Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 441 cт. ) |
“Аграгарадку чытачоў” бракуе святла
Гаючай крынічнай вады, якой славіцца Язна, мне прадэгуставаць не ўдалося. Затое ў гэтым аграгарадку я спатоліў смагу па іншым — зносінах з цікавымі ды імпэтнымі людзьмі. Гаварылі пераважна аб сельскай культуры. У некаторых вёсках, якія мне давялося наведаць (і пра іх я абавязкова напішу), яна
літаральна выжывае. У Язна — проста жыве. Зрэшты, усё ж… няпроста. Жыве ў Сельскiм доме культуры, бібліятэцы і філіяле Мёрскай дзіцячай школы мастацтваў, размешчаных
у адным будынку.
Далей
|
Наш адказ “Буранаўскім бабулям”
З пункту гледжання культуры, Любаншчына можа паспрачацца за званне самага-самага перадавога рэгіёна. Асабліва ў галіне прапаганды каранёвага беларускага фальклору. Але пакуль такія спаборніцтвы яшчэ не ладзяцца. Я вырашыў сам пераканацца, наколькі жывая там аўтэнтыка ў асобна ўзятай вёсцы.
Далей
|
Дзіўныя і загадкавыя Дрысвяты
Дабрацца ў гэтую вёску не так і проста. Фінішная прамая да яе ўяўляе з сябе дарогу, якая нагадвае сваім пакрыццём пральную дошку і нібы пытаецца падарожніка: “А ты ўпэўнены, што табе туды трэба?” Я, аднак, праявіў упартасць, і шкадаваць не давялося.
Дрысвяты знаходзяцца практычна на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Літвы і Латвіі. Геаграфічная ўнікальнасць, вядома ж, адбілася і на тутэйшай культуры, сфарміраванай пад уплывам розных народнасцяў. А калі ўспомніць, што ўладальнікамі мястэчка некалі былі і знакаміты Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, і гетман Казімір Ян Сапега, і Міхал Клеафас Агінскі, то можаце ўявіць, якая аўра ахінае таго, хто туды трапіць.
Далей
|
Чаго не зможа інтэрнэт
Людзі ў гэтым горадзе сустрэліся мне душэўныя, далікатныя і з агеньчыкам. Так што па магчымасці наведаю Клічаў калі-небудзь зноў. Цікава будзе даведацца, што здарыцца праз пяць-шэсць гадоў з маімі юнымі суразмоўніцамі, з дырэктарам установы, якая больш любіць ствараць, а не кіраваць, з навуковым супрацоўнікам, што разам з калегамі прасоўвае актуальныя формы работы.
Далей
|
![]() Да Новінаў з Мінска — рукой падаць. Спрактыкаваны кіроўца дамчыць за гадзіну з гакам. Адразу на ўездзе ў вёску размяшчаецца яе адзіная ўстанова культуры — эпіцэнтр усіх тамтэйшых мерапрыемстваў, кропка прыцягнення мясцовых творчых сіл і тых, хто да мастацтва прамога дачынення не мае. У кожнага з нас здараюцца дні, калі чамусьці апускаюцца рукі, а выберашся ў такую вёску, падыхаеш тутэйшым паветрам, пагутарыш з яе жыхарамі — і настрой паляпшаецца. Тут ты разумееш: жыве на сяле культура, хто б там чаго ні казаў! І жыць будзе!
Далей
|
Здымачная група тэлеканала АНТ на чале са спецыяльным карэспандэнтам Аляксандрам МАЦЯСАМ ехала ў Капыль здымаць сюжэт для рубрыкі “Малая радзіма” праграмы “Контуры”. Ехала, як сказаў бы злосны крытыкан, укараняць міф пра тое, што менавіта гэты горад, а не Кіеў, з’яўляецца месцам з’яўлення на свет Казіміра Малевіча. Ехала акурат у той дзень, калі, паводле некаторых крыніц, споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння мастака. (Калі верыць крыніцам кананічным, юбілей гэты варта адзначаць у наступным годзе).
Зрэшты, міфы міфамі. Абсалютная ж праўда заключаецца ў тым, што Капыль з’яўляецца радзімай калі не вялікага авангардыста, дык аўтара рэпартажу пра яго. Вядомы тэлежурналіст стаў чарговым V.I.P.-земляком, з якім спецыяльны карэспандэнт “К” здзейсніў экспрэс-тур у горад яго дзяцінства.
Далей
|
![]() Роўна 50 гадоў таму, 14 красавіка 1968 года, у беларускай сталіцы абвясцілі лаўрэатаў фестывалю біт-ансамбляў Мінска. Гэта было першае масавае мерапрыемства ў СССР, удзельнікамі якога з’яўляліся самадзейныя калектывы ў стылях рок-н-рол, блюз і рытм-энд-блюз. 12 ансамбляў цягам трох дзён змагаліся за ўзнагароды фэсту ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер БДУІР). Журы пад старшынствам Барыса Райскага — у той час галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё — уручыла галоўны прыз ансамблю “Алгоритмы”.
Далей
|
У падрабязнасцях пра тое, што папярэднічала яе з’яўленню ў складзе знакамітага ансамбля “Верасы”, што адбывалася з ёй падчас знаходжання ў ім і як склалася жыццё артысткі пасля сыходу з калектыву, Юлія СКАРАХОД, магчыма, напіша кнігу. Балазе, матэрыялу не бракуе. Пакуль жа мы прапануем вам “прэлюдыю” да яе.
Далей
|
![]() Вы ўжо намецілі сабе тыя імпрэзы, на якія пойдзеце на “Славянскім базары ў Віцебску”, калі выберацеся ў ліпені ў гэты горад? Напэўна, у іх ліку і XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018”. Нашу краіну на ім будзе прадстаўляць Яўген КУРЧЫЧ. Мусіць, некаторым з вас мала што кажа гэтае імя. Але “куфэрак” адкрываецца вельмі проста — спевака многія ведаюць пад іншым імем. Пад якiм? Набярыцеся цярпення.
Далей
|
Ёсць такая сумная дадзенасць, калі на пэўным этапе жыцця чалавека вакол яго становіцца ўсё менш блізкіх яму людзей, сяброў, прыяцеляў, добрых знаёмых. Кагосьці адымае фатальнае — непазбежная з касой. Другі знікае з поля ўвагі, застаючыся ў тым жа горадзе, але хаваючыся так, што нават гугль пра яго нічога не ведае. А трэці з’язджае далёка-далёка, і ніякая “павуціна” не здольная замяніць зносіны з ім за кубкам гарбаты, за кулісамі канцэртнай пляцоўкі, ды і проста так, пры сустрэчы на вуліцы.
Станаўленне аднаго з самых вядомых айчынных прадзюсараў і хітмэйкераў — Уладзіміра КУБЫШКІНА — адбывалася на маіх вачах. Шлягеры з яго сыпаліся бясконцай плынню, артысты, якімі ён займаўся,
станавіліся топавымі беларускімі выканаўцамі. Калісьці ён спрабаваў пакарыць яшчэ і Маскву, што амаль
атрымалася. Потым вярнуўся дадому і зноў будаваў айчынны шоу-бізнес. Пакуль не стаміўся. І тады з’ехаў, але ўжо на іншы канец зямнога шарыка, дзе ў яго таксама нешта атрымліваецца. У іншым жыцці,
у іншай прафесіі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"