Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() Гэтай публікацыяй мы завяршаем серыял, прысвечаны мясцінам такой знакавай для Беларусі асобы, як Тамаш Зан. У ім не абышлося без невялічкіх адгалінаванняў, бо хацелася паказаць гісторыю тых мясцін больш аб’ёмна, а таксама засяродзіцца на “праблемных зонах”, якіх нямала сустрэлася на гэтым доўгім, зімовым шляху. Сёння мы прапануем увазе чытачоў “тапанімічны канцэнтрат”. Кожны турыст або экскурсавод зможа лёгка ўзбагаціць яго дадатковымі звесткамі. Ну і, вядома, хацелася б, каб наш план не застаўся без увагі чытачоў. Бо гэты год адметны ў “занаўскім календары” — 225-я гадавіна з дня нараджэння. Падаецца, выдатная нагода, каб узгадаць яго імя на дзяржаўным узроўні.
Далей
|
![]() Пачынаючы гэты шэраг тэкстаў, нельга было і падумаць, што з цягам часу ён перарасце ў нешта значна большае, чым спачатку планавалася. Бо жаданне прыцягнуць увагу да такой асобы як Тамаш Зан, распавесці пра яго род, сваякоў, розныя цікавыя падзеі і аб’екты прымусіла нямала паездзіць. І адначасова — распачаць і працягваць архіўныя пошукі. Сёння нават тое, што ўжо апублікавана — фактычна гатовы турыстычны маршрут. Нам застаецца дадаць толькі некалькі штрышкоў, без якіх ён не будзе мець лагічнага завяршэння. Сёння мы дадаем да маршруту прастору паміж Маладзечна і Аляхновічамі. А гэта мясціны, дзе Тамаш Зан нарадзіўся.
Далей
|
![]() Чым сёння вядома вёска Маліноўшчына, якая хаваецца ў палях і лясах пад Маладзечна? Адны адкажуць, што заводам “Аквадзіў”, другія згадаюць, што там ёсць “егіпецкая піраміда” (капліца-пахавальня Святарэцкіх). Трэція скажуць, што ў гэтым маёнтку нарадзілася Брыгіда Святарэцкая, жонка Тамаша Зана. Бываў тут і сам Тамаш Зан. Менавіта па гэтай прычыне абмінуць Маліноўшчыну, ствараючы турыстычны маршрут “Шлях Тамаша Зана”, проста нельга. У Маліноўшчыну можна патрапіць і цывілізавана, на аўтобусе, але сапраўдныя вандроўнікі не шукаюць лёгкіх шляхоў.
Далей
|
![]() Мы працягваем разам з чытачамі “К” нашу вандроўку па беларускіх сцяжынках філамата Тамаша Зана. Тых самых, па якіх ён, яго сваякі і продкі, пешшу ці конна, зімой і ўлетку, за стагоддзі наматлялі не адну тысячу “вялікалітоўскіх міляў”. Як і ў дзвюх папярэдніх частках, першая кропка нашага маршруту горад Маладзечна, які з’яўляецца цэнтрам перакрыжавання асноўных маршрутных ліній: Беніца — Смаляны, Аборак — Вязыць. Сённяшняя частка маршруту — Маладзечна — Лебедзева — Маліноўшчына — Пруды , як звяно ланцуга злучаецца з Беніцкім напрамкам, пра які вялася гаворка ў папярэдняй частцы.
Далей
|
![]() Днямі ў Шчучынскім раённым Цэнтры культуры і творчасці адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака-жывапісца Алеся Родзіна, пад вясновай назвай “Абуджэнне”.
Ідэйным натхняльнікам правесці выставу ў Шчучыне стаў спадар Сяргей Даўгарукаў, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду БДУ, які мае незвычайнае хобі. У вольны час ён дапамагае мастакам ладзіць выставы ў розных кропках Беларусі. Яго прапанову падтрымала спадарыня Святлана Жвірбля, дырэктар Цэнтра. Так у Шчучыне здарыўся рукатворны цуд.
Далей
|
![]() З вясны 2019 года рэдакцыя “К” пільна сочыць за лёсам сядзібы роду Цюндзявіцкіх у Галошава, што ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. За гэты час мы тройчы пабывалі ў Галошава. І некалькі разоў пісалі пра гэты дзіўны аб’ект, які ў пачатку ХХ стагоддзя атрымаў неафіцыйную назву “Беларускі Манчэстар”. А ўсё праз тагачасных дбайных гаспадароў, якія некалі пераўтварылі сваю сядзібу ў буйны прамысловы цэнтр. Зараз у Галошава пакуль “няма таго, што раньш было”. Большая частка драўляных гаспадарчых пабудоў знікла, і смуткаваць над іх лёсам няма часу. Бо пад пагрозу поўнага знішчэння патрапілі ўжо апошнія будынкі — сядзіба (1897), гаспадарчы корпус (1914) і стайня (1908) (усе з якаснай мясцовай цэглы). На жаль, калісьці сядзіба патрапіла ў “ПЕРЕЧЕНЬ объектов, подлежащих списанию с последующим сносом и рекультивацией земельных участков в 2021 году” Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Справа ў тым, што да гэтага часу сядзіба не мела ахоўнага статусу. Але эксперты і адмыслоўцы ўпэўнены, што сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошава валодае прыкметамі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму лічаць мэтазгодным, каб Віцебскі аблвыканкам прапрацаваў пытанне аб наданні такого статусу.
Далей
|
![]() Штогод Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзяць абрадавую дзею “Гуканне вясны”. Сёлета свята “Гукання”, якое, дарэчы, праводзіцца з 2011 года, прыпала на 22 сакавіка. Мы вырашылі наведаць Вязынку, каб распавесці пра свята нашым чытачам.
Далей
|
![]() Мастак, масон, кліматолаг, містык, дзівак, вегетарыянец, дабрадзей жабракоў, абаронца правоў жывёл, улюбёнец пецярбургскага света. Чалавек, які кардынальным чынам паўплываў на светапогляд Адама Міцкевіча. Падаецца, нічога не забыліся… А, і беларус. Продкі Юзафа Аляшкевіча, як і продкі Тамаша Зана, паходзяць з Радашковіцкай зямлі. Мы пачынаем новы гістарычны серыял, які прысвячаем таямніцам роду Аляшкевічаў і некаторым цікавым старонкам жыццярыса самога мастака.
Далей
|
![]() Ці мог хто падумаць, што з “недавучкі” (але, шалёна улюбёнага ў гісторыю), маладосць якога насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, з цягам часу “з’явіцца на свет” эксперт у пэўных пытаннях “міцкевічазнаўства”, гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ?
Далей
|
![]() 25 лютага ўвесь свет адзначаў 150-годдзе з Дня нараджэння знакамітай украінскай паэтэсы, пісьменніцы і культурнага дзеяча Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі (1871 — 1913 годы), вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка. Дзень гэты ўнесены ў каляндар памятных дат UNESCO.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"