Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Спецыяліст па здароўі і фольку
Лідар-вакалістка гурта Kriwi Вераніка КРУГЛОВА заскочыла ў Мінск літаральна на пару тыдняў — па справах і пабачыцца з блізкімі ды сябрамі. Калектыў, у якім яна спявае, у свой час унёс пэўную лепту ў сучасны айчынны фольк. Аб памерах здзяйсненняў камандай няхай спрачаюцца музыказнаўцы, я ж адзначу, што з гадамі яна стала ўсё радзей усплываць на паверхню шоу-бізнесу. Чаму гэта адбылося (і ці адбылося?), пра што думы артысткі сёння, я і пагутарыў з нашым чалавекам у Берліне.
Далей
|
“Песняры” як зона камфорту
У верасні 2003-га скончылася фарміраванне новага складу знакамітага калектыву — ужо без Уладзіміра Мулявіна. Творчыя вынікі прамінулых 15 гадоў ансамбль падвядзе ў канцы мая ў сталічнай канцэртнай зале “Мінск”, прэзентуючы падчас выступу і чарговы дыск. А незадоўга да імпрэзы карэспандэнт “К” папрасіў зрабіць такую справаздачу дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА “Песняры”, клавішніка, кампазітара і аранжыроўшчыка Рамана КОЗЫРАВА.
Далей
|
Калісьці ён быў “бітнікам”
Роўна 50 гадоў таму, 14 красавіка 1968 года, у беларускай сталіцы абвясцілі лаўрэатаў фестывалю біт-ансамбляў Мінска. Гэта было першае масавае мерапрыемства ў СССР, удзельнікамі якога з’яўляліся самадзейныя калектывы ў стылях рок-н-рол, блюз і рытм-энд-блюз. 12 ансамбляў цягам трох дзён змагаліся за ўзнагароды фэсту ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер БДУІР). Журы пад старшынствам Барыса Райскага — у той час галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё — уручыла галоўны прыз ансамблю “Алгоритмы”.
Далей
|
Рэпетыцыя з маэстра
Пра рэпетыцыі аркестра я меў уяўленні толькі праз класіку сусветнага кінематографа. Памятаеце фільм Федэрыка Феліні? Якім грандыёзным шухерам сканчалася тая стужка! Ну а карціну Рыгора Аляксандрава “Веселые ребята”, мяркую, бачылі ўсе. Дык вось, тая бойка джазавага аркестра — нікчэмны канфлікт у параўнанні з сусветнай катастрофай у геніяльнага італьянца.
Я да чаго вяду: выпраўляючыся на рэпетыцыю Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, нашага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018” і канкурсантаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”, я крыху баяўся. А раптам каму з музыкантаў у гэты дзень нешта пад хвост патрапіла? І тады варта з’явіцца іскрынцы, каб распалілася сеча паміж скрыпкамі і дудкамі.
Далей
|
ДК без даху над галавой
Улетку 2011 года ў вёсцы Дзяржынск згарэў Дом культуры. І пасюль так і не паўстаў з попелу. На былым падмурку СДК ужо раскінула свае плошчы крама-бар, новага будынку ён не атрымаў. Адпаведна, уласнае 40-годдзе ўстанова будзе сёлета, напэўна, адзначаць “у прымаках” — у школе або дзіцячым садку вёскі. Перспектывы ўстановы пакуль падаюцца даволі цьмянымі. Тым не менш, імпэт яе супрацоўнікаў не згасае.
Далей
|
“Аграгарадку чытачоў” бракуе святла
Гаючай крынічнай вады, якой славіцца Язна, мне прадэгуставаць не ўдалося. Затое ў гэтым аграгарадку я спатоліў смагу па іншым — зносінах з цікавымі ды імпэтнымі людзьмі. Гаварылі пераважна аб сельскай культуры. У некаторых вёсках, якія мне давялося наведаць (і пра іх я абавязкова напішу), яна
літаральна выжывае. У Язна — проста жыве. Зрэшты, усё ж… няпроста. Жыве ў Сельскiм доме культуры, бібліятэцы і філіяле Мёрскай дзіцячай школы мастацтваў, размешчаных
у адным будынку.
Далей
|
Наш адказ “Буранаўскім бабулям”
З пункту гледжання культуры, Любаншчына можа паспрачацца за званне самага-самага перадавога рэгіёна. Асабліва ў галіне прапаганды каранёвага беларускага фальклору. Але пакуль такія спаборніцтвы яшчэ не ладзяцца. Я вырашыў сам пераканацца, наколькі жывая там аўтэнтыка ў асобна ўзятай вёсцы.
Далей
|
Дзіўныя і загадкавыя Дрысвяты
Дабрацца ў гэтую вёску не так і проста. Фінішная прамая да яе ўяўляе з сябе дарогу, якая нагадвае сваім пакрыццём пральную дошку і нібы пытаецца падарожніка: “А ты ўпэўнены, што табе туды трэба?” Я, аднак, праявіў упартасць, і шкадаваць не давялося.
Дрысвяты знаходзяцца практычна на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Літвы і Латвіі. Геаграфічная ўнікальнасць, вядома ж, адбілася і на тутэйшай культуры, сфарміраванай пад уплывам розных народнасцяў. А калі ўспомніць, што ўладальнікамі мястэчка некалі былі і знакаміты Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, і гетман Казімір Ян Сапега, і Міхал Клеафас Агінскі, то можаце ўявіць, якая аўра ахінае таго, хто туды трапіць.
Далей
|
Чаго не зможа інтэрнэт
Людзі ў гэтым горадзе сустрэліся мне душэўныя, далікатныя і з агеньчыкам. Так што па магчымасці наведаю Клічаў калі-небудзь зноў. Цікава будзе даведацца, што здарыцца праз пяць-шэсць гадоў з маімі юнымі суразмоўніцамі, з дырэктарам установы, якая больш любіць ствараць, а не кіраваць, з навуковым супрацоўнікам, што разам з калегамі прасоўвае актуальныя формы работы.
Далей
|
Рок-н-рол без бабуль на антрэсолях
Нарадзіўшыся ў Наваполацку ў 1996 годзе і амаль адразу ж заявіўшы пра сябе як пра новага рэгіянальнага лідара беларускага року, гурт The Stokes неўзабаве перабраўся ў Мiнск, дзе і пачаў узыходжанне да вяршыняў айчыннай музыкі. У прынцыпе, ён іх і дасягнуў, чаго калектыву здалося мала. І ў сярэдзіне 2000-х адбыўся наступны пераезд — на гэты раз у Маскву. Там творчы лёс таксама дабраволіў камандзе. І, нягледзячы ні на што, застаецца спрыяльным дасюль. Прынамсі, так лічыць басіст гурта Кірыл СЕНІН.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"