Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
За дзяржаву крыўдна
Пагарачыўся я, падводзячы музычныя вынікі 2017 года ў кантэксце іх папулярных жанраў, калі напісаў, што ў Год навукі мы навучыліся не ладзіць гвалт на ўсю Сінявокую з нагоды няўдачы нашых артыстаў на тым ці іншым буйным альбо проста міжнародным музычным форуме. Вядома, да няўдачы вынікі выбару беларускага прадстаўніка на конкурс песні Еўрабачанне-2018, які ў гэтым маі пройдзе ў Партугаліі, наўпрост не аднясеш, але яшчэ на стадыі адбору на гэты фэст шум у краіне падняўся не абы-які.
Далей
|
Географ глобус праспяваў
З Аляксеем КАЗЛОЎСКІМ — знакамітым беларускім бас-гітарыстам, “пяру” якога належаць многія рок-песні (некаторыя з іх ён сам і спяваў), у мяне звязана драматычная гісторыя. Ну як драматычная, хутчэй, пацешная. Размаўляў я з ім напрыканцы 1990-х у адным з мінскіх пунктаў харчавання і запісваў нашу гутарку на дыктафон. А потым з дазволу музыканта частку яе перанёс на паперу. Матэрыял той прачыталі ўдзельнікі
маладога тады гурта “Ляпис Трубецкой” (а гаворка ў ім ішла пра яго) і пакрыўдзіліся. Чамусьці на мяне.
Далей
|
Два Міхаілы ў лёсе Алега
Беларусаў, асабліва творчых, раскідана па свеце нямала. Хтосьці з іх за межамі радзімы асаблівага поспеху не дасягнуў, але ёсць і тыя, хто не выходзіць са святла сафітаў. У іх ліку — Алег БЛЯХАРЧУК, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца салістам знакамітага Хору Турэцкага. Калі мы дамаўляліся на інтэрв’ю, ён папрасіў мяне задаваць яму не толькі сур’ёзныя пытанні, што я і паспрабаваў зрабіць.
Далей
|
“Я адкалоўся ад свайго пакалення”
Добра, што ён жыве ад мяне далёка. Калі б ён быў маім суседам, верагодна, прымяніў бы да мяне метады фізічнага ўздзеяння за тое, што напішу ніжэй. Я і дагэтуль лічу яго самым модным сучасным рускамоўным пісьменнікам на прасторах былога Саюза, народжаным на беларускай зямлі. І слова “модным” у дадзеным выпадку для мяне з’яўляецца сінонімам прыметнікаў “цікавы” і “неардынарны”. Да іх яшчэ просіцца вызначэнне “андэрграўндны” — ва ўсякім разе, да кінематографа Уладзіміра КАЗЛОВА яно таксама дакладна адносіцца.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Студзеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыказнаўца Вольга БРЫЛОН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
У Шасціснапах трымаюцца каранёў
Гэтая вёска на Чэрвеньшчыне інтрыгуе ўжо самой сваёй назвай, якую так і карціць расшыфраваць. Але ў астатнім — вёска як вёска. Са сваім утоеным хараством, цішынёю і, зразумела, праблемамі — у першую чаргу, эканамічна-дэмаграфічнымі. Пра тое, як сапраўдныя патрыёты сваёй “малой радзімы” іх спрабуюць вырашыць сіламі культуры, і пойдзе гутарка ніжэй.
Далей
|
Клуб-бібліятэка ў “бермудскім трохкутніку”
Пасля таго, як я пабываў у гэтым населеным пункце, зразумеў, чаму так баліць сэрца за сельскія бібліятэкі ў рэдактара аднаго з аддзелаў “К” Яўгена Рагіна — шматгадовага іх “даследчыка”. Чаму так непакоіцца яго душа за вёскі, якія з нейкага моманту пачынаюць лічыцца “бесперспектыўнымі”. Я пастараўся быць акуратным у апісанні ўсяго ўбачанага ў Балашэвічах. Найперш таму, што не хацеў незнарок зачапіць пачуцці жыхароў вёскі, якія шчыра вераць: самае лепшае і ў іх, і ў роднай старонкі — яшчэ наперадзе.
Далей
|
Гудзевічы: фальклорная місія выканальная
Напэўна, назваць гэты аграгарадок сталіцай беларускага народнага ткацтва было б, усё ж, занадта гучна. Але тое, што такі мастацкі промысел сярод іншых займае ў Мастоўскім раёне асаблівае месца — факт бясспрэчны. Таму і выбар майго правадніка па “культурных” Гудзевічах быў наканаваны — чалавекам гэтым павінен быў стаць той, хто і адраджаў там гэта рамяство. Пагатоў, знакамітая ткачыха Вера Ігнатаўна БЕЛАКОЗ, як мне па сакрэце паведамілі мясцовыя добразычліўцы, заўсёды “сячэ” тое, што думае. А для “К” гэта і трэба!
Далей
|
Па куплеце ўсяму свету
Будучы яшчэ з канца 1990-х хоць і шапачна знаёмым з гэтай чароўнай спявачкай, якая валодае фантастычным па прыгажосці і моцы голасам, не раз адзначаў яе заўсёдную засяроджанасць, сур’ёзнасць, грунтоўнасць. Як вы ўбачыце са змешчанага ніжэй інтэрв’ю, гады характар Анжалікі ЮТ ані не змянілі. Як мала памянялася і знешнасць артысткі — усё гэтак жа захапляе.
Далей
|
Пачаўся продаж сертыфікатаў на “Славянскі базар у Віцебску”
Асноўныя мерапрыемствы XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў пройдуць з 12-га па 16-га ліпеня (дадатковыя, як звычайна, адбудуцца да адкрыцця форуму і па яго закрыцці).
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"