Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Раскідвацца мастацтвам нельга!
Я пабываў не толькі амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, але і ў невялікіх тамтэйшых гарадах. У апошніх уся культура сканцэнтравана вакол мясцовых цэркваў.
Далей
|
“У кіно знімацца ўжо хачу!”
Дзіцем, у адрозненне ад многіх, я не хацеў здымацца ў кіно. Нецікавым мне гэта здавалася. Але любімыя кінагероі, вядома, былі. Напрыклад, Шура Балаганаў. Вось такія тыпажы мне падабаліся.
Далей
|
Індывідуальнасць страціць лёгка
Я рос вельмі замкнёным хлопчыкам, мог пайсці ў лес, на рэчку, у поле адзін — неймаверна для пачатку — сярэдзіны 1960-х для пяці-сямігадовага дзіцяці. Але мне не сумна было на самоце, бо я быў у гармоніі з прыродай, дыхаў ёй, атрымліваў асалоду ад нашых сустрэч.
Далей
|
Як выяўленчаму без рынку?
У 1980-я, калі я толькі пачынаў свой шлях у вялікім выяўленчым мастацтве, у Беларусі штоквартальна праходзілі буйныя і прэстыжныя рэспубліканскія выстаўкі. Трапіць на іх імкнуўся кожны мастак. Там экспанаваліся сапраўды лепшыя творы беларускіх жывапісцаў, і калі чалавек трапляў у гэтую абойму на такой падзеі, значыць, ён чагосьці быў варты ў сваёй прафесіі.
Далей
|
Аўдыя & Відэа-16
Чэрвеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявачка Ірына ВІДАВА і кампазітар Алег МОЛЧАН (A.), а таксама спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Каментарыі (1)
|
Аўдыя & Відэа-14
Майскія аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць фронтмэн гомельскага гурта “Gods Tower” Лэслі Найф, ён жа — Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Які будынак без цаглінак?
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” зноў давёў, што ён жывейшы за ўсіх жывых калег, і на радасць сваім прыхільнікам выпусціў альбом, а да яго — альбом кантрольны. Гэта значыць, адразу два рэлізы з песнямі, якія калектыў выконвае на канцэртах, але якія на пласцінках яшчэ не выдаваліся: адзін беларускамоўны (“Прысвячэнне Майстру...”), другі — рускамоўны (“Хмель молодой”). Вядома, мы маглі б пайсці торным шляхам і адрэцэнзаваць іх у рубрыцы “Аўдыя&Відэа”, але дзяржаўныя калектывы робяць падобныя маштабныя рэлізы нячаста. Таму і мы вырашылі падтрымаць пачын артыстаў эксклюзівам і пагутарыць пра гэтыя работы ў фармаце “круглага стала” музычных крытыкаў: рэдактара аддзела газеты “Культура” Надзеі БУНЦЭВIЧ (далей — Н.Б.), намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Дзмітрыя ПАДБЯРЭЗСКАГА (Д.П.) і спецыяльнага карэспандэнта “К” Алега КЛІМАВА (А.К.). А ў дадатак да гутаркі — рэзюмэ ад мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага аснамбля “Песняры” Вячаслава ШАРАПАВА.
Далей
|
Галерэі ў Маладзечне быць. У бібліятэцы
...Дыскусія пра культурнае жыццё Маладзечна паўстала нечакана і проста ў дзвярах мясцовага райвыканкама, выходзячы з якога мы з маім сённяшнім спадарожнікам сустрэлі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Рамановіча. Аляксандр Грышкевіч загаварыў з ім пра набалелае: пра галерэю, якая, на яго думку, жыццёва неабходная гораду. Бакі пагадзіліся адзін з адным, што такая ўстанова, безумоўна, патрэбная, але пра тое, дзе яна павінна знаходзіцца, меркаванне ў кожнага было сваё. Ды пра гэта пазней…
Далей
|
Адгукалася ў душах…
Мінулы год быў адзначаны круглымі датамі, якія справілі гурты “Стары Ольса”, “Сцяна”, “Нейра дзюбель”, “Naka”... 20 гадоў споўнілася і калектыву, які досыць доўга насіў ганаровае званне айчыннага гурта № 1. (Пасля “Песняроў” такі статус усплываў адносна айчынных калектываў хіба пару разоў.) Амаль чатыры гады таму ў ім адбыўся гучны раскол — быў “звольнены” фронтмэн. Маса слоў “з нагоды” сказана трыма астатнімі музыкантамі гурта, колішні ж лідар пераважна адмоўчваўся. Мы паспрабавалі разгаварыць яго. Адзінае, што інтэрв’ю затрымалася ў запасе рэдакцыі амаль на паўгода. Неяк не мелі канкрэтнай нагоды для яго публікацыі, а да "круглай даты" калектыву выйсці яно не паспела. Ды нядаўна герою гэтай публікацыі задалі пытанне калегі з партала "Tuzin.fm": ці існуе верагоднасць такой сітуацыі, калі гурт можа сабрацца разам. І наш візаві адказаў: “Мусіць адбыцца такая рэч, дзеля якой нельга не сабрацца. Як, напрыклад, дапамога цяжкахвораму чалавеку”. І неяк усцешыў такі адказ. Бо яшчэ паўгода таму рыторыка абодвух бакоў канфлікту была іншай. Ды пачалі размову мы з тэмы, не датычнай той спрэчнай сітуацыі, а хутчэй з акцэнтаў, якія постфактум спрабуем расставіць да таго часу, калі гурт "N.R.M." (пра яго гаворка) быў квартэтам, а таксама з пытанняў, датычных культуры наогул.
Далей
|
Улісы, якія знаходзяць...
Ці любіце вы ныраць так, як, скажам, дэльфіны? Мне часам здаецца, што я дэльфін. І вось плыву я, усміхаюся сонцу ва ўсе дзвесце мінус шэсць зубоў ды рэгулярна даю нырца. Гляджу, што дзеецца пад вадой і, здараецца, заўважаю на дне дзіўныя прадметы, якія не магу ідэнтыфікаваць. А быў бы я чалавекам, дык лёгка б вызначыў, што гэта — дзве амфары, а тое — пакрышка ад аўтамабіля. Зрэшты, не ўсякі чалавек у амфары пазнае амфару, на тое ёсць спецыялісты, і мой матэрыял — пра іх, пра тое, што іх звязвае з акадэмічнай навукай і культурай. А таксама пра тых, каму без дапамогі такіх людзей не абысціся.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"