Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() 10 снежня 1870 года ў маёнтку Багданаў, што на Валожынчыне, нарадзіўся славуты мастак Фердынанд Рушчыц. У гісторыю сусветнага мастацтва ён увайшоў як мастак-пейзажыст, кніжны графік, карыкатурыст, тэатральны дэкаратар. Рабіў накіды медалёў, штандараў, тэатральных строяў і афіш. З’яўляўся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці. На старонках “К” ужо з’яўляліся матэрыялы Барыса Крэпака ў рубрыцы “Вяртанне імёнаў”, прысвечаныя мастаку (№ 48 — 49, 2010 г., № 44, 2014 г.). Будуць і іншыя. Але гэтым разам мы распавядзем толькі пра некалькі важных эпізодаў захавання памяці пра славутага сына беларускай зямлі, якія мелі месца сёлета ўвосень.
Далей
|
![]() 2 кастрычніка 1903 года ў польскай сталіцы памёр Антон Пяткевіч, ураджэнец Случчыны. У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў пад запамінальным псеўданімам — “Адам Плуг”. Славуты літаратар, перакладчык і рэдактар, сардэчны сябра Уладзіслава Сыракомлі, пакінуў па сабе даволі значную літаратурную спадчыну. Адам Мальдзіс засведчыў, што яна “тэматычна так ці інакш звязана з Беларуссю”. Праўда, і па сённяшні дзень імя і творы Адама Плуга, на жаль, застаюцца малавядомыя ў Беларусі.
З мэтай папулярызацыі падзабытага імя беларускага творцы, а таксама з улікам таго, што да 200-годдзя з яго Дня нараджэння (нарадзіўся ён у 1823 годзе) засталося ўжо менш за тры гады, на маю думку, беларускія літаратуразнаўцы, перакладчыкі і выдаўцы пэўна маглі б абмеркаваць юбілейнае выданне ягоных твораў.
Са свайго боку, каб раскрыць некаторыя новыя звесткі, датычныя сям’і старога беларускага шляхецкага роду Пяткевічаў, герба “Трубы”, “К” пачынае публікацыю новага серыяла.
Далей
|
![]() Праз месяц, 26 лістапада, споўнілася б 90 гадоў пісьменніку, імя якога ведае кожны беларус. Уладзімір Караткевіч пражыў не надта доўгае жыццё, толькі пяцьдзясят чатыры гады. Але паспеў зрабіць вельмі шмат і ў якасці пісьменніка, і сцэнарыста, і сапраўднага гісторыка-навукоўца, даследчыка беларускай мінуўшчыны. Сярод шматлікіх беларускіх пісьменнікаў паваеннай Беларусі я вылучаю Уладзіміра Караткевіча асобна. Не толькі таму, што ягоныя творы аказалі на мяне наймацнейшае ўражанне і вярнулі да беларускасці. Але і таму, што менавіта гэты пісьменнік ад дзяцінства ведаў, шанаваў і згадваў у сваіх творах асобу Тадэвуша Рэйтана. Сёлета на 28 кастрычніка прыпадала 280-я гадавіна нараджэння Рэйтана, таму я мушу сваім абавязкам распавесці і пра яго, і пра Караткевіча.
Далей
|
![]() У сярэдзіне красавіка 2019 года ва ўкраінскім мястэчку Чуднаў, што на Жытоміршчыне, была зроблена сенсацыйная знаходка — надмагільная пліта аднаго са славутых сыноў беларускай літаратуры палачаніна Яна Баршчэўскага. Знаходцы было прысвечана нямала месца на старонках як замежных, так і беларускіх СМІ. Згадвала пра гэты артэфакт у адной з публікацый і “К” (гл. № 44, 2019 г.). А некалькі дзён таму прыйшла новая навіна: у Чуднаве быў усталяваны помнік аўтару “Шляхціца Завальні”. Падзея, вядома, не шэраговая, таму мы вырашылі распавесці і пра знаходку, і пра помнік, і ўвогуле пра ўсё. Ад самага пачатку.
