Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Абяцанае зімой
“Адзін дзень Канстанціна Вашчанкі. Зіма” — менавіта так называецца выстаўка мастацкіх фатаграфій Канстанціна Вашчанкі, якая 8 лютага адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Яе аснова — вынік творчага натхнення, якое прыйшло да графіка адным марозным днём мінулага года.
Далей
|
Рытм і лінія
Заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Яўген Ждан — мастак у краіне вядомы.
Далей
|
Ніці экспрэсіі Барыса Аракчэева
Барыс Аракчэеў… Выдатны жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Ветэран
Вялікай Айчыннай. Педагог, які шмат гадоў аддаў выхаванню творчай моладзі Беларускай
дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. І вось, праз пару месяцаў, яму — восемдзесят пяць...
Век, як кажуць, не жартоўны, хаця для мастака ён вялікага значэння не мае. Ды і для сапраўднай творчасці ў с т а н о ў л е н ы х межаў няма.
Далей
|
“Пташуні гнёзда” Анатоля Арцімовіча
У мінскім Музеі сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва завяршае працу цудоўная выстаўка скульптуры “Узбагачаючы адно аднаго” лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Анатоля Арцімовіча, які летась адзначыў сваё 70-годдзе, і яго таленавітых вучняў па Беларускай акадэміі мастацтваў.
Далей
|
Хаім Суцін. Па той бок міфаў
Сёння мы заканчваем распавядаць драматычную гісторыю жыцця нашага земляка, “дзівака са Смілавічаў” Хаіма Суціна. Нягледзячы на тое, што трыццаць гадоў з дараваных яму Богам пяцідзесяці ён пражыў у Францыі, — мастак таксама належыць і нам, беларусам.
Далей
|
Хаім Суцін. Па той бок міфаў
Пры ўсёй геніяльнасці свайго каларыстычнага таленту, пры ўсёй неўтаймаванасці свайго тэмпераменту, пры ўсёй маўклівай упартасці сваёй натуры, якая прымушала Суціна ісці да канца ў вырашэнні самых рызыкоўных задач, ён быў вельмі чуллівым чалавекам. І аб гэтым мы працягваем свой расповед.
Далей
|
Хаім Суцін. Па той бок міфаў
Яшчэ гадоў пятнаццаць таму пра яго ў Беларусі мала што было вядома. Ды і ў расійскім мастацтвазнаўстве ягонае імя калі і згадвалася, дык толькі ў шэрагу мастакоў-эмігрантаў так званай Парыжскай школы. Між тым, сучаснікі лічылі яго зоркай першай велічыні. Яго высока цанілі Мадзільяні і Пікаса, Лежэ і Цадкін, Фальк і Маціс, Ліпшыц і Мешчанінаў. Канстанцін Каровін лічыў гэтага мастака самым буйным жывапісцам Францыі нароўні з Манэ, Сезанам і Рэнуарам. Карціны нашага героя сёння ўпрыгожваюць лепшыя нацыянальныя і прыватныя музеі ды галерэі Францыі, ЗША, Японіі, Англіі, Германіі, Ізраіля, Італіі. Аднак на радзіме, у Беларусі, няма ніводнага жывапіснага твора, нават малюнка Хаіма Суціна. Зрэшты, як і ў Эрмітажы, Пушкінскім музеі і Трацякоўцы…
Далей
|
Успамін пра Рагачоў
Калекцыянеры з Санкт-Пецярбурга Ісак і Людміла Кушнір падарылі віцебскаму Музею Марка Шагала больш за 60 твораў ураджэнца Рагачова Анатоля Каплана.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"