Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” сёлета быў узнагароджаны протаіерэй Алег Абрамовіч, святар Свята-Траецкай царквы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Святар быў адзначаны высокай узнагародай за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці.
Далей
|
![]() Згодна са шматгадовай традыцыяй, напрыканцы кастрычніка або ў першай палове лістапада мы ладзім апошнюю ў “сезоне” вандроўку ў Грушаўку. Прымеркавана яна да дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (каля 28 кастрычніка). Пачынаецца маршрут з Ляхавічаў, дзе на старых могілках пад лістоўніцай знайшлі апошні спачын малодшыя браты Тадэвуша, пляменнікі, а таксама бацькі апошняга прадстаўніка роду Юзафа. А завяршаецца — у родавым котлішчы Рэйтанаў, на падворку сядзібы. Гэтым разам вандроўка была перанесена на канец лістапада. Сёлета, цягам вясны — лета, мы ўжо шмат разоў наведваліся ў Грушаўку, каб назіраць за павольным ходам рэстаўрацыйных прац. Таму хацелася ўбачыць нейкія кардынальныя змены. На вялікі жаль, зладзіць гэтым годам летнік і фестываль “ДАХ” у Грушаўцы, па пэўных прычынах, не ўдалося. Замест гэтага спярша ў Пашкоўцах (вёсцы, у мінулым шырокавядомай сваімі музыкантамі), а потым у ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа намі былі праведзены мастацкія выставы, прымеркаваныя да 280-годдзя Тадэвуша Рэйтана. За што асобная падзяка харэографу Алене Прохаравай і дырэкцыі бібліятэкі.
Нам жа застаецца толькі распавесці аб падзеях самага апошняга часу.
Далей
|
![]() На мой суб’ектыўны погляд, калі б у Беларусі праводзіўся конкурс на топ-5 самых знакавых аўтэнтычных сядзіб, котлішча Рэйтанаў лёгка перамагло б астатніх прэтэндэнтаў. А сярод апошніх маглі б стаяць Завоссе (Адам Міцкевіч), Марачоўшчына (Тадэвуш Касцюшка) і… спіс можна доўжыць. Прычын тут, безумоўна, некалькі. І вось дзве галоўныя. Непадрыхтаванаму чытачу цяжка сабе нават уявіць той культ асобы, тую пашану, якой было цягам стагоддзяў акружана імя Тадэвуша Рэйтана. Зямляк нашага героя па Навагрудчыне Адам Міцкевіч, адзін з галоўных папулярызатараў асобы Рэйтана ў ХІХ стагоддзі, адзначаў: “сам народ прызнаў Рэйтана вялікім”. Па-другое, сядзібы Міцкевіча і Касцюшкі — наватворы. Знаходзячыся там, даволі цяжка адчуць “подых часу”. У Грушаўцы гэта магчыма. Бо будынкі, якія захаваліся, паходзяць з канца XVII — пачатку XX стагоддзяў. Ёсць і іншыя плюсы.
Далей
|
![]() У адным з апошніх нумароў “К” (№ 46, 2020 год) мы зрабілі анонс публікацыі, у якой запланавалі распавесці нашым чытачам пра намер аднаўлення сядзібы старога беларускага роду Рушчыцаў у Багданаве. Сядзіба гэта вядома перш наперш тым, што тут нарадзіўся і памёр вялікі мастак Фердынанд Рушчыц (1870 — 1936). 10 снежня мы адзначым 150-ю гадавіну з дня яго нараджэння. “Намер аднаўлення” з канца 2014 года даволі рэгулярна з’яўляецца на старонках беларускіх СМІ, у тым ліку і нашай газеты. Ці адбыліся якія-небудзь зрухі на зямлі Рушчыца, ці “намеры” пакуль застаюцца “намерамі”, — пра ўсё гэта ў нашым матэрыяле.
Далей
|
![]() Напрыканцы верасня 2018 года разам з беларускім генеолагам Вітальдам Ханецкім мы высадзіліся ў “горадзе на Няве” (Санкт-Пецярбург), дзе цягам тыдня выдатна папрацавалі ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (РДГА). У той раз шанцавала. Вярталіся мы абцяжараныя гігабайтамі самых карысных звестак. Не ўсё, што было назапашана мной у тую вандроўку, адразу пайшло ў друк. Спярша ў “К” з’явіліся серыялы пра продкаў Ігнацыя Дамейкі — Дамейкаў і Анцутаў. Пазней — некаторыя звесткі, звязаныя з родам Рэйтанаў. Але артыкул пра радавод Тамаша Зана быў адкладзены да лепшых часоў. І “лепшыя часы” насталі. Неўзабаве дзень народзінаў “архіпрамяністага” Тамаша Зана, які прыйшоў на свет 21 снежня 1796 года. Уласна кажучы, усё гэта прымушае ўзяцца за пяро і прысвяціць чарговы серыял менавіта яму.
Далей
|
![]() Пачынаючы з вясны 2013 года наша газета пільна сочыць за лёсам сядзібы Рэйтанаў, якая знаходзіцца ў вёсцы Грушаўка на Берасцейшчыне. І не проста сочыць. Сведчаннем таго могуць быць даволі рэгулярныя красавіцкія суботнікі, якія ладзяцца намі разам з Арт-суполкай імя Тадэвуша Рэйтана на радзіме гэтай яшчэ па-сапраўднаму не адкрытай для Беларусі асобы. Вядома, не толькі суботнікі ў “багажы” “К”, але і шматлікія публікацыі. У іх і Тадэвуш Рэйтан, і ягоны род, і іх славутыя землякі, і сама Грушаўка час ад часу становяцца аб’ектамі нашай цікавасці. Праўда, публікацыі, якая б ахапіла гісторыю Грушаўкі за некалькі соцень гадоў, а таксама распавяла б, што ж там адбываецца сёння, калі ідуць працы па аднаўленні сядзібы і капліцы, яшчэ не было. Таму, пабываўшы ў Грушаўцы на мінулых выходных, мы гатовы падзяліцца з чытачамі “К” сваімі ведамі і думкамі.
Далей
|
![]() У дзень смерці Антона Пяткевіча (далей — Адам Плуг) літаратар Уладзіслаў Каратынскі прысвяціў свайму сябру біяграфічны нарыс (“Kurjer Warszawski”, № 303, 1903 год). Гэты нарыс, заснаваны на лістах і ўспамінах самога Адама Плуга, з’яўляецца вельмі каштоўнай крыніцай ведаў пра нашага земляка. Бо, у адрозненне ад многіх іншых публікацый, найбольш поўна раскрывае Адама Плуга і як чалавека, і як творцу. Узяўшы яе за аснову і дадаўшы звесткі з іншых крыніц, працягнем расказ пра жыццё гэтага культурнага дзеяча беларускай мінуўшчыны.
Далей
|
![]() Не так даўно ў сацыяльных сетках маланкай праляцела навіна, што ў Оршы распачалася праца па стварэнні мурала, прысвечанага класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"