Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
![]() Да Дня народнага адзінства 17 верасня 2021 года на месцы былога канцлагера ў Бярозе-Картузскай адбыліся дзве важныя падзеі — адкрыццё рэканструяванага памятнага знака і часовай музейнай экспазіцыі “Канцлагер Бяроза-Картузская 1934—1939 гады”.
Далей
|
![]() Зусім нядаўна мы распавялі нашым чытачам пра тое, як ідзе рэстаўрацыя палаца роду Булгакаў у Жылічах, што на Бабруйшчыне. Прыйшоў час перавесці фокус “К” на захад краіны. Там, на стыку трох дзяржаў, пры самай мяжы з Польшчай і Літвой, з канца 2016 года вядзецца рэстаўрацыя аднаго з найважнейшых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пра яго значнасць сведчыць вялікая колькасць публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Не раз з’яўляўся Свяцк і на старонках нашай газеты.
Далей
|
![]() Наша газета больш за пятнаццаць гадоў пільна сочыць за аднаўленнем славутага палаца ў невялічкім аграгарадку Жылічы, што ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. На 2022 год запланавана завяршэнне трэцяй чаргі рэстаўрацыі. З гэтай нагоды мы вырашылі прысвяціць палацу Булгакаў чарговую публікацыю.
Далей
|
![]() 14 студзеня 2022 года адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі зборнай краіны, якія ў 2021 годзе годна прадставілі Рэспубліку Беларусь на Пятнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел начальнік упраўлення устаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч і дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Яшчанка. Месцам, дзе адбылася ўрачыстасць сёлета, стала Тэатральная зала Палаца Радзівілаў у Нясвіжы.
Далей
|
![]() Напрыканцы года, 26 лістапада, ва ўрочышчы Чырвоны Двор блізу Варацэвічаў адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай сядзібы-музея славутага беларускага мастака Напалеона Орды. Сёння мы распавядзем нашым чытачам пра тое, як аднаўлялася сядзіба і што сёння можна ўбачыць у Чырвоным Двары.
Далей
|
![]() 18 (для наведвальнікаў) снежня Нацыянальны мастацкі музей Беларусі гасцінна адкрые дзверы новага выставачнага корпуса. З гэтай нагоды мы вырашылі пабываць у музеі напярэдадні важнай не толькі для яго, але і для ўсёй краіны падзеі і ўбачыць на ўласныя вочы апошнія штрыхі падрыхтоўкі да ўрачыстага адкрыцця.
Далей
|
![]() 10 снежня споўніцца 151 год з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца (1870–1936). А дзень памяці яго прыпадае на 30 кастрычніка. Некалькі тыдняў таму вядомы беларускі фатограф Валерый Вядрэнка пабываў у Багданаве. Сваімі сумнымі ўражаннямі ён падзяліўся ў сацыяльных сетках, дадаўшы да іх фотаздымкі “параднай лесвіцы”, якая вядзе да сямейнага пахавання Рушчыцаў на багданаўскіх могілках. А таксама даслаў серыю здымкаў і нам. Сказаць, што фотаздымкі ўражваюць, — не сказаць нічога. І справа зусім не ў неверагоднай прыгажосці залатавосеньскіх вечаровых краявідах. Справа ў лесвіцы.
Далей
|
![]() Напрыканцы мінулага года ў горадзе Касцюковічы, што на Магілёўшчыне, адбылася знакавая падзея. 28 снежня былі адкрыты дзверы новага будынка Цэнтра культуры, які стаў домам адразу для трох раённых культурніцкіх устаноў. Аб тым, як прайшло адкрыццё і наколькі гэта важная падзея для Касцюковічаў, мы даведаліся ў начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта Аксаны Івановай.
Далей
|
![]() 23 і 24 снежня ў Беларусі адсвяткавалі дні народзінаў Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Прычым у Тамаша Зана сёлета юбілей! І абмінуць маўчаннем гэтую дату мы не маглі.
Далей
|
![]() Пішучы пра гісторыю валанцёрскага руху па аднаўленні палаца апошняга мінскага ваяводы Адама Хмары (№ 45, 2021), які размешчаны ў Семкаве, блізу Мінска, мы і падумаць не маглі, што неўзабаве гэтая гісторыя будзе мець вельмі цікавы і важны працяг у старажытным мястэчку Ракаў, што ў Валожынскім раёне. І што тая публікацыя народзіць цыкл артыкулаў пра кампазітара Міхала Грушвіцкага. А таксама талаку на ракаўскіх могілках і канферэнцыю-канцэрт у Дзень народзінаў кампазітара, да арганізацыі якіх самае непасрэднае дачыненне мае наша газета.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"