Далей
|
![]() У цяжкую ваенную восень 1941 года Змітрок Бядуля разам са сваёй сям’ёй вымушаны быў накіравацца ва эвакуацыю ў Ташкент.
Па ўспамінах відавочцаў, на станцыі Сяміглавы Арол пісьменнік выйшаў з цягніка, каб паспрабаваць абмяняць рэчы на ежу. Неўзабаве прагучаў гудок, які абвяшчаў аб адпраўленні цягніка.
Усе, каб не спазніцца, кінуліся да сваіх вагонаў...
Пабег і Бядуля, немалады ўжо чалавек. Паспеў. Але праз некалькі хвілін яго не стала. Не вытрымала сэрца. Здарылася гэта 3 лістапада. На станцыі Уральск сям’я Бядулі вымушана была сысці з цягніка. Там, ва Уральску (паўночны захад Казахстана), класіка беларускай літаратуры і пахавалі. Пасля вайны сям’я вярнулася ў Мінск і напрацягу доўгага часу неаднаразова ўздымала пытанне аб вяртанні астанкаў Змітрака Бядулі на Радзіму. І вось 3 лістапада 2020 года, нарэшце, адбылося ўрачыстае перапахаванне пісьменніка ў роднай зямлі.
Далей
|
![]() Зранку 18 кастрычніка ў колішнім маёнтку Ганута (зараз не існуе) абвалілася адна з дзвюх капліц-блізнятак, пабудаваных у 1765 годзе. Падзея выклікала дастаткова вялікі розгалас у сродках масавай інфрамацыі ды Сеціве, бо тычыцца нашай гісторыі, славутых імёнаў мінуўшчыны.
Далей
|
![]() Тым, хто едзе па трасе М1 з Баранавічаў на Мінск, здаецца, вядомы велізарны чорны каменны крыж, які стаіць на высокім пагорку на самым беразе вадасховішча ў Пцічы. Здаецца, вядомы, бо зараз большая частка пяціметровага надмагілля схавана за металёвым зялёным плотам. Аб тым, што за ім нешта ёсць, здагадаецца толькі пільны глядач. Ды і то зімой і ранняй вясной, пакуль не зазелянелі краявіды. А зазірнуць за плот варта.
Далей
|
![]() Пяць гадоў таму ў поле майго зроку выпадкова трапіла асоба беларускага скульптара Яна Астроўскага. У ХІХ стагоддзі яго імя было шырока вядома па-за межамі радзімы, аб чым сведчаць тагачасныя СМІ, а таксама біяграфічныя нарысы ў розных сучасных даведніках. Зразумела, вядомы ён і беларускім мастацтвазнаўцам. Мяне ж ён зацікавіў як аўтар бюста беларускага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Хоць, каб быць дакладным, трэба зазначыць, што не бракавала ў “арсенале” творчага даробку Яна Астроўскага і памятак пра іншых славутых беларусаў — Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлю, Станіслава Манюшку, Тадэвуша Касцюшку, Юльяна Нямцэвіча…
Днямі, завітаўшы ў чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стоячы перад кніжнымі паліцамі, якія літаральна ўгіналіся ад розных слоўнікаў і даведнікаў, я раптоўна вырашыў пацікавіцца, а што ж напісана пра Астроўскага. У рукі мне трапіў адзін са шматтомных даведнікаў Нацыянальнай акадэміі Польшчы. Інфармацыя мяне захапіла настолькі, што, не марнуючы часу, усе яго тамы былі загружаны ў адмысловую цялежку і перавезены ў чытальную залу. І вось, што ў выніку атрымалася.
Далей
|
![]() Для Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі кастрычнік гэтага года атрымаўся даволі насычаным на падзеі. Спярша 1 кастрычніка адбылася “ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва” (другі дзень прайшоў у самім Крэва). А 2 кастрычніка там жа распачаўся не менш важны форум — “ХХХIV навукова-практычная канферэнцыя “Каласавіны” (другі дзень якога прайшоў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа). Менавіта пра “Каласавіны”, арганізатарам якога, нароўні з музеям Якуба Коласа, з’яўляецца Міністэрства культуры, мы і пагаворым.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"