня горада...
Менавіта гэтая сталічная падзея стане фіналам і для мастацкага праекта "Арт-астравы", які толькі распачаў днямі працу на востраве Камсамольцаў, што на сталічным Камсамольскім возеры. Пабачыць работы тузіну айчынных мастакоў можна на пляцоўцы пад адкрытым небам штодня. Арганізатары мяркуюць, што тэрыторыю праекта наведае прыблізна мільён гледачоў.
Далей
| |
Помнік Раеўскаму
На Усходніх могілках сталіцы ўсталяваны надмагільны помнік на месцы апошняга спачыну шматгадовага мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёра Валерыя Раеўскага.
Далей
|
Першы палёт "Сіняй птушкі"
Прэм'ерай "Сіняй птушкі" Марыса Метэрлінка Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача вяртаецца на родную, але абноўленую сцэну. 2,3 і 4 чэрвеня чакаюцца прэм'ерныя паказы гэтага спектакля.
Далей
|
ЧАС СВЕЖАГА ПАВЕТРА
На гэтым кадры ў інтэр'еры выставачнага памяшкання Цэнтра сучасных мастацтваў — карціна
народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага "Без вестак зніклыя". Напісаная ў 1990-м, яна як сімвал змены часоў нібы папярэднічае, адкрывае шлях для мастацтва найноўшай эпохі — часу свежага паветра, часу Незалежнасці Беларусі. На гэты тэзіс спрацоўваюць паасобку і агулам работы выстаўкі "Беларусь за гады Незалежнасці. Лепшае", якая, перад экспанаваннем у ЦСМ, дэманстравалася з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны ў Палацы Рэспублікі. У гэтым нумары прапануем пазнаёміцца з экспазіцыяй у рубрыцы "Фотасюжэт нумара", а таксама даведацца пра тое, калі ў Беларусі з'явіцца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"