Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Каму патрэбны “Палескія песні”?
Сваёй праграме Леанід НАРУШЭВІЧ (гурт “Князь Мышкін”, гітара) і Ірэна КАТВІЦКАЯ (“Ethno Fantasia”, “Akana-NHS”, вакал) далі назву “Палескія песні”. З яе бачна, у чым сутнасць праекта, прапанаванага не так даўно наведвальнікам сталічнага Музея Азгура. Тандэм двух вядомых беларускіх музыкантаў прынцыпова адмовіўся ад шоу з далучаным да яго перформансам, даўшы магчымасць слухачам атрымаць асалоду выключна ад голасу ды ігры інструменталістаў. Адцяняць і ўпрыгожваць сапраўды не было чаго — усё і без таго пералівалася вясёлкавымі музычнымі кветкамі, узнімала настрой, паглыбляла ў абстрактныя і канкрэтныя роздумы. У далейшых планах выканаўцаў — пашырэнне ды паглыбленне праекта, і не толькі ў Беларусі, уключаючы, безумоўна, землі палескія, але і канцэртны кідок у замежжа.
Далей
|
Той яшчэ Марыконэ + меркаванні беларускіх кінакампазітараў
Вядома ж, я амаль адразу закашляўся пасля таго, як вядучая сустрэчы вялікага кампазітара сучаснасці Эніа Марыконэ з супрацоўнікам Міністэрства культуры, студэнтамі профільных устаноў і журналістамі, якая прайшла ў мінскім “Прэзідэнт-гатэлі” напярэдадні канцэрта маэстра ў беларускай сталіцы, усіх папярэдзіла, што кашляць пад час прэс-канферэнцыі строга забараняецца.
Далей
|
Неблокбастары для ўсіх?
Увосень у сталіцы адбыліся падзеі, якiя парадавалi аматараў немасавага кіно і некамерцыйнай музыкі. Прэм’еры "Тузiн. Немаўля" прайшлі яшчэ летась у кастрычніку — лістападзе ў адной з мінскіх кавярань, а затым — у Падляшскай оперы і філармоніі ў польскім Беластоку. Афіцыйна ж прэзентавалі праект пад час нядаўняга Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у сталічным кінатэатры "Перамога". "Белае люстэрка" рэалізавалі акурат у тыя ж тэрміны. Пляцоўкамі для яго сталі Палац мастацтва, галерэя, клуб, кавярня, крэатыўны кластар...
Журналіст Сяргей Будкін з’яўляецца кіраўніком праекта "Тузін. Немаўля", а музычны прадзюсар Аляксандр Багданаў — фестывалю "Белае люстэрка". Мы вырашылі разам з імі разабрацца, як гэтыя ініцыятывы ўпісваюцца ў кантэкст сучаснай айчыннай культуры.
Далей
|
Якія праблемы стаяць перад піяршчыкамі сферы культуры?
1 лістапада ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 106, у адпаведнасці з якой у Адзіны кваліфікацыйны даведнік пасад служачых уводзіцца пасада “спецыяліст па сувязях з грамадскасцю”. Наогул жа, на Беларусі першыя піяр-агенцтвы з’явіліся на пачатку 1990-х. А ў 1996-м у Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыліся дзве кафедры, якія рыхтавалі спецыялістаў у галіне піяру на факультэтах журналістыкі, філасофіі, сацыяльных навук. Запісы ў дыпломах выпускнікоў казалі рознае, але… толькі не “спецыяліст па сувязях з грамадскасцю”. Што ж сёння адбываецца на піяр-рынку ў сферы беларускай культуры, якія тыповыя памылкі характэрныя для нашых піяршчыкаў і чым апошнія могуць пахваліцца?
Далей
Каментарыі (1)
|
GBOB з гарохам? Пакуль — з рызыкай…
На міжнародным конкурсе “The Global Battle of the Bands” (GBOB), які пройдзе ў студзені ў горадзе Чыангмай (Тайланд), нашу краіну будзе прадстаўляць мінскі англамоўны гурт “Inomarki”. Сам фестываль, заточаны пад музыку па большай частцы альтэрнатыўную (ніякай эстрады, што вы!), вядзе адлік з 1979 года і вандруе з дзяржавы ў дзяржаву, незалежна ад таго, прадстаўнік якой краіны перамог на папярэднім форуме. Пераможцы належыць у якасці ўзнагароды тытул “Лепшая сусветная новая група”, залатая статуэтка ды 100 000 долараў на запіс песень у прэстыжнай студыі, планетарны тур і дробныя выдаткі.
Далей
|
Ці па сродках жыве культура?
Мабыць, кожны грамадзянін Беларусі ва ўзросце гадоў ад 10 і больш ведае, што Віцебск — гэта радзіма фестывалю “Славянскі базар” ды Марка Шагала. Чытач нашай газеты, упэўнены, часам задаецца філасофскім пытаннем: “Куды грошы дзяюцца?”. А дакладней — на якія мэты выдаткоўваюцца, у дачыненні да культуры наогул — і да віцебскай у прыватнасці. Пытанне гэтае, несумненна, цікавае не толькі прафесіяналам сферы. Я выправіўся менавіта з такой цікавасцю ў слаўны горад на Заходняй Дзвіне, у якой, як вядома, так і не патануў паэт Генадзь Шпалікаў, каб высветліць эканамічныя дэталі. А калі больш канкрэтна — як дзяржава фінансуе віцебскую культуру. Асаблівы мой акцэнт быў на тым, за кошт чаго жывуць і развіваюцца ўстановы культуры абласнога цэнтра. Ці дапамагаюць ім прыватныя структуры? Пра што мараць іх работнікі, чаму засмучаюцца, дзе шукаюць пазабюджэтныя даходы? Гэта значыць, вырашыў я зірнуць на сярмяжную прозу жыцця ў сферы культуры праз фінансава-эканамічную прызму.
Далей
|
Суб’ектыўныя "граблі" чакаюць часу “Х”?
Музычныя прэміі прыходзяць і сыходзяць, але музыку слухаць хочацца заўсёды. Мабыць, шараговаму меламану больш важная якасць твора, чым тое, якімі ўзнагародамі апошні адзначаны.
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"