Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Хітрыкі нашых продкаў
У дзясятку найлепшых леташніх дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўвайшлі даследаванні навукоўцаў Інстытута гісторыі. Яны былі адзначаны за адкрыццё ў Палессі унікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў, а таксама раскрыццё працэсу фарміравання і развіцця раннеславянскай супольнасці на тэрыторыі Беларусі.
Далей
|
Трэці з гітарнага куфэрка
Напэўна, было б правільным паставіць гэтага музыканта першым у шэрагу ягоных калегаў, у якіх я браў інтэрв’ю, паколькі і ў свеце гітарнага мастацтва ён вядомы больш, ды і валодае на “выдатна” не толькі гэтым інструментам. Але так ужо выйшла, што меў зносіны я з ім пасля гутарак з Валерыем Дзідзюлем і Ірынай Ігнацюк.
Далей
|
З тропікаў у пушчу — у пошуках дома
У сярэдзіне 1990-х мінскі гурт “Тарнада” хадзіў у фаварытах айчыннай метал-музыкі, а яго фронтмэн Ангус,
безумоўна, з’яўляўся самым харызматычным рокерам краіны. У пачатку 2000-х папаўзлі чуткі, што, пакінуўшы Беларусь, ён заняўся вывазам з яе “творчага патэнцыялу” на Блізкі Усход. Усё менавіта так і аказалася. Дакладней, усё не так. Зрэшты... Карацей, я ўжо і сам заблытаўся, таму давайце разблытваць клубок здагадак разам.
Далей
|
Такая нямодная модная музыка
У апошнія гады Макс ЛОРЭНС стаў бываць у Беларусі значна часцей. Што радуе. А то ўжо беларуская музыка амаль зусім развіталася з чарговым сваім “казачком”, які быццам бы перабраўся ў расійскі шоу-бізнес, спакусіўшыся непараўнальна большымі магчымасцямі для рэалізацыі творчых ідэй. І з іх аплатай непараўнальна большай. Але “казачок” апынуўся, як і ў фільме пра няўлоўных, засланым. Наш ён! Артыст цяпер не проста зазірае дадому ды выступае мімаходзь дзе-небудзь на Гомельшчыне, а шукае ў родным горадзе таленты, каб айчынная песенная культура развівалася ў рэчышчы сучасных музычных тэндэнцый свету.
Далей
|
Там, дзе лавіў конікаў Багдановіч
Ехаў я, ехаў у гэты аграгарадок, а перад вачыма стаяў той агаломшаны мужычок з інтэрнэту, што крычаў на злоўленую ім рыбу: “Яааааааазь!” Шоку — культурнага — такога, каб гыркнуць працяжна: “Вяаааааззззееее!”, я не адчуў, але сім-тым з убачанага і пачутага з вамі падзяліцца гатовы.
Далей
|
Хто ж будзе “Ката пячы”?
Знаёмства са Скiрмантава — былой вёскай, якая з 2010 года стала аграгарадком, — паказала, што, дзякуючы намаганням органаў улады рэгіёна і мясцовых дзеячаў культуры, гісторыя гэтай зямлі і яе традыцыі жывыя. Аднак пытанне іх пераемнасці справядліва хвалюе энтузіястаў.
Далей
|
Нью-Ёрк планам не верыць
Яшчэ не так даўно Таццяна ЗАМІРОЎСКАЯ была вядомая як адзін з вядучых айчынных музычных крытыкаў і яркі прадстаўнік мінскай культурнай тусоўкі. Цяпер усё змянілася. У 2015 годзе яна з’ехала ў ЗША — прычым не па смачнейшы хлеб, а найперш па новы жыццёвы досвед. Геаграфічная адлегласць не перашкодзіла нам яе там дастаць і даведацца, як ёй жывецца ўдалечыні ад радзімы.
Далей
|
Карабель плыве павольна, але ўпэўнена
Беларускіх гітарыстаў, якія заваявалі сваёй творчасцю свет, усяго некалькі. Зато да іх дадалася і адна гітарыстка! Ірына ІГНАЦЮК нарабіла сваім мастацтвам “шоргату” спачатку ў нашай краіне, а потым і за яе межамі. Яна ўжо некалькі гадоў жыве ў Маскве, але сэрца яе тут, у Беларусі. Да нас Ірына стараецца выбірацца часцей, ды не заўсёды ў яе гэта атрымліваецца.
Далей
|
Ці ўсе “Заслужаныя” сапраўды заслужылі?
Адзначаючы чарговы, 35-гадовы юбілей “Крупіцкіх музыкаў” — а мне давялося прысутнічаць і на ўсіх папярэдніх — мы зноў і зноў вяртаемся да феномену гэтага адметнага калектыву. Яго стварэнне і імклівы творчы ўзлёт сталі сапраўднай з’явай у народным мастацтве нашай краіны канца мінулага стагоддзя. Але сёння ўзнікае пытанне: што трэба зрабіць, каб такія з’явы нараджаліся як найчасцей?
Далей
|
Дом, які пабудаваў час
Беларускаму Дому друку 19 снежня споўніцца 100 гадоў! Сапраўды сімвалічна, што падчас 500-годдзя нацыянальнага кнігадрукавання прадпрыемства адсвяткуе і ўласны юбілей. А прадвеснікамі ўстановы з’яўляюцца і друкарня аднаго з манаскіх ордэнаў, і Мінская губернская друкарня, якая распачала сваю працу ў 1797 годзе, але нараджэннем цяперашняга паліграфічнага гіганта лічыцца менавіта апошні месяц рэвалюцыйнага 1917-га, калі “губернка” была перайменаваная ў друкарню Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"