Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() Гісторыя маёнтка роду Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава (Талачынскі раён, Віцебскай вобласці), які сто гадоў таму меў вельмі арыгінальную назву “Беларускі Манчэстэр”, ізноў у фокусе нашай увагі. У адрозненне ад папярэдніх публікацый (гл. “К” №№ 16, 2019 і 13, 2021) гэтым разам навіны не сумныя. Але перад тым, як мы падзелімся апошнімі навінамі, варта распавесці “гісторыю” маёнтка. У свой час мы паабяцалі гэта зрабіць. І слова сваё трымаем.
Далей
|
![]() У мінулым нумары “К” мы распавялі нашым чытачам пра палац роду Радзівілаў у Паланечцы (Баранавіцкі раён), які нядаўна займеў гаспадароў і пачынае аднаўляцца. У той публікацыі была згадка пра іншыя прыклады, удалыя і не вельмі. Сёння мы распавядзем пра ўдалы прыклад — сядзібу роду Раецкіх-Верашчакаў-Жалтоўскіх у Райцы (Карэліцкі раён). Ад якой да Паланечкі, дарэчы, зусім побач, нейкіх дваццаць кіламетраў на паўночны захад.
Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пад умоўнай назвай — “Маёнткі і людзі”. Дзесяць гадоў таму Райца таксама ўжо трапляла ў фокус цікавасці нашай газеты (гл. “К” № 43, 2011 год). Тады яна толькі год як выйша з “піке” заняпаду…
Далей
|
![]() Амаль на самым сутыку трох абласцей нашай краіны — Брэсцскай, Гродзенскай і Мінскай — ёсць невялічкая вёсачка, з дзіўнай назвай: Паланечка. Апошнім часам гэта назва, што называецца, на слыху. Прычынай гэткай цікавасці да вёсачкі стала навіна, што славуты палац Радзівілаў, які тут знаходзіцца, нарэшце, займеў гаспадара. За апошнія дзесяць гадоў не ў першы раз, дарэчы.
Аб тым, праз якія выпрабаванні за гады свайго існавання прайшоў “палац-пакутнік”, аб тым, што адбываецца ў ім зараз і што чакае яго ў будучыні, прыйшоў час распавесці і нам.
Далей
|
![]() Вайна — гэта страшна. Гэта смерць, гэта страты блізкіх і сяброў, гэта татальнае руйнаванне. Вайна — гэта катастрофа. За сваю тысячагадовую летапісную гісторыю беларуская зямля не раз станавілася арэнай узброеных канфліктаў. Часам, пасля варожай навалы, край нагадваў пустку. Бо ні ад гарадоў, ні ад жыхароў не заставалася і следу. Таму першыя асацыяцыі пры слове ваяр, войска — гэта парахавы дым, выбухі, слёзы, магілы…
Больш за чвэрць стагоддзя таму ва Узброенных сілах Рэспублікі Беларусь з’явілася ўнікальная воінская часць — 52-гі спецыялізаваны пошукавы батальён. Але на яе ўзбраенні — не аўтамат-кулямёт, а археалагічны рыштунак — рыдлёўка, пэндзаль, металадэтэктар. Мэты гэтага батальёна — самыя высакародныя.
Далей
|
![]() Днямі здарыліся дзве важныя падзеі. Спярша ў Беларусь дзеля рэстаўрацыі і часовага экспанавання патрапіла надмагільная пліта аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. А літаральна тыдзень таму, на свет людскі, са змроку скляпення, упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў “выйшаў” камень паэта Адама Міцкевіча. Пра абодва артэфакты мы ўжо пісалі ў мінулым годзе на старонках нашай газеты (гл. “К” №№ 28, 42, 2020 год.). Прыйшоў час распавесці пра іх далейшы лёс.
Далей
|
![]() Сярод нешматлікіх мінскіх даваенных будынкаў ёсць некалькі былых гэтак званых “даходных дамоў”, якія маюць асабовае імя, атрыманае ў спадчыну ад іх уласнікаў. Напрыклад, “дом Уніхоўскага”, “дом Ждановіча”, “дом Абрампольскага” або “дом Свянціцкага”. Прыналежнасць першых трох да іх ранейшых гаспадароў, падаецца, ніколі не выклікала дыскусій у даследчыкаў гісторыі сталіцы. Што ж датычыцца “дома Свянціцкага”, які размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса і Леніна, то тут нам ёсць што сказаць новага. І не толькі пра праўдзівага гаспадара, але і пра гісторыю дома, якая можа быць карыснай як гісторыкам, так і экскурсаводам.
Далей
|
![]() Замак-кастэль у Крэва — знакавы для Беларусі. Тут, падаецца, няма пра што спрачацца, бо гісторыя і гісторыкі ўсё даўно расклалі па паліцах. Таму не дзіва, што ў 2011 годзе “аб’ект” быў унесены ў Дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі”, і ўжо шмат гадоў на замкавых мурах (якім больш за 600 гадоў) вядуцца працы. Звесткі аб выніках аднаўлення рэгулярна траплялі на старонкі “Культуры” (гл. №№ 25/2012, 12/2017, 50/2018, 14/2020). Літаральна апошнімі днямі на замку завяршыўся чарговы этап прац. І каб распавесці чытачам “К” аб тым, што там адбывалася і адбываецца, мы наведаліся ў Крэва разам з інжынерам па якасці ААТ “Белрэстаўрацыя” Уладзімірам Пашалюком.
Далей
|
![]() (Заканчэнне. Пачатак у №№ 10, 12)
У мінулых частках нашай сагі аб Аляшкевічах мы распавялі пра радавод славутага мастака, і пра тое, з якой прычыны нарадзіўся міф аб ягоным жамойцка-літоўскім паходжанні. Сёння мы распавядзем аб тым, як паўплывала на лёс Юзафа Аляшкевіча знаёмства яго бацькі з ксяндзамі Антонам і Тадэвушам Букатымі. А таксама аб тым, якую важную ролю ў жыцці мастака адыгралі магнаты Прозары, Пшаздзецкія, Радзівілы і Хадкевічы.
Далей
|
![]() Былы палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку — адзін з самых раскручаных у сваёй намінацыі. Гэтаму спрыяе і выгоднае геаграфічнае становішча — зусім побач гродзенская траса, а ў ваколіцах ёсць цэлая гронка іншых адметнасцяў — і ўвага фатографаў, кінематаграфістаў ды журналістаў. А найперш — па-дэкадэнцку эфектны выгляд самога колішняга “гнязда раскошы”.
Аднак маючы на руках усе гэтыя козыры, палац па-ранейшаму працягвае спакваля разбурацца. Болей за тое: на сёння яго лёс даволі няпэўны. Прададзены сем гадоў таму ў прыватную ўласнасць, летась ён ізноў адышоў да дзяржавы. І цяпер гэты цыкл трэба пачынаць наноў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